Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Булатаў стаяў ужо збялелы, амаль навыцяжку.

Лялькевіч астматычна задыхаўся ад абурэння: стрымліваючы сябе, каб не крычаць, ён выдыхаў словы надрыўным шэптам:

— Якую палітычную ацэнку гэтаму можна даць? Анісім Пятровіч!

Анісімаў не адказваў, чытаў моўчкі, i толькі ўсё больш i больш барвавелі яго шыя, вушы, твар i больш шорсткім i калючым рабіўся вожык валасоў.

— Ну, а тут? Анісім Пятровіч! Паглядзіце, пра што даносіць гэты халуй. «Замест таго каб расказачь людзям пра таго, хто каваў нашу вялікую перамогу — фармуліровачкі! — Шапятовіч расказвае…

пра багоў». Гэта ж смеху варта. Шапятовіч вывучае гісторыю, захапіўся міфалогіяй. I расказвае міфы. Булатаў! Вы Сталіна чытаеце?

— Не разумею.

— Яно i відаць, — паўтарыў Лялькевіч словы Анісімава. — Пра Антэя вы чыталі? Пасаромеліся б падшываць такі данос! Божа мой!

Анісімаў моўчкі, без адзінага слова, дачытаў да канца заключэнне, складзенае не вельмі пісьменна. Потым адкінуўся на спінку крэсла, сашчапіў пальцы, ca скрыпам пацёр далонямі, заплюшчыў вочы, як ад моцнага прыступіўшага болю. Сказаў шэптам, але такім, што Лялькевіч спалохаўся: аднойчы пасля вось такога шэпту ў Анісіма Пятровіча здарыўся сардэчны прыпадак:

— Булатаў… за што вас… панізілі ў званні i запісалі вымову? Я вам напомню: за перавышэнне ўлады i… за трусасць. Дык я вам скажу, Булатаў: пакуль я тут сяджу, вы не зробіце кар'еры нападобных правакацыях… Не, Булатаў, не зробіце… Кажу вам праўду. Падумайце, пакуль вы ў радах партыі. Вось так, Булатаў. А цяпер я вас не затрымліваю… Можаце ісці.

Булатаў дрыжачай рукой пацягнуўся за папкай. Анісімаў рэзка адштурхнуўся ад спінкі крэсла, расшчапіў пальцы, паклаў рукі на паперы.

— Не, гэта няхай застаецца ў мяне. У маім сейфе. Больш надзейна, ведаеце. Каб не было спакусы вам, Булатаў. Прашу, — i паказаў вачамі на дзверы.

Капітан нейкі момант вагаўся, як бы жадаючы нешта сказаць i не знаходзячы патрэбных слоў, потым павярнуўся па-вайсковаму, шчоўкнуўшы абцасамі, i закрочыў, высока выкідваючы ногі, але дзверы за сабой зачыніў асцярожна, без груку.

Анісімаў усё тым жа шэптам, быццам баючыся, што звычайны голас можа нешта разбурыць у ім самім ці навокал, папрасіў Лялькевіча:

— Накапай ты мне валяр'яначкі.

Уладзімір Іванавіч ведаў, што аптэчка стаіць на падаконніку, за шторай. Наліў у шклянку вады, з піпеткі капнуў дваццаць кропель бурштынавага зелля.

Анісімаў выпіў, глыбока ўздыхнуў, крактануў i тады сказаў натуральным гол асам:

— Сукін сын! Трапіў бы ён мне на фронце! — i з дакорам самому сабе, але не без задавальнення, паківаў галавой. — Чуць не сарваўся. Бачыў, як я трымаў нервы. Во, — i сціснуў кулакі.

— Дзякую, Анісім Пятровіч. Такая размова даўно наспела. Але трэба давесці да канца — напісаць у абком, у ЦК.

— Не люблю я такіх пісем. Але ў даным выпадку трэба, а то ад гэтага тыпа ўсяго можна чакаць. Сёння ж напішы.

Анісімаў падняўся з крэсла i ўжо зусім бадзёра i весела гукнуў:

— Дзе ён, гэты твой Шапятовіч? Тут? Кліч яго. Пагаворым.

Лялькевіч адчыніў дзверы, папрасіў сакратарку:

— Валя, паклічце з майго кабінета Шапятовіча.

Пятро, змучаны працяглым сядзеннем у пустым кабінеце, невясёлымі думкамі, увайшоў нясмела, разгублены. Спыніўся

каля дзвярэй.

Анісімаў загудзеў:

— Ты што гэта — як мокрая курыца? Праходзь, сядай. Раскажы нам з Лялькевічам пра… багоў.

Пятро зусім сумеўся:

— Пра якіх багоў?

— Ну як жа! Тут адзін напісаў, што ты замест агітацыі i прапаганды партыйнай пра багоў расказваеш. A праўда. Сяўба ў калгасах бязбожна зацягваецца, а сакратар партарганізацыі бабам міфы расказвае. Тут ёсць над чым задумацца… Слухай, а чаго гэта ты публічна расплакаўся над лесам дзяцей Нізаўца? Мала ў цябе сірат вайны, удоў?

— Дзеці ёсць дзеці, Анісім Пятровіч. I яны не адказваюць за бацькоў,— за знешняй суровасцю слоў сакратара Пятро адчуў добры гумар, бацькоўскую ласкавасць i схаванае ўхваленне яго паводзін, а таму адразу акрыяў, пасмялеў i адказаў упэўнена, без той прыгнятальнай скаванасці, якая была ў першы міг i якую ён неаднойчы адчуваў раней перад

Анісімавым.

Ты мне прапісных ісцін не паўтарай.

— Дачка Нізаўца траціла на ўроках прытомнасць. А я сам бацька i педагог…

Сакратар наблізіўся, зазірнуў Пятру ў вочы, паківаў галавой:

— Цёрлі цябе, Шапятовіч, i на фронце, i ў партызанах i ніяк не прыцёрлі…

— Да чаго?

— Ідэаліст ты. А па твайму становішчу трэба быць рэалістам. Што ў вас было з інвалідам гэтым?..

— З Прышчэпам, — падказаў Лялькевіч.

— Нічога асаблівага. Чалавек быў не ў настроі, а мы з Бабковым прысталі да яго з падпіскай. Ён адмаўляўся. Бабкоў пагарачыўся, мацюкнуў. Той — яго. I ўсё.

— I ўсё?

— Ну, тузанулі адзін аднаго. Я разняў.

— I ўсё? А хто з вас балбатун — ты ці Бабкоў?

Пятро паціснуў плячамі.

— Сёння ж выганьце з сельсавета гэтага нямецкага курашчупа — Капыла. Каб духу яго не было! Ясна!

Пятра здзівіў такі нечаканы пераход.

Анісімаў заўважыў яго здзіўленне, сказаў:

— Уладзімір Іванавіч растлумачыць, што да чаго, — i глянуў на гадзіннік. — За тры дні каб «Асветнік» усё пасеяў, усё насенне. У пятніцу сам праверу. Мабілізуйце людзей на праполку. Правядзіце сходы. Работаць трэба, а не міфы расказваць! Ясна? — аднак хораша ўсміхнуўся, працягнуу руку i моцна сціснуў Пятрову, гарачую i потную ад нервовай узбуджанасці.— Ну, будзь здароў, карась-ідэаліст. У мяне да чорта спраў.

Лялькевіч сказаў Пятру, калі яны перайшлі ў яго кабінет:

— Toe, што зрабіў стары, на фронце называлася — закрыць амбразуру, з якой маглі ўдарыць па табе. У Булатава адно слабае месца — Капыл. Толькі на гэтым ён можа пагарэць, — i пачаў ціха, па-сяброўску расказваць, што напісана ў капылоўскіх «інфармацыях» i якое заключэнне зрабіў той, каму яны пасылаліся.

— Булатаў умее страхавацца. Ён амаль пра ўсё дакладвае бюро райкома. Але ніколі не паказвае ніякіх дакументаў, i ніхто ix ніколі не патрабуе ад яго. Вераць на слова. Ніхто не адважыўся праверыць па сутнасці. На гэта ён разлічвае i заводзіць вось такія «справы». Паказвае, які ён пільны вартавы партыі i народа. Вось глеба той бескантрольнасці, пра якую мы з табой гаварылі. Помніш — у цябе ў хаце?

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Ученик. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
9. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Ученик. Второй пояс

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Повелитель механического легиона. Том V

Лисицин Евгений
5. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том V

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3