Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Чакай!
– кажу, а самога ажно мароз па скуры дзярэ.
– Тата калiсьцi чытаў у часопiсе. Расказваў... Дзесьцi ў Чэхаславакii ў нейкiм возеры, Чорным, цi што, шпiёны ныралi ў аквалангах. Хацелi падняць са дна, каб пацiху вывезцi, дваццаць жалезных скрынак. Гэта быў архiў гестапа, якi фашысты затапiлi, адступаючы. Вельмi важныя дакументы... спiсы ваенных злачынцаў. I ў Аўстрыi тая ж пятрушка была, таксама ў возеры i таксама шпiёны з аквалангамi.
– Точна! Яно самае! Ух ты-ы!
– загарэўся Ява.
– Ну так, "дваццаць
Ён не дагаварыў, бо ў гэты момант з рэпрадуктара гучна, на ўсю станцыю, пачулася:
– Вучнi з вёскi Васюкоўка, якiя прыехалi на экскурсiю ў Кiеў, Рэнь i Заўгародны, вас чакаюць на выхадзе са станцыi "Дняпро"!
Нiбыта хтосьцi зверху нас аглушыў, ажно ногi падкасiлiся. Так гэта было для нас неспадзявана. Нам здалося, што ўсе гэтыя людзi, якiя па станцыi i ўнiзе швэндаюцца, усе яны разам на нас паглядзелi.
I мы адразу ж зрабiлiся маленькiмi-маленькiмi i нiбыта голымi. Упершыню ў жыццi нашыя прозвiшчы называлi па радыё.
– Не бойся, - апамятаўся нарэшце Ява.
– Гэта, напэўна, Галiна Сiдараўна. Шукае нас. Гайда!
Мы патупацелi да выхаду.
Зiрк-зiрк. Нi Галiны Сiдараўны, нi нашых - нi слыху нi дыху. А стаiць вялiзны вусаты мiлiцыянер. Убачыў нас i адразу:
– Стоп!
– падняў руку.
– З Васюкоўкi? Рэнь i Заўгародны? Вы мне i патрэбны. Пайшлi.
Вось табе i "не бойся"! Папалiся! За нашы хулiганскiя паводзiны ў "Дынама", за тыя вудзiльны праклятыя.
Мае ногi прыкiпелi да зямлi i зрабiлiся ватнiмi - вось-вось на падлогу сяду.
– Ну, пайшлi, чаго ж вы, - азiрнуўся мiлiцыянер.
– На руках вас несцi, цi што?
Ледзь з месца крануўся.
Выйшлi мы з метро, глядзiм - стаiць сiняя машына з чырвонай стужкай на баку, а на той стужцы напiсана: "Мiлiцыя". I вядзе нас мiлiцыянер да машыны. Адчынiў дзверцы, сказаў: "Сядайце", а сам - каля шафёра. Зняў трубку (радыётэлефон) i гаворыць:
– Таварыш лейтэнант! Дакладвае старшына Палянiчка. Хлопцаў знайшоў. Вязу на аператыўнай машыне куды трэба.
Мы так i аслупянелi. Ну ўсё! "Куды трэба". У турму, значыць, вязе. Прапалi мы.
Нам бы якраз плакаць, гаварыць: "Мы болей не будзем, адпусцiце", а мы нi слова, нi гу-гу! Гордыя мы!
Тулiмся адзiн да аднаго, едзем i праз акенца на Кiеў апошнi раз паглядаем.
Запунсавеў Кiеў сцягамi i святочнымi транспарантамi. Першамай жа заўтра. Усюды людзi вясёлыя, усмешлiвыя, вольныя. А мы... у турму едзем. А сапраўдныя шпiёны на волi ходзяць. I нам зрабiлася так прыкра - хоць ты плач.
– Эх вы!
– не вытрымаў Ява.
– Не тых узялi, каго трэба!
– Як гэта?
– павярнуўся старшына.
– Вось вам i "як гэта", - закапылiў губы Ява.
– Можа, мы за сапраўднымi шпiёнамi сачылi...
– Ну?!
– левае брыво старшыны выгнулася, як запытальнiк.
– Вось вам i "ну". Можа, яны толькi што аквалангi купiлi... для падводнага плавання...
– Ого!
– Вось вам i "ого"! Можа, яны гестапаўскi архiў з дна будуць падымаць.
– Зразумела! "Аквалангi на дне". Глядзеў. А хто яны, вашы шпiёны? Адкуль узялiся? З-за акiяна?
– З нашай вёскi.
– Ага, мясцовыя, значыць. Калгаснiкi. Як прозвiшчы?
Ява разгублена зiрнуў на мяне. Ён ужо шкадаваў, што пачаў гэтую размову. Мiлiцыянер гаварыў пасмiхаючыся, вiдаць, нi слову не паверыў.
– Як жа прозвiшчы вашых шпiёнаў? Га?
– усмiхаючыся, паўтарыў старшына.
– А можа, гэта сам старшыня калгаса? Або дырэктар школы? Або калгасны вартаўнiк, якi яблыкi не дае латашыць? Га? Чаго маўчыце?
Раптам машына спынiлася.
– Ну, прыехалi. Вылазьце, шэрлакi холмсы, - сказаў старшына Палянiчка.
Вылезлi мы. Турму вачамi шукаем. Нешта не вiдаць. Направа царква, а прама - вялiкi шэры будынак з калонамi, на тэатр падобны. Няўжо ў Кiеве такая турма?
Толькi мы падумалi пра гэта, а мiлiцыянер i кажа:
– Гэта, хлопцы, гiстарычны музей, дзе ваш клас з настаўнiцай. Iдзём пашукаем iх. А то яны, пэўна, хвалююцца, думаюць, што вы назаўсёды згубiлiся.
"Дык вось яно што, - радасна забiлiся нашы сэрцы.
– Дык вы, значыцца, не ў турму нас, таварыш Палянiчка. А ў музей, да Галiны Сiдараўны. Ох! Якi ж вы малайчына, якi ж вы добры чалавек!"
– I не хвалюйцеся, хлопцы!
– супакоiў нас добры чалавек.
– Я вашай настаўнiцы скажу, што вы сачылi за шпiёнамi. Яна не будзе сварыцца. Гэта ж справа сур'ёзная! Дзяржаўная!
– Не трэ...
– Не ка...
– адначасова ўсклiкнулi мы. А што, як... На ўсю вёску засмяюць! Навошта Ява сказаў!
– Ён па... пажартаваў, - зiркнуўшы на Яву, паспешлiва сказаў я.
– Умгу!
– насупiўшыся, пацвердзiў Ява.
– Мы проста хацелi... хацелi...
– я нiяк не мог прыдумаць, што ж мы хацелi.
– У Дняпры пакупацца, - падхапiў Ява.
– Таму i змылiся. Бо Галiна Сiдараўна не дазваляе. А ў нас жа Дняпра няма. А Дняпро ж, ведаеце...
– Ведаю, - усмiхнуўся старшына.
– Ну добра. Бачу, вы хлопцы спрытныя, вынаходлiвыя... Сам калiсьцi быў такi. Толькi падманваць не трэба. Пайшлi.
Паднялiся мы па прыступках на плошчу перад музеем. На зямлi нешта з камення выкладзена - нiбы велiчэзныя "класы".
– Гэта, - кажа старшына, - самае старажытнае месца ў Кiеве. Тут тысячу гадоў назад Дзесяцiнная царква стаяла. Гэта яе падмурак.
На пальчыках прайшлi мы па гэтым падмурку. А за падмуркам - вялiкая трохкутная палянка, роўненька абсаджаная кустамi, i пасярод яе - мы нават вачам веры не далi - вялiзная капiца сена. У цэнтры Кiева на самым старажытным месцы - капiца сена, як на лузе. Вось здорава! I тая капiца нам такая любая, нiбыта прывiтанне з роднай Васюкоўкi.