Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Мы ўжо не думалi пра Кныша з Бурмiлам, мы думалi толькi пра тое, як выбiцца з гэтага жахлiвага кукурузнага палону.

Праз паўгадзiны мы зноў селi адпачыць.

I раптам у мяне ўзнiкла iдэя.

– Ява, - кажу, - а што, калi залезцi i паглядзець, куды iсцi.

– Залезцi? Гэта табе што - дрэва? Гэта ж кукуруза. Злак. Не чуў я, каб людзi на злакi лазiлi.

– Ну дык i што, - кажу я.
– Глянь, якое тоўстае! Як бамбук! Можа, утрымае.

– Ну, дык лезь.

– Не, ты лезь. Ты

лягчэйшы - у цябе штаны карацейшыя i гузiкаў менш. А я падсаджу.

Ява махнуў рукой:

– Ну, давай паспрабуем.

Мы выбралi самую высокую i тоўстую кукурузiну, я павярнуўся да яе спiною, сашчапiў пальцы, каб вытрымаць Яву, калi ён стане на iх нагой, i сказаў:

– Ты больш на мяне абапiрайся, а за кукурузiну толькi трымайся.

– Добра, добра, - сказаў Ява i, крэкчучы, пачаў лезцi на мяне. Вось ужо каленам на плячо стаў, абапёрся рукамi аб галаву.
– Ой!
– чаравiкам за нос зачапiўся. Але я маўчу, трываю. Чаравiк давiць мне на плячо, ключыцу ламае. Я пачынаю хiстацца, каленi трымцяць, падгiнаюцца, падгiнаюцца...

– Ява!
– крычу.
– Хутчэй глядзi, я падаю.

I... вось затрашчала i зашумела, - нiбыта бомба ў кукурузу ўпала.

Я ляжу, уткнуўшыся носам у зямлю. У роце - пясок, у вушах - пясок, вочы зацярушаныя. Адплёўваюся, працiраю вочы i гукаю:

– Ява, дзе ты? Ты жывы?

– Жы... апчхi!.. вы!
– i з груды патрушчанай кукурузы высоўваецца Явава галава.

– Ну, што, - пытаюся, - бачыў?

– Дулю з макам я бачыў. Вярхi самыя пад носам.

Ява ўздыхае.

Я паглядзеў у неба.

"Дзiўна, - падумаў я.
– Касманаўты лятаюць у бязмежным небе, сярод зорак, на такой адлегласцi ад зямлi - i нiчога. А мы ў кукурузе заблудзiлiся. Ды яшчэ ў такi адказны момант! Кiно!"

– Ява, - падскочыў я.
– Гэта ж дурнiца нейкая. Гэтага не можа быць, бо гэта немагчыма. Яшчэ нiхто ў свеце не заблудзiўся ў кукурузе. Мы проста пайшлi не ў той бок. Я добра памятаю, што сонца, калi мы выйшлi, свяцiла нам у спiну. Хадзем назад.

Спачатку Ява недаверлiва пазiраў на мяне. Але я гаварыў, мабыць, так пераконлiва, што ён падняўся.

– Хто яго ведае, можа, i праўда. Хадзем.

I мы паплялiся назад.

Ох, як цяжка было iсцi. Мы ўжо не чулi ног. Мы проста механiчна перастаўлялi iх, як хадулi. I навошта мы поўзалi на каленях? А тут я яшчэ спатыкнуўся i падвярнуў нагу, ажно ўскрыкнуў, так забалела.

Сеў я на зямлю i скрывiўся, як серада на пятнiцу. Калi б не Ява, заплакаў бы.

– Што? Што?
– схiлiўся нада мною Ява.

– Кiнь мяне! Iдзi, прабiвайся сам, - сказаў я хрыплым, безнадзейным голасам.

– Цьфу, дурны!
– Ява абняў мяне за плечы.
– Зараз пройдзе.

Ён дапамог мне падняцца. Я абапёрся на яго, i мы пацiху пайшлi.

Праз некалькi крокаў боль ацiх, i я зашкандыбаў досыць бадзёра. А хутка i зусiм забыў пра нагу.

Цяжка сказаць, колькi мы iшлi: паўгадзiны, гадзiну цi дзве - i колькi мы прайшлi: кiламетр, два цi дзесяць. Але нарэшце я не вытрымаў:

– Ява, - кажу, - я болей не магу. Я зараз павалюся. Давай адпачнём.

Мы леглi на зямлю.

Доўга ляжалi.

Было цiха. Толькi кукурузнае лiсце шаргацела над намi. Нават конiкаў-скакункоў не чутна было.

– А што, калi мы зусiм адсюль не выберамся?
– цiха сказаў я.
– I нiхто не ведае, куды мы пайшлi. I нас не знойдуць. I мы загiнем. I праз два тыднi камбайн разам з кукурузай збярэ нашы костачкi.

– Добра б паабедаць. Усё ж такi даўжэй бы пратрымалiся. А так да ранiцы i памерцi можна, - сказаў Ява.

Пры згадцы пра абед мне так захацелася есцi, што я ледзь не заплакаў.

– У нас сёння на абед боршч i варэнiкi з мясам, - сумна паведамiў Ява.

– А ў нас суп з галушкамi i смажаная курацiнка, - сказаў я, ледзь стрымлiваючы слёзы.

Не, далей я ўжо цярпець не мог.

– Ява, - кажу, - давай клiкаць людзей. Давай людзей клiкаць, Ява.

Але Ява быў больш стойкiм.

– Ты што, - кажа, - каб смяялiся? Здаровыя бугаi i сярод белага дня ў калгаснай кукурузе "ратуйце" крычаць.

– Няхай, - кажу я.
– Было б толькi над кiм смяяцца.

– Не, - кажа Ява, - калi ўжо на тое пайшло, давай лепш спяваць.

– Няхай, - кажу, - хоць i спяваць.

I мы зацягнулi першае што прыйшло ў галаву. А першай чамусьцi прыгадалася песня касманаўтаў.

На пыльных тропинках далеких планет...

жаласна-жаласна выводзiў Ява.

...Останутся наши следы,

яшчэ больш жаласна падцягваў я.

Доўга мы спявалi. Амаль усе песнi, якiя ведалi, праспявалi. Чамусьцi асаблiва добра спявалiся тыя, што пачыналiся з "ой": "Ой, у полi магiла", "Ой, я няшчасны", "Ой, не свяцi, месячыку", "Ой, не шумi, лужок", "Ой, чаму ты, дубе", "Ой, адна я, адна", "Ой, у полi жыта". Гэтае "ой" мы выкрыквалi так, як быццам нас у бок нехта штурхаў.

Добра пайшла ў нас таксама песня "Раскинулось море широко". Асаблiва куплет "Напрасно старушка ждет сына домой". Тройчы мы спявалi гэтую песню, i тройчы, калi даходзiлi да гэтага "напрасно", у мяне пачынала шчымець у горле.

Нарэшце мы зусiм захрыплi i спынiлiся, змоўклi.

Мы ляжалi, знясiленыя ад голаду, песень i безнадзейных думак.

– Недарма я адчуваў, што сягоння нешта будзе!
– уздыхнуў Ява.

Я выпадкова засунуў руку ў кiшэню i раптам намацаў там нешта цвёрдае. Выцягнуў i ледзь не падскочыў. Дык гэта ж цукерка, якую я яшчэ ўчора забыў з'есцi! Ды яшчэ й мятная. I пiць меней будзе хацецца.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Антимаг его величества. Том III

Петров Максим Николаевич
3. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том III

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII