Учебник белорусского языка
Шрифт:
Каманды «На старт!» «Увага!» — команды: «На старт!» «Внимание!»
Вынікі спаборніцтва — результаты соревнования.
Асабісты залік — личныи зачет
Сусветны рэкорд — мировои рекорд
Колькі сетаў выйграла наша тэнісістка? — Сколько сетов выиграла наша теннисистка?
Двайны дотык да мяча — двойное касание мяча
Па прапанове чэмпіёна шахматысты пагадзіліся на нічыю — По предложению чемпиона шахматисты согласились на ничью
Прапаную нічыю—
Стоклетачныя шашкі — стоклеточные шашки.
Рускія шашкі — русские шашки
Сустрэча закончылася безвынікова — Встреча закончилась безрезультатно
Абаронца — защитник
Нападаючы — нападаюшии
Паўабаронца — полузашитник
Варатар — вратарь
Суддзя — судья
ТЕКСТ
(Отрывок из рассказа)
Калі з-пад старой елкі раздаваўся пранозлівы голас:
— А ліханька! А гора ты мае хадзячае! Не лезь ты, Хрыстом цябе прашу, да печы: не з тваёй жа галавой аладкі пячы! — тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючыся:
— Зноў дзед Аўсей пайшоў у наступленне. Дзед Аўсей быў, як кожны дзед: стары, крыху недачуваў, крыху недабачваў. Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быў яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на ўсю акругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казаў, прышвартавацца да атрада. Падыходзячай вакансіі для яго не было, але дзед быў майстрам на ўгаворы:
— Ты, таварыш камандзі р, не сумнявайся… Ты не глядзі, што я па гадах нібыта ўжо ў адстаўцы… Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы … Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе…
— Ну, добра, добра… — І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. І адразу ж усчаліся там баталіі. Дзед быў не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запраўляе кулеш. То ён з ярасцю змагаўся за чысціню, змайстраваў спецыяльныя пастаўцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а былі б пры месцы і заўсёды сухімі.
— Кожная снасць павінна быць на месцы, як на караблі. Аднойчы, яшчэ ў японскую кампанію, калі быў я матросам на ваенным…
— Ты, матрос, вазьм і-тка лепш цэбар ды вынесі памыі…
Горшай абразы не магло быць для дзеда Аўсея, і тут пачыналася гарачая дыскусія:
— Што ты разумееш у ваеннай справе?
— Мне і разумець не трэба… Ты вось бяры лепш цэбар…
— Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымаў за сваю баявую службу… Я Георгі я меў за свае баявыя раны… 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даўжынёй па два пальцы… — і дзед скідаў пояс, каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны. Але тая сарамліва адварочвалася і замахвалася конаўкай:
— Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужымі бабамі загольвацца…
— Цьфу ты, нацыя бабская… — нездаволена чмыхаў дзед. — Ты да яе як чалавек, а ў яе сваё ў галаве… Ты мне не начальнік. Я, можна сказаць, на роўных правах з табой, а можа быць і вышэй… над табой… Што ў цябе? Гаршкі ды палонік і… А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць…
— Які там конь! — пырскала смехам Палашка. — То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая…
— Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская…
— Воінская! — не сціхала Палашка. — Знайшоўся мне воінскі начальні к над воінскай кабылай…
Гэта было новай абразай, і дзед кідаўся ў апошнюю атаку:
— Змоў кні ты… Зацірка няшчасная… Вось хто
(М. Лынькоў)
пранозлівы — то же, что и пранізлівы — пронзительный, резкий
падміргваць — то же, что и падморгваць — подмаргивать, подмигивать
гармата — орудие, пушка '
пасада — должность
супроць — то же, что и супраць — против
падабацца — нравиться
змагацца — бороться, сражаться
пастаўцы — диал., подставка
цэбар — ушат
абраза — оскораление
падзяка — благодарность
сарамліва — стыдливо, смущенно
конаўка — металлическая кружка
вар — кипяток
ведаць — знать
палушк — то же, что и апалуні к—разливательная ложка, поварешка
кульгавы — хромой
хвойка — сосенка
папас — подножный корм
1. Спишите. Определите, чем выражен главный член предложения. Какой это тип предложения?
Вечарэла. 3 балот пацягнула цёплай вільгаццю. (Я. Колас) На полі не было відаць ні душы. (І. Новікаў) І сніцца мне мой родны край, мая далёкая радзіма, кляновы лі ст, дубовы гай і ружаваты небакрай, засланы злёгку белым дымам (П Глебка) Дрэва без каранёў не бывае (Б Сачанка) Мяне памалу пераставала цягнуць у дарогу (М Гіль) Відаць было, што яму перадаваць быўшыя з ім здарэнні надта весела (Ц Гартны) І мне, старому дзіваку, усе карціць думка, што адно маглі табе там і не сказаць, забыцца (У Карпаў) Ужо вечарэла. 3 Нёмана пацягнула цеплым струменем вільгаці (П Пестрак) На безымянным кургане ім суджана вянком апасці (М Танк) Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш! (Я Колас) Зімняе неба сонейкам беліцца, вецер нямее, хмар не відаць (Я Купала) Не чуваць было ні лёскату машын, ні грукату матораў, ні людскіх галасоў (М Лынькоў) Хмары сонейка за крылі, зор у ночку не відаць (Я Колас) Світае. Далеч снежная імгліцца. Аленям не стаіцца на нагах (А Звонак) Збіралася к начы на дождж (К. Чорны) Як толькі Міхал Тварыцкі ступіў на цвёрдую ўзгоркаватую глебу, яго хаду стала чуць (К Чорны) Дождж валіў сцяною, і яго шум было чуваць яшчэ здалёк (І Мележ) Нідзе не відно і не чутно аніводнага чалавека (К Чорны) Амаль не чутно было, як працуе матор (П Кавалеў)