Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Сюды! Сюды!

Усе кінуліся да яго і ўбачылі на зямлі выразны след… каня, нават падкаванага.

— Зноў конь! — здзівіўся Скот.

— І на гэты раз ужо наперадзе, — зазначыў Кандаракі.

Зноў пачалася гаворка аб гэтым таемным кані. Зноў пайшлі розныя здагадкі.

Толькі Файлу замест конскага следу пільна прыглядаўся да Чунг-лі. Той азірнуўся, вочы іх сустрэліся, і, здавалася, без ніякіх слоў яны зразумелі адзін аднаго…

— Значыцца, гэты чалавек ці два, — бо раз, здаецца, мы бачылі двух, — ужо тут, — сказаў Скот. — Няўжо яны ўвесь час за намі сочаць? Але ж да гэтага часу нічога дрэннага нам не зрабілі.

— Хацеў бы я паглядзець, — заўважыў боцман, — як гэта адзін ці два чалавекі паспрабавалі б нам што-небудзь дрэннае зрабіць.

— І то праўда, — згадзіўся Скот.

Хутка заўважылі, што сляды пайшлі ў бакавую далінку, і сказалі аб гэтым Скоту.

— А нам як трэба ісці? — запытаўся ён у Чунг-лі.

— Прама, — адказаў той.

— А я думаю, — умяшаўся Файлу, — мы нічога не страцім, калі заглянем убок. Далёка ісці не прыйдзецца.

— Я таксама лічу, што трэба нарэшце высветліць гэтую таемную гісторыю, — падтрымаў Кандаракі.

— Паспрабуем, — згадзіўся Скот, — толькі нядоўга. Няварта траціць часу на іх, калі яны нас не чапаюць.

Пайшлі. Наперадзе сіпаі з нарыхтаванымі стрэльбамі ў руках, за імі Скот і боцман, далей Чунг-лі, а ля яго з аднаго боку Файлу, а з другога — Кандаракі з рэвальверамі ў руках.

Чунг-лі стараўся надаць сабе самы бесклапотны выгляд, але сэрца яго білася так, што ён нават баяўся, каб не пачулі суседзі.

Зрабіўшы некалькі заваротаў, яны сапраўды ўбачылі спутанага каня, які спакойна пасвіўся сабе на зялёным лужку.

Смешна было глядзець, як дзесяць чалавек са стрэльбамі, рэвальверамі, бомбамі, азіраючыся ва ўсе бакі, падкрадваліся да каня, нібы да нейкага незвычайнага страшыдла.

Конь падняў галаву, здзіўлена паглядзеў на войска і трохі адскочыў убок. Падарожнікі акружылі яго, памацалі,— звычайны конь і больш нічога. Больш нідзе нікога не было.

Паглядзелі адзін на аднаго і — засмяяліся.

— Ну, і што ж цяпер будзем рабіць з ім? — запытаўся боцман.

— Мусіць, нічога, — сказаў Скот. — Узяць з сабой не можам, бо самім прыйдзецца лазіць па скалах. Заставацца або пакідаць каго пільнаваць — не варта. Усё роўна, калі гаспадар не захоча паказацца, дык і не пакажацца.

І сапраўды, нічога іншага не заставалася рабіць. Падзі віліся, пагаварылі і пайшлі назад.

Даліна паступова пачала звужацца. Горы набліжаліся з абодвух бакоў і рабіліся ўсё больш і больш стромкімі. Вось яны ўжо зусім сціснулі раку, якая пачала біцца, як шалёны конь.

Берагі зніклі, і ўжо нельга было ісці наперад.

Скот азірнуўся на Чунг-лі.

— Ну, што цяпер будзем рабіць? — запытаўся ён.

— Тут павінна быць сцежка, — сказаў Чунг-лі, азіраючыся, і паказаў на адно месца, дзе па каменнях сяк-так можна было падняцца ўгору, а там далей, здавалася, можна было прайсці па беразе.

