Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Тайдо і Кос убачылі, што Манг не жартуе, што ён сапраўды застаецца. Сваёй «птушкі» ён тут не знойдзе, а толькі сам напэўна загіне. Значыцца, уся іхняя справа дасць зусім не тыя вынікі, на якія яны спадзяваліся. Крыху параіўшыся, яны прыйшлі да пераканання, што прыйдзецца сказаць Мангу, дзе знаходзіцца яго «птушка».

— Вось што, Манг, — сказаў тады Тайдо, — белай дзяўчыны ты тут не знойдзеш. Па яе жаданню мы адвезлі яе бліжэй да шляху белых і пакінулі там на адным востраве.

— Дык яна ж загіне там! — ускрыкнуў Манг.

— Можа, хто-небудзь падбярэ, — сказаў Кос, гледзячы ўбок.

— Я тады сам адвязу яе! — горача сказаў Манг. — Дзе яна?

— Сядай у кану, мы табе пакажам.

І тры чоўны паехалі ў той бок, адкуль толькі што вярнуліся Тайдо з Косам. Не даязджаючы да вострава, дзе была пакінута дзяўчына, Тайдо спыніўся і сказаў Мангу:

— Вунь тамака яна, за той скалой. Едзь сабе далей адзін, забірай сваю «птушку» і вязі яе на шлях белых. Вяртайся хутчэй назад. Мы будзем ля Вострава Пінгвінаў.

Манг паехаў далей адзін.

…Калі Манг з жанчынамі пайшлі ў лес, да міс Грэт падышлі Тайдо і Кос і на мігі пачалі казаць, што ёй трэба ехаць туды, да белых. Яны нават паказалі, як ідзе і гудзе параход. Сэнс іх размовы яна ўразумела, але толькі вельмі здзівілася, чаму гэта робяць яны, а не Манг, ды яшчэ ў адсутнасць Манга.

Яна інстынктам адчула, што справа тут нячыстая, і пачала адмаўляцца. Тады мужчыны гвалтам пасадзілі яе ў лодку. Цяпер ужо зусім было ясна, што яе вязуць на смерць. Яна пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Нарэшце яна выбілася з сіл, самлела, і ў такім стане яе давезлі да невялічкага астраўка і высадзілі на бераг.

Калі яна крыху ачуняла, то ўбачыла, што ляжыць адна на беразе пад скалой. Зараз жа прыпомнілася ёй, як яна стаяла тады на скале. Таксама надыходзіў вечар, таксама гола было навокал, таксама спакойна плюхалася мора, таксама наперадзе была смерць. Толькі на гэты раз не было ўжо надзеі, што прыедзе Манг…

І вось, нібы праз сон, убачыла яна човен, а ў ім капітанскі мундзір.

— Манг?! — крыкнула дзяўчына шчаслівым голасам, працягнула рукі і засмяялася.

Усміхнуўся і Манг, але потым з дакорам вымавіў:

— Чаму Белая Птушка ўцякла ад Манга? Ен сам павёз бы яе да белых. А так ты загінула б тут!

Як здзівілася б дзяўчына, каб магла зразумець, што ён кажа! Але досыць было таго, што яна зноў выратаваная і на гэты раз напэўна паедзе насустрач караблю. Манг выразна паказаў, што яны не паедуць назад да бацькоў, а накіруюцца туды, на шлях белых.

Пацягнуліся дні бадзяння па Магеланавай пратоцы. Дні больш цяжкія і галодныя, як раней, бо нельга было адлучацца ад дарогі, каб пашукаць лепшага месца і спажывы. А навакол голыя і непрытульныя скалы. Пяць дзён прыйшлося правесці ў чоўне.

Але ж затое кожны дзень быў поўны надзеі. Тут ужо сапраўды можна сказаць, што дзяўчына ўсе вочы праглядзела, чакаючы карабля. Не адставаў ад яе і Манг. Вось, здаецца, за скалой забялеўся парус або дым. Сэрца дзяўчыны гатова выскачыць з грудзей. Але гэта ўзляцелі птушкі… Вось далёка нешта зачарнелася, плыве. Але гэта, — і не вельмі далёка, — плыве такая самая кану нейкага фуіджынца… І гэтак з рання да вечара дзень за днём. Нават уначы прыходзілася пільнаваць, хоць караблі звычайна і ўхіляюцца плысці ўначы праз Магеланаву пратоку.

На шосты дзень на гарызонце сапраўды задыміўся параход. Ці можна апісаць, што адчула міс Грэт? Пагражала нават небяспека, што яна сканае ад разрыву сэрца. Нельга было сказаць, што больш хвалявала яе: ці радасць сустрэчы, ці жах, што яны не патрапяць, што карабель абміне іх, як мінулы раз. Але цяпер яны ўжо мелі досыць часу, каб стаць акурат на дарозе.

Карабель набліжаўся. Дзяўчына ў чоўне так мітусілася, што некалькі разоў ледзь не перакуліла яго. Для большай упэўненасці яна адарвала рукаў сваёй і без таго парванай сукенкі і пачала ім махаць.

Але там раней праз біноклі заўважылі незвычайных пасажыраў: нібы еўрапейскую жанчыну, падобную да дзікай, і дзікуна, апранутага ў еўрапейскае адзенне.

Вось карабель прыпыніўся. Спусцілі сходні. Каля борта згрудзілася зацікаўленая публіка. Ля волата-карабля бездапаможна гайдалася муха-лодка. З вялікай цяжкасцю Манг накіраваў яе да сходняў. Белая Птушка ўчапілася за вяроўкі і палезла ўгару.

У Манга аж дух заняло, калі ён падняў галаву і зірнуў на гэтую будыніну. Што ж павінна быць там, у сярэдзіне? Ці дазволяць і яму ўзлезці і паглядзець?

Агульная ўвага, спачуванне і цікавасць сустрэлі дзяўчыну на караблі, але не меншай увагай карыстаўся і фацэтны дзікун у капітанскім мундзіры.

— Гляньце, які капітан! Ха-ха-ха!

— Хоць і без майткаў!

— Ах, які ён цікавы! — пляскалі рукамі пані і паненкі.

А Манг не ведаў, ці лезці яму адразу, ці не. Ды і боязна неяк. Тут ён убачыў, што Белая Птушка схілілася зверху, ласкава смяецца і ківае яму галавой.

— Мой добры Манг! — казала яна. — Дзякую табе! Бывай здаровы і шчаслівы! Выбачай, што нічога не маю, каб цябе ўзнагародзіць.

Пачуўшы гэтыя словы, публіка з парахода пачала кідаць яму розныя рэчы. Але, на дзіва, Манг не кінуўся за імі: ён падумаў, што Белая Птушка ласкава запрашае яго, асмялеў і ўхапіўся за сходні.

— І ты хочаш ехаць? — сказала дзяўчына. — Ну, добра. Я буду вельмі рада, мой верны Манг.

І, звярнуўшыся да капітана, яна сказала:

— Дазвольце і яму сесці. Мы заплоцім за праезд. Гэты чалавек выратаваў мяне ад смерці.

Зразумела, капітан згадзіўся, — і праз мінуту на палубе сярод шырокага кола пасажыраў з'явіўся Манг у сваім убранні…

Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон