Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

А на Высокi востраў мы й самi дарогу знойдзем.

Мы прыплылi туды раней за iх. Недарэмна Ява быў унукам дзеда Варавы, а я Явiным сябрам. Мы зналi ў плаўнях такiя вузенькiя пратокi сярод чаратоў, якiя рэдка хто ў вёсцы ведаў.

Высокi востраў - самы большы ў плаўнях. Высокiм ён называўся таму, што ў яго высокiя крутыя берагi. Пасярод вострава ёсць нават невялiчкае азярцо, напалову зацягнутае раскай i белымi лiлеямi. Уласна, гэта не возера, а затока, аддзеленая ад плёса невялiчкай грэбляй. Напрадвеснi, калi была вялiкая паводка, Фарадзеевiч для нечага загацiў пратоку, i цяпер узровень вады ў тым азярцы быў вышэйшы

за ўзровень вады ў плаўнях.

Мы схавалi свой човен у чаратах, а самi прыселi ў кустах непадалёк ад азярца - не хацелася заводзiць сварку з тым Бардадзiмам, пакуль мы яшчэ не выраслi.

На тым беразе азярца стаяла пабудова Бурмiлы - гэта была яго паляўнiчая база, альбо, як ён казаў, "прэзiдэнцыя". Самога Бурмiлы не вiдаць - або рыбу ловiць, або спiць пасля чаркi, або... Ды мы пра гэта ўжо не думаем (пасля "атамнай бомбы на транзiстарах" неяк не думалася). Ужо чуваць пiсклявыя галасы дзяўчат i ненатуральны (няйначай у яго ў роце галушка) Бардадзiмаў бас.

Трое чоўнаў прыстала да вострава. Фарадзеевiч з тэрмасам у руках падыходзiць да азярца. Юннаты абступаюць яго.

Фарадзеевiч урачыста падымае тэрмас i пачынае (голас яго дрыжыць i перарываецца ад хвалявання - ён заўсёды хвалюецца, калi расказвае пра якое-небудзь адкрыццё):

– Дык вось... дарагiя таварышы-грамадзяне, вось... тут... унутры... прыляцела да нас... знаеце адкуль... З Сахалiна. Так-так... сотнi i сотнi, як бачыце, кiламетраў. А наперадзе яшчэ мiльёны цi нават мiльярды мiльярдаў кiламетраў... Ведаеце, што тут? Тут... тут... таварышы-грамадзяне... будучая ежа касманаўтаў... зоркавых нябесных жыхароў будучых... Вось яно што! Вы, напэўна, чулi пра цудадзейную водарасць - хларэлу... Га? Дык вось... у гэтым тэрмасе - новы вiд гэтай водарасцi. Глабулус! Магчыма, яшчэ лепшы за хларэлу... Мой сахалiнскi сябар вывеў у лабараторыi... I прыслаў, каб мы... тое самае... прадоўжылi працу. Вырасцiлi глабулус у прыродных умовах. Праверылi, як ён аклiматызуецца i будзе расцi. Разумееце, якая адказнасць! Магчыма, уявiце сабе, касманаўты калi-небудзь будуць частаваць нашым глабулусам марсiян цi iншых якiх гаўрыкаў.

Мы з Явам слухалi не дыхаючы.

– Чуеш, ежа астраномаў, а мы...
– шапчу я перасмяглымi вуснамi.

– Касманаўтаў! Астраномы - тыя, што ў трубу залазяць. Тыя сала i варэнiкi ядзяць, як i мы з табою.

– Ведаю!.. Гэта я так... Якi разумны!
– шапчу я. I ўяўляю сабе:

...Агромнiстая ракета на старце... Касманаўты, якiя заходзяць у ракету, людзi каля падножжа ракеты. Яны адразу расступаюцца, прапускаючы аўтавазок, на якiм штабелi кардонных скрынак. На кардонках вялiкiмi лiтарамi напiсана: "Глабулус", "Прывiтанне з Васюкоўкi", "Глабулус "Васюкоўскi"...

А тады - Марс... У празрыстым шлеме, у скафандры стаiць касманаўт на фоне фантастычнага марсiянскага пейзажу, акружаны марсiянамi, i частуе iх глабулусам, выцiскаючы яго з цюбiка, як зубную пасту. Марсiяне каштуюць, цмокаюць ад задавальнення i паказваюць вялiкi палец - во!

Толькi - чым жа будуць частаваць, што ж будуць есцi бедныя касманаўты, калi мы з Явам, як на тое лiха, перавярнулi гэты тэрмас?

– Глабулус - аднаклетачная мiкраскапiчная водарасць, - захоплена гаворыць Фарадзеевiч, - i няўзброеным вокам вы яго, вядома, не пабачыце...

"Ой, здаецца, i ўзброеным таксама..." - трымцiць маё сэрца.

– Сягоння мы яго, так сказаць, пасеем, потым пачнём падкормлiваць... Ён пачне хутка размнажацца, i тады вы пабачыце...

"Пабачыце-пабачыце... калi будзе што сеяць... Ой, бяда, навошта мы палезлi, навошта чапалi гэты тэрмас?"

Зараз Фарадзеевiч адкруцiць вечка i... I будзе жахлiвы "пшык", як гаворыць дзед Салiвон. Тая драбiна Бардадзiм першы захiхiкае - я яго ведаю.

I каго, каго мы падводзiм! Чалавека, перад якiм мы ("гангстэры!") нямеем ад захаплення i робiмся паслухмянымi, як авечкi, чалавека, якi, калi запытаць: "Каго ты болей за ўсiх любiш?", стаiць у нас на трэцiм прызавым месцы (пасля мамы i таты), а часам выходзiць на другое i нават першае (калi тата: "Ану, скiдай штаны, гультаiна!", а мама: "Вось пачакай-пачакай, я табе вушы паабдзiраю!"). Праўда, наша любоў была платанiчнай, схаванай ад чужых вачэй; Фарадзеевiч пра яе, магчыма, нават не здагадваўся, бо справу меў найчасцей з тымi бардадзiмскiмi старшакласнiкамi, якiя нас ("Акыш, маляўкi!") на гарматны стрэл да яго не падпускалi. Але тым больш...

Фарадзеевiч адкручвае вечка i ўрачыста гаворыць:

– Увага, таварышы-грамадзяне, вы-лi...

Мы з Явам маланкава пераглянулiся:

– Гой!

– Вой!

Спачатку з кустоў вылецела наша войканне, а за iм - мы.

– Стойце! Не лiце!

Вы памятаеце, у спектаклi "Рэвiзор" Гогаля ёсць у канцы нямая сцэна, калi ўсе застываюць у розных позах з разяўленымi ратамi. Дык вось, зусiм такая ж сцэна паўтарылася i зараз. На нейкае iмгненне, вядома. Першы апамятаўся Фарадзеевiч.

– Што?
– здзiўлена запытаў ён.

– Мы...
– сказаў Ява i глянуў на мяне.

– Мы...
– сказаў я i глянуў на Бардадзiма.

– Мы...
– паўтарыў Ява i таксама глянуў на Бардадзiма.
– Мы... толькi вам можам... па сакрэту...

Фарадзеевiч усмiхнуўся.

– Па сакрэту дык па сакрэту. Я люблю сакрэты.

Ён адышоўся з намi ўбок i схiлiўся, наставiўшы вуха. I мы, перабiваючы адзiн аднаго, шэптам расказалi ў тое вуха чыста ўсё. У канцы Ява сказаў:

– А цяпер скажыце ўсiм... Няхай нам надаюць... па заходнiм паўшар'i... Мы згодны.

Фарадзеевiч неяк дзiўна скрывiўся i працягнуў:

– Вунь яно што... Добра...

Потым рашуча накiраваўся да юннатаў. Мы, заклаўшы рукi за спiну, як арыштанты, паплялiся за iм.

– Дык вось, таварышы-грамадзяне, - сказаў Фарадзеевiч.
– Гэтыя маладыя людзi (мы апусцiлi галовы) прапануюць спачатку добра ўзмацнiць грэблю, ачысцiць плёс, а тады ўжо...

Мы ўстрапянулiся, не верачы сваiм вушам. Фарадзеевiч нахiлiўся i шапнуў:

– Думаю, таго, што засталося, хопiць...

Потым выпрастаўся i голасна прамовiў:

– Правiльна яны прапануюць, га?

– Правiльна! Правiльна!

– Ачысцiць! Вядома!
– пачулiся галасы.

– Сакрэт, - праз зубы працадзiў Грышка Бардадзiм i ляснуў сваiмi граблямi па патылiцы спачатку мяне, потым Яву.

А мы нават не адчулi. Мы пераглянулiся i засмяялiся.

А калi юннаты палезлi ўмацоўваць грэблю i ачышчаць азярцо ад раскi, мы з такiм азартам узялiся дапамагаць, што вада ажно завiрылася, закiпела навокал. Раз-пораз мы кiдалi на Фарадзеевiча палкiя ад захаплення позiркi. Вось гэта чалавек! Вось чалавек! Калi б ён нам сказаў цяпер: "Пiце, хлопцы, возера!" далiбог, выхлебталi б усё да дна.

Поделиться:
Популярные книги

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V