Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Назаўтра Тайдо з Косам адправіліся на паляванне. Яны пайшлі або, лепш сказаць, палезлі тою самаю дарогаю, што і раней, калі ішлі па паліва. Узлезлі на першую тэрасу, на другую; агледзелі той самы хмызняк. З-пад ног выбегла жывёліна з пекнай сівой поўсцю, падобная на вялікага пацука.

Мужчыны не звярнулі на яе ўвагі, лічачы яе нікчэмнай ахвярай. Але гэтая «шыншыла» мае каштоўную шкуру, якая ў Еўропе цэніцца вельмі дорага. За адно шыншылавае футра пані плацяць па дваццаць пяць тысяч рублёў золатам.

Падняліся яшчэ на адну тэрасу, там ужо было вялікае плоскае ўзвышша, пакрытае нібы мохам, нібы травою.

— Глянь, ці не жывёлы якія там? — сказаў Тайдо, паказаўшы рукою далёка на ўсход.

Сапраўды, там, ля скал, рухаліся чорныя кропкі. Калі падышлі бліжэй, убачылі некалькі жывёлін, нібы авечак. Толькі шыя ў іх была тонкая і даўгая ды морда вастрэйшая. Завецца гэтая жывёліна альпагай, і каштоўная яна сваёй воўнай.

Відаць, іх тут ніхто ніколі не трывожыў, бо яны не палохаліся, не ўцякалі, а толькі здзіўлена пазіралі на людзей. Нашы паляўнічыя мелі пры сабе сякеры ды кароткія пікі. Аднак падысці блізка да альпагаў не ўдалося: заўважыўшы, што незнаёмыя дзвюх-ногія жывёлы ідуць прама на іх, яны пабеглі далей. А схавацца на гэтым голым месцы, каб падкрасціся да іх зусім блізка, нельга было.

— Ці нельга будзе загнаць іх у якую-небудзь вузкую шчыліну? — прапанаваў Кос.

— Нічога іншага не застаецца, — згадзіўся Тайдо. — Пагонім вунь у тую цясніну.

Абышлі з двух бакоў і асцярожна пагналі. Праз некаторы час альпагі былі загнаны ў вузкі даўгі калідор, адкуль ужо ніякага выхада не было.

Але, калі падышлі да канца цясніны, альпагаў там не было: яны зніклі, нібы скрозь зямлю праваліліся.

— Куды б яны маглі дзецца? Здаецца, ніякага выхада няма? — дзівіліся мужчыны.

Але выхад быў: для горных жывёл досыць самых маленькіх прыступачак, каб прабрацца там, дзе каму іншаму і падумаць нельга. Раззлаваныя паляўнічыя парашылі шукаць іх далей. Разгледзеўшы больш-менш зручнае месца, яны палезлі ўверх: паперадзе — Тайдо, ззаду — Кос.

З адной пляцоўкі яны сапраўды ўбачылі альпагаў, але чамусьці з другога боку цясніны. Значыцца, яны або абышлі вакол, або выбраліся з другога боку.

— Не, мусіць, нічога не будзе, — сказалі збянтэжаныя паляўнічыя.

Затое вышэй, над сваёй галавой, яны заўважылі нешта другое. У прытульнай выемцы скалы віднеўся нібы край гнязда, дзе, відаць было, варушыліся птушаняты. Тайдо і Кос зірнулі адзін на аднаго.

— Можа, гэта будзе не горш за альпагу?

Яны ведалі, што гэта гняздо птушынага цара — кондара, найвялікшага арла ў свеце. Такая ахвяра для вадзянога духа магла быць яшчэ болей пачэсная, як якая іншая жывёла.

І Тайдо зараз жа палез угару. Даступіцца да гнязда было вельмі цяжка. Кос з жахам сачыў, як Тайдо чапляўся, разыкуючы абарвацца кожны момант. Урэшце ён дабраўся, але з-пад нізу, пад гняздом. Каб заглянуць у яго, трэба было перахіліцца назад і вісець над бяздоннем.

У гэты момант уверсе пачуўся нібы свіст, і разам з гэтым вялізны цень зацямніў святло. Над галавой Тайдо кружыўся птах, крылы якога дасягалі трох метраў у размаху.

— Злазь хутчэй! — крыкнуў Кос, але было позна. З нейкім хрыпатым крыкам кондар накінуўся на Тайдо і дзюбнуў яго ў галаву. На шчасце, дзюба слізганула збоку і параніла толькі вуха.

Бараніцца Тайдо мог толькі адной рукой, але супраць гэткай птушкі такая абарона не мела ніякага значэння. Горш за ўсё было тое, што ў такім стане Тайдо не мог злазіць. Адной рукой ён трымаўся за сук, а другой павінен быў несупынна адбівацца.

Кос мог дапамагчы толькі крыкам, а гэтым не спудзіш такой птушкі. Вось яшчэ адзін удар у плячо: пацякла кроў… Адразу відаць было, што бяззбройнай рукой нельга адбіцца ад страшэннай дзюбы, кіпцюроў і крылаў. Другая рука тым часам пачала дранцвець, а перамяніцца не было магчымасці.

Тайдо ўжо добра разумеў, што набліжаецца канец, што праз хвіліну ён паляціць уніз — ці сам, ці ад таго, што кондар разаб'е яму галаву…

А драпежнік ўсё кружыўся над галавой, усё вузей і шчыльней рабіліся кругі. Вось ён наляцеў апошні раз, ударыў Тайдо крылом і нарыхтаваўся канчаткова прадзяўбці галаву.

Сілы Тайдо ўжо скончыліся, надзея прапала.

Апошні раз узмахнуў ён рукой і… учапіўся за голую кондараву шыю; зараз жа і другая рука сашчапілася вакол яе, — і абодва ворагі паляцелі ў бяздонне…

А Кос толькі рукі падняў угору ды так і застаўся стаяць увесь скамянелы.

Кондар цяпер ужо думаў толькі аб самім сабе. Ен адчуваў, што рукі чалавека душаць яго, і стараўся вырвацца і паляцець. Ен махаў сваімі магутнымі крыламі, але цяжар чалавека няўхільна цягнуў яго галавой уніз. Вось ужо і драпежнік пачаў траціць прытомнасць, але з апошняй моцы ўсё махаў і махаў крыламі…

Калі Кос спусціўся ўніз, ён убачыў абодвух мёртвымі. Рукі Тайдо ўсё яшчэ сціскалі шыю кондара.

Але вось Тайдо заварушыўся, выпусціў шыю і расплюшчыў вочы.

З радасным крыкам кінуўся да яго Кос, прыпадняў яго і пачаў пытацца, як ён сябе адчувае.

Тайдо зусім ачуняў, пачаў мацаць сябе, але апрача крыві ля вуха, раны на спіне ды тупога болю ў баку, нічога дрэннага не адчуваў і нават сам устаў.

Дзякуючы таму, што кондар задушыўся не адразу, а ўвесь час біўся, махаў крыламі і такім чынам затрымліваў падзенне, ён апусціўся павольна. Тайдо спусціўся на ім, нібы на парашуце. Такі выпадак мог здарыцца толькі з кондарам, які настолькі вялікі і дужы, што сам нападае на альпагаў, гуанакаў, ламаў і іншых кардыльерскіх жывёл, спіхваючы іх у бяздонне. [11]

11

Гуанака — падобны да альпагі, толькі поўсць кароткая (апрача жывата). Лама крыху нагадвае вярблюда, толькі значна меншая; ламы служаць замест коней.

Кондар ляжаў, распасцёршы свае чорныя з белымі канцамі крылы. Моцная кручкаватая дзюба, сціснутая з бакоў, была адкрыта, а адтуль высоўваўся востры язык. Асабліва непрыемны выгляд мела шыя — голая, мяснога колеру, з чырвонымі зморшчыкамі скуры па баках, а ля галавы нейкія жмуты не то пер'я, не то поўсці.

Абмыўшы раны лёдавай вадой, Тайдо зрабіўся зусім бадзёрым, і яны ўрачыста павалаклі сваю здабычу дадому.

У гэты ж самы вечар, пры святле вогнішча, адбылося ахвяраванне. Прывязалі каменні да ног кондара, каб ён пайшоў на дно, паднялі ахвяру на рукі, і Кос, нібы жрэц, сказаў прамову:

Популярные книги

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Испытание

Семенов Павел
4. Пробуждение Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Испытание

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор