Тутэйшыя

на главную

Жанры

Поделиться:

Тутэйшыя

Тутэйшыя
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях

Асобы

М і к і т а З н о с а к (Н і к і ц і й З н о с і л о в) — калежскі рэгістратар, 25–28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.

Г а н у л я З н о ш ч ы х а — яго маці, у вольны час робіць Панчоху.

Я н к а З д о л ь н і к — настаўнік, 25–28 г.

Л я в о н Г а р о ш к а — паважаны селянін, заўсёды з люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.

А

л е н к а
— яго дачка, 17–19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысценька і скромна.

Н а с т а П а б я г у н с к а я — дзяўчына няведамых заняткаў, 23–25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але без густу.

Г э н р ы х М о т а в і ч С п і ч ы н і — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.

У с х о д н і в у ч о н ы — носіць велікарускую вопратку — «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.

З а х о д н і в у ч о н ы — носіць польскі строй — кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.

Д а м а.

П о п.

С п р а ў н і к.

П а н.

Н е м е ц.

Ч ы р в о н а а р м е е ц, Н а ч а л ь н і к п а т р у л я, А б а р в а н е ц (у адной асобе).

Н е м е ц, д в у х п а т р у л ь н ы х, г р а м а д з я н е, г р а м а д з я н к і і інш.

Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1, 3 і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным паяцы, называным мянчанамі «Брахалка».

Дзея першая

Час вячэрні. Даволі абшырны пакой, беднаваты, па-дробнамяшчанску абстаўлены. 3 правага боку — бліжэй да рампы — адны дзверы, з левага — двое. Напроць два вакны на вуліцу. Справа у належным месцы стол, у іншых мясцох — пара малых столікаў, на адным з іх грамафон, крэслы венскія і мяккія плюшавыя. У кутку злева вялікае люстра (трумо). На сценах у рамах колькі тандэтных абразоў — партрэтаў высокапастаўленых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.

З'ява I

Гануля, Янка.

Г а н у л я (сядзіць і робіць панчоху; чуваць стук у дзверы з левага боку, што далей ад рампы). Калі ласка! Заходзьце!

Я н к а. (уваходзіць). Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госці.

Г а н у л я. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасціць у мяне хоць кожны дзень ад рання да вечара — мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядауна закватара-валі, а ужо лічу вас як свайго чалавека. Толькі не стукайце там па-па нску ў дзверы, а проста уваходзь-це, і ўсё тут.

Я н к а. Дзякую вам за шчырасць і ласку, хоць і сам не ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў. (Паўза.) Дзе ж гэта гаспадар ваш малады?

Г а н у л я. Паляцеў у горад таго-сяго купіць. Сягоння імяніны яго, дык мо той ці сей здарыцца ў хату.

Я н к а. Шкада, што я раней аб гэтым не ведаў. То ж належала і аб падарунку якім падумаць.

Г а н у л я. Э, мой сынок! Не тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладдзе, ці, як там ка-жуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.

Я н к а. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?

Г а н у л я. Не забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся без службы, і хоць бы што, ні на грош таей сталасці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў

вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца з неба.

Я н к а. А што ж ен, па-вашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцце?

Г а н у л я. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць. Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так… (Махнула рукамі.)

Я н к а. Трудна такому далікатнаму Па нічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.

Г а н у л я. Які там ён далікатны! Я сама з ягоным бацькам — людзі вясковыя. Мой нябожчык гаспадар жыў пры бацькох на маленькім надзеле. Адзін яшчэ сяк-так мясціўся ў сям'і, а як жаніўся, дык і не хапіла абаім месца. Тады мы узялі і пайшлі сюды у Менск шукаць службы. Спачатку было вельмі цяжка, а пасля нічога сабе. Я мыла людзям бялізну, а ён прыстроіуся у акружным судзе: быу там пры вешалках і кур'ерам. А вядома, у судзе: народу усялякага прыходзіць шмат, ды пакуль там хто дойдзе да вышэйшага начальства, пачынаць мусіу спярша ад ніжэйшага. Гэткім ладам недастачы вялікай не цярпелі ды нават хлопца свайго праз усялякія там навукі да чыноуніцтва давялі. Пасля мой памёр, вечны яму пакой, а я засталася адна са сваім Мікіткам. Так што, як бачыце, ніякай далікатнасці нямашака.

Я н к а. А я спачатку меркаваў іначай. Бо дзе ж там! Ён гэтак заусёды хоча сябе паказаць, як бы сам губарнатар.

Г а н у л я. Гэта, мабыць, ён наглядзеуся, бо служыў у губарнатарскай канцэлярыі за нейкага там рэ-гістратара.

Я н к а. Ах, вось яно што! Але гэта не бяда. Калі ён выйшау родам з сялян, то ніякай працы не павінен чурацца, асабліва павінна яго пацягнуць туды, адкуль прыйшоу, — на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.

Г а н у л я. Не цягне яго і туды, мой саколік, ой, не цягне! Стары згарусціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але не успеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб з'ісціу бацькаву думку, — не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай… А мне ужо старасць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.

Я н к а. Э, цётачка! Не так ужо дрэнна, як вам здаец-ца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам І пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.

Г а н у л я. Ды, разумеецца, малады, яшчэ зусім малады! Яно ж і наракаць на яго роднай маці гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасля і шкадуеш. Ён жа мае родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.

Я н к а (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зелле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)

Популярные книги

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Рус Дмитрий
1. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв