Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Паляўнічы запал ахапіў людзей, і яны сапраўды забілі іх значна болей, як ім патрэбна было. Першы схамянуўся Кос.

— Стойце! Досыць! — крыкнуў ён. — Хопіць ужо. Яшчэ паспеем, калі трэба будзе!

Яго падтрымаў Тайдо, і бойка была спынена. Навокал ляжала каля сотні забітых птушак. Калі прыняць пад увагу, што кожная з іх была з авечку, дык выходзіў запас, якога хапіла б на полк салдат.

Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі, якая складала тысяч трыццаць — сорак. Усё мора пакрылася пінгвінамі, але ўсё яшчэ прынамсі палова заставалася на беразе. Па-першае, засталіся ўсе самкі, якія воддаль сядзелі на яйках. А там, далёка, як і раней, грозна стаялі роўныя шарэнгі незлічонага войска, якое яшчэ не разумела, што такое адбываецца, і толькі неўразуменна пазірала на сумяціцу.

Цяпер трэба было ўпарадкаваць здабычу. Гэтая праца была куды цяжэй і марудней, як самае паляванне. Праўда, мясам марскія людзі не прывыклі запасацца надоўга, напрыклад, сушыць, бо ўвесь год мора давала ім якую-небудзь свежаніну. Але ж затое са скурамі было шмат клопату: трэба было зняць іх, крыху апрацаваць, падсушыць.

Праз некаторы час увесь бераг пакрыўся скурамі, але яны не былі прыбіты да зямлі, сохлі ды круціліся, як луб. Доўга яшчэ прыйдзецца іх церці ды мяць, пакуль можна будзе ўжыць. Прынеслі з чоўнаў агонь, расклалі вогнішча, засмажылі мяса. Але трэба адзначыць, што нават і гэтым людзям не вельмі падабалася такое мяса. Лішнія тушы кідалі ў мора.

А ўводдалі ўсё стаяла грознае незлічонае войска і пазірала, як ворагі распраўляюцца з іхнімі таварышамі.

Раптам пачуўся плач дзяўчынкі. Азірнуліся, — бяжыць яна ад пінгвінавых гнёздаў і плача.

— Што такое? — запыталіся ў яе.

— Укусіла тая птушка, — паказала дзяўчынка на бліжэйшую самку.

— Ну, дык я ёй дам! — сказаў маленькі хлопчык і пабег туды. Але і ён нічога не мог зрабіць. Самка баранілася, кусалася і не сыходзіла з месца. Зацікавілася Мгу і таксама падышла; пабегла за ёю і маленькая дзяўчынка.

Убачыўшы столькі народу, самка ўстала, каб адысці, але разам з сабой захацела ўзяць і сваё яйка. Яна выкаціла яго з зямлі, потым заціснула паміж ног і зрабіла крок.

Вядома, яйка вывалілася. Самка зноў заціснула яго паміж ног, зноў ступіла, потым паспрабавала скокнуць з яйкам і адышла толькі тады, калі яйка зусім пабілася. Дзеці былі вельмі зацікаўлены і не ганялі птушкі, пакуль яна сама не пайшла.

Наогул трэба адзначыць, што пінгвіны вельмі шануюць і берагуць свае яйкі. Мала гэтага, яны гатовы скарыстаць кожны выпадак, каб украсці чужое яйка. Здараецца нават, што дужэйшыя нападаюць на слабейшых, каб адабраць ад іх яйкі гвалтоўна.

Надыходзіў вечар, а здабыча яшчэ не была ўпарадкавана. Прыйшлося рэшту пакінуць. Хацелі былі ўжо ехаць, але прыпомнілі, што човен Тайдо не папраўлены. А кары няма. Што тут рабіць?

— Можна залатаць скурамі,— запрапанавала Мгу.

— Мгу добрая, разумная дзяўчына, — сказаў абрадавана Тайдо, дакрануўшыся да яе.

Але пачынаць такую марудную работу было позна, і яны вымушаны былі застацца тут начаваць. Тады адчулася яшчэ адна бяда: не хапіла вады для піцця. Спяшаючыся на паляванне, забыліся яе назапасіць, і яна ўся выйшла яшчэ перад поўднем. Да гэтага часу цярпелі і цешылі сябе тым, што зараз паедуць назад. А цяпер, асабліва пасля мяса, зусім зрабілася дрэнна. Дзеці пачалі плакаць.

А за некалькі крокаў плюскатала і вабіла да сябе вада, такая чыстая і добрая… Што можа быць горш, як глядзець на ваду і паміраць ад смагі? Лепш ужо тады цярпець тую самую смагу без вады. Дзеці не вытрымалі і пабеглі да яе.

— Куды? Нельга! Нельга! — закрычалі дарослыя, кінуліся за імі і затрымалі. Маці пачала суцяшаць, угаворваць, а ў самой аж сэрца разрывалася ад жалю.

Старыя хадзілі хмурыя і раіліся, як здабыць вады.

— Вунь да той гары, здаецца, недалёка, — сказаў Кос. — Можна з'ездзіць туды і прывезці вады ці лёду.

— Немагчыма, — уздыхнуў Тайдо. — Пакуль даедзем, будзе ўжо цёмна, можна наляцець на камень у незнаёмым месцы. А па-другое, мы не ведаем месца, дзе ледавік спускаецца ці вада цячэ, а сярод ночы немажліва поўзаць ды шукаць.

Сонца апускалася ў акіян. Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Праменні прабіваліся праз іх, афарбаваныя ў чырвоныя і ружовыя колеры. Вада і скалы паступова зліваліся ў цемры. А над імі чырванелі снегавыя вяршыні гор.

Пачалі рыхтавацца да начлегу. Але смага не давала паснуць.

Раптам яны пачулі, што нехта ідзе да іх. Усхапіліся, прыгледзеліся: гэта быў Манг, адсутнасці якога яны не заўважылі. Ен валок пінгвіна; падышоў, адрэзаў яму галаву і сказаў:

— Наце, піце!

— Як? Што?

— Ды кроў. Я напіўся. Раю і ўсім.

Нельга сказаць, каб пітво было добрае, але ўсё ж такі лепш, як нічога. Мужчыны пайшлі і прынеслі яшчэ двух пінгвінаў…

Пасля гэтага паснулі — мужчыны на зямлі, а жанчыны з дзецьмі на чоўнах.

Акіян глуха гудзеў. Хвалі безупынна наляталі і разбіваліся аб каменні. Вецер мацнеў. Пачаў пырскаць дожджык. Агонь пагас.

Людзі прачнуліся, закапаліся ў скуры. Але дождж усё павялічваўся.

Спаць ужо нельга. Трэба было зусім уставаць. А халодны вецер з мора без ніякіх перашкод так і сячэ з дажджом.

Хоць бы які-небудзь прытулак знайсці!

Але месца адкрытае, няма ніякай высокай скалы.

— Давайце перавернем чоўны, — запрапанаваў нехта.

Так і зрабілі. Пад чоўнамі было значна лепей. Толькі вада падцякала па зямлі. Такім чынам правялі ноч. Адна толькі ўцеха была ў гэтым становішчы: дажджавой вады напіліся, колькі хацелі.

Дзень настаў хмарны, дождж то спыняўся, то зноў пачынаўся. Але і гэта радавала людзей.

— Добра яшчэ, што вялікага дажджу і буры няма, — казалі старыя. — Хутчэй бы паправіць лодку ды выехаць з гэтага адкрытага месца.

Праз дзве гадзіны лодка была залатана, і ўсе паехалі назад.

IV

Новая стаянка. — Падводны лес. — Выгоды на ўсе сто працэнтаў.— Непажаданы сусед.

Большасць фуіджынцаў трымаецца ў паўднёвай частцы архіпелага, куды ніхто з чужых не заглядае. Нельга сказаць, каб яны так ужо баяліся выпадковага падарожніка. Тут іншая справа: дзе не бывае белых людзей з іх стрэльбамі, там звычайна збіраюцца розныя жывёлы, асабліва птушкі. А сярод іх знойдуцца і смачнейшыя за пінгвінаў.

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