Учебник белорусского языка
Шрифт:
Дазвольце развітацца з вамі! — выражение, предшествующее прощальным словам или рукопожатию.
Мне было вельмі прыемна з вамі! — мне было очень приятно с вами, слова вежливости при расставании.
Прабачце за турботы! — извините за хлопоты, говорят после прощальных слов, иногда вместо них.
Не забывайце нас! — употребляется встречающим после прощальных слов, рукопожатий, вместо них.
Перадавайце
Даруйце! Даруйце, калі ласка! — Простите; Простите, пожалуйста!
Дзякаваць — благодарить, требует дательного падежа (дзякаваць каму, за што). Шчыра, сардэчна дзякую вам (табе) за ласку! — благодарю покорно! Более разговорная форма как выражение благодарности — дзякуй! Употребляется также с дополнением в дательном падеже — дзякуй вам (табе) за… В значении несклоняемого существительного обычно среднего рода — Вялікае (шчырае) дзякуй! реже — мужского рода — вялікі (шчыры) дзякуй!
ТЕКСТ
… Што гэта за чалавек беларус? Што гэта за народ? Уласна кажучы, адказаць на гэта пытанне дужа цяжка. Гэта задача амаль невырашальная. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў мяшчане і падзвіжнікі, лайдакі і працаўнікі, «малюскі» і героі (нават у штодзённым змаганні за новае, за лепшае, за вынашаныя ідэі, што, уласна кажучы, і называецца жыццём), дурні і мудрацы. І кожны паступае адпаведна свайму характару, і мудрыя разважаюць мудра і па-свойму, а дурні — як паўсюль.
Так шт`o не трэба абагульненняў.
Аднак, многа паездзіўшы па рэспубліцы, перазнаёміўшыся з тысячамі людзей, я насмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару…
Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа, тады ўж`o, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнта, яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа было завершана. Ен не скажа: «Чым гэта скончыцца?», а скажа: «Дык чым, мо ўж`o вы мне скажаце, скончыцца гэта — а, мо скажаце вы?»).
Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка. Яно ў форме носа, вушэй, у вачніцах і разрэзе саміх вачэй, у манеры рэхацца, жэстыкуляваць, гаварыць, ды й ці мала яшчэ ў чым. Паўночны беларус ростам пераважна высокі (не рэдкасць бамбізы па два метры ростам). На поўдні часцей трапляюцца людзі сярэдняга росту, больш прыземістыя (паўтараю яшчэ раз, шт`o гэта не агульны закон, а толькі найбольш распаўсюджаныя рысы), затое больш каржакаватыя. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да павышэння сярэдняга росту, як і паўсюль.
Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і, чамусьці, пераважна сярод мужчын, ды яшчэ
(У. К.араткевіч)
гэта — это
уласна кажучы — собственно говоря
пытанне — вопрос
амаль — почти
лайдак — бездельник, беспутный человек, лодырь
працаўні к — труженик
лепшы — лучший
жыццё — жизнь
кожны — каждый
паўсюль — везде, повсюду
абагульненне — обобщение
перазнаёміцца — перезнакомиться
досыць — достаточно, довольно
рыса — черта
уласцівы — свойственный
іншы — иной, другой, прочий
асаблівы — особенный, особый
будова — построение, строение
паветра — воздух
апошні — последний
нават — даже
сказ — предложение
мо — усеченная форма слова можа (может), широко используется в разговорной речи
аблічча — облик
вачніца — глазница, глазная впадина
рухацца — двигаться
ды й (чаще пишется дый) — соединительный союз, по значению близок к русскому союзу да, образовался фонетически из сочетания ды і
пераважна — преимущественно, большей частью
трапляцца — попадаться, встречаться
агульны — общий
распаўсюджаны — распространенный
апушні — последний
назірацца — наблюдаться
няшмат — немного
сустракацца — встречаться
тлумачыць — объяснять, истолковывать