Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Чым далей ад'язджалі ад акіяна, тым большыя і ніжэйшыя былі астравы. Пачала з'яўляцца трава, дрэвы. Там, далей, на ўсходзе, ёсць і лясы, і лугі, але жыве там моцнае ваяўнічае племя «óна». Гэтыя «óна» — дужы, злы народ; яны здаўна ўжо выпхнулі мірных фуіджы на бясплодныя заходнія скалы і не пускаюць іх назад.

Два дні ехалі на ўсход і на трэці дзень апаўдні ўбачылі два чоўны. Гэта былі Тайдо і Кос. І тут яны размясціліся нядрэнна. Бераг быў невысокі, даступны і лясісты. Пад дрэвамі была пабудавана з галля будка, праўда, нязграбная, але ўсё ж такі будынак.

Уся калонія замітусілася і занепакоілася, калі ўбачыла човен з нейкімі дзіўнымі людзьмі. Нават калі Манг пад'ехаў блізка і гукнуў, яны ўсё яшчэ не маглі даць веры, што гэты чалавек у дзіўным убранні ёсць Манг. Ды яшчэ з ім і незвычайная дзяўчына.

Як бы там ні было, аднак, калі ён зусім пад'ехаў і вылез на бераг, яны пераканаліся, што гэта іхні Манг. З неўразуменнем і нейкай бояззю падышла радня да Манга, увесь час пазіраючы на лодку, дзе сядзела дзяўчына, якая баялася вылезці на бераг.

Пачаліся роспыты, што і як адбылося за гэты час. Манг расказаў пра свае прыгоды, з жалем пачуў пра смерць свайго браціка.

— А навошта табе гэта? — сказаў, нарэшце, бацька, паказваючы на дзяўчыну ў чоўне. — Што ты з ёй будзеш рабіць?

— Не ведаю, — адказаў сын. — Трэба будзе як-небудзь перадаць яе белым.

Стары паківаў галавой.

— Нам самім няма чаго есці, а тут яшчэ з ёю важдайся, — нездаволена сказаў ён.

— А што ж было рабіць? — апраўдваўся сын. — Няўжо ж трэ было даць ёй загінуць або кінуць яе ў мора?

— А хоць бы і так! — адказаў Тайдо. — Што нам да іх?

Кос стаяў побач, скоса пазіраў на прыезджую і, відаць, згаджаўся з Тайдо.

А міс Грэт сядзела ў чоўне і чакала вырашэння свайго лёсу. Яна бачыла, што гутарка ідзе аб ёй, і была ўпэўнена, што нарада ідзе аб тым, якім спосабам яе забіць і з'есці.

«Дык вось дзеля чаго гэты дзікун стараўся выратаваць мяне…» — з прыкрасцю думала яна, пільна сочачы за Мангам. А разам з тым мімаволі з'яўлялася і надзея: а можа, ён не дасць?

Нарэшце Манг звярнуўся да яе, запрашаючы вылезці на бераг. Са сціснутым сэрцам вылезла яна і села воддаль на траве. Людзі абступілі яе і пачалі дзівіцца, нават краталі яе адзенне, якое, сказаць дарэчы, не мела нічога агульнага з ранейшым — было бруднае, парванае.

Больш за ўсё цікавіліся ёю жанчыны, і гэты ўважлівы агляд быў больш непрыемны для дзяўчыны, як агляд мужчын. Яна адразу адчула сябе яшчэ больш няшчаснай і бездапаможнай. Нават Манга цяпер яна пачала баяцца. Ен здаваўся ёй ужо чужым, далёкім, зусім не слугой, як раней.

Нанач адвялі ёй куток у будцы побач з жанчынамі, і гэтая ноч пад страхой сярод людзей была для яе горшай, як раней пад адкрытым небам.

Няёмка адчувалі сябе і добрыя гаспадары ў прысутнасці гэтай госці, якая нібы з неба звалілася да іх. Здавалася, што ў іх жыццё ўціснулася нешта чужое, непатрэбнае, з якім немаведама што рабіць.

Асабліва цяжка было з харчаваннем. І без гэтага ад дзяўчыны засталіся толькі скура ды косці. Больш як месяц не бачыла яна ані кавалка хлеба, нават плада якога. Праўда, яна некалькі прызвычаілася да чарапашак, ракаў, рыбы, але апрача таго, раней яна яшчэ загадвала Мангу зрабіць тое ці гэтае.

Цяпер неяк выйшла, што распараджацца і загадваць яна ўжо не магла, а сам Манг чамусьці адчуваў, што тут, у сям'і, ён не можа так клапаціцца і дагаджаць выключна ёй адной, як гэта было раней.

Ужо на другі дзень пачалася нарада між Косам і Тайдо па гэтай справе. У Коса была яшчэ і свая думка, якая не давала яму спакою.

— Вось што, Тайдо, — сказаў ён сур'ёзна, — ці не думае Манг пакінуць гэтую рыбіну сабе за жонку? Тады парушыцца наша ўмова. Мы ж пашылі яму кану.

— Я і сам гэтага баюся, — пахмура адказаў Тайдо, — але ж Манг сказаў, што ён перадасць яе белым.

— Калі яшчэ гэта будзе, а пакуль што яна тут зусім лішняя. І навошта нам клапаціцца аб ёй? Хай сабе ідзе на ўсе чатыры бакі.

— Манг не згодзіцца яе выгнаць, — сказаў Тайдо. — Ен яе шкадуе; апрача таго, ён думае праз яе пазнаёміцца з белымі.

— Ды гэта зусім і не патрэбна! — адказаў Кос.

— І я так лічу, але што ж ты зробіш, калі ён моцна ўбіў гэта сабе ў галаву?

— Тады можам аслабаніць яго ад клопату, — прапанаваў Кос, — возьмем яе ды і адвязём на які-небудзь востраў. Хай сама сабе шукае дарогі. А Манг тады ажэніцца з Мгу і зажыве, як усе добрыя людзі.

Тайдо прызнаў, што думка досыць разумная. З гэтымі белымі Манг можа зусім адбіцца ад дому. Сам Тайдо старэе. Малодшы сын загінуў, і можа здарыцца, што ў сям'і зусім не застанецца апоры.

А Манг тым часам думаў пра далейшае падарожжа. Міс Грэт нерашуча звярнулася да яго, паказваючы, каб ехаць, і была вельмі ўзрадавана, калі ён ахвотна заківаў галавой у знак згоды.

У той жа дзень Тайдо і Кос загадалі, каб Манг і ўсе жанчыны, апрача белай, пайшлі ў лес па ягады.

ІХ

У лесе. — Óна! — Гуанака падвёў.— Адступленне. — Знікненне Белай Птушкі.— Зноў Манг выратаваў.— Карабель. — Урачыстая сустрэча «капітана Манга».

Гэты бераг можна было лічыць мяжой, за якой пачыналіся лясныя абшары. Чым далей на ўсход, тым багацей рабіліся лясы. А сярод іх уздымаліся снегавыя горы.

Хоць гэты край знаходзіцца і досыць далёка ад экватара (пяцьдзесят пяць градусаў), але большасць дрэў і кустоў зелянеюць увесь год. Часцей за ўсё сустракаецца бук — невялікае дрэва з дробным жорсткім, але пахучым лісцем. Звычайна ўсё лісце змяшчаецца па канцах галін, і здалёк такі бук нагадвае італьянскую хвою.

Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон