Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Асабліва ж радуе вока магнолія з бліскучым, нібы тлустым, лісцем. Прыгожа выглядаюць сярод зеляніны белыя кветкі, нібы нашы балотныя лілеі. Кара гэтага дрэва ўжываецца тут як лякарства супраць розных хвароб.

Сям-там упоперак дарогі ляжалі вялізныя дрэвы, што паваліліся ад старасці. На іх зараз жа накінуліся і абляпілі з усіх бакоў чужаедныя расліны — мох, лішайнік, розныя нарасты і, паміж іншым, грыбы. Гаспадыні не абмінулі гэтых грыбоў і набралі ў свае торбы.

Але ж затое ўсю справу псуе калючы хмызняк — «калафата». Колькі пацярпелі нашыя падарожнікі ад яго калючых шыпоў! Нават праз гэта хацелі вяртацца назад, але Манг хутка вывеў усіх на шырокую светлую паляну, дзе ўжо натрапілі на ягады, падобныя да нашай маліны.

Пакуль жанчыны збіралі ягады, Манг, як адказны начальнік атрада, адышоў далей, каб паглядзець, ці няма дзе якой небяспекі. Прайшоўся глыбей у лес, завярнуўся направа — і раптам заўважыў, што над лесам уздымаецца дымок.

Манг спыніўся і задумаўся. Што рабіць? Ці бегчы назад, папярэдзіць жанчын і ўцякаць разам з імі, ці спачатку даведацца, што там такое? Нарэшце ён выбраў апошняе, бо сорамна было ўцякаць немаведама ад чаго. І ён пачаў красціся наперад.

Доўга ён пасоўваўся, як цень, пакуль убачыў прасвет, праз які ўжо было відаць вогнішча і постаці людзей. Потым лёг на зямлю і пачаў паўзці. Праз некалькі мінут ён ужо мог разгледзець чатырох мужчын, якія сядзелі ля вогнішча на беразе ручая. Гэта былі óна.

Хоць Манг раней і не сустракаўся з імі, але пазнаў іх з бацькавых расказаў, якія ён чуў з маленства. Такімі ён сабе і ўяўляў іх: высокімі, дужымі, суровымі. На бронзавае цела была накінута шырокая накідка, пашытая са шкур гуанака, лісіцы і пацукоў, а побач ляжалі лукі, стрэлы, пікі.

Хоць стаяў дзень, цішыня была незвычайная, бо ў гэтых лясах амаль зусім няма лясных птушак, а таксама жукоў, мух і іншых казюлек, якія так гудуць у нас. Гэта дало Мангу мажлівасць пачуць некалькі слоў з гутаркі людзей. Але зразумець усяго ён не мог, бо ў óна свая, асобная мова. У кожным разе, досыць было таго, што Манг пачуў слова «фуіджы» і ўбачыў некалькі злосных рухаў у бок берага. Значыцца, гаворка ішла аб іх і не абяцала нічога добрага.

Раптам ззаду ад Манга пачуўся шолах, трэск, тупат. Манг азірнуўся і ўбачыў гуанака. Ен належыць да той самай пароды, што і альпага, але адрозніваецца кароткай поўсцю, даўгой тонкай шыяй, даўгой рассечанай верхняй губой і вялікімі вушамі.

Гэты шум таксама пачулі і óна. Яны схапілі сваю зброю і ціхенька папаўзлі… прама на Манга.

Манг абамлеў. Уцякаць было дарэмна: яны ўсё роўна дагоняць яго. Хавацца было позна: самы нязначны рух выкрые яго. Адным словам, гэты пракляты гуанака загубіў яго.

А óна тым часам набліжаліся. Ляжаць на месцы і чакаць, пакуль на яго натрапяць, было немагчыма, і Манг як мага цішэй пасунуўся ўбок. Гуанака між тым быў зусім блізка ад яго. Убачыўшы чалавека, жывёла спалохалася і кінулася ў другі бок. Гэта і выратавала Манга.

Уся ўвага óна накіравалася на жывёлу. Яны кінуліся за ёй, а праз некаторы час, убачыўшы, што гнацца дарэмна, вярнуліся назад. А Манг тым часам пастараўся борздзенька знікнуць.

Далучыўшыся да сваіх, ён зараз жа павёў іх дадому.

Але там нікога не было: ні бацькоў, ні белай дзяўчыны. Не хапала і аднаго чоўна. Значыцца, яны на ім паехалі. Але куды? Чаму?

— Можа, тут ужо былі гэтыя óна? — з жахам сказала маці.

— Не, — супакоіў Манг, — тады ўсё было б забрана і разбурана, а цяпер, бачыш, нават кану засталіся. Бяда толькі ў тым, што часу нельга марнаваць. Ці хутка яны вернуцца?

Кожную мінуту можна было чакаць ворагаў. Жанчыны пачалі ўжо зносіць рэчы ў пакінутыя два чоўны.

Нарэшце з-за заварота паказаўся човен, але ў ім сядзелі толькі Тайдо і Кос.

Манг пачаў трывожыцца. Што магло здарыцца з дзяўчынай? Дзе яна?

— Хутчэй! Хутчэй! — крычалі з берага жанчыны. — óна! óна!

Гэтыя словы ўстрывожылі мужчын. Пад'ехаўшы, яны зараз жа пачалі пытаць, у чым справа, але Манг замест адказу запытаў, дзе дзяўчына.

— Не ведаем, — адказалі яны. — А дзе і колькі óна вы бачылі?

— Чатыры чалавекі, на адлегласці дзвюх гадзін, — казаў Манг. — А дзе была Белая Птушка, калі вы паехалі?

— Мы яе тут пакінулі,— сказалі мужчыны. — Ці не заўважыў ты, якія намеры яны маюць?

— Відаць, варожыя, бо грозна казалі слова «фуіджы», — адказаў Манг. — Можа, бачылі вы, у які бок яна пайшла?

— А на якое ліха яна нам здалася! — крыкнуў раззлаваны Тайдо. — Тут для нас больш сур'ёзная справа: тут усім нам пагражае небяспека. Гэтыя паганыя óна спрадвеку занялі найлепшыя месцы і сцерагуць іх, як каршуны, нават і тады, калі і самім ім не патрэбны. Каб мы былі разумнейшыя ды сабраліся ўсе разам…

— Ну, не храбрыся, Тайдо, — перабіў Кос. — Калі яшчэ гэта будзе, а пакуль што нам самім трэба хутчэй ехаць.

— А я не паеду, — абвясціў Манг.

— Што! — вылупіў вочы бацька. — Чаму? Што ты тут будзеш рабіць?

— Шукаць Белую Птушку, — спакойна адказаў Манг.

— Дурны! Што ты адзін зробіш? Цябе óна заб'юць!

— Аднаму яшчэ лепш. Я схаваю кану ў гушчары, а сам буду чакаць, пакуль яна прыйдзе, а калі не прыйдзе, знайду яе.

Тайдо і Кос зірнулі адзін на другога і паціснулі плячыма.

— Ды навошта яна табе? — зноў сказаў Тайдо.

— Я яе выратаваў ад смерці і абяцаў адвезці да белых. Шкада будзе, калі яна загіне ў апошнюю хвіліну. Нядобра будзе так пакінуць яе, нават не паспрабаваўшы выратаваць.

— А можа, яна наўмысля ўцякла ад нас? — сказаў Кос.

— Гэтага не можа быць, — упэўнена адказаў Манг. — Белая Птушка занадта слабая і далікатная для такой справы.

Трэба дадаць, што Манг шкадаваў сваю «птушку», як дзіцяня шкадуе сваю ляльку ці іншую прыгожую цацку. Рэч была такая рэдкая, прыгожая і цікавая ў іх жыцці, што задарма губляць яе было шкада. А калі прыняць пад увагу, што праз яе ён спадзяваўся ўвайсці ў зносіны з белымі, дык тады ўжо зусім варта было рызыкнуць.

Тым часам зборы ў дарогу былі скончаны. А Манг пачаў цягнуць сваю кану на бераг.

Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон