У чужой краiне (на белорусском языке)

на главную

Жанры

У чужой краiне (на белорусском языке)

У чужой краiне (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Сомэрсэт Моэм

У чужой краiне

Пераклад: Вiктар Валынскi

Па натуры я заўзяты вандроўнiк, але падарожнiчаю не дзеля помнiкаў архiтэктуры, якiя дзе-нiдзе ды наганяюць нуду, не дзеля прыгожага краявiду, якi мне хутка надакучвае; я вандрую, каб сустракацца з людзьмi. Абмiнаю, аднак, вялiкiх. Нiколi не прагнуў сустрэчы з прэзiдэнтам цi каралём. Мне даволi ведаць пiсьменнiка па яго кнiгах, а мастака - па яго карцiнах; але я прайшоў пешкi каля ста лье, каб убачыць мiсiянера, пра якога расказвалi незвычайныя гiсторыi, i згадзiўся пражыць два тыднi ў найгоршым атэлi, каб толькi блiжэй пазнаёмiцца з маркёрам. Думаю, мяне ўжо не здзiвiш нiякай новай сустрэчай, але ёсць адзiн чалавечы тып, якi заўсёды можа ўразiць сваёй нетыповасцю. Гэта - ангелька, ужо ў гадах, звычайна адзiнокая, добра забяспечаная, на якую можна натрапiць у самых нечаканых мясцiнах па ўсiм свеце. Нiчога дзiўнага, калi вы пачуеце, што жыве яна ў сваёй вiле на пагорку ў наваколлi невялiкага iталiйскага гарадка, адзiная ангелька ва ўсёй акрузе, i вы, калi бачыце асабняк дзе-небудзь у Андалузii, ужо амаль што падрыхтаваны пачуць, што тут многа гадоў жыла ангельская лэдзi. Яшчэ болей здзiвiць, што адзiны белы жыхар у вялiкiм кiтайскiм горадзе - ангельская жанчына, не мiсiянер, якая жыве тут невядома чаму; другая прыжылася на выспе недзе ў Паўднёвых морах, трэцяя збудавала бунгала ў адной з вёсак у цэнтры Явы. Яны жывуць адны, гэтыя жанчыны, без сяброў, i нават не залiшне ветлiва сустракаюць вандроўнiка. Хоць i вельмi рэдка бачаць яны земляка, звычайна пройдуць мiма, напаткаўшы вас па дарозе, быццам не заўважылi. Калi вы, карыстаючыся сваiм ангельскiм паходжаннем, зробiце вiзiт, яны вас не прымуць; а калi ўсё ж такi запросяць, нальюць вам традыцыйны кубачак чаю з сярэбранага чайнiка, а на талерцы з даўнейшага форсестэрскага шкла пададуць цудоўныя шатландскiя праснакi. Размаўляць яны будуць далiкатна, быццам вас забаўляюць у кентышскiм доме свяшчэннiка, але, калi вы будзеце адыходзiць, яны не выкажуць нiякага жадання бачыць вас зноў. Цяжка зразумець, што прымушае iх не падтрымлiваць анiякiх адносiн з сябрамi i сваякамi i не цiкавiцца тым, што адбываецца на радзiме. Цi гэта менавiта тая рамантыка, якую яны шукалi, цi свабода?

Але сярод гэтых ангельскiх жанчын, з якiмi мне давялося сустракацца цi чуць пра iх (як я ўжо казаў, да iх цяжка знайсцi падыход), адна пажылая лэдзi, што жыла ў Малой Азii, найбольш мне запомнiлася. Пасля доўгага i цяжкага падарожжа прыбыў я ў невялiкi гарадок, дзе збiраўся падняцца на славутую вяршыню, i ўладкаваўся ў старым атэлi каля падножжа гары. Я прыехаў позна ўначы, запiсаў сваё прозвiшча ў кнiзе i падняўся ў пакой. Было даволi холадна, i я, распранаючыся, пецепваўся, але ў гэты момант нехта пастукаў у дзверы i ўвайшоў драгаман*.

* Перакладнiк (на Ўсходзе).

– Паклон ад сiньёры Нiкалiнi, - сказаў ён.

На маё дзiва, ён падаў грэлку. Я з удзячнасцю ўзяў яе.

– Хто гэта сiньёра Нiкалiнi?
спытаўся я.

– Гаспадыня гэтага атэля, - растлумачыў ён.

Я перадаў ёй маю падзяку, i ён пайшоў. Нiяк я не чакаў, што ў Малой Азii ў гэтай богам забытай гасцiнiцы мне пададуць грэлку з цёплай вадой. Мне гэта было самае прыемнае на свеце (калi б вам не надакучыла да смерцi вайна, я расказаў бы, як шэсць чалавек, рызыкуючы жыццём, пайшлi па грэлку ў замак у Фландрыi, якi ў гэты час абстрэльвалi з артылерыi); i ранiцай, каб падзякаваць ёй асабiста, я спытаўся, цi можна пабачыць сiньёру Нiкалiнi. Чакаючы яе, я ламаў галаву, адкуль у Iталii магла апынуцца грэлка. Праз хвiлiну гаспадыня прыйшла. Гэта была мажная жанчына, у чорным фартуху, упрыгожаным карункамi, i ў маленькiм чорным каптурыку таксама ў карунках. Яна стала, склаўшы накрыж рукi. Мяне ўразiў яе выгляд - яна была надта падобная на ахмiстрыню з багатага ангельскага дома.

– Вы жадалi мяне бачыць, сэр?

Яна была ангелька, i па гэтых некалькiх словах я беспамылкова распазнаў у яе лёгкi акцэнт кокнi*.

* Лонданскае прастамоўе, ужываецца ва ўсходняй частцы горада.

– Я хачу падзякаваць вам за грэлку з цёплай вадой, - адказаў я, чамусьцi бянтэжачыся.

– Я ўбачыла ў кнiзе прыезджых, што вы ангелец, сэр, а я заўсёды прыношу грэлку з цёплай вадой ангельскiм панам.

– Шчырае вам дзякуй, яна была вельмi дарэчы.

– Я многа гадоў слугавала нябожчыку лорду Ормскiрку, сэр. Ён заўсёды падарожнiчаў з грэлкай. Вам яшчэ што-небудзь трэба, сэр?

– Пакуль што не, дзякуй.

Яна далiкатна пакланiлася i выйшла. А я доўга потым думаў, як магло здарыцца, што гэтая цiкавая пажылая ангелька апынулася гаспадыняй атэля ў Малой Азii. Было нялёгка завесцi з ёю знаёмства, яна добра ведала сваё месца, якое сама сабе вызначыла, i трымалася ад мяне на адлегласцi. Служба ў прыстойнай ангельскай сям'i не прайшла бясследна i наклала на сiньёру Нiкалiнi пэўны адбiтак. Але дзякуючы маёй настойлiвасцi, я ўрэшце быў запрошаны на кубачак чаю ў яе невялiчкую гасцiную. Я дазнаўся, што яна працавала пакаёўкай у нейкай лэдзi Ормскiрк, а сiньёр Нiкалiнi (толькi так дазваляла яна сабе называць нябожчыка мужа) служыў у маёнтку кухарам. Сiньёр Нiкалiнi быў вельмi прывабны мужчына, i ўжо некалькi гадоў да замужжа яна з iм сустракалася. Яны назбiралi патрэбную суму i пажанiлiся. Пакiнулi служыць i вырашылi купiць атэль. Прыдбалi гэтую гасцiнiцу па аб'яве, таму што сiньёр Нiкалiнi хацеў пабачыць свету. Гэта было амаль трыццаць гадоў назад, а ўжо пятнаццаць, як няма сiньёра Нiкалiнi. За ўвесь час удава нi разу не пабывала ў Ангельшчыне. Я пацiкавiўся, цi не сумавала яна па радзiме.

– Не скажу, што не хацела пабыць дома, хоць i ведала, што там многае змянiлася. Бацькi былi супраць майго шлюбу з чужаземцам, i з таго часу я не падтрымлiваю з iмi адносiн. Вядома, тут шмат чаго не так, як у мяне на радзiме. Дзiва, але надта хутка прызвычайваешся. Многа пабачыла я ў жыццi. Не ведаю, цi змагла б я жыць так сумна i нецiкава, як жывуць, напрыклад, у Лондане.

Я ўсмiхнуўся. Словы гэтыя анiяк не стасавалiся з яе манерамi. Яна была ўзорам этыкету. Неверагодна, што гэтая жанчына больш за трыццаць гадоў пражыла ў такой дзiкай, амаль варварскай краiне, i гэта на ёй не адбiлася. Хоць турэцкай мовы я не ведаў, а яна размаўляла на ёй лёгка, я быў упэўнены, што гаворыць яна з памылкамi, дый таксама акцэнт кокнi вельмi адчуваецца. Яна, прайшоўшы праз усе выпрабаваннi i дзякуючы здольнасцi нiколi не дзiвiцца, засталася той адпаведна выхаванай ангельскай служанкай, што добра ведае сваё месца. Успрымала ўсё, як нешта само па сабе зразумелае. Яна бачыла ў кожным неангельцы iншаземца, таму - амаль прыдуркаватага чалавека, што заўсёды трэба прымаць у разлiк. Яна кiравала сваiмi падначаленымi дэспатычна - няўжо яна не ведае, як у багатым доме старшая чэлядзь павiнна паказваць сваю ўладу над iншымi слугамi, што стаяць нiжэй?
– i такiм чынам у атэлi заўсёды падтрымлiвалiся парадак i чысцiня.

– Раблю ўсё, што магу, - сказала яна, пачцiва склаўшы накрыж рукi, як заўсёды рабiла, калi гаварыла са мною.
– Зразумела, нельга чакаць ад iншаземцаў такiх жа разумных думак, як ад нас. Мой гаспадар звычайна гаварыў мне: "Паркер, у гэтай штодзённай мiтусне, у якой мы жывём, трэба цвёрда весцi сваю лiнiю".

Сiньёра Нiколiнi падрыхтавала найвялiкшы сюрпрыз у дзень майго ад'езду.

– Я вельмi рада, што вы не паедзеце, не пазнаёмiўшыся з маiмi сынамi.

– А я i не ведаў, што ў вас ёсць дзецi.

– Яны ездзiлi па справах, але вось-вось павiнны вярнуцца. Вы, вядома, здзiвiцеся, калi iх убачыце. Я выгадавала iх, як кажуць, сваiмi рукамi. Калi я памру, яны абодва стануць гаспадарамi гэтага атэля.

Праз нейкi час у хол увайшлi два высокiя, смуглявыя, маладыя хлопцы. Вочы ў жанчыны засвяцiлiся ад радасцi. А сыны падышлi да мацi, абнялi яе i моцна пацалавалi.

– Яны не гавораць па-ангельску, сэр, але крышачку разумеюць. Ну i, вядома, валодаюць турэцкай мовай, як мясцовыя, а таксама - грэчаскай i iталiйскай.

Я пацiснуў iм рукi, потым сiньёра Нiкалiнi нешта сказала, i яны пайшлi.

– У вас прыгожыя хлопцы, сiньёра, - сказаў я.
– Вы, пэўна, ганарыцеся iмi.

– А як жа, сэр. Слаўныя хлопцы, абодва. З самага нараджэння не мела я з iмi клопату, а галоўнае, яны надта падобныя на сiньёра Нiкалiнi.

– Ведаеце, нiколi не здагадаешся, што мацi ў iх ангелька.

– А я не зусiм iх мацi, сэр. Я толькi што пасылала iх праведаць яе.

Шчыра кажучы, я быў трохi збiты з толку.

– Гэта дзецi сiньёра Нiкалiнi i грачанкi, што працавала ў нашым атэлi. У мяне не было сваiх дзяцей, i я iх усынавiла.

Я не ведаў, што сказаць, таму маўчаў.

– Я спадзяюся, што вы не падумалi нiчога кепскага пра сiньёра Нiкалiнi, сказала яна, блiжэй падсоўваючыся да мяне, - мне хацелася б, каб вы так не думалi, сэр.

I яна зноў скрыжавала на грудзях рукi i з гонарам i задаволена дадала:

– Сiньёр Нiкалiнi быў вельмi тэмпераментны мужчына.

Книги из серии:

Без серии

[7.5 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[8.2 рейтинг книги]
Популярные книги

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Последняя Арена 3

Греков Сергей
3. Последняя Арена
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
5.20
рейтинг книги
Последняя Арена 3

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Выжить в прямом эфире

Выборнов Наиль Эдуардович
1. Проект Зомбицид
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Выжить в прямом эфире