Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Так ён прастаяў паўгадзіны, гадзіну, — нічога больш не чуваць і не відаць, толькі хвалі равуць і дождж лье як з вядра.

Але вось на белым грабяні паказалася нешта чорнае. Узнялося, зноў апусцілася. Праз хвіліну зноў паказалася, ужо бліжэй, і рушылася на бераг. Але сустрэчная хваля падхапіла і аднесла назад. Надышла новая хваля, зноў узняла і кінула на бераг, але і на гэты раз сустрэчная хваля адкінула назад.

Манг ужо бачыў, што гэта быў чалавек, які трымаўся за кавалак лодкі. Яго магло такім спосабам кідаць узад і ўперад бясконца або кінуць так, што ён разаб'ецца ўшчэнт. Тады Манг падпільнаваў момант, калі хваля шуганула чалавека на бераг, кінуўся насустрач і ўхапіўся за дошку, каб не даць ёй адысці назад. Зваротная хваля наляцела на яго, пагражаючы і яго таксама аднесці ў мора, але ён нырнуў пад яе і такім чынам аслабіў напор, а потым адным мігам ухапіў чалавека і пабег да берага.

Але чалавек чамусьці не выпускаў з рук дошкі, чым значна перашкаджаў Мангу. У гэты момант новая хваля штурханула яго ў спіну. Ен кінуўся разам з ёю наперад і паваліўся на бераг, а на яго і чалавек з дошкай. Моцна ўдарыўся Манг, але нельга было на гэта звяртаць увагі. Трэба было спяшацца прапаўзці яшчэ крокі са два, каб не захапіла новая хваля і не аднесла назад. Ен паспрабаваў быў вырваць дошку з рук чалавека, але той так учапіўся, што адразу немагчыма было гэтага зрабіць. Манг вымушаны быў цягнуць яго далей разам з дошкай. І толькі на беразе з вялікім клопатам, ледзь не паламаўшы пальцы пацярпеўшага, удалося вырваць дошку з закасцянелых рук.

Тут толькі Манг убачыў, што гэта была маладая дзяўчына. Але яна была ў непрытомнасці, можа, нават нежывая, а Манг не ведаў, што з ёю рабіць. Тады ён узяў яе на рукі, аднёс пад дрэва і захінуў у скуру. Нельга сказаць, каб ёй было вельмі добра: дождж ішоў без перапынку, скура ахоўвала толькі частку цела, вада залівала ўсю дзяўчыну. Але больш Манг нічога не мог зрабіць.

Ен прысеў побач на карачкі і з цікавасцю разглядаў таямнічага, незвычайнага белага чалавека. Трэба сказаць праўду, што больш за ўсё яго зацікавілі ногі. Ен вельмі здзівіўся, што яны блакітнага колеру. Мокрыя тонкія панчохі так шчыльна абхіналі іх, што не відаць было аніводнай зморшчкі. Таму Манг і падумаў, што гэта цела мае такі колер. Маленькія чорныя бліскучыя туфлі з вострымі насамі таксама былі цікавымі. Манг нават дакрануўся да іх, каб пераканацца, што гэта такое.

Цёплая мяккая скура тым часам рабіла сваю справу: дзяўчына ўздрыганулася і нібы прастагнала. Манг абрадаваўся: значыцца, жывая! Потым з горла яе вырваўся ўздых, затым вада; дзяўчына заварушылася, яшчэ мацней застагнала і пачала дрыжаць, як у трасцы.

Манг і сам тросся ад холаду і вельмі шкадаваў, што няма сухога, цёплага прытулку.

Тады ён захацеў пашукаць, ці не знойдзецца які-небудзь больш утульны куток. Бура і дождж не спыняліся, але шэрань рабілася цямней: відаць, надыходзіў вечар. Манг хутка пабег да ўзвышшаў. Там, далей, відаць былі нават скалы. Ен бегаў узад і ўперад, заглядаў ва ўсе куткі, але нічога добрага не знаходзіў. І толькі варочаючыся назад, недалёка ад таго месца, дзе ён раней сядзеў, заўважыў больш-менш добры куток.

Гэта быў абрыў з невялікім паглыбленнем у сярэдзіне, але ж затое добра абаронены з мора ад ветру і дажджу. Дзякуючы таму, што дождж ішоў ад мора наўскос, сухая мясцінка яшчэ болей павялічвалася. Але ўсё ж там не магло змясціцца больш за аднаго чалавека.

Манг пабег, узяў дзяўчыну і перанёс яе ў гэты куток. Яна ўся дрыжала і часам казала нешта незразумелае. Між тым цямнелася ўсё болей і болей. Паўстала пытанне аб агні. Але як яго здабыць?

Калі Манг быў адзін і захапіўся майстраваннем лодкі, ён згодзен быў лепш пацярпець, чымся ахвяраваць час на здабыванне агню. А цяпер і самому холадна, і непагадзь, і выратаваная дзяўчына на руках.

Ен пільна агледзеўся навокал. Абрыў не быў голай скалой. Наверсе раслі дрэвы, хмызняк; вытыркаліся сухія карэнні, унізе было сухое лісце, трава, сухія галінкі,— адным словам, матэрыял больш-менш добры. Трэба толькі высечы агонь.

І Манг пачаў рыхтавацца. На карэннях і галлі ён знайшоў сухія нарасты-грыбы; яны маглі служыць трутам. Падрыхтаваў сушэйшага і танчэйшага галля, травы, лісця. Потым назбіраў адпаведных каменьчыкаў і пачаў выбіваць іскры.

Але лягчэй усё гэта сказаць, як зрабіць. Колькі каменьчыкаў давялося перапрабаваць і пашукаць, пакуль натрапіў на добры крамняк! А колькі часу трэба было стукаць!

Так цягнуўся доўгі, нудны час. Дзяўчына стагнала, варушылася, енчыла. Нават бура пачала ўжо сціхаць. А Манг усё біўся над сваім агнём. Колькі разоў ён ужо хацеў кінуць гэтую справу, але ранейшая практыка прывучыла яго да цярплівасці.

Была позняя ноч, калі, урэшце, запаліўся агонь. Затое ж і радасці колькі было! Адразу ўсё змянілася, ажыло. А дзяўчына дык зусім ачуняла, калі агонь пачаў грэць і сушыць яе.

Некаторы час яна пазірала навакол, нічога не разумеючы. Потым прыпаднялася, прыгледзелася да Манга і, уразумеўшы сваё становішча, дзіка ўскрыкнула, заплюшчыла вочы і зараз жа зноў павалілася ў непрытомнасці.

А Манг сядзеў сабе на карачках ля вогнішча і весела ўсміхаўся, задаволены тым, што яна ачуняла. Ен не ведаў, чаму яна зноў павалілася; ён думаў, што яна яшчэ канчаткова не ачулілася, і цярпліва чакаў, пакуль яна апрытомнее.

Праз некалькі мінут яна зноў расплюшчыла вочы, зноў убачыла яго, ускочыла і з жудасным крыкам забілася ў самы куток, працягнуўшы наперад рукі, нібы абараняючыся ад яго.

Манг усміхнуўся ўсім тварам, заматаў галавой і залапатаў:

— Добра, добра! Ты ўжо здаровая. Агонь добра.

А бедная дзяўчына тым часам думала, што прыйшоў яе канец. Што ў лепшым выпадку яе зараз жа зарэжуць і з'ядуць.

— О, лепш было б утапіцца ў моры! — прастагнала яна па-англійску.

Пачуўшы, што яна нешта гаворыць, Манг зноў заматаў галавой:

— Добра, добра! Ты не загінула. Манг выратаваў цябе.

Дзяўчына скурчылася ў кутку, утуліла ў плечы галаву, засланіла рукамі свой твар і пачала чакаць смерці.

Але Манг не рухаўся. Ен толькі паправіў вогнішча, а потым зноў утаропіў вочы на дзяўчыну.

«Дык вось якія яны!» — думаў ён, аглядаючы ўсю яе постаць, адзенне.

Яна нагадвала яму прыгожую бездапаможную птушку і выклікала ў ім спачуванне. Яму прыемна было адчуваць, што ён з'яўляецца збаўцам гэтай белай дзяўчынкі. Ен лічыў за гонар сядзець побач з прадстаўніком тых людзей, якіх блізка яны не бачылі.

А белая дзяўчына тым часам сядзела скамянелая ад жудасці і чакала смерці.

— Хоць бы хутчэй усё гэта скончылася! — прастагнала яна.

Яна ўсё чакала, калі прыйдуць яшчэ дзікія людзі. Яна ўяўляла сабе, як збярэцца шмат дзікуноў, страшэнных, узброеных, як пачнуць яны скакаць вакол яе, вакол агню, а потым… потым…

Популярные книги

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Испытание

Семенов Павел
4. Пробуждение Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Испытание

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор