У краіне райскай птушкі
Шрифт:
— Ну, дык прынясі нам вячэру, — сказаў ваенны і заказаў стравы.
Калі Манг адышоў, афіцэр звярнуўся да жонкі:
— Грэт, ты забываеш, што знаходзішся
— Гэта ж апошні раз, на развітанне, — апраўдвалася Грэт. — Усё ж такі яму я абавязана сваім жыццём, а ты — сваёй жонкай, — дадала яна, хітра ўсміхаючыся.
— Дык жа ты зрабіла для яго ў сто разоў больш. Не кожны так адплаціў бы. Але з гэтага не вынікае, што ты павінна сябраваць з гэтай малпай.
— Ну, якое тут сяброўства! — махнула рукой Грэт.
— Капітан капітану зайздросціць, — уставіў сваё слова брат.
— А ты гатоў на ўсялякія недарэчнасці, абы толькі пажартаваць, — нездаволена адказаў афіцэр.
Калі пасля вячэры ваенны расплачваўся, ён даў Мангу «на чай»
Манг доўга стаяў на месцы і сачыў, як выходзіла Белая Птушка. А тая ўжо шчабятала аб ад'ездзе, аб падарожжы, аб знаёмых і зусім забылася, што на свеце існуе нейкі Манг…
Праз тры дні Манга звольнілі…
Апошняй прычэпкай было яго «непаразуменне» з п'яным панам. Яшчэ важней было тое, што яго заступніца выехала. А галоўнай прычынай было, што Манг не меў той вяртлявасці, спрытнасці, хітрасці, якія патрабуюцца ад лакеяў у такіх панскіх установах.
І Манг апынуўся на вуліцы, сярод тысяч беспрацоўнага люду — белых, чорных, жоўтых, бурых.
І, бадзяючыся на імглістых вуліцах Лондана, ён часта ўяўляў сабе іншы горад сярод скал, вуліцы-каналы, марскіх птушак, кану, сям'ю і Мгу.
1927 г.