— Вядзі! — загадаў Скот.

— Пачакайце, пачакайце! — крыкнуў Файлу і выразна паглядзеў на Скота. — Мне здаецца, лепш было б, каб наперадзе ішоў хто-небудзь іншы, а Чунг-лі за ім.

Скот зразумеў і прапанаваў Файлу, але той сказаў, што і гэта нядобра. Тады наперадзе пайшоў Ханубі, за ім Чунг-лі, а за ім ужо Файлу. Далей Скот, Кандаракі і рэшта атрада.

— Трэба прызнаць, што Файлу добра размеркаваў,— ціха сказаў Кандаракі Скоту.

— Вельмі добра, — адказаў Скот. — Калі раней ён не ўцёк, дык тут няма чаго і думаць.

— Пабачым, — зноў сказаў Кандаракі.

З вялікай цяжкасцю ўзлезлі яны наверх і пайшлі па рабру скалы. З левага боку таксама стромка ўздымалася гара, з правага яна абрывалася ў бяздонне. Ісці можна было толькі па вузенькай сцежачцы, шырынёю з крок, а часам і меней. Рака шумела дзесьці далёка ўнізе. Адзін толькі няўдалы рух — і чалавек паляцеў бы ўніз, дзе ад яго нічога не засталося б.

Так яны ляпіліся з гадзіну. Ніхто не сказаў аніводнага слова. Кожны быў заняты толькі тым, каб цвёрда і правільна паставіць нагу. Сцежка ж тым часам блыталася, круцілася, то адыходзіла ад берага, то набліжалася. У некаторых месцах з бяздоння вытыркаліся верхавінкі кустоў. Відаць, бок быў зарослы.

Раптам пачуўся жудасны, нечалавечы крык. Чунг-лі слізгануўся, узмахнуў рукамі і паляцеў уніз. Зачапіўся за куст, абарваўся, зноў зачапіўся; шолах рабіўся ўсё цішэй і цішэй — і ўрэшце ўсё сціхла…

Падарожнікі стаялі як скамянелыя. Гэты прадсмяротны крык заледзяніў іх сэрцы; баяліся паварушыцца.

Але не паспелі яшчэ яны апамятацца, як Файлу неяк злосна зароў і… таксама паляцеў у бяздонне. Зноў затрашчалі кусты, і зноў усё сціхла. Толькі гул ракі даносіўся аднекуль, як з пустой бочкі.

— Гэта ж… можна розум страціць ад такой жудасці,— прамовіў Скот дрыжачым голасам.

Ніхто нічога не адказаў: усе стаялі моўчкі, з пабялелымі тварамі. Потым асцярожна схіліліся, глянулі ўніз: сцяна ішла проста ўніз, са шчылін расло шмат кустоў, ніякага дна не было відаць, толькі чутна было, як дзесьці далёка-далёка ўнізе грукатала рака.

— Што ж цяпер будзем рабіць? — прамовіў Кандаракі.

— Чунг-лі казаў, што там, далей, гэтая рака прымае некалькі прытокаў,— сказаў Скот. — Ля гэтых прытокаў нам і трэба шукаць. Цяпер ужо мы самі знойдзем гэтае месца. Але якое жудаснае здарэнне!..

І яны ціха і асцярожна пасунуліся далей.

VIII

Хунь-чжы і Качу. — Як яны тут апынуліся. — Мёртвы хоча загубіць жывога. — Просты канец таемнай гісторыі.

У гэты самы дзень, на некалькі гадзін раней, па гэтай жа самай, даліне праходзілі двое людзей і вялі ў паваду каня.

Адзін з людзей быў чорны, звычайны папуас, высокага росту, дужы. Толькі ён не меў усіх тых прыкрас, якія носяць дзікуны. Другі быў маленькі жоўты чалавечак, жывы, рухавы, вяртлявы.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15