Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Нягледзячы на той жа лес вакол і тыя ж балацянкі, гэтыя вёскі непадобныя адна на адну. Яны розняцца і ўмовамі жыцця, і прозвішчамі, і вымаўленнем; у Сасноўцы, напрыклад, большасць прозвішчаў канчаецца на «іч» — Асіповіч, Мохавіч, Васкевіч; у Двароўцы — на «а»: Ткачэнка, Кузьменка, Дварэнка; у Ставе — зусім без канчаткаў: Галас, Гаман, Басак, Цык, Лізун... У Сасноўцы скажуць звонка — мы, дзеўкі, хлеў, мёд; у Бокаўцы — му, дзёўкі, хлёў, мюод; у Ставе — яшчэ інакш. Увесь тутэйшы люд цвёрда лічыць сябе беларусамі праваслаўнай веры і гэтак жа цвёрда не лічыць сваю мову беларускаю. Калі папытаць, а якая, з гатоўнай пагардаю да сябе адкажуць: «Абы-якая, ні польская, ні конская!» Прызнаюць свой рэгіён Палессем (ад таго, што вобласць не так даўно звалася Палескаю?) і не прызнаюць сябе палешукамі; пагардліва крывяцца, ківаючы на захад: «Ета там, пад Пінск, западня!» Паважаюць яўрэяў («Адзін аднаго глядзяць, не тое, што му»), у кожнага знойдзецца гісторыя, як спрытна «от була Фаня» зубы без наркозу рвала, і «буў Мойша» ставіў — во, паглядзі, — і пакажа белы сталёвы рот, адвярнуўшы

пальцам губу. Цыганамі, як і паўсюль на Беларусі, любяць палохаць дзяцей, але і ў дарослых ёсць боязь перад гэтай таямнічай нацыяй — «усе языкі на свеце можна разабраць, а цыганскі ніхто ніколі не разбярэ!» Калі ходзяць па сяле цыганкі, бабы абавязкова вынесуць сала, яек — невядома адкуль і з якіх часоў убілася ў тутэйшыя галовы паданне, што «яўрэі Хрыста распялі, а цыганы знялі з крыжа». З рускіх пасмейваюцца, лічаць горшымі за сябе — «пскапской есь пскапской!» — скажуць, перадражніваючы. Пабойваюцца ўкраінцаў — «усіх можна абдурыць, а хахла ніколі!», але песні ўкраінскія любяць больш за беларускія, хоць і спяваюць зусім на свой лад.

За свае дваццаць тры гады Васкевіч трохі пабачыў свету, служыў у арміі, але да вучобы ў Мінску яму нават у галаву не прыходзіла, што іхні рэгіён нейкі адметны, нейкая іншая Беларусь, чым тая ж Міншчына або Гродзеншчына. Сорамна прызнацца, але ён і пасля войска слаба арыентаваўся ў геаграфічным становішчы сваёй вёскі, раёна — поўдзень гэта ці поўнач? з кім мяжуецца?.. Беларусь, Гомельская вобласць, Палессе — гэтым усё сказана. І толькі ў Мінску, на падрыхтоўчых курсах, калі пайшла чутка пра Чарнобыль, ён проста дзеля цікавасці — чаго яны ўсе бегаюць, гэта ж недзе пад Кіевам, у іншай рэспубліцы? — палез у карту, глянуў і абамлеў. На карце даволі вялікага маштабу адлегласць ад Чарнобыля да іхняга раённага горада была меншая за два запалкавыя карабкі. З гарачкі схапіўся пісаць дамоў ліст, каб маці кідала ўсё і... А што «і»? Кідаць — і дзе дзецца? Так нічога і не напісаў. Гады праз два ён яшчэ раз сутыкнуўся з праблемай «адметнасці свайго рэгіёна» — калі неяк адносіў у дэканат бальнічную даведку, у пустой прыёмнай паклаў на стол і сабраўся выйсці, як раптам з прыадчыненых дзвярэй пачуўся голас дэканшы: яна гаварыла з кімсьці «жывым» ці па тэлефоне. Васкевіч пачуў сваё прозвішча, Антоненкі, Рамановіча... Ён застыў, прыслухоўваючыся. «Да нет, так нормально... Просто кучка этих гомельских хохлов мутит...» — гаварыла дэканша. Зайшла сакратарка і не дала даслухаць на самым цікавым месцы. Тады ён не столькі насцярожыўся, колькі здзівіўся. Дастаў зноў карту, пачаў вывучаць ужо як след. Так і ёсць: вось Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Жытоміршчына, абступілі, ціснуць з усіх бакоў... Успомніў, як колісь дзед Пятро хваліўся, паплёўваючы: «Я ў Кіеў за суткі канём заязджаў!» Не ў Мінск, а ў Кіеў.... Сапраўды, мінскаму чалавеку, гледзячы на карту, смела можна называць іх «гомельскімі хахламі». Але іншае цікава — раней ён неяк не задумваўся, не звяртаў увагі, што з дзесяці беларускамоўных чалавек у інстытуце адзін з Магілёўшчыны, і восем з Гомельшчыны! З Мінска Лена, але і ў яе бацькі са Светлагорскага раёна. З Рэчыцы Рамановіч, з-пад Лоева Антоненка, з Жыткавіч Брусавец, недзе адсюль, з-пад Нароўлі, блізкі яго, Васкевіча, зямляк, быў паэт Вяргейчык, які загінуў у канцы першага курса...

Увечары расказаў пра ўсё чутае ў дэканаце Рамановічу. Той задаволена пасмяяўся і растлумачыў, што ўсё правільна, так і павінна быць, і вельмі добра, што такія чуткі ідуць пра іх, бо гэтая, найбольш здаровая хваля «адраджэння», заканамерна ідзе з усходу, з Гомельшчыны і Магілёўшчыны — як з рэгіёнаў, якія ў іншыя часы не змаглі «нацыянальна рэалізавацца». Згадаўшы Калубовіча і яго «хвойніцкіх альтруістых», Рамановіч захапіўся і яго, як заўсёды, панесла:

— Толькі мы, усходнікі, якія за столькі вякоў змаглі захаваць сваю непадобнасць на рускіх, украінцаў, палякаў, захавалі сваю мову — мы, хітрыя, абачлівыя, якія ўсіх асцерагаліся і нікому ніколі не верылі, капілі, шанавалі да пэўнага часу свой патэнцыял, — мы зможам зрабіць нармальную незалежную праваслаўную дзяржаву! І не збіраюся я лічыць сваю Рэчыцу горшаю за Вільню ці Наваградак, хоць «разумныя» кніжкі і стараюцца мне гэта ўнушыць; тое, што ў нас не было палячкоў, якія на тэрыторыі Беларусі бунтавалі за «ойчызну мілу», ні пра што не гаворыць. Гэта яшчэ невядома — плюс ці мінус. Так што правільна яна (дэканша) сказала. Далей — што раз'ядноўвае Беларусь? Літаратурная мова, якую беларусы не ведаюць і ведаць не хочуць, бо яна «сделана» на аснове дыялектаў трох мінскіх вёсачак, і правільна Гарэцкі называў яе «мінская ламаніна». Гэта ж здурэць можна — у моўных адносінах адрэзаны такі кавалак, як Усходняе Палессе! Зусім не ўлічаны нашы дыялекты, асабліва такі феномен, як «саканне», якое трэба ўвесці абавязковым для ўсёй літаратурнай мовы, бо гэта адразу розніла б канчаткі нашых дзеясловаў ад рускіх, польскіх і ўкраінскіх. Нідзе, ні ў адной мове не кажуць «наеўса, напіўса», а ў нас было б. Хоць што дэканша! Вазьмі нашу Лену: раз ледзь не пасварыўся з ёю — і яна не верыць, што ў нас водзяцца і яйкі адкладаюць чарапахі, што ў вашым Мозыры спакойна растуць і спеюць садовыя абрыкосы...

Усё гэта цяпер успаміналася Васкевічу, калі вось такая гаспадарка — чытачы чатырох вёсак «адметнага рэгіёна» — яму дасталася.

ІХ

Бібліятэка знаходзілася ў старой будыніне васьмігадовай школы, у самым цэнтры Двароўкі, каля магазіна, да якога сыходзіліся некалькі вулічак.

Квадратны, абнесены пачарнелым штакетнікам двор, зарослы акацыямі, завалены снегам, у двары воддаль — хлеў, дрывотня. Адразу з вуліцы, як увайсці ў веснічкі — ганак бібліятэкі, прайсці за вугал — такі ж ганак пошты, яшчэ за адзін вугал — ганак пачатковай школкі. Да бібліятэчнага ганку не вяло ні следу, ляжаў некрануты снег.

Калі Васкевіч у першы дзень, следам за маладой нахмуранай дзяўчынай, што прыехала ранішнім аўтобусам з горада і прывезла ключы, увайшоў перш у маленькія, нядаўна прыбудаваня сенечкі, потым з цёмнага калідора, у настылы, гулкі, таксама цёмны пакой, калі вочы трохі абвыкліся і ён убачыў доўгія рады стэлажоў, забітых з верху да нізу кнігамі, ён проста ахнуў:

— Гэта... столькі?!

— Здесь три филиала, — суха адказала дзяўчына, бразнула на стол каля грубкі ключы і ўзялася адшморгваць шторы на вокнах.

Васкевіч нават не ведаў, што такое філіалы. А гэта значыла, што сюды звезены кнігі з трох бібліятэк. Вырашылі, нашто плаціць тры аклады, калі можна адзін?

Дзяўчына пачала прыязджаць у Двароўку кожны дзень.

З раніцы Антон на двары мыўся снегам, тады грэў ваду, галіўся; часта праз сілу стараўся добра наесціся, каб потым цярпець да чатырох гадзін, калі са Става вяртацьмецца дзённы аўтобус і дзяўчына паедзе, доўга тырчэў перад люстэркам, замест лаку для валасоў разводзіў у цёплай вадзе зубную пасту і сяк-так прыладжваў валасы ў прычоску, бег на аўтобус і ў аўтобусе адразу шукаў вачыма знаёмую чорную хустку ў чырвоныя кветкі — зноў была пайшла мода на такія хусткі, — і калі дзяўчына сядзела адна, масціўся побач. У халоднай, не паленай ні разу за зіму бібліятэцы дзяўчына, як была, у паліце, не здымаючы тонкіх пальчатак, падсаджвалася да сталоў, на якіх стаялі слупкі кніг, падсоўвала бліжэй «калоду» бібліятэчных картак і хутка, так, што карткі з-пад рукі выляталі і проста на вачах меншалі слупкі, пачынала пісаць. У гэтым была іхняя работа: пераносіць на карткі назвы кніг, аўтараў, нумары і раздзелы — мастацкая гэта кніга ці медыцынская, ці грамадска-палітычная. Васкевіч, да сораму свайго, мёрз. Ён таксама паспрабаваў пісаць у сваёй тоўстай скураной пальчатцы, але нічога не выйшла. Штораз хукаў на пальцы, а калі трэба было браць з паліцы чарговую партыю кніг, заходзіў за стэлажы і рабіў некалькі прысяданняў. Выходзіў на ганак пакурыць і заадно пагрэцца — на двары было цяплей. Снегу наваліла процьму, а мароз вялікі так і не стаў.

Гадзін у дванаццаць дзяўчына, не перастаючы пісаць, даставала з сумачкі яблык ці булачку, бутэльку кефіру, ела з адной рукі. Васкевіч браць з сабою саромеўся, ды і што ён мог узяць? Хлеба з салам, цыбуліну?

