Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вераснёвыя ночы (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

– Каму гэта ў голаў, - таксама павольна дапамагаў яму брат.

– У гаспадарстве ўсё добра i ўсё патрэбна, - падтрымлiваў гаворку разбiтны Алiмпiн бацька.

I як падпiў, з радасным захапленнем загаворваў з Фэлькам, ужо, можна сказаць, зяцем сваiм, аб чорным Зыгмусёвым жарабцы. Зыгмусь, не спяшаючы, еў вяндлiну i ўважлiва прыслухоўваўся, што гавораць пра яго гаспадарку. Агата глядзела, як Фэлька глядзеў Алiмпе ў вочы, як ружовiў хмель Алiмпiн твар. Бачыла, як абое яны, падвыпiўшыя, аж млелi адно па адным i

не маглi схаваць гэтага. Адварочвала Агата твар на Зыгмуся, а ён слухаў усё, што стары гаворыць пра яго жарабца i зрэдку ўстаўляў слова:

– Але, але, золата, а не конь.

Пасля, як яшчэ выпiлi, старыя i жанатыя распачалi агульную гаворку, Фэлька з Алiмпаю пачалi ўпаўголаса аб нечым гаварыць, а Зыгмусь старацца пачаў выказваць усiм свой погляд наконт коней i садавiны. Агата скоса зiрнула яму ў вочы i заўважыла пабабленую скуру ў яго каля вушэй, доўгiя шчокi i нiзкi лоб пад начэсанымi на яго змочанымi валасамi. Ён глянуў на яе, кiўнуў ёй галавою i зноў узяўся за сваё.

– Зыгмусь, - шапнула Агата.

– Што?

– Зыгмусь.

Ён усмiхнуўся, схiлiўшы ў яе бок галаву. Тады яна ўбачыла тупую санлiвасць яго вачэй i набеглыя ад усмешкi зморшчачкi каля iх. Вусы цяпер не былi падкручаны i, макраватыя, звiсалi кончыкамi валасоў на самыя зубы.

– Божа ж мой, - са смуткам уздыхнула Агата.
– Зыгмусь, Зыгмуська...

Падсунулася блiжэй i раптам зноў адсунулася: той ужо зноў гаварыў павольна i стала аб тым, як жарабец яго парваў быў раз пута i паўгоняў аўса стравiў.

– Зыгмусь...

– I аўса шкада, i пакуль я злавiў яго...

– Зыгмусь...

– Не так шкоды, як невыгоды... Што?

Агата глядзела на яго абвiслыя вусы i губы. Ён падсунуўся блiжэй, бязвольна неяк усмiхнуўся, жуючы, можа нават пустым ротам. "Нашто ён пiў, ведаючы, што робiцца гэтакiм, як вып'е?!"

– Зыгмусь!

А Фэлька i Алiмпа гутарылi ўсё пацiху, прыгожыя, радасныя.

– Божачка ж мой...

I раптам устала з свайго месца Агата.

– Куды вы, панна Агата?

Цяпер яна не глянула на Зыгмуся, азiрнулася толькi, выходзячы за перагародку ў кухню. "Iсцi за яго? I каб дзiцё маё было ад яго? Радненькiя ж мае... А Божачка!"

Чула тлум за сталом i скрозь усё голас Зыгмуся:

– Агата... панна Агата?

"Якi ж у яго голас!"

Сцiснула губы, глядзела бязмоўна ў акно. Хiлiўся сонечны дзень да захаду сонца, перад вокнамi сад адкiдаў доўгiя ценi. За сталом усё гаварылi. I зноў чуўся Зыгмусеў голас:

– Панна Агата!

"Чаго ён хоча ад мяне?"

– Панна Агата, я iду шукаць вас.

Чула, як шмаргануўся па падлозе ножкамi зэдлiк, затупалi Зыгмусевы гамашы.

"Гэта ж ён будзе мець права, а так, калi захоча хадзiць за мной..."

Язык у яго трохi блытаўся:

– Панначка Агата!

I так кружылася ў галаве,

а гэта моцна стукнула ў мазгах. Усё заварушылася перад вачыма. Яблынавыя ценi i сонечныя лапiны на зямлi заскакалi i пераблыталiся. Закалацiлася сэрца i заныла душа выбухамi вострага суму. Ужо на гэты бок перагародкi стукалi Зыгмусевы гамашы. Тады яна кiнулася ў сенцы, выбегла на двор. Зачынiла за сабою дзверы. I пабегла на прыгуменне. "Куды ж мне?!" На прыгуменнi Стасюк кiдаў палкамi на вераб'ёў.

– Куды ты, цёця?

Думка ў яе з'явiлася раптам:

– Да Асташонка. Iдзi скажы ў хаце, што я да Асташонка пайшла.

– I я з табою пайду, цёця.

– Бяжы ў хату, скажы ўсiм, што я пабегла да Асташонка. Скоранька бяжы.

Агародамi пайшла спакайней. Калацiлася трывожна сэрца, кружылася ў галаве, сплывала патроху ценжар, што гняла душу. Не думаючы, два разы азiрнулася на свой сад. Верхавiнне груш было ясным i зялёным. Заходзiла сонца.

VII

Раставала ноч, як Асташонак прывёў Агату дадому. Яны яшчэ пасядзелi на вулiцы, перакiдаючыся рэдкiмi словамi. Фэлька не спаў - з вулiцы праз акно без фiранкi вiдаць было, як тупаў па хаце, з расшпiленым каўняром белай сарочкi, у камiзэльцы.

– Фэлька, - гукнуў Асташонак.

– Цiха ты.

Фэлька выйшаў на вулiцу, няцвёрда ступаючы разбутымi нагамi, хмельны яшчэ.

– Асташонак, ты?

– Ну як?

– Што?

– Усё.

– Цiха вы, абодва!

Агата ўстала, думаючы калюча ўшкнуць чым-небудзь Фэльку. Маўчалi ўсе трое. Фэлька, трохi збянтэжаны, сказаў:

– Зыгмусь пакрыўдзiўся.

– Зыгмусь Чухрэвiч пакрыўдзiўся!
– сказала моцна Агата.
– Ты iдзi, загадала Асташонку.

Асташонак пайшоў, развiтаўшыся i з ёю, i з Фэлькам за руку.

"Зараз пачнецца самае важнае, - з сумам падумала Агата.
– I няхай сабе пачынаецца што хоча". Пачала шукаць у думках слова, каб укалоць Фэльку.

Але Фэлька падышоў да яе блiжэй, паглядзеў моўчкi ёй у твар i сказаў:

– Ты не крыўдзiся на мяне.

– За што?

– Ты ж думаеш, што я сiлком цябе ўгаварваў iсцi за Чухрэвiча. А яно не гэтак. Не iдзi ты за яго, калi гэтак не падабаецца ён табе... Хто гэта мог падумаць... Нядобра адно, што пакрыўдзiўся ён, такi ж мы з iм дружылi.

– Адкрыўдзiцца, калi табе гэтак хочацца.

– Я памiруся, толькi ты не ўмешвайся больш у гэтую справу.

– Я нiколi не хацела ўмешвацца.

Слёзы душылi яе, i яна пачала плакаць, сеўшы i прыпершыся плячыма да сцяны. Фэлька сеў каля яе. Палажыў руку на плячо, хмельны i расчулены, пацалаваў сястру. Яна плакала цiха. Пачынала свiтаць. Выплакала свае слёзы, рабiлася ёй лягчэй.

– Кiнь ты, не плач. Усё скончылася. Хiба нам кепска жыць на свеце?

– Бяры ты хутчэй сваю Алiмпу.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка