Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Прачнуўся Пятро раніцай. Састаў стаіць. Выскачыў з вагона, прачытаў назву станцыі, дастаў з планшэткі чыгуначную карту Польшчы, якую спецыяльна раздабыў у Познань пачаў шукаць станцыю, каб даведацца, колькі праехалі за ноч, парадаваць хлопцаў. Доўга шукаў на ўсход ад Познані — на галоўнай магістралі — цераз Варшаву, на абходных лініях. Няма такой станцыі. А станцыя між тым немалая. Мяркуючы па збудаваннях — вузлавая. Выпадкова зірнуў уніз, на поўдзень, — і… пахаладзеў. Кінуўся да вагона.

— Трывога! Браткі!

— Што ты гарланіш? Не накрычаўся за пяць гадоў?

— Дай паспаць!

— Не ў той бок едзем!

Уміг падхапіліся!

— Як не ў той? Што ты вярзеш?

— Нас вязуць некуды ў Сілезію. Глядзіце!

Высыпалі з усіх чатырох цяплушак,

рушылі да начальніка станцыі. Адчапілі, вядома, адразу. А вось прычапіцца… Двое сутак стаялі. Прамых саставаў тут праходзіла нямнога, больш з рэпарацыйным абсталяваннем. З начальнікамі такіх эшалонаў дамовіцца было немагчыма, а савецкага ваеннага каменданта, які мог бы загадаць ім, на станцыі не было. Ледзьве на трэція суткі прычапіліся да эталона з рэпатрыянтамі. Эшалону гэтаму не давалі «зялёнай вуліцы». Ён больш стаяў, чым ішоў. Але стаяў не на вялікіх станциях, дзе былі прадпункты Савецкай Арміі i можна было. атрымаць па атэстату сухары i кансервы, а на нейкіх глухіх паўстанках. A калі часам спыняўся кал я вялікага горада, то заганялі яго ў такія далёкія тупікі, што, не ведаючы працягласці стаянкі (часам стаялі гадзіну, другі раз — суткі), рэдка хто адважваўся шукаць «харчэўню». Нікому не хацелася адстаць ад сваіх вагонаў. У тыя дні, калі, здавалася, перамяшчаліся цэлыя народы, адны — на ўсход, другія — на захад, на поўдзень, Германія, што склала сваю злачынную зброю, i скатаваная гэтай зброяй Польшча былі як бы ў цэнтры велізарнага руху мільёнаў людзей.

Пачалі старажытны гандаль з палякамі — мену. Вагон ix жыў камунай. Таму, калі ўсе запасы былі з'едзены, пастанавілі: развязаць мяшкі, выкласці «трафеі». Калектыўна, сумленна i сур'ёзна, з улікам індывідуальна-сямейных асаблівасцей кожнага, вырашылі, чаго чапаць нельга, а што можна выменяць на хлеб, сала i самагонку. Двое адмовіліся развязаць свае мяшкі; адшчапенцам быў «пастаўлены ультиматум», i яны мусілі перасяліцца ў другі вагон.

Дайшла чарга i да яго, Пятровых, двух вялікіх чамаданаў.

«Кнігі?» — здзівіліся ўсе члены аўтарьггэтнай камісіі па абагульненню «трафейных лішкаў».

«Кнігі?» — здзівіліся ўсе ўчарашнія салдаты.

Спачатку адны глядзелі на яго як на дзівака, другія — як на хітруна: a ці не схавана там у цябе пад кнігамі нешта такое, за што можна напаіць i накарміць увесь эшалон? Магчыма, што першапачатковым імпульсам быў гэты недавер — стары недавер да інтэлігента, які нібыта заўсёды можа перахітрыць простага чалавека. Кнігі пачалі разбіраць — па адной, па дзве. Калі ж пераканаліся, што ў чамаданах больш нічога такога няма, акрамя звычайных салдацкіх набыткаў, разглядалі кнігі з такой пашанай i цікавасцю, быццам кожны ўпершыню ў жыцці трымаў у руках гэты цуд чалавечага розуму. Потым усе разам трохі вінавата, як бы просячы прабачэння, памагалі Пятру скласці кнігі назад у чамаданы. А пасля праз усю дарогу (везлі ix да Брэста, дзе яны разлучыліся, яшчэ дні тры пасля таго) да яго ставіліся з нейкай асаблівай павагай, ад якой яму няёмка рабілася. Нават самагонкі ў шклянку пералівалі, падкладвалі большы кавалак сала, якое выменьвалі на «рэквізаваныя» рэчы. Кал i ён аднекваўся, казалі з салдацкай прастатой i грубаватасцю:

— Еш, парторг, не саромейся. За кнігі свае сядзеш — падцягнеш жывот. Там, дома, брат, не густа. Лічы: зусім пуста.

Жывот сапраўды прыходзіцца падцягваць. Але звычайна Пятро рэдка думае пра ежу, калі пра яе не нагадваюць. За кнігамі асабліва забываюцца нягоды жыцця. Але вось прыгадаліся польскі пахучы хлеб i сала (хоць колькі яго там было!) — i ўжо не да міфаў. Багі, чорт на ix, ласуны былі, абжоры, бясконца балявалі, жлукцілі свой нектар i закусвалі амброзіяй i ўсялякімі казачнымі пладамі. А яму, гаротнаму настаўніку, каб цяпер акрайчык хлеба ды скрылёк сала. Ах, аж слінка пацякла! Напіцца вады, ці што? Не, ад вады пачынае непрыемна журчаць у жываце. Лепш выйсці паслухаць салаўёў. У старым парку, у кустах чаромхі, учора раптам азваўся салавей. Ці не рана? Хоць чаму рана? Вясна ў разгары. Цёпла.

Учора, пасля цяжкага партыйнага сходу, на якім прысутнічалі Булатаў i Рабіновіч i на якім камуністы

як ніколі, быццам змовіўшыся, маўчалі, не хацелі выступаць, а гэта нервавала Пятра, першы салавей вярнуў яму спакой i добры настрой. Ён паклікаў Сашу, яна не спала яшчэ, i яны хораша пагулялі, паслухалі салаўіныя песні. Саша маўчала, задумлівая, ціхая, але ніколі яшчэ за гэтае суровае, галоднае i халоднае паўгоддзе ён, Пятро, не адчуваў такой яе цеплыні, такой блізкасці. Каб можна было паўтарыць учарашняе!

Пятро падняўся, наблізіўся да ложка i доўга ўглядаўся ў сонны жончын твар. Не, будзіць цяпер недарэчна. Першая гадзіна ночы. Асцярожна выйшаў сам.

Салавей маўчаў. Дзіўна. Што з ім стала? Здаецца, учора яны, Пятро i Саша, гулялі да такога часу, калі не пазней. А можа, яму проста было так хораша ад той незвычайнай Сашынай блізкасці, што ён забыўся на ўсё i цяпер не помніць — ці спяваў салавей увесь час? Можа, спеў у сэрцы яго звінеў? Санітарка Даша даказвала раніцаю, што гэта — не салавей, салаўі так рана не пяюць, гэта — нейкія падсалоўкі. Няхай сабе i падсалоўка. Але слухаць яго было прыемна, радасна. Слухаеш — i неяк паўней адчуваеш цішыню міру, спакою, трываласці i радасці жыцця. Як бы там ні было, але гэта найвялікшае шчасце — не думаць, што заўтра цябе могуць забіць. Ніхто цябе больш не заб'е! Ты ўпэўнены, што будзеш жыць заўтра i паслязаўтра, праз год i праз дваццаць… Таму можаш слухаць салаўёў, вывучаць міфы Грэцыі, піць асалоду жончыных губ, няньчыць дзяцей…

Ноч як летняя — цёплая, зорная. Туман над рэчкай нізкі, пры самай вадзе. З белай пены выраслі, падняліся i вырысоўваюцца на фоне неба, дзе пры самым гарызонце, як далёкі ліхтар, гарыць планета, нейкія проста міфічныя дрэвы. Гэта прыдарожныя вербы, якія зазелянелі раней за ўсё. Удзень яны звычайныя. A ў такую ноч усё незвычайнае. Сапраўды, усё навокал набыло нейкі міфічны выгляд. Вось начытаўся! Правей ад вербаў, за рэчкай, на ўзгорку сасоннік здаецца цёмнымі фантастычна-вострымі скаламі… Над імі нізка павіс месячык, ён вышчарблены не з таго боку, з якога мы прывыклі бачыць, калі ён, няпоўны, усходзіць звечара, i нейкі фіялетавы, ненатуральны. На вецер, ці што? Няхай бы пайшоў дождж. Вясна ранняя i сухая. Хоць i нямала было снегу, а ix пясчаная зямля перасохла ўжо. Можа, таму ў раёне такая нервознасць з пасяўной. Райком не проста патрабуе — пагражае. Учора на партсходзе Рабіновіч запэўніваў, што ўсе пакладуць партыйныя білеты.

A Булатаў спытаў нечакана:

— Хто ў вас вядзе антысавецкую прапаганду?

Дванаццаць камуністаў паглядзелі адзін на аднаго, паціснулі плячамі. Што яны маглі сказаць? Можа, праз добрых мінут дзесяць, калі ўжо выступаў Бабкоў, Булатаў сказаў:

— Не ведаеце? Нічога не ведаеце. Французскі шпіён Запечка вёў у вас пад носам антысавецкую прапаганду. Учора мы яго арыштавалі. А некаторыя члены партыі хацелі нават паклікаць яго выхоўваць дзяцей.

У Шапятовіча кроў ударыла ў галаву i па спіне папоўз агідна-ліпучы пот. Выходзіць, што Булатаў ведае пра кожную размову, нават выпадковую. Гэта страшэнна ўразіла. Адкуль начальнік райаддзела МДБ ведае пра ўсё?

Проста ашаломлены гэтай незвычайнай усюдыіснай дасведчанасцю Булатава, Пятро ўпачатку нават не задумаўся над лёсам Андрэя Запечкі. Нават эгаістычна забыўся на ўсю гэтую гісторыю, пакуль гуляў з Сашай. Ці мала чаго нагаварылі на сходзе! Ды i ўвогуле было так хораша, што ні пра якія справы ні гаварыць, ні думаць не хацелася. Раніцою ён прачнуўся ад нейкага кашмарна-трывожнага сну, з якога нічога не запомнілася. Але чамусьці наяве прыгадаўся гэты Запечка. I боль за яго працяў сэрца.

Пятро бачыўся i гутарыў з ім усяго два разы: тады, у сельсавеце, i пасля зайшоў да яго дадому, у зямлянку. Збянтэжаныя жанчыны — старая, Андрэева маці, i жонка яго — не ведалі, дзе пасадзіць настаўніка. Толькі сам «француз» (сяло ўжо дало яму гэтую нязлосную мянушку) паводзіў сябе так, быццам пражыў у зямлянцы ўсё жыццё. Але радасці сваёй, што да яго наведаўся парторг, не хаваў. Быў прыветлівы, гаваркі. Многа расказаў цікавага. I жанчыны радаваліся. А што яны падумаюць цяпер, чаго Пятро прыходзіў i чаму распытваў пра Францыю?

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5