Трывожнае шчасце
Шрифт:
Каханне, маладосць i трывогі сэрца
Іван Шамякін вярнуўся з вайны на роднае Палессе, калi яму ішоў дваццаць пяты год. Ён абраў мірную, гуманістычную прафесію настаўніка, пачаў працаваць у школе, што ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Па гэтай прычыне I. Шамякін потым паступіў вучыцца ў Гомельскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне. Ужо ў той час ім завалодала стыхія літаратурнай творчасді, i ён жыў адным вялікім жаданнем — «пісаць, пісадь i яшчэ раз пісадь, не спынядца ні на хвіліну». Працаваў малады аўтар надзвычай шмат, натхнёна i анантана, хоць i ўмоў для гэтага адпаведных не было. Яго незвычайна акрыліў першы творчы поспех — у канцы 1945 года часопіс «Полымя» надрукаваў аповесць «Помста», якую ён напісаўу Германіі пасля
Першыя творчыя спробы I. Шамякін зрабіў яшчэ ў даваенны час, калі вучыўся на першым курсе Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў. Пачынаў, як i нямала іншых пісьменнікаў, з вершаў, але пасля аддаў перавагу прозе. Пісаў творы па-беларуску. Набраўся адвагі, рызыкнуў i адно, а пасля яшчэ некалькі сваіх апавяданняў студэнт тэхнікума адаслаў у рэдакцыю часопіса «Полымя рэвалюцыі». I. Шамякін прыгадваў: «Вялікае маё было здзіўленне, калі я атрымаў пісьмо ажно на тры старонкі машынапісу, з дэталёвым разборам майго апавядання ад самога Міхася Лынькова, галоўнага рэдактара часопіса, старшыні Саюза пісьменнікаў…Нягледзячы на тое, што апавяданне маё было раскрытыкавана i адхілена, я даражыў адказам Міхася Лынькова, па-асабліваму, як, напэўна, многія іншыя маладыя, ганарыўся, што на мяне звярнуў увагу славуты пісьменнік, творы якога вывучаліся ў школе». Гэты ліст I. Шамякін забраў з сабой, калі ўвосень 1940 года пайшоў служыць у войска, захоўваў яго праз усю вайну.
I вось у пасляваенныя гады малады літаратар, які тады настаўнічаў, узяўся за асваенне буйнога эпічнага жанру: I. Шамякін пачаў пісаць раман пра партызанскую барацьбу на акупаванай тэрыторыі. Поспех «Глыбокай плыні» (1946–1949) быў проста ашаламляльны. У 1951 годзе за гэты твор I. Шамякіну была прысуджана прэстыжная на той час Сталінская прэмія (пазней яе назвалі Дзяржаўнай прэміяй СССР). Пісьменніку не было i трыццаці гадоў, калі да яго прыйшла літаратурная слава. З цягам часу ён зрабіўся адным з самых вядомых i папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так i за яе межамі, у іншамоўным свеце. Яго творы перакладзены болып чым на 30 моў, выдавался ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі i мільённымі тыражамі. У канцы 70-х гадоў па чытабельнасці ў СССР сярод літаратараў ён займаў пятае месца.
I. Шамякіным напісана шмат твораў, i ўсе яны разам узятыя поруч з раманамі i аповесцямі Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Міхася Зарэцкага, Івана Мележа i іншых пісьменнікаў складаюць шматтомны мастадкі летапіс мінулай эпохі, яскрава i ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Кожная яго кніга ўтрымлівае каштоўны духоўны i маральны змест, а гэта дае нам магчымасць адчуць i зразумець, як жылі людзі ў пэўны час, што ix хвалявала, у што яны верылі, аб чым марылі… «Іван Пятровіч Шамякін як мастак слова цікавы перш за ўсё выдатным умением увасабляць у мастацкіх творах менавіта гэты чалавечы змест усяго існага, уласна чалавечы бок вялікіх падзей…» (М. Тычына). Найбольш поўна жыццёвы вопыт i ўнутраны свет маладых людзей даваеннай пары I. Шамякін увасобіў у пенталогіі «Трывожнае шчасце». Пісьменнік стварыў мастацкую біяграфію свайго пакалення, якая ўвабрала агульнае, тыповае i асобнае, індывідуальнае. Прычым агульнае непасрэдна вынікае з канкрэтных чалавечых лёсаў, прыватнага жыцця маладых герояў.
Доўга складваўся сюжэт гэтай разгорнутай эпічнай карціны: над цыклам аповесцей аўтар з перапынкамі працаваў восем гадоў (1956–1963). Кніга ўвабрала значную частку жыццёвай біяграфіі пісьменніка, грунтуеццанарэальныхпрататыпах. I. Шамякінпісаў: «…У «Трывожным шчасці» найбольш поўна апісаў я гісторыю свайго юнацтва, сваіх дзіцяча-юнадкіх захапленняў i таго кахання, што засталося на ўсё жыццё, што дало мне найлепшага сябра — жонку, маю Машу, i з ёй поўнае чалавечае птчасце». Фельчарка Саша Траянава — гэта i ёсць правобраз Марыі Філатаўны, жонкі пісьменніка. Пятро Шапятовіч — alter ego (другое «я») самога Івана Пятровіча Шамякіна, які вучыўся ў даваенным Гомелі i ў хуткім часе, як i многія яго аднагодкі, трапіў у полымя вайны. Такім чынам, «Трывожнае шчасце» мае аўтабіяграфічную аснову, а гэта ў значнай ступені забяспечыла псіхалагічную дакладнасць i пераканальнасць характараў.
Пенталогія пачыналася з аўтарскай задумы распавесці пра жыццё, каханне, маладосдь i працу Пятра Шапятовіча i Сашы Траянавай у даваенны час. Духоўны свет герояў, ix узаемаадносіны знаходзяцца ў цэнтры аповесці «Непаўторная вясна» (1956). Твор атрымаўся вельмі паэтычны, пачуцдёвы, вызначаецца лірычнай афарбаванасцю стылю. Аўтар паказвае прыгажосць i непаўторнасць першага кахання, раскрывав непасрэднасць i наіўнасць сваіх маладых герояў, тонка перадае ix душэўныя перажыванні i згрызоты. Пятра i Сашу збліжае, родніць шчырае, адданае, узаемнае пачуццё, яны, здаецца, створаны адно для аднаго, не могуць існаваць паасобку, неяк аўтаномна. Адносіны герояў пазбаўлены халоднай рацыяналістычнасці i разліку, «ад гарачага сэрца» кожнага з ix залежадь лінія паводзін i выбар у той ці іншай сітуацыі.
Пятро Шапятовіч — летуценная натура, рамантык i ідэаліст — «як i шмат хто з яго равеснікаў, прагнуў гераічнага подзвігу i лічыў, што героем можна стаць толькі на вайне», i ў гэтым плане ён успрымаецца тыповым прадстаўніком даваеннага пакалення савецкай моладзі. Паступова герой I. Шамякіна сталее, на змену яго ружовым уяўленням i нявопытнасді прыходзідь больш сур'ёзны i ўдумлівы погляд на жыццё. У мінулым застаюцца гарачлівыя ўчынкі, дробязныя непаразуменні i крыўды. Саша i Пятро пачынаюць глыбей адчуваць адно аднаго. Каханне, якое прыносіла сустрэчы i расстанні, падводзіць маладых герояў да таго, каб прыняць важнае i адказнае рашэнне. «Каб выйсці замуж, трэба кахаць чалавека» — так Саша вызначыла для сябе вельмі важную ісціну. Выходзячы замуж, яна робіць свой выбар сэрцам, ёй хочацца быць каханай, шчаслівай, жадаецда падараваць шчасце блізкаму i дарагому чалавеку, якім Пятро стаў для яе. Пра чалавечую сутнасць i духоўны патэнцыял гэтай маладой жанчыны красамоўна сведчыць гісторыя, звязаная з хваробай Пятра. Саша безаглядна кідаецца ратавадь каханага, яе перапаўняе глыбокая трывога сэрца, у той момант ёй рухаюць самыя глыбокія i вялікія пачуцці: дабрыня, пяшчота, чуласць. У вобразах Пятра i Сашы пісьменнік апаэтызаваў лепшыя чалавечыя якасці сваіх равеснікаў, якія з вялікім запасам духоўнай трываласці выходзілі на прасцяг жыцця.
Прывіднай была надзея на агульнае i сямейнае шчасце, замест радасці, працы, цвіцення кахання i маладосці прыйшла пара суровых ваенных выпрабаванняў. Пра нягоды, «жыццё ў акупацыі» аўтар распавядае ў аповесці «Начныя зарніцы» (1957). 3 маленькім дзіцем на руках Саша дабіраецца ў родную вёску, каб тут перажыць ліхую навалу i дачакацца з вайны свайго Пятра. Драматычна складваецца лёс маладой маці, якой даводзіцца ісці праз небяспеку i пакуты. Янатрапляе ў складаную сітуацыю, калі партызаны даручаюць ёй выходжвадь параненага камісара, былога настаўніка Лялькевіча. Саша мусіць у мэтах канспірацыі выдаваць гэтага чалавека за мужа, i таму неверагодна ўскладняецца яе маральнае самаадчуванне, бо, маўляў, як яна ўсё пасля зможа растлумачыць Пятру. Ёсць яшчэ адна акалічнасць: настаўнік Лялькевіч сапраўды перад вайной рабіў Сашы Траянавай прапанову аб замустве. У «Начных зарніцах» пісьменнік стварыў досыць складаны псіхалагічны вобраз жанчыны — маці i партызанкі — мужнай i ахвярнай, сумленнай i глыбока чалавечнай.
У франтавыя падзеі чытача пагружае аповесць «Агонь i снег» (1958). Калі ў папярэднім творы пераважае аб'ектывізаваны паказ рэчаіснасці, то тут пісьменнік абраў суб'ектывізаваную форму аповеду — ад імя галоўнага героя Пятра Шапятовіча, які знаёмідь нас з дзённікавымі запісамі. Падзеі ў аповесці храналагічна ахопліваюць перыяд ад самага пачатку вайны да чэрвеня 1942 года, калі галоўны герой пасля ранения ачуньвае ў шпіталі. За гэты час Шалятовіч прайшоў суровую франтавую школу i навучыўся ваявадь, у экстрэмальных абставінах сустрэўся са смерцю, нават мог загінудь, перажыў страты i цяжкія, напружаныя моманты, у выніку — загартаваўся i пасталеў. Апрача гэтага, Пятро зведаў цану баявой дружбе, сапраўднаму сяброўству, чалавечнасці i сумленнасці, i найперш дзякуючы такім людзям, як Сеня Пясоцкі. У ваенных умовах агаляліся псіхалогія i ментальнасць антыгерояў — рознага роду «трутняў вайны». Шапятовіч на прыкладзе Сцяпана Кідалы пераканаўся, што такое кар'ерызм абмежаванага чалавека, подласць, нягодніцтва.
Сеня Пясоцкі, які ўдумліва аналізуе падзеі, абудзіў крытычную думку Пятра, дапамог яму глыбей, без ружовага глянцу ўбачыць i зразумець, што такое вайна. Вачыма галоўнага героя перададзена атмасфера ваенных будняў, наказана трагічнае аблічча часу. Ён не хавае асабіста перажытага, болю i пакут, прапускае праз сябе душэўны вопыт іншых людзей, успаміны, міжчалавечыя дачыненні, размовы, спрэчкі i інш. Аповесць «Агонь i снег» — праўдзівы i хвалюючы дакумент жыцця франтавіка, створаны з арыентацый на так званы жорсткі рэалізм у адлюстраванні вайны.