Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Ханубі, раз'юшаны, першы кінуўся да іх. За ім усе іншыя.

— Што? Што гэта значыць? — недаўменна пыталіся з усіх бакоў.

А справа была досыць простая.

Як толькі падняўся першы сіпай, ён убачыў перад самым сваім носам стрэльбу, і Чунг-лі, які сядзеў за каменем, ціха, але выразна прашаптаў:

— Стой! Не варушыся, бо зараз пушчу кулю ў лоб!

Сіпаю нічога не заставалася рабіць, як толькі слухацца.

— Здымай стрэльбу і кладзі яе сюды! — загадаў Чунг-лі. Сіпай зняў. Потым гэтак жа аддаў патроны. — Цяпер лезь назад і дзякуй, што я табе дарую жыццё, — сказаў Чунг-лі, прымаючы зброю.

Як ні злавалася начальства, але, выслухаўшы апавяданне сіпая, не магло не згадзіцца, што ён быў невінаваты. Ніхто на яго месцы не мог бы зрабіць інакш.

Ці трэба казаць, як адчувалі сябе Скот і яго таварышы?

Героі ж нашыя наўмысля не паказваліся і толькі цешыліся, асцярожна выглядаючы з-за скалы. Потым усталі, і Чунг-лі сказаў:

— Дзякуем за стрэльбу, бо яна нам вельмі патрэбна! Жадаем вам знайсці мех золата! Бывайце здаровы!

І ўжо на гэты раз зусім пайшлі.

Скот не мог так пакінуць справу. Яму здавалася, што ўсе яго спадарожнікі ўжо глядзяць на яго, англічаніна, як на нікчэмнага чалавека.

— Мы пойдзем за імі? — цвёрда сказаў ён. — Нам лягчэй будзе знайсці іх, як самародак. А калі знойдзем іх, тады будзем ведаць, дзе золата, значыцца, нам простая выгада пачаць з іх.

Практыка паказала ўжо ім усім, што не так лёгка і проста знайсці золата. Можа, ім адным прыйдзецца блукацца шмат дзён. А калі знойдуць гэтага Чунг-лі, тады прымусяць яго паказаць месца, а потым… потым можна будзе і разлічыцца з ім.

І яны пайшлі ў той бок, куды накіраваліся тры таварышы.

Атрад перабіраўся цераз горы, спускаўся ў даліны, заглядваў у кожную цясніну, у кожны куток, прыслухоўваўся, выгледжваў праз бінокль. Адначасова не забываліся і пакапацца ў пяску, сярод каменняў.

Нарэшце такое цяжкае вандраванне зусім змарыла іх. Апаўдні яны прыпыніліся адпачыць і нават заснулі.

Вакол горных вяршынь тым часам збіраліся хмары. Сонца то хавалася за імі, то зноў выглядала.

Трэба зазначыць, што на гарах, асабліва на тых, якія знаходзяцца пад экватарам, у самыя гарачыя часіны дня заўсёды ствараюцца воблакі. Прычына ў тым, што знізу ўздымаецца шмат пары, якая і ахалоджваецца ўверсе, на гарах. Пасля паўдня воблакі яшчэ больш згушчаюцца, і звычайна адбываецца навальніца. Уначы і зранку бывае ясна, але а дзесятай гадзіне зноў пачынаюць з'яўляцца воблакі і гэтак далей.

Зразумела, могуць быць дні, нават тыдні і без дажджу, але агульны закон застаецца, асабліва «зімой», якою лічыцца тут дажджысты час года.

Усе яшчэ спалі, калі боцман Старк прачнуўся. І праз некалькі хвілін яго вострыя вочы ўбачылі, што наверсе, збоку, прабіраюцца тры чалавекі.

Ен разбудзіў Скота, потым прачнуліся другія, і ўсе ціхенька сталі сачыць за імі.

— Хадзем! — закамандаваў Скот, і ўсе сталі красціся ў той бок.

Пакуль яны падняліся ўверх, фігуры зніклі. Праследавальнікі паразыходзіліся ва ўсе бакі і пачалі шукаць. Праз некаторы час Ханубі пачаў рабіць рукамі знакі. Усе асцярожна, без шуму, пачалі збірацца да яго. Хаваючыся за каменнямі, глянулі наперад і ўбачылі ўцекачоў, якія старанна капаліся ля рачулкі, не думаючы аб небяспецы.

Вось яно дзе, тое залатое месца!

Гэтая рачулка ўлівалася не ў галоўную раку, але ў яе прыток. Цякла яна не сярод скал, а па роўнаму ўзвышшу, у якім яна прамыла сабе глыбокае рэчышча. Відаць было, што гэтае ўзвышша складалася не з горных парод, а з старадаўніх наносаў. Значыцца, рачулка ўжо сама прамыла шмат пяску. Колькі ж там павінна быць золата!

З таго месца, дзе стаялі гледачы, цясніна відаць была ўся, да канца. Бакі яе былі зусім стромкія і вельмі высокія. Такія цясніны, або рэчышчы, сустракаюцца нярэдка і называюцца «каньёнамі». [7]

7

Вядомыя ўсяму свету каньёны знаходзяцца на рацэ Каларада ў Паўночнай Амерыцы. Там, каб чалавек захацеў палавіць «з берага» рыбу вудачкай, ён павінен быў бы прывязаць да яе валасіну ці шнур даўжынёю з… кіламетр.

Там, дзе цясніна пачыналася, быў вадаспад: рачулка падала проста ўніз са сцяны вышынёю метраў дваццаць — трыццаць.

— Яны злоўлены! — радасна сказаў Ханубі. Гэта відаць было адразу. Абы толькі ўвайсці ў цясніну, і ўцекачам ужо не будзе куды дзецца. Па баках ні ў якім разе нельга было ўзлезці, а на тую сцяну, адкуль падаў вадаспад, — тым болей.

Значыцца, адным махам яны маглі захапіць і ўцекачоў і золата.

Адзін толькі выхад быў з гэтай пасткі, і да гэтага выхада сталі красціся праследавальнікі.

Трое таварышаў сапраўды знайшлі шмат самародкаў. Выгляд золата захапіў іх, як і ўсіх іншых грэшных людзей, і яны нават забыліся, што ім нешта можа пагражаць.

Стрэл паказаў ім, што яны папаліся і ўжо на гэты раз канчаткова.

З аднаго позірку яны ўбачылі і зразумелі, што з гэтага калідора няма ніякага выйсця.

— Здавайцеся! — крыкнуў да іх Ханубі.— Усё роўна вам няма куды дзецца.

Качу крыкнуў з роспачы. Чунг-лі і Хунь-чжы ў адказ толькі стрэльнулі, і ўсе схаваліся за каменнямі.

Але восем чалавек маглі на іх наступаць з розных бакоў. Так, паступова, крок за крокам, адстрэльваючыся, адыходзілі нашы сябры ўсё далей і далей — да вадаспада.

Ворагі былі яшчэ досыць далёка, але, таксама хаваючыся за каменнямі, няўхільна набліжаліся. Качу ўжо крыху паранілі ў руку.

Урэшце ў іх застаўся апошні прытулак — некалькі каменняў ля самага вадаспада. Ззаду, як заслона, бялелася і шумела вада: яны былі ў самым кутку.

Сябры адстрэльваліся з-за апошніх каменняў. Ворагі паўзлі, набліжаліся. Адлегласць паміж імі ўсё змяншалася.

Раптам страляніна з кутка сціхла.

— Скончана справа! — сказаў адзін сіпай, устаючы.

— Лажыся! — крыкнуў яму Ханубі.

Але ўсё роўна было ціха. Мабыць, усе трое параненыя ці забітыя.

Усё ж такі ўставаць баяліся і асцярожна дапаўзлі да самых каменняў.

Але… там нікога не было!

Перагледзелі ўсе каменні, куточкі — няма дый годзе! Доўга маўчалі і толькі здзіўлена пазіралі адзін на аднаго.

— Многа неспадзяванасцей нарабілі нам гэтыя чэрці,— сказаў нарэшце Старк, — але тут нешта ўжо зусім незразумелае.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15