Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

Г а н у л я. Ну і госці! Адкуль ты іх выкапаў? Яны ж уперад у нас не бывалі.

М і к і т а. Не бывалі… не бывалі… Меджду протчым, уперад была іншая політычна-экономічная сытуацыя, пры якой не ўсюды яны маглі пабываць, а цяперака, як збольшага рангі і клясы абшліфаваліся, вось яны, гэтыя мае госці, і складаюць нам першым візыту.

Г а н у л я. А хай бы лепей не складалі, а то скачы перад імі немавеД а м а. як!

М і к і т а. Вы толькі, меджду протчым, мамаша, ад-казвайце, як я вас вучыў, а ўсялякіх іншых цэрамоній буду я сам даглядаць. Ага, яшчэ адно: як будзеце вітацца, то адну

нагу назад адцягвайце — рабеце рэвэ-ранс. А важней за усе старайцеся як найгусцей у нос.

Г а н у л я (махнуушы рукой). У нос дык у нос!

Уваходзіць Янка.

З'ява V

Мікіта, Гануля, Янка.

Я н к а (увайшоўшы, да Ганулі). Вось я ўспомніў, цётачка, адну сваю справу і мушу прасіць вашай у гэтым помачы. Надовечы я атрымаў ліст з вёскі ад сваей быўшай вучаніцы, у якім піша яна, што з бацькамі сваімі прыедзе ка мне ў госці. А гэта можа здарыцца нават сягоння. Усё было б добра, але бяда ў тым, што яны тут не маюць нікога знаёмага, дык не будзе ім дзе…

Г а н у л я…Пераначаваць. Ну, гэта не бяда! Можна будзе і ў нас. Ложкаў, праўда, лішніх няма, дык во тут на падлозе што-небудзь падмосцім, і пераспяць ноч.

М і к і т а. Яно так, меджду протчым, але ў мяне сягоння важныя госці будуць, дык, можа, вашым гасцём гэта будзе не па нутру?

Я н к а. Я пастараюся, каб яны вам і вашым важным гасцём не заміналі.

З'ява VI

Мікіта, Гануля, Янка, Наста.

Н а с т а (высоўваючы галаву з правых дзвярэй). Ці можна?

М і к і т а. Калі ласка! Меджду протчым, просім, просім!

Н а с т а (уваходзщь). Добры вечар! Як жывы-зда-ровы?

М і к і т а. Дазвольце пазнаёміць: мамзэль Наста Па-бягунская — настаўнік.

Я н к а. Здольнік, меджду протчым, гэта той… хэ-хэ-хэ!.. беларус, аб якім я ўжо вам успамі-наў… хэ-хэ-хэ! Не ўлюбецеся толькі.

Н а с т а. (да Янкі). Вельмі цікава з вамі пазнаёміц-ца! Нам такіх як найболей патрэбна.

Я н к а. Дзякую за гонар! (Набок.) А для нас і не цікава і не патрэбна такое знаёмства.

Н а с т а. Ці няможна ад гэтых П а н. оў дзе на хвіліну мне схавацца? (Паказвае на мігі, што мусщь папудра-вацца і паправщь валасы.)

Г а н у л я. Можна, можна! Пойдзем са мною ў другі па кой. (Выйшлі.)

З'ява VII

Мікіта, Янка.

Я н к а. Праўдзівая Пабягунская. Хто яна такая?

М і к і т а. Так сабе — надта мілая і сымпатычная, меджду протчым, мамзэль. На ўсе бакі вядзе шырокае знаёмства. Мае заўсёды аб усім і аб усіх з пэўных крыніц пэўныя весткі, любіць заўсёды і ўсюды, дзе трэба і не трэба, уткнуць свае тры грошы. Меджду протчым, павінен вам сказаць, што яна першая ды, мабыць, апошняя слабасць майго сэрца. Колькі раз рабіў ужо ей асведчыны, каб, значыцца, аддала мне сваю руку, але штось не клеіцца. Кажа, як будзеце асэсарам, тады выйду, а за рэгістратара, кажа, не хачу, і хоць ты ей з пальца выссі тое асэсарства, а падавай, і ўсё тут. Але я надзеі не трачу. Зменяцца політычныя сытуацыі, атрымаю ад начальства асэсарскую рангу, і мамзэль Наста будзе маёй, бо асоба, як бачыце, спрытная.

Я н к а. Спрытная, спрытная! Але і пры змененых сытуацыях каб вы толькі з сваім асэсарствам і з гэтай мамзэляй не вылецелі ў трубу. (Выйшаў у свой пакой.)

М і к і т а. Зайздрасць яго так і разбірае, меджду протчым. (Дастае з шуфляды ў стале чыноўніцкія адзнакі і перад люстрам прымяркоўвае іх.)

Уваходзяць Наста і Гануля.

З'ява VIII

Мікіта, Наста, Гануля.

Н а с т а. Аей, што я бачу?! Без усякае цэрамонн нашаму дзявоцкаму стану канкурэнцыю робіце — як кокетка, фліртуеце з люстэркам. А яшчэ калежскі рэгістратар!

М і к і т а. Але і мамзэль Наста, меджду протчым, сягоння падфуфырылася, як на баль-маскараду ў Белую залю.

Н а с т а. На баль як на баль, а з гасцямі спаткацца прыйдзецца, дык чаму ж крыху і не паднядзеліцца?

М і к і т а. А так, так! На тое ж сягоння мае імяніны.

Н а с т а. Ды я не аб імянінных гасцёх.

М і к і т а. Аб якіх жа гасцёх яшчэ, меджду протчым?

Н а с т а. Які ж вы недагадлівы!

М і к і т а. Ах, ужо ведаю — вы аб немцах?!

Н а с т а. Няўжо ж аб кім? Я з пэўных крыніц маю пэўныя весткі, што яны яшчэ сягоння будуць у Менску.

М і к і т а. О, ліханька! Каб хаця не ўваліліся на імяніны, а то сапсуюць усю абедню. А так, меджду протчым, хай сабе ідуць, гэта мне пад руку — буду зноў засядаць у губарнатарскай канцылярьй.

Н а с т а. Ого! так адразу. А я чула ад пэўнай асобы, што немцы як прыходзяць, то першым чынам направа і налева хапаюць усіх на работы — капаць акопы, а гэта не губарнатарская канцылярыя.

М і к і т а. Хэ-хэ-хэ! Я ўжо ведаў аб гэтым і загадзя забарыкадаваўся. Глядзеце! (Знімае з сцяны і надзяе пажарніцкую куртку і каску.)

Н а с т а. I што гэта значыць?

М і к і т а. А тое, што немцы пажарнікаў на работы не бяруць. Ну, вось я і падумаў аб гэтым раней і ўпісаўся ў Менскую пажарную дружыну. (Чуваць злева званок.) Ай, госці ідуць! Меджду протчым, мамаша, завесьце чым-небудзь вокны, можа — коўдрамі… а я пабягу спаткаць. (Выбягае.)

Поделиться:
Популярные книги

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Темный Патриарх Светлого Рода 7

Лисицин Евгений
7. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 7

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого