Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Колер скуры брудна-жоўты, твар шырокі, вочы вузкія, а нос роўны, прамы, нават прыгожы. Валасы чорныя, доўгія, спускаюцца ўніз, як кара, і каб іх не вырывалі спераду, то чалавек і свету не бачыў бы.

Нягледзячы на халодны клімат, яны былі голыя, але ў кожнага з шыі спускалася скура якога-небудзь марскога звера — маржа, марскога коціка. Гэтыя скуры трэба лічыць не адзеннем, а заслонай ад ветру. Імі прыкрывалі той бок, адкуль дзьмуў вецер, а другі бок заставаўся голым.

Тут жа, на лодцы, была і ўся гаспадарка сям'і: гліняныя гаршкі, плеценыя торбачкі, нажы, зброя. Прылады былі разнастайныя: і каменныя, і касцяныя, і з марскіх чарапашак, і нават заржавелая жалезная сякера. Асабліва каштоўным быў нейкі даўгі кавалак жалеза з крукам на канцы і з дзіркамі пасярэдзіне, відаць, ад нейкай будоўлі, але як сюды трапіў — невядома.

Багаццем былі і два жалезныя цвікі.

Найважнейшае ж месца займала вогнішча. Пасярэдзіне лодкі, досыць шырокай, была насыпана зямля, і на ёй быў раскладзены агонь. Але ён ледзь тлеўся і не даваў ні святла, ні цеплыні.

Дзяўчынка падкінула была кавалачак дрэва, але маці зараз жа засварылася на яе:

— Што ты робіш? Чаму адразу такі вялікі кавалак паклала?

І яна ўзяла гэты «вялікі кавалак», велічынёй з лыжку, адламала ад яго кавалачак з палец і старанненька паклала ў агонь.

Каб ахаваць агонь ад дажджу, на трох коліках была падвешана сплеценая з марской травы тканіна. Ды і паліва складалася галоўным чынам з гэтай самай марской травы; нават і высушаная, яна слаба гарэла, бо была насычана марской соллю.

— Калі дождж працягнецца, нам не хопіць паліва, — заўважыў Тайдо.

Ніхто нічога не адказаў, бо і самі гэта добра ведалі.

Вось сярод туману нешта заварушылася, і праз хвіліну з'явілася другая лодка.

— Хто гэта? — запытаўся ціха Тайдо.

— Здаецца, Кос, — адказаў сын.

Гэта і быў іх бліжэйшы сусед Кос, такі самы гаспадар, як і Тайдо.

— Гэй, Кос! — крыкнуў Тайдо. — Чаму і куды ў такое надвор'е?

— Есці няма чаго, — пачуўся голас з туману, і лодка прайшла міма.

Тайдо зірнуў на спод сваёй лодкі і заўважыў, што і там засталося толькі некалькі маленькіх рыбак ды чарапашак. Дзеці ўзялі іх і паклалі ў гарачы попел. І сам Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець.

Ен усё пазіраў на неба, ці не відаць канца дажджу.

— Зараз дождж скончыцца, — нарэшце сказаў ён, — хмары паразрываліся на кавалкі.

І сапраўды, дождж патроху сціхаў. Вось ужо раз-другі і сонца бліснула. Вось ужо і апошнія шматкі хмар праляцелі на ўсход, — і перад вачыма паўстаў дзіўны куток зямлі.

Гэта быў нібы горад, горад, не горшы за які-небудзь Нью-Йорк, толькі… мёртвы. Ва ўсе бакі разыходзіліся, перапляталіся вуліцы-каналы, а па баках уздымаліся чорныя будынкі-скалы. Ніводзін з іх не быў падобны да другога, але ўсе разам стваралі ўражанне казачнага горада. Усе яны ўздымаліся сцяной, ад некаторых выступалі ў ваду нібы ганкі, а над вадой — балконы. Уздымаліся цэрквы, вежы, вышынёй у два кіламетры; верхавіны іх ззялі на сонцы сваім адвечным снегам, а па баках спаўзалі сінія ледавікі.

На рагу дзвюх вуліц з вышыні дзесяціпавярховага дома падаў вадаспад. Па дарозе вада рассыпалася ў пыл, гуляла на сонцы ўсімі колерамі. А на процілеглай чорнай сцяне вызначалася вясёлка.

Чароўны, казачны горад, толькі жыхароў не відаць. Апрача лодкі Тайдо, нідзе аніводнага чалавека. Але вось высока на выступе-балконе аднаго гмаху паказаліся дзве бела-шэрыя постаці, а побач з чорных дзірак вокнаў выглядаюць яшчэ шмат белых дзяцей. Ці не жыхары выйшлі пацешыцца добрым надвор'ем?

Але пачуўся прарэзлівы крык, пяць ці шэсць дзяцей вываліліся з акна і… паляцелі ўздоўж вуліцы. Цяпер ужо відаць, што гэта чайкі, а тыя дзве вялікія постаці — альбатросы. Рэдка іх можна бачыць на зямлі. Часцей іх бачаць у моры, за некалькі тысяч кіламетраў ад берага. Нездарма распасцёртыя крылы іх маюць два з палавінай метры ўшыркі.

Тут яны могуць лічыць сябе паўнапраўнымі жыхарамі горада. Ніхто ім не думае пагражаць: еўрапейцаў тут не бывае, а фуіджынцы, якія капошацца там, унізе, не могуць быць небяспечнымі для іх.

Ну, а чайкі, дык тыя ўсюды адчуваюць сябе, як дома, усюды падымаюць шум і гам.

Але што гэта там такое? Нібы заварушыўся снег на скале. Потым узляцела хмара птушак, але скала засталася такою ж белаю, варушылася і крычала, як і дагэтуль.

Вось яно, самае галоўнае насельніцтва гэтага горада! Відаць, ён не такі ўжо мёртвы, як здавалася.

Праз некаторы час заварушылася нешта і ў канцы вуліцы. З-за павароту выплылі два чорныя звяры і, гуляючы ды куляючыся, пачалі набліжацца да лодкі Тайдо.

Вада, якая заставалася спакойнаю нават у буру, цяпер захвалявалася, заплюхалася аб сцены. Рэха панеслася па цясніне.

Па фантанах вады, якая ўзлятала над галовамі гэтых жывёлін, адразу можна было пазнаць, што гэта былі кіты, або дакладней, два маленькія кіткі.

Трэба было толькі дзіву давацца, як спрытна рухаліся гэтыя нязграбныя жывёлы. То галовы, то хвасты мільгалі ў паветры, то ўсё цела цалкам выскаквала з вады, а потым плюхалася так, што ўсё навокал дрыжала; то станавіліся рубам, то куляліся яны адзін праз аднаго. Адным словам, дурэлі, як належыць усім малым дзецям.

І дзеці Тайдо цешыліся, гледзячы на іх, крычалі, смяяліся; толькі самому Тайдо было не да смеху.

— Гэтыя блазны могуць нарабіць вялікай бяды, — сказаў ён і накіраваў лодку прэч ад раздураных кіцянят.

Але тыя, угледзеўшы новую забаву, пачалі гнацца за лодкай, каб пагуляць з ёю. Справа рабілася ўжо небяспечнай. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі, некалькі разоў ледзь не стукнулі аб сцяну. Вось адзін кіток апынуўся побач з лодкай і, нібы жадаючы паказаць сябе, кульнуўся так, што хвост ледзь не зачапіў лодкі. Яна хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчалі.

— Налягай! — крыкнуў бацька сыну. Нават матка прыняла ўдзел. Лёгкі човен ляцеў, як страла, але кіткі не адставалі ні на крок і дурэлі так, нібы гэты човен быў іхняй цацкай. На шчасце, між двух дамоў знайшлася расчыненая брама — праход між скал.

— Паварочвай! — закамандаваў Тайдо.

Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Праз момант яны былі ўжо на «дзядзінцы».

Кіты, відаць, здзівіліся такому хуткаму знікненню цацкі і нават спыніліся на вуліцы, ля брамы, але праціснуцца праз яе ім было немагчыма. Ды яны і не думалі гэтага рабіць: пырснулі з сваіх насоў і паплылі сабе далей.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15