Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Вучнi з крыкамi пачалi рассаджвацца. I неўзабаве матор завёўся, машына рушыла. Нiхто нас не выдаў. Ёсць усё-такi ў людзей сумленне.
Калi вы хочаце адчуць, як адразу ўсё цела, з ног да галавы, рэагуе на ўдары, то паспрабуйце паехаць па выбоiстай дарозе на аўтамашыне, лежачы ў кузаве пад крэсламi. Параўнаць гэта нельга нi з чым. Такое адчувае, магчыма, вось той "язычок" у школьным званку, калi баба Маруся калоцiць iм на перапынак цi на ўрок.
"Раз - i няма!.. Якасць бранябойная... Вермахт шчодры!" - бiлася
Патылiцай аб сядзенне - iлбом аб кузаў...
Патылiцай аб сядзенне - iлбом аб кузаў...
"Раз - i няма!..
Якасць бранябойная!..
Вермахт шчодры!.."
I ўсё ж чым больш нас малацiла, чым больш шпурляла ўверх-унiз ды з боку ў бок, тым лягчэй рабiлася ў нас на душы - бо ўсё далей ад'язджалi мы ад вёскi.
А гэта значыць, тым меней шанцаў, што нас выкрыюць i высадзяць з машыны. Мы толькi сцiскалi зубы, каб не войкаць. Нарэшце калатнеча супакоiлася i матор весела загурчаў, набiраючы хуткасць, - мы выехалi на асфальтаваную шасейку (гэта ўжо тры кiламетры ад вёскi). I адразу, нiбыта завялася ад старцёра, зазвiнела песня.
Яшчэ б! Ну дзе вы бачылi, каб людзi ехалi на машыне i не спявалi? Так не бывае. Калi дарога з шоргатам намотваецца на колы i сустрэчныя машыны толькi мiма - гух! гух! гух!
– песня сама вырываецца з грудзей.
В хору вылучаўся звонкi салаўiны голас Галiны Сiдараўны.
Хiба вытрымаеш, калi ўсе спяваюць? I мы з Явам ("А, усё роўна не пачуюць у такiм хоры!") зацягнулi на ўсё горла.
Эх, хораша! Калi спяваеш разам з хорам, дык здаецца, што гэта дзякуючы табе так прыгожа i зладжана атрымлiваецца.
I раптам... Мы так захапiлiся, што нават не заўважылi таго моманту, калi ўсе перасталi спяваць. Як высветлiлася потым, у той час машына праязджала пад вярбою, што звесiла над дарогай сваё вецце. Усе ў кузаве прыгнулiся, i песня на момант абарвалася. А мы ж былi пад крэсламi i не ведалi пра гэта... Мы цягнулi песню далей, як двое ягнят.
I сярдзiтае настаўнiцкае: "Ану, вылазьце!" - прагучала для нас, як гром сярод яснага неба.
Пакамечаныя i пацёртыя, мы вылезлi з-пад крэслаў.
– Эх вы!
– з пагардаю зiрнула на нас Галiна Сiдараўна.
– Я думала, вы прыстойныя хлопцы. А вы "зайцамi", таемна, падмануўшы мяне... Як... як шпiёны нейкiя. Фу!
Я заўважыў, як дрогнуў, ажно падскочыў Ява. Дый у мяне ўнутры ўсё перавярнулася. Нас! Нас назваць шпiёнамi! Нас, якiя... Эх!
– Так нядобра, вучнi. Падманваць нядобра, - сказаў Бурмiла.
"Падаруначак ад немцаў... Якасць бранябойная!.."
Мы з Явам так зiрнулi на яго, што калi б можна было паглядам спалiць чалавека, дык ад Бурмiлы засталася б толькi жменька попелу.
– Вас трэба было б неадкладна адвезцi дахаты альбо высадзiць тут жа, на полi, - сказала Галiна Сiдараўна.
– Я не зраблю гэта толькi таму, што мы ўжо праехалi трыццаць кiламетраў i не маем права затрымлiвацца. Вы паедзеце з намi. Але ведайце - увесь калектыў асуджае вашы паводзiны.
Мы паднялi вочы - калектыў пазiраў на нас весела i ўсмешлiва. У калектыву быў добры настрой.
Калектыў хацеў спяваць.
Апусцiўшы галаву, мы сказалi:
– Мы больш не будзем.
Калектыў пасунуўся, i мы селi. I адразу ж, як па камандзе, у неба паляцела песня.
Мы з Явам iмкнулiся перакрычаць усiх - так старалiся.
Доўга мы ехалi - усе песнi, якiя ведалi, праспявалi па некалькi разоў. Тройчы спынялiся паесцi.
I вось нарэшце даўжэзны мост цераз шырачэнны Дняпро. А па той бок - высокi бераг i званiца выблiсквае залатой шапкай на кручы, а каля яе яшчэ залатыя шапкi скупiлiся - лаўра, а за ёй тырчыць высачэзная тэлевiзiйная вышка i грувасцяцца, налазячы адзiн на аднаго, будынкi - вялiкiя, шматпавярховыя... Кiеў! Прыехалi.
Прыгожы горад Кiеў! Прыгажэйшы за ўсе гарады, якiя я бачыў.
Сталiца!
– Значыць, так, - кажа Галiна Сiдараўна.
– Машыну мы пакiдаем каля Палаца пiянераў i адразу на метро. Згода?
– Урра-а-а!
– закрычалi ўсе. Усю апошнюю чвэрць у нашым пятым "Б" толькi й было гаворкi, што пра метро. Чамусьцi з усiх кiеўскiх цудаў нас найбольш цiкавiла метро.
Вось i цяпер усе ўзрушана загаманiлi.
Усе, акрамя нас з Явам. Мы заклапочана пераглядвалiся. Нам жа абавязкова патрэбна было прасачыць, што будуць купляць у Кiеве Бурмiла з Кнышом. Дзеля гэтага мы маглi пайсцi на любыя ахвяры. Але... няўжо мы праз iх не пабачым метро?
Але калi мы пад'ехалi да Палаца пiянераў i Галiна Сiдараўна засакатала, збiраючы нас каля сябе: "Глядзiце ж, каб нiхто не застаўся, каб нiхто не згубiўся!" - Кныш, падышоўшы да яе, сказаў:
– Мы таксама з вамi на метро. На Крашчацiк хочам з'ездзiць. Матэрыi якой купiць...
Я штурхнуў Яву ў бок - парадак!
Гусiнай чародкай мы пацягнулiся па вулiцы.
I вось - метро. Ну, скажу я вам, гэта штуко-о-вiна! Казка! Навуковая фантастыка.
Блакiтныя цягнiкi iмчацца ў тунелi хутчэй за вецер. У падземных залах святлей, чым удзень на выгане. Кожная станцыя, як тэатр.
Але самае галоўнае - эскалатары, дзiвосныя прыступкi. Ой, ды цi можна сказаць - прыступкi. Звычайныя прыступкi стаяць, а ты па iх падымаешся. А тут наадварот - ты стаiш, а прыступкi падымаюцца.
Мы з Явам як ступiлi на эскалатар, дык ажно папрысядалi ад захаплення. Ну i ну! Падымаешся на прыступках угару, апускаешся ўнiз i нi адной нагой нават не кранеш. Нават можаш адну нагу падняць або нават сесцi - i ўсё роўна рухаешся.
Нам бы такiя драбiны на гарышча. Альбо на тую гару, з якой мы ўзiмку на саначках з'язджаем. Цудоўная штука эскалатар!