Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

«Да таго мінскага братца дабярэмся... Вось і дабраліся. А ён, сляпы дурань, — сорамна ўспомніць! — здаваў семінары, канспектаваў лекцыі, за Ленай бегаў і ўжо марыў, як некалі прывязе яе сюды, у вёску, і будзе расказваць, ведучы яе ад станцыі, пра кожнае помнае дрэва, кожную паваротку дарогі, пра кожную хату, на якую Лена пакажа пальцам... Ён жыў, ні пра што не дбаючы. А ў гэты самы момант у нейкім кабінеце рука здымала тэлефонную трубку, званіла ў другі канец Беларусі, і другая рука падымала трубку, называліся яго прозвішча, імя, правяралася біяграфія, заводзілася папка, клаліся ў яе паперы... Жылі побач з ім дарослыя людзі, для якіх цікавіцца ім, Васкевічам, была такая ж будзённая, магчыма, са сваімі «прелестями» і цяжкасцямі, звычайная праца, за якую грошы плацілі — такая ж, як для маткі праз дзень дабірацца на свой заводзік, як для брата гарбаціцца на будоўлі...

«Нічога не скончана, — думаў Антон, не могучы не тое што забыцца і задрамаць,

а і вачэй прыплюснуць. — Гэта толькі пачатак. Як проста... Чорная глухая ноч, машына падкоціць — і не пачуеш, не ўбачыш. Стук у шыбку. Пяць хвілін на зборы. Матка галосіць... Ну і што, што канец ХХ стагоддзя; 1991-ы год? Ну і што, што я нікога не забіў і не абакраў? Вось так жа думалі Лебяда, Гарэцкі, Зарэцкі, сотні, тысячы іншых. Мы — чыстыя, сумленне наша чыстае — за што нас «браць»? Цяпер жа не сярэднявечча, не інквізіцыя, не імперыялістычная, не грамадзянская войны, не ваенны камунізм — няўжо тыя, чые ідэі даўно перамаглі, не змогуць у спакойны, мірны час адрозніць ворага ад не-ворага? Як гэта нас, маладых, разумных, сумленных, гатовых служыць пераможцам верай і праўдаю, ні з таго ні з сяго забяруць? А так, вельмі проста. За шкірку. Ты думаў калі, што цябе, выдатніка, цяперашнім часам можна адлічыць з інстытута і выкінуць з Менска? Ды яшчэ два месяцы назад ты назваў бы гэта дзікім абсурдам! А ў цябе ніхто і не папытаў!»

Відаць, усё ж праўда, што думкі могуць перадавацца, як гэтае цяпло ад напаленай грубкі. Інакш як растлумачыць, што матка раптам перастала пасвістваць носам, уздыхнула, пакруцілася і зусім бяссонным голасам разарвала гнятлівую цішыню:

— Глядзі, каб яшчэ не прыехалі «чорным воранам» ды не забралі ў якую цюрму!

— Што гэта ў цябе ўсё ў «цюрму» ды ў «цюрму»?..

— Ага! Ты не помніш, Сцяпан не помніць, а я добра помню, як пасля вайны «варанкі» гайсалі!.. Лягаў чалавек спаць, а назаўтра няма, і па сённяшні дзень ніхто не знае, дзе...

Самае дзіўнае было, што брат не спаў — а маўчаў. І Антон нічога матцы не адказаў. І матка больш не адзывалася.

Ляжалі без сну — і кожны думаў адно і тое ж.

VI

З гэтых выхадных, ад Каляд аж да старога Новага года, стала такая адліга, такая зрабілася, як маці казала, «скаўзеліца», што без кійка немагчыма было прайсці па двары. Зверху вада, калюжыны, знізу — голы лёд. Пачарнелі стрэхі хат і хлявоў, дрэвы ў садзе, нязвыклы — без свайго белага ўбрання, — чужы, непрытульны стаяў лес. Агарод і поле цераз дарогу парабіліся рабымі ад чорных грудкоў, што павылазілі з-пад снегу. Зранку да вечара на двары вісеў мокры туман — нібы дождж, стаміўшыся, узяў і завіс паміж небам і зямлёю. Позна развідняла і рана цямнела. Васкевіч нічога не рабіў, сядзеў, чытаў, глядзеў тэлевізар; выходзячы пакурыць, глядзеў на пахмурае неба, на рабы агарод, выпускаў з рота цыгарэтны дым, а дым так і стаяў каля твару, над галавою, бы гэты туман, не разыходзіўся... Нейкі цягуча-нудны сум сядзеў усе гэтыя дні ў душы, не даваў спакою, раз'ядаў яе, як гэтая слота раз'ядала снег з поля... Прыходзіў у госці Пульс, мокры, трымаючы ў руцэ ўсю ў гразі шапку — пакуль дайшоў, умудрыўся два разы ўпасці. Як чалавек культурны, каля парