Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Шкада! — сказаў ён, апусціўшы стрэльбу.

— Дарма, — сказаў Скот. — Што нам з ім было б рабіць? Усё роўна праз гадзіны дзве будзем дома.

— Мы павінны яшчэ радавацца, што ён не зачапіў нас, — сказаў боцман. — Неспадзявана ён мог бы нарабіць бяды.

Праз некалькі хвілін таксама міма іх праскакаў кенгуру, а за ім зноў дзік.

— Чаго гэта яны сёння разлёталіся? — здзівіўся боцман і зараз жа заўважыў з правага боку, крыху ззаду, дым. Дым уздымаўся сцяной і, здавалася, набліжаўся да іх. Не паспелі яны агледзецца, як Ханубі закрычаў:

— Глядзіце, і з другога боку!

З другога боку таксама падымалася сцяна дыму. У гэты момант зноў пранёсся дзік.

— Трэба спяшацца! — крыкнуў Ханубі.— Гэта, мусіць, папуасы паляць стэп для палявання…

Так яно і было. Гэта звычайны спосаб палявання як у папуасаў, так і ў іншых падобных народаў.

Але спяшацца ў такім гушчары было вельмі цяжка. Добра яшчэ, што дзікі зрабілі маленькую сцежку.

Тым часам дзве сцяны злучыліся за імі, і агонь пайшоў наперад, ахапляючы людзей падковай.

Становішча рабілася надта сур'ёзным. Можна было заўважыць, што агонь ішоў хутчэй за іх і паступова набліжаўся. А ўцякаць у такім гушчары зусім было немагчыма. Падарожнікі напружвалі апошнія сілы, але агонь усё набліжаўся. Вось ужо і пах дыму пачаў адчувацца.

Разам з тым павялічыўся лік жывёлы, якая ратавалася ад агню і бегла ў тым самым кірунку, куды і людзі. Шмат дзікоў, кенгуру, розных дробных звяркоў, пацукоў, нават змеяў неслася наперад, не звяртаючы ўвагі на людзей.

І людзі таксама не звярталі на іх увагі.

Перад агульнай бядой усе зрабіліся таварышамі — і дзік і містэр Скот.

Да пералеска зусім блізка, але ж затое і агонь блізка. Чутна, як ён трашчыць ззаду, адчуваецца ўжо гарачыня, асабліва ж даймае дым.

Але звяры дапамагалі людзям: яны так папрыціскалі траву, што людзі за імі маглі бегчы бягом.

Вось ужо дрэвы. Трава парадзела. Толькі дым перашкаджае глядзець.

І вось з разбегу яны наляцелі на папуаса!

Той стаяў сабе на пні і пільнаваў здабычу. Ен ужо пусціў некалькі стрэл у дзікоў і кенгуру.

Неспадзявана ўбачыўшы перад самым носам такіх незвычайных «звяроў», ён перапалохаўся і пабег так шпарка, што толькі пяты мільгалі.

Падарожнікі прабеглі ўвесь пералесак і больш нікога не бачылі, бо папуасы стаялі далёка адзін ад аднаго.

Выбеглі ў поле і на кіламетр ад сябе ўбачылі сваю «крэпасць». Усё было па-ранейшаму, на ўзгорку стаяла тая самая будка.

Канец цяжкаму падарожжу! Яны ўжо дома!

Яны забыліся і на голад і на зморанасць. Адразу зрабілася лёгка не толькі на сэрцы, але і ў нагах. Яны ішлі так хутка і лёгка, нібы цэлы тыдзень адпачывалі. Ці бачыць іх Брук? Час ужо, бо яны падышлі зусім блізка.

Але ніхто не ішоў насустрач. Можа, спяць?

Яны пачалі крычаць. Нешта заварушылася ў будцы. Значыцца, усё ў парадку.

Пералезлі цераз дротавую агарожу і тады ўбачылі, што ля кулямёта стаіць чалавек. Але… не Брук, а папуас! Чорны, з пер'ямі какаду на галаве, з веправымі клыкамі на шыі, толькі чамусьці ў штанах.

Падарожнікі на хвіліну спыніліся як укапаныя, не ведаючы, што думаць і рабіць, але зараз жа нацэліліся з стрэльбаў.

— Не варта, — спакойна сказаў папуас на чыстай англійскай мове, схіліўшыся да кулямёта, які быў накіраваны прама на іх. — Калі я крыху дакрануся да кулямёта, вы ўсе загінеце.

Стрэльбы мімаволі апусціліся.

— Што гэта азначае? — здзіўлена запытаўся Скот. — Хто ты?

— Я — правадыр аб'яднаных родаў Какаду і Мукку, былы місіянер Саку, — з гонарам адказаў папуас.

Каб сярод яснага неба ўдарыў зараз гром, ён так бы не аглушыў, як гэтыя словы! Дык вось яно што? Гэты «слуга божы», відаць, надумаў нешта нядобрае. Нездарма ён зноў зрабіўся дзікуном. Праўду кажуць людзі: як ваўка не кармі, ён усё ў лес глядзіць.

— Дык што ж, нарэшце, азначае ўся гэтая камедыя? — строга сказаў Скот, а сам адчуў, як сэрца сціснулася ад жаху.

Тым часам іх акружыла чалавек сто ўзброеных папуасаў; некаторыя з іх былі нават са стрэльбамі.

— Справа вельмі простая, — сказаў Саку. — Катэр ваш разбіўся на рацэ. Уся ваша маёмасць, як бачыце, у нашых руках, у тым ліку і вашы людзі. А цяпер і вы самі,— і ён паказаў рукой на сваё войска.

— Чаго ж вы хочаце ад нас? — запытаўся Скот крыху дрыжачым голасам.

— Нямнога: толькі пакараць містэра Скота за яго зверствы над маімі братамі, над маёй маткай і нявіннымі дзецьмі,— адказаў Саку.

Скот апусціў галаву і задумаўся. Ханубі і боцман паднялі стрэльбы, але зараз жа Саку дакрануўся да кулямёта; апрача таго, і ўсе папуасы паднялі зброю.

Скот і яго таварышы стаялі ў сярэдзіне агарожы, а за імі, па другі бок дроту, у некалькіх кроках стаялі папуасы з нарыхтаванымі пікамі, лукамі і стрэльбамі. Кожнаму зрабілася ясна, што аб супраціўленні не было чаго і думаць.

— Не турбуйцеся, — сказаў Саку, — вы не паспееце цяпер ніводнага з нас забіць. А Старку, Ханубі і яго таварышам зусім не варта супраціўляцца: мы іх усіх без перашкоды адпусцім дадому. Нам патрэбен толькі галоўны злачынца.

Ад такой абразы Скот нават забыўся, у якім ён становішчы знаходзіцца. Вочы яго заблішчалі, ён выпрастаўся. Як? Гэты дзікун асмельваецца яго, англічаніна, назваць злачынцам? Але зараз жа ён апамятаўся. Што ён мог цяпер зрабіць?

— Для вас, як хрысціяніна, — сказаў ён нібы спакойным голасам, — такое самачынства — вялікі грэх. Хіба вы забыліся, што кажа Хрыстос? Хіба вы не ведаеце, што чалавек не мае права самавольна судзіць другіх?

Саку ўсміхнуўся і выразна сказаў:

— Вы, містэр Скот, асабліва павінны ведаць, што на зямлі, апрача божых законаў, існуюць суды, якія павінны караць злачынствы. За адсутнасцю тут гэтых судоў я павінен выканаць гэты непрыемны абавязак, каб ніхто не падумаў больш здзекавацца нават з чорных.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15