Седзячы збоку ці насупраць дзяўчыны, Васкевіч часта — калі спадцішка, калі ў адкрытую — аглядаў яе. Красуня, нічога не скажаш: вялікія цёмныя вочы, гарадскі дагледжаны твар, рукі тонкія, фігура, нават схаваная палітом, зграбная... За гэты тыдзень, пакуль яны былі разам, ён проста выматаўся; не столькі ад голаду, холаду ці гэтай механічнай, па цэлых гадзінах перапіскі (як-ніяк быў вопыт канспектавання лекцый), колькі ад думак. Не дужа прыемна маладому хлопцу днямі сядзець адзін на адзін з прыгожай дзяўчынаю і ведаць, што ты для яе пустое месца. Ён спрабаваў быць вясёлым, спрабаваў сумным, загадкавым, звяртаўся да яе па-руску, па-беларуску; аднойчы, каб пахваліцца сваёй назіральнасцю і каб даць зразумець, што і ён, як і яна, да вяскоўцаў ставіцца скептычна, расказаў такое (студзень 1991-га, якраз пачалася вайна ў Персідскім заліве):

— Учора ў нас у магазіне адна бабулька разважае:

«Наляцелі, як груганы; на таго беднага Адама, ды таўкуць!» У сэнсе, на Саддама Хусейна. Трэба ж — разбіраецца нешта!

Дзяўчына хмыкнула, а што гэта значыла, невядома. З дня ў дзень усе яе сказы былі «ну», «да», «нет», «давай делать, нужно скорее». Пасля Антон даведаўся, што на гэты вопіс ім давалася больш за два тыдні, але дзяўчына «фарсіравала», каб потым пагуляць. Першыя дні ён нават прачынаўся з радасцю: зараз, у аўтобусе, убачыць знаёмы тварык, сядзе побач і людзі будуць на іх пазіраць... Але ў аўтобусе яна моўчкі ківала і адварочвалася да акна. Васкевіч аглядаў сябе ў люстэрка, камплексаваў, урэшце пачаў проста баяцца яе. Перастаў ездзіць аўтобусам, уставаў раней і йшоў пехам, суцяшаў сябе, што так яшчэ лепш — хоць бы чыста для здароўя прайсціся сцежкаю па туманным снежным лесе, палюбавацца, як знянацку выплываюць з лесу нізенькія двароўскія хаты — бы ў якім кіне ці на ілюстрацыі са старой кнігі.

Разгадаў ён дзяўчыну ў апошні дзень, калі неперапісаных кніг асталося чуць, на якую палавіну стэлажа. Ён прыйшоў у бібліятэку рана, аўтобус спазняўся, — прысеў на дзяўчынінае месца, машынальна пачаў пераглядаць запоўненыя ёю карткі, і вачам не паверыў. Крывыя, гарбатыя, як курыца надрапала, літары, неразборлівыя лічбы, а скарачэнні!.. Мапасан — М. Г. Д. Зверыў некаторыя карткі з перапісанымі кнігамі — так і ёсць, з раніцы яшчэ нічога, даволі разборліва, потым, бліжэй да абеду, пропускі, скарачэнні, закрэсліванні... А самае галоўнае, памылкі ў нумарах. І хто гэта ўсё разбярэ, каму трэба такое перапісванне, нашто яны мучаюцца?..

«Ды ты проста... дурніца, недалёкая, — сказаў сабе Васкевіч, адчуваючы, як на душы святлее. — Таму і маўчыш, бо ганарыстая, як і ўсе недалёкія бабы!» Калі яна заявілася, ён, на гэты раз іншымі вачыма, агледзеў яе. Ну, вядома: фанабэрысты носік уверх, губкі падціснутыя, нават піша, адстаўляючы пальчык... Як ён раней гэтага не заўважаў? Гарадская пані, вымушана тырчэць тут, у холадзе, яго вучыць, неабчэсанага. Васкевіч зразумеў, што да яе не даходзіла нават, што з ёю гаварылі на беларускай мове — яна думала, гэта звычайная іхняя вясковая гаворка.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

"Фантастика 2024-5". Компиляция. Книги 1-25

Лоскутов Александр Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-5. Компиляция. Книги 1-25

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8