Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Глядзiм, а за капiцай, каля самага ўвахода ў музей, гарматы стаяць, пяць гармат.
– Гэта што?
– адважыўшыся, запытаў я.
– Гэта, брат, артылерыя, якая была ў нас на ўзбраеннi ў сорак трэцiм, калi Кiеў ад фашыстаў вызвалялi, - паяснiў мiлiцыянер.
– А вы гэта... вы таксама вызвалялi?
– запытаў i знiякавеў Ява, што так нясцiпла запытаў.
– Вызваляў, хлопцы. Што было, тое было, - проста адказаў старшына.
– Нават паранiла мяне тут, у Кiеве. У шпiталi тут ляжаў. Кiеў для мяне кроўны, родны горад.
Мы
Трэба было шукаць сваiх. Гэта было нялёгка. Ведаеце, колькi там пакояў!
Першы паверх (старажытны час) нам не вельмi спадабаўся. Там не было нiчога цэлага - усё кавалкi нейкiя, абломкi, чарапкi пабiтыя. I самае пачэснае месца займае спарахнелы човен. Вось гэта каштоўнасць! Я вам такога на нашай рэчцы колькi хочаце знайду.
Але другi паверх... Вось гэта сапраўды! У нас ажно вочы разбеглiся. Вунь воз чумацкi сапраўдны. На такiх вазах нашы продкi калiсьцi ў Крым па соль ездзiлi. А вось карэта залатая, у якой мiтрапалiтаў кiеўскiх вазiлi. Нiшто сабе карэта. Ой, глянь, зброя казацкая, самая сапраўдная. Ого-го шабля! Дай такую ў рукi старшыне Палянiчку, ён толькi - рраз! Мы ўявiлi нашага мiлiцыянера ў казацкiх шараварах, з шабляю ў руцэ. Нiшто! Няблага атрымлiваецца. А вунь ружжо, стрэльба. Ох i доўгая! А пiстоль якi!
Трэцi паверх. Вялiкая Айчынная вайна. Вызваленне Ўкраiны ад фашысцкiх захопнiкаў. Тут ад кожнага стэнда павявае подзвiгам, геройскай славай. Вось трафеi - поўная скрыня гiтлераўскiх ордэнаў, хоць лапатай грабi. А вунь асабiстыя рэчы разведчыка Кузняцова, якi дзейнiчаў у тыле ворага i выкраў нямецкага генерала. Ой, не спяшайцеся, дайце паглядзець. Гэта ж нам зараз так патрэбна, так патрэбна. Мы ж цяпер гэта ўсё так разумеем, як нiхто... Мы ж, магчыма, зараз самыя сапраўдныя разведчыкi (хоць вы, таварыш Палянiчка, i смяялiся!). I ўсё гэта нам во як патрэбна ведаць! Во! Во! Во! Вунь жа розныя сакрэтныя дакументы. Вунь... Насустрач нам спяшаецца Галiна Сiдараўна, а за ёй следам усе нашы. Твар Галiны Сiдараўны аж палае.
– Вы мяне да iнфаркту даведзяце! Дзе вы былi? Дзе?
– Згубiлiся, - каецца Ява.
– Заблудзiлiся, - каюся я.
– Згубiлiся-заблудзiлiся! Дваццаць дзевяць вучняў у экскурсii. I нiхто, акрамя вас, не згубiўся, не заблудзiўся. Мяне паралюш разаб'е праз вас.
Мы ўздыхаем. Мы не хочам, каб Галiну Сiдараўну разбiваў паралюш. Няхай будзе здаровая.
– Не сварыцеся на iх, вельмi прашу. Яны болей не будуць, - гаворыць старшына Палянiчка, падкручвае вусы, i вочы ў яго затуманьваюцца.
– Ах, прабачце! Я нават не падзякавала вам. Дзякую. Дзякую, - адразу пачырванеўшы, гаворыць Галiна Сiдараўна, робiць вусны банцiкам, i вочы ў яе таксама затуманьваюцца.
– Няма за што. Гэта наш абавязак.
– Ну, усё-такi, усё-такi... Турбавалiся, прывозiлi... Дзякуй вялiкае! Не ведаю, што б я i рабiла.
Гаворачы, старшына Палянiчка не зводзiць нейкiх па-асаблiваму лагодных вачэй з Галiны Сiдараўны.
А Галiна Сiдараўна, наадварот, то зiрне на яго, то апусцiць вочы. I размаўляе яна з мiлiцыянерам якiмсьцi надзвычай меладычным мяккiм голасам зусiм не так, як з намi.
– Вы дарэмна так хвалюецеся, нервы сабе псуяце. Хлопцы яны вёрткiя, пранырлiвыя, нiкуды не дзенуцца, - гаворыць старшына i пазiрае на Галiну Сiдараўну, як арол.
– Ах, ведаеце! З iмi так цяжка, так цяжка... Я iх люблю, але...
– як галубка, вуркоча Галiна Сiдараўна i гладзiць па галаве спачатку мяне, потым Яву.
Ява падмiргнуў мне. Я цiхенька хмыкаю ў адказ ( я падмiргваць не ўмею, у мяне адразу два вокi заплюшчваюцца, як у дзеда Варавы). Малайчына старшына! Дзякуй! Геройская мiлiцыя ў Кiеве.
Потым мы ўсе выходзiм з музея i iдзём на Ўладзiмiрскую горку. I старшына Палянiчка разам з намi.
Потым мы едзем у Палац пiянераў. (Ух, здорава! Вось гэта палац! Казка!) I старшына Палянiчка разам з намi.
Потым мы сядаем на машыну (Кныш з Бурмiлам даўно ўжо тут i паводзяць сябе вельмi спакойна - нiбы самыя звычайныя людзi) i адпраўляемся ў дарогу.
А старшына Палянiчка ўрачыста прыкладае руку да шапкi i стаiць так, аддаючы чэсць, пакуль мы не знiкаем.
I зноў сама сабою завялася песня.
Мы з Явам хiтравата пераглядваемся i цягнем яе на ўсё горла.
I так нам весела, што мы аж кладзёмся. Але Галiна Сiдараўна нiчога не чуе i не бачыць - спявае, залiваецца.
Бывай, Кiеў! Бывай, старшына Палянiчка!
РАЗДЗЕЛ IV
Трэнiроўка на плёсе. А цi не шукаюць яны Папушыну стрэльбу
Бязлюдны плёс у плаўнях. На пясчаным астраўку за карчом вербалозiны сядзiць Бурмiла ў шырачэзных смешных трусах, падобных на жаночыя. На нагах у яго ласты. У роце трубка акваланга, да твару ён прыладжвае маску. Чмыша, як кот - насiшча перашкаджае. Праз шкло маскi заглядвае Бурмiла ў брашуру, якую трымае ў руках, - звяраецца з iнструкцыяй. Поруч - апрануты Кныш. Вось Бурмiла адклаў брашуру. Пайшоў да вады, чапляючыся за зямлю ластамi i спатыкаючыся. Гэп!
– упаў. Падняўся. Не выпускаючы з зубоў трубкi, нешта гудзе, мабыць, лаецца.
Зайшоў у ваду. Нырае. Над вадой нейкае iмгненне дрыгаюцца хударлявыя валасатыя ногi ў ластах, потым знiкаюць. Няма Бурмiлы, толькi бурбалкi па вадзе пайшлi.
Кныш уважлiва пазiрае на ваду. Секунда, дзве, тры...
Ажно па вадзе пайшлi бурбалкi, бурбалкi, бурбалкi... Рраз!
– i выбулькнула галава Бурмiлы. Лiхаманкава зрывае Бурмiла маску, трубку. Адштурхоўваецца, адплёўваецца. Цяжка дыхаючы, вылазiць з вады.
– Ху... Ху... Цьху... Ледзьве не ўтапiўся. Ху-у-у. Нельга мне яшчэ на глыбiню iсцi. Небяспечна. Добранька патрэнiравацца спачатку трэба. А ўжо ж там метраў шэсць або нават i ўсе восем будзе.