Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

І вось — апошні патрон…

Зноў упала каля яго страла, але ён маўчаў… Потым на ўзгорку пачаўся спеў, потым дзікі рогат…

Тады падышлі папуасы і спакойна забралі страціўшага розум містэра Брука…

VII

Эўкаліптавы лес. — Пальмавы ліст. — Сярод гор. — Конь знойдзены. — Небяспечная сцежка. — Няшчасны выпадак.

Чунг-лі адразу здагадаўся, што яго падазраюць. Файлу не адыходзіў ад яго ні на крок, сачыў за кожным яго рухам. З якой прыемнасцю Чунг-лі задушыў бы гэтага праклятага здрадніка сваімі ўласнымі рукамі.

На ноч спыніліся ў эўкаліптавым лесе. Высокія дрэвы, некаторыя да ста пяцідзесяці метраў вышыні, з срэбным лісцем, раслі на значнай адлегласці адно ад другога. Здавалася, што гэта быў нейкі зачараваны лес, сярод лета пакрыты шэранню. Але больш за ўсё быў прыемны смольны пах, які вылучае эўкаліптавае лісце. Нездарма ў Еўропе гэтая смала ідзе на дарагія парфумы і на медыкаменты.

Паставілі двух вартаўнікоў, якія павінны былі змяняцца праз кожныя дзве гадзіны. З дзесяці чалавек былі вызвалены ад варты толькі двое: Скот і Чунг-лі.

— Пасля начальніка першы чалавек — Чунг-лі, бо ад яго залежыць уся наша справа, — жартаваў Кандаракі, але Чунг-лі добра разумеў, што ўсё гэта значыць.

Ен заўважыў, што з вартавымі аб нечым шапталіся, пасля чаго адзін з іх быццам незнарок выбраў сабе месца якраз там, дзе ляжаў Чунг-лі. Зразумела, што і Файлу лёг ля яго.

Ноч прайшла спакойна.

— Не спадзяваўся я на гэта, — казаў назаўтра Скот. — Можа, весткі аб пакаранні гэтых Какаду дайшлі сюды, таму ніхто больш і не адважваецца нападаць?

— Магчыма, — сказаў боцман, — але больш пэўна, што блізка няма вёскі і нас не заўважылі.

— Ці жывуць тут блізка папуасы? — запытаўся Скот у Чунг-лі.— Ты ж павінен ведаць.

— На гэтым самым месцы я не быў,— адказаў Чунг-лі,— але кожны ведае, што сялібы бываюць толькі там, дзе вада, рака ці крыніца, а тут пакуль што не відаць вады. Апрача таго, наогул сярэдзінныя горы незаселеныя.

Выходзячы з лесу, Чунг-лі заўважыў на эўкаліптавым дрэве прышпіленую пальмавую лісціну. Ен азірнуўся, каб ніхто не ўгледзеў, узяў лісціну і пачаў разглядаць яе, але ў гэты момант з-за яго пляча высунулася рука Файлу і вырвала ліст.

— Што, весткі атрымаў? — сказаў ён, злосна ўхмыляючыся.

Чунг-лі ўздрыгануўся, але зараз жа спакойна сказаў:

— Што ты? Звар'яцеў, ці што? Файлу паказаў лісціну містэру Скоту.

— Вось гэта было прышпілена на дрэве, — сказаў ён. — Чунг-лі зняў і пачаў разглядаць. Мне здаецца, гэта зроблена наўмысля. Мусіць, гэта пісьмо.

Маланка бліснула з вачэй Скота.

— Дурны! — звярнуўся ён да Чунг-лі.— Хіба ты не ведаеш, што калі з намі што здарыцца, ты першы памрэш?

— Усё гэта я добра ведаю, — спакойна адказаў Чунг-лі.— Ведаю яшчэ, што мне з вамі лепш варочацца назад, як аднаму, але гэты шалёны сабака гатоў навыдумляць немаведама чаго, каб толькі нарабіць шкоды.

Файлу і Чунг-лі зірнулі адзін аднаму ў вочы, і абодва зразумелі, што адзін з іх павінен загубіць другога.

Скот і Кандаракі пачалі разглядаць лісціну. Нічога, здаецца, на ёй не было. У адным кутку нібыта быў прарваны нейкі спецыяльны значок, але побач былі і другія дзіркі, зусім ужо выпадковыя, бо лісціна была нясвежая.

Паглядзелі адзін на аднаго, потым на Чунг-лі, не ведаючы, што думаць.

— Чаму ты зняў гэтую лісціну? — запытаўся Скот.

Чунг-лі паціснуў плячыма.

— Ну, як вам сказаць, — адказаў ён. — Запытайцеся тады, чаму ён, ідучы міма куста, узяў ды адламаў галінку, і вы самі раз трымалі ў руках нейкі лісцік.

Што можна было сказаць супроць гэтага?

— Ну, памятай жа, — сказаў Скот. — Мы будзем за табой наглядаць кожную хвіліну, сачыць за кожным тваім крокам.

— Калі ласка, — абыякавым тонам адказаў Чунг-лі.— Мне ўсё роўна.

— Дзіўная рэч, — казаў Кандаракі Скоту, калі яны адышліся далей. — Збоку гледзячы, здаецца, няма ані валасінкі, за якую можна было б прычапіцца да яго, але наогул усё ж такі ствараецца ўражанне, нібы ён нешта замысліў.

— Я, галоўным чынам, спадзяюся на тое, што не бачу для яго ніякага сэнсу ў тым, каб рабіць нам перашкоды, — сказаў Скот.

— Паглядзім, — прамовіў Кандаракі.

За лесам пачыналіся ўжо прадгор'і. Мясцовасць паступова павышалася і канчалася гарамі вышынёю каля трох кіламетраў. Гэтыя горы, як яно звычайна бывае, здаваліся так блізка, нібы да іх можна было дайсці праз дзве гадзіны, але сапраўды на гэта патрэбна было не меней двух дзён.

— Вунь налева ад той гары і ёсць месца, куды нам трэба ісці,— паказаў рукой Чунг-лі.

І ўсім зрабілася лягчэй на сэрцы, калі яны, нарэшце, убачылі канец сваёй дарогі.

На другі дзень раніцою падарожнікі ўжо былі сярод гор. З усіх бакоў уздымаліся яны адна над адной — то паката, то сцяной. Далягляд звузіўся, не відаць было нават і галоўных вялікіх гор. Падарожнікі часам траплялі нібы ў яму, з якой, здавалася, і выйсця ніякага не было.

Але праз некаторы час выхад знаходзіўся, яны ўваходзілі ў другую даліну, і зноў здавалася, што яны адрэзаныя з усіх бакоў. Голыя скалы прымалі розны выгляд, то ўздымаліся, як вежы, то стаялі, як слупы, то сядзелі, як шапка грыба на тонкай ножцы, і, здавалася, вось-вось зваляцца на галаву. Трэба было толькі дзіву давацца, як гэта яны трымаліся.

Часта, асабліва ў ніжэйшых месцах, трапляліся скалы, зарослыя хмызняком і нават дрэвамі. Часам такое дрэва вылазіла збоку, са шчыліны, і трымалася, нібы ў паветры. І зноў прыходзілася дзівіцца, як гэта яны маглі пусціць свае карані ў голыя каменні.

Доўгі час падарожнікі ішлі па шырокай даліне. Пасярэдзіне была рака, якая бурна білася паміж раскіданых каменняў, па берагах — багатая расліннасць.

У адным месцы Файлу раптам схіліўся да зямлі, да чагосьці прыгледзеўся і зычна закрычаў:

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15