Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Папуаска палажыла дзіцяня каля хаты, ухапіла адно маленькае парасё, пачала мілаваць яго… і карміць сваімі грудзьмі. Гэта лічыцца самым звычайным з'явішчам, якое еўрапейскія даследцы не раз наглядалі.

Паклапаціўшыся па гаспадарцы, жанчыны зноў пайшлі ў лес. Насустрач ім ішлі другія жанчыны і дзеці, таксама з вязкамі. Значыцца, недзе там было іх поле ці агарод.

Папуаскія агароды звычайна знаходзяцца далёка ад сялібы, часам за тры-чатыры кіламетры, у больш вільготных месцах, бо самі яны селяцца ў сушэйшых. Падрыхтоўваюць зямлю ўсе агулам, талакой, і тут ужо галоўным чынам працуюць мужчыны. Праца гэта пры іх умовах страшэнна цяжкая: трэба высечы, выкарчаваць ці выпаліць лес, перакапаць зямлю, зрабіць які-небудзь плот, — і ўсё гэта блізка што голымі рукамі, калі не лічыць розных там сукоў, каменных сякер, касцяных нажоў і толькі, можа, на ўвесь род некалькіх сапраўдных сякер і нажоў.

«Ворыва» адбываецца такім чынам: мужчыны становяцца ў рад з каламі ў руках. Яны ўбіваюць гэтыя калы ў зямлю як мага глыбей, потым разам нахіляюць іх і выварочваюць груды зямлі.

За імі ідуць жанчыны. Яны разбіваюць груды маленькімі драўлянымі рыдлёўкамі і выбіраюць карэнні і траву. За імі ідуць дзеці. Яны ўжо канчаткова пераціраюць зямлю рукамі.

Гэтая праца выконваецца талакой. А потым ужо кожная сям'я робіць сабе грады паасобку.

Але, зрабіўшы гэтую працу, мужчыны лічаць сябе вольнымі ад усіх іншых гаспадарчых абавязкаў. Далей працуюць ужо толькі жанчыны, а мужчыны, як мы бачылі, «адпачываюць». Жанчына з'яўляецца нібы карыснай хатняю жывёлінай, і багатым лічыцца той бацька, які мае больш дачок…

Разводзяць яны какосавую пальму, таро, бананы, ямс (як проса), тытунь. У кожную пару года што-небудзь паспявае, так што гаспадары карыстаюцца свежымі пладамі і гароднінай круглы год. Але цяжкія ўмовы працы не даюць ім пазбыцца голаду і галечы.

У ум-камалі тым часам сядзела і ляжала чалавек пятнаццаць мужчын. Апранутыя яны былі адным толькі фартухом, ды на руках і нагах былі кольцы. Пяць чалавек сядзелі каля агню і курылі цыгарку з зялёнага тытуню. Кожны зацягваўся раз і перадаваў свайму суседу. Цыгарка не хацела гарэць, і кожны раз трэба было яе запальваць зноў.

Папуаскія франты шмат часу трацяць на свае зачоскі, больш, чым добрыя нашы паненкі. Так, адзін з іх на працягу дзвюх гадзін працаваў, каб з дапамогай трэсачкі паставіць старчаком кожную валасіну паасобку. А каб яны так трымаліся і далей, ён перацёр галаву мокрай чырвонай глінай.

Другі тым часам абляпіў галаву вапнай. Праз дзень ці два вапна злазіла, і тады валасы рабіліся на некалькі дзён светлымі. Дзеля гэтай красы варта было папрацаваць. Старэйшыя мужчыны рабілі тое самае і са сваімі бародамі.

Потым яны ўтыркалі ў валасы пер'е какаду і пеўня і нават нейкія грабяні з бамбуку, якія ўжываюцца тут толькі мужчынамі, а не жанчынамі. Гэтыя самыя грабяні ўжываюцца яшчэ як відэльцы ў часе яды.

Зрабіўшы зачоскі, яны доўга цешыліся і выхваляліся адзін перад адным, на зайздрасць сваім суседзям.

Праўда, і другія мужчыны былі не горш аздобленыя. Напрыклад, адны каралі з сабачых зубоў чаго былі вартыя. Нездарма жанчынам забаранялася насіць такія каралі. Яны мелі права насіць толькі два зубы ў вушах, як у нас завушніцы.

Але было нешта яшчэ важнейшае, аб чым жанчыны нават не маглі і думаць: гэта клык вепра. Яго мелі права насіць толькі мужчыны.

Абсталяванне клуба складалася з нараў, зброі і вялікай колькасці чалавечых чарапоў. Усе яны былі размаляваны і віселі ў кожнага над галавой. У куце стаяла вялізная фігура чалавека — «тэлум», зробленая з дрэва ў памяць нейкага старадаўняга героя, і, урэшце, ля дзвярэй стаяла пустая калода, якая служыла барабанам. Гук гэтага барабана азначаў якое-небудзь вялікае здарэнне і чуцён быў далёка навакол.

— Ходзяць чуткі, што Мукку думаюць пайсці на нас, — казаў адзін з мужчын.

Мукку — гэта суседні род, з якім Какаду заўсёды былі ў варожых адносінах.

— Я буду вельмі рады здабыць яшчэ некалькі чарапоў,— сказаў франт з вапнянай галавой.

— Але чаму Мапу чакае?

— Пасланцоў усё яшчэ няма.

Мапу быў правадыр роду Какаду. Ен лічыўся не толькі самым дужым і храбрым мужчынам, але і самым разумным. Ен меў дачыненне да еўрапейскай цывілізацыі: дзверы яго хаты былі, як мы ведаем, з дошчак ад еўрапейскай скрыні і нават з надпісамі, якія мелі цудоўную сілу.

Апрача гэтага, ён меў еўрапейскую камізэльку, якую апранаў ва ўрачыстых выпадках.

Але ж самае галоўнае было тое, што ён не баяўся еўрапейскай цывілізацыі, а, наадварот, імкнуўся да яе. Гэта ён паслаў тых двух гандляроў, якія прамянялі сваё золата на гарэлку.

Мапу ведаў, што самая страшэнная зброя белых — гэта «гром». Разам з тым ён ведаў, што больш за ўсё на свеце белыя любяць золата. Вось ён і надумаўся выкарыстаць гэтае бескарыснае золата. Праўда, ён яшчэ не ведаў, як уладаць гэтым «громам», але досыць і таго, што ён не пабаяўся сам мець яго. Ен ужо не лічыў яго цудоўнай сілай і спадзяваўся якім-небудзь чынам даведацца, як з ім спраўляюцца.

— Калі мы будзем мець «гром», тады забяром усіх суседзяў,— сказаў адзін з таварыства.

— Наш Мапу вялікі правадыр! — дадаў другі. У гэты момант прыбег адзін хлапец і сказаў, што ідзе нейкі чужы чалавек — чорны, але зусім як белы.

Усе паўскаквалі, ухапілі зброю і пабеглі за ім.

— Вось там, — паказаў хлапец.

Папуасы стаіліся і пачалі чакаць. Сярод дрэў па сцежцы спакойна набліжаўся чалавек, чорны, але ў еўрапейскім убранні. Дзіўна было тое, што ён, здавалася, не меў аніякай зброі. Чытачы, пэўна, здагадаліся ўжо, што гэта быў місіянер Саку.

Калі ён падышоў блізка, папуасы выскачылі і акружылі яго. Але незнаёмец не здзівіўся, не спалохаўся.

— Хто ты? — запыталіся ў яго.

— Я — Саку, — спакойна адказаў ён.

Хаця большасць былі яго аднагодкі, але за дзесяць год забыліся аб ім, тым болей, што ён жыў з імі нядоўга.

— Адкуль і куды ты ідзеш?

— Іду да Какаду, дзе я жыву і дзе засталася мая маці,— сказаў Саку. — Ці жывая яна?

Цяпер ужо некаторыя прыпомнілі яго, апусцілі зброю і па-прыяцельску ўсміхаліся.

Популярные книги

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Испытание

Семенов Павел
4. Пробуждение Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Испытание

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор