Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Дух вадзяны! Уладар мора! Не скрыўдзі бедных людзей, дазволь нам пакарыстацца з тваёй гаспадаркі. А ў знак нашай пашаны да цябе прымі ад нас гэтага цара птушак, якога мы здабылі, рызыкуючы сваім жыццём.

Цікава і жаласна было глядзець, як гэтыя дзеці прыроды рабілі сваё першабытнае набажэнства. Твары выглядалі сур'ёзна, урачыста, кожны адчуваў, што адбываецца вялікі момант, ад якога залежала іх далейшае спакойнае жыццё. Вакол сурова стаялі чорныя скалы, вада была таксама чорная, таемная; агонь адбіваўся ў ёй, асвятляў ля берага, але праз некалькі крокаў было яшчэ больш таемна і жудасна. Вось заварушылася падводнае лісце: некалькі крабаў падпаўзлі, каб падзівіцца на агонь. А там, глыбей, сядзіць «ён», слухае і чакае ахвяры. Вунь там, здаецца, блішчаць яго зялёныя вочы.

Плюхнула вада, бліснулі пырскі — і ахвяра павольна пайшла на дно. Праз хвіліну ўсё сціхла, знікла, толькі ўстрывожаныя хвалькі плюскаталі ля падножжа скал.

З палёгкай уздыхнулі людзі. Кожны быў упэўнены, што пасля такога ўрачыстага ахвяравання дух не будзе рабіць ім крыўды.

І сапраўды, пасля гэтага яны шмат дзён не бачылі страшыдла і амаль што забыліся на яго.

— Я ж казаў, што ахвяра дапаможа! — задаволена казаў Кос.

…Спакойна спалі людзі на беразе, закапаўшыся ў свае скуры. Агонь пагас. Пачало світаць. Наверсе ўжо стрэльнулі праменні сонца, але тут быў яшчэ змрок.

Вось ля берага ў вадзе нешта заварушылася. Праз хвіліну з-пад вады высунулася нібы змяя, але без галавы. Мусіць, таму яна папаўзла на бераг асцярожна, няўпэўнена, вобмацкам. Усё цела яе было пакрыта нарастамі, якімі яна мацала тое, да чаго дакраналася.

Вось яна абмацала голую нагу хлопчыка і зараз жа абкруцілася вакол яе. Хлопчык праз сон уздрыгануўся некалькі разоў, але не прачнуўся. Тады з-пад вады выпаўзла, на гэты раз ужо хутка і ўпэўнена, другая змяя і абвіла другую нагу.

Хлопчык прачнуўся і закрычаў. Усхапіліся дарослыя і ўбачылі, што дзве змяі цягнуць хлопчыка ў ваду. Не доўга думаючы, Тайдо ўхапіў сякеру і перасек адну змяю.

Але ў гэты момант у вадзе нешта моцна плюхнулася, у паветры са свістам мільганула нібы пуга — і трэцяя змяя абкруцілася вакол шыі Тайдо. Спачатку ён адчуў, нібы яго апякло гарачае жалеза, а потым пачало сціскаць яго шыю.

— Кос! Сячы! — прахрыпеў Тайдо. Але Кос і без таго не драмаў. Мігам разрубіў ён гэтую змяю і думаў быў ужо ратаваць хлопчыка, як у паветры ўзвілася чацвёртая змяя. Але ад яе паспелі адскочыць. Пакруціўшыся ў паветры, яна апусцілася на хлопчыка. Абодва мужчыны кінуліся дапамагаць, але…

— Чорт! Чорт! — закрычалі жанчыны, з жахам гледзячы ў ваду. Паглядзелі туды мужчыны, і сякеры вываліліся з іх рук…

З-пад вады, вылупіўшы свае агромністыя вочы, глядзела на іх тая самая страшэнная галава, вакол якой у запасе яшчэ былі змеі.

— О дух! Пашкадуй нас! — прастагнаў Тайдо і паваліўся ніц на зямлю. Кос і жанчыны зрабілі тое самае.

А тым часам хлопчыка пацягнула ў ваду…

Праз некалькі часу два чоўны спешна выязджалі ў мора. Няшчасныя людзі павінны былі ўцякаць з найлепшага прытулку, які толькі маглі мець. Уцякаць затым, што іх ашукаў «чорт»: прыняў ахвяру, як добры, а потым вось што нарабіў. [12]

12

«Чорт» — гэта быў так званы спрут, або васьміног (дзеля таго, што ён мае восем такіх «ног», правільней, шчупальцаў), які адносіцца да разраду малюскаў (мяккацелых). Ен часам дасягае двухсот кілаграмаў вагі, а шчупальцы бываюць да дзесяці метраў даўжыні. Васьміногі сустракаюцца ўсюды, але такія вялізныя бываюць рэдка. Яны настолькі страшэнныя і агідныя, што, здаецца, ні аб кім няма столькі апавяданняў, колькі аб гэтых васьміногах.

VIII

Чаканне. — Нгара! — Барацьба ў вадзе. — І «чорт» умяшаўся! — Смерць пад рогат. — Вандраванне з паненкай. — Спатканне са сваімі.

Манг ляжаў на беразе, але не адчуваў адпачынку. Думкі віхурай круціліся ў галаве. Ен усё хацеў адгадаць, што тут здарылася. Можа, яны выехалі часова? Але чаму тады няма будана і ніякіх рэчаў? А калі назаўсёды, дык з якой прычыны? Можа, яны загінулі ўсе? Але няўжо ўсе адразу?..

Тут ён заўважыў, што зусім у другім месцы, воддаль, ляжаць нейкія рэчы. Падышоў, паглядзеў. Вось гаршчок, але не іх, мабыць, Косаў. Вось — сякера, але яна ўжо зусім незнаёмая, нават не Косава. Вось нейкі пас, якога не меў ні яго бацька, ні Кос.

І некалькі скурак, таксама незнаёмых.

Выходзіць, што тут ужо жыве іншы гаспадар! Як гэта магло здарыцца? І хто ён ці яны? Няўжо ж яны пагубілі ўсю яго радню і самі пасяліліся? Але рэчы сведчаць, што народу тут нямнога, мусіць, не болей як два чалавекі.

Значыцца, нічога не застаецца, як чакаць і пільнаваць. І Манг прытуліўся за выступ скалы.

Чакаць прыйшлося нядоўга, бо дзень ужо канчаўся. Праз некаторы час па-за скалою пачуўся плюскат, нібы хто грабе вяслом, а яшчэ праз хвіліну паказалася і лодка. Мангу адразу зрабілася лягчэй на сэрцы, калі ён убачыў, што там сядзіць толькі адзін чалавек.

Але праз момант ён ледзь не закрычаў і не выскачыў, калі пазнаў, што гэта Нгара. Дык вось хто тут абсталяваўся! Манг пачаў нават трэсціся ад злосці. Яму здавалася, што Нгара наўмысля марудзіць, што ён ніколі не даедзе да берага.

Той тым часам павольна і спакойна пад'ехаў, выкінуў з лодкі нейкую птушку, галлё, потым, не спяшаючыся, вылез сам. Па ўсіх яго рухах відаць было, што ён адчувае сябе дома. Нават ні разу не зірнуў па баках.

Манг сцяў зубы, напружыўся і чакаў найбольш зручнага моманту, каб кінуцца на ворага. Нгара падышоў да вогнішча, схіліўся, памацаў попел. Відаць, ён быў яшчэ гарачы, бо Нгара падкінуў сухой травы і пачаў дзьмуць.

Гэта і быў самы зручны момант для Манга. Але ў апошнюю хвіліну ён змяніў план. Замест непасрэднай барацьбы ён надумаў зрабіць так, як тады Нгара зрабіў з ім, гэта значыць, захапіць кану.

Як тыгр, папоўз Манг да чоўна. Быў ужо змрок, ды і без гэтага Нгара быў так заняты сваёй справай, што яму не магло прыйсці ў галаву азірацца назад. Азірнуўся ён толькі тады, калі пачуў шум ля чоўна. Убачыўшы ў чоўне Манга, ён вачам сваім не мог даць веры. Адкуль? Якім чынам? Ці не з таго свету з'явіўся?

— Ну, Нгара, — злосна сказаў Манг, адапхнуўшыся ад берага, — цяпер мая чарга пажадаць табе ўсяго лепшага. Падзякуй толькі, што я не забіў цябе, як пінгвіна.

Голас Манга паказаў Нгару, што ўсё гэта сапраўднасць. Злосць і роспач сціснулі яму горла, і, нядоўга думаючы, ён кінуўся за Мангам у ваду. Манг гэтага зусім не чакаў. Ен паспеў ад'ехаць толькі некалькі крокаў, і Нгара адным махам дасягнуў яго, учапіўся за край чоўна і перакуліў яго разам з Мангам. Хоць ні аб чым іншым цяпер нельга было думаць, але Манг уздрыгануўся ад непрыемнага адчування, калі ногі яго заблыталіся ў слізкім галлі падводнага дрэва.

Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон