Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Я ўсмiхнуўся. Гэта здорава! Па радыё, па тэлебачаннi i наогул...

Мы прымасцiлiся зручней i пачалi абмяркоўваць падрабязнасцi. Перш-наперш бык. Кандыдатура калгаснага бугая Пецькi была адхiлена адразу. Гэта такая страхалюдзiна, што яго нават сам заатэхнiк Iван Свiрыдавiч баiцца. Вочы, як трактарныя фары. Зямлю грабе нагамi, як экскаватар.

Гэтым летам адзiн дачнiк ледзь не памёр з перапуду. Ляжаў на выгане голы-голенечкi - загараў. Галава пад парасончыкам, усё астатняе на сонцы. I раптам - Пецька. Дачнiк як iрвануў. Бугай следам. Дачнiк тоўсты. Бачыць - не

ўцячэ. А тут тэлеграфны слуп на дарозе. Як той дачнiк на той слуп уздзёрся дагэтуль невядома. Але факт - паўдня загараў на iзалятарах, аж пакуль не пад'ехаў камбайнер Мiкiта i не зняў яго. Дачнiк штаны нацягнуў i адразу на станцыю - дахаты ехаць.

Не, няхай з бугаём Пецькам нашы ворагi б'юцца.

Другой кандыдатурай быў стары казёл. Гэта я яго кандыдатуру вылучыў, каб адпомсцiць. Дужа ненавiсным быў для мяне казёл, бо з'еў маю сарочку, калi я купаўся.

Але Ява мяне не падтрымаў.

– Не, - сказаў ён.
– Казёл залiшне балбатлiвы. Увесь час мекекеча. Мы i воплескаў не пачуем. Мы ж гаворым пра бой быкоў, а не казлоў. Трэба, каб было нешта бычынае, каровiнае нешта - вялiкае i крутарогае.

– Каровiнае?
– кажу.
– Слухай, дык, можа, узяць проста карову? Бо, акрамя Пецькi, сапраўдных быкоў у нас няма, а кароў колькi хочаш. I наогул, нiдзе не гаворана, што абавязкова патрэбны бык.

Ява задумаўся.

– Хто яго ведае, можа, i так.

– Тады, - кажу, - лепшай кандыдатуры за вашу Кантрыбуцыю i не прыдумаеш.

– А чаму Кантрыбуцыя? Чаму не ваша Манька?

– Таму, што ў нашай Манькi цялё i адзiн рог зламаны. Ты хочаш, каб з нас смяялiся? Тарэадоры з аднарогай кароваю! Карыкатура. Такога яшчэ нiколi ў свеце не было.

– Можна, вядома, i Кантрыбуцыю. Але яна трохi псiхiчная.

– Што значыць "псiхiчная"? Прызнайся лепей, што ты проста мамы баiшся.

– Я - баюся? Вось зараз як дам табе ў вуха, то пабачыш, як баюся. Ану, забяры свае словы назад!

– Я забiраю, але ты ўсё роўна баiшся.

– Баюся?

– Баiшся...

– Баюся?

– Баiшся...

Я ўхапiў яго за вуха i ў той жа момант цюкнуў кулаком у жывот. Мы пакацiлiся па траве на дарогу. Усё бруднае, што валялася на дарозе, начаплялася да нашых штаноў i сарочак.

Першы апамятаўся я.

– Пачакай, - кажу, - годзе! А то замест бою быкоў у нас выйшаў бой цельпукоў.

– Гэта ты вiнаваты. Ну, добра, няхай Кантрыбуцыя. Заўтра пагонiм пасвiць i паспрабуем. А то твая Манька i сапраўды для тэлевiзара не падыходзiць. Яшчэ людзi падумаюць, што гэта не карова, а сабака.

Мне ўжо надакучыла бiцца, i я зрабiў выгляд, нiбы не зразумеў, як страшна ён абразiў нашу Маньку.

Назаўтра ранiцай мы сустрэлiся па дарозе на выган. Я гнаў Маньку, Ява Кантрыбуцыю. Каровы валаклiся, легкадумна матляючы хвастамi, i не падазравалi, якi сёння гiстарычны дзень.

На галаве ў Явы быў дамскi капялюшык, што застаўся нам у спадчыну ад нейкай дачнiцы, якая адпачывала ў нас пазалетась. Капялюшык быў завялiкiм для Явы i насоўваўся на вочы. Каб хоць што-небудзь бачыць i не ўпасцi, Ява вымушаны быў увесь час падкiдаць галавой,

папраўляючы яго. Здавалася, што Ява некаму кланяецца.

У мяне пад пахай быў кiлiмок. О, гэта быў знакамiты кiлiмок. Ён вiсеў над маiм ложкам. Кiлiмок быў чырвоны, i на iм было вышыта трое смешных шчанючкоў, якiя сядзелi, прытулiўшыся адзiн да аднаго галовамi. Гэта былi Цюця, Гава i Рэва, пра якiх мне калiсьцi мацi расказвала розныя байкi, аж пакуль я не засынаў. Апошнiя два гады, калi я падрос ужо, кiлiмок ляжаў у скрынi, i цяпер ад Цюцi, Гавы i Рэвы дужа патыхала нафталiнам.

Кiлiмок i капялюшык - гэта быў наш тарэадорскi рэманент. Па дарозе мы яшчэ выразалi з ляшчыны дзве цудоўныя шпагi. Былi ў поўнай баявой гатоўнасцi.

Мы iшлi i спявалi арыю Хазэ з оперы Бiзэ "Кармэн", якую шмат разоў чулi па радыё:

Торе-гадор, смеле-ге-е в бой,

торе-гадор, торе-гадор...

Там ждет тебя-га любовь,

там ждет тебя-га-га любовь.

Мы спявалi i не ведалi, што нас чакае. Неба было сiняе-сiняе - сапраўднае iспанскае неба.

Надвор'е - самае адпаведнае для бою быкоў.

Мы пагналi кароў аж на самы край выгану, туды, дзе ставок - падалей ад людскога вока.

– Адганi сваю Маньку ўбок, каб не перашкаджала, - сказаў Ява, - i давай пачынаць.

Я не стаў пярэчыць. Тым больш што Манька ў нас дужа нервовая, ёй лепш не бачыць бою быкоў.

Ява паправiў на галаве капялюшык, падцягнуў нагавiцы i, падтанцоўваючы, стаў наблiжацца да Кантрыбуцыi. Падышоў да саменькай морды i пачаў махаць кiлiмком перад вачамi. Я затаiў дыханне - зараз пачнецца...

Ява замахаў кiлiмком яшчэ мацней.

Кантрыбуцыя - анiгадкi!

Спакайнюсенька шчыпле сабе траву.

Ява мазнуў яе кiлiмком па храпе. Кантрыбуцыя толькi адвярнулася.

Ява разнервавана пiскнуў i з усiх сiл хлёснуў карову кiлiмком. Кантрыбуцыя, лянiва пераступаючы нагамi, павярнулася да Явы хвастом.

Ява зноў забег наперад i пачаў вытанцоўваць...

Праз паўгадзiны ён сказаў.

– Яна да мяне проста прывыкла, яна мяне любiць i таму не хоча... Ану, давай ты!

Праз гадзiну, захекаўшыся, я сказаў:

– Палена нейкае, а не карова. Шкада, што ў Манькi адбiты рог, а то я паказаў бы, што такое сапраўдная тарэадорская карова.

Ява зноў замянiў мяне. Ён штораз мяняў тактыку: то падыходзiў да каровы пацiхеньку i неспадзеўкi бiў кiлiмком, то падскокваў з разгону, то налятаў збоку. Кантрыбуцыя не прымала бою. Чубы ў нас узмакрэлi, кiлiмок адчайна матляўся ў руках - здавалася, што Цюця, Гава i Рэва вось-вось загаўкаюць.

А Кантрыбуцыя - хоць бы што, не звяртала на нас анiякенькай увагi.

Адзiн раз, калi Ява схапiў Кантрыбуцыю за вуха, яна з дакорам глянула на яго сваiмi сумнымi вачамi i сказала:

– Му-у!

У перакладзе з каровiнага гэта, мабыць, азначала: "Iдзiце, хлопцы, адсюль. Не чапайце мяне".

Але мы ўчасна не зразумелi папярэджання.

Хэкаючы, мы скакалi навокал яе, выклiкаючы на двайны бой. Ява саромеўся за сваю Кантрыбуцыю - я гэта бачыў. Нарэшце, раззлаваны дарэшты, Ява крыкнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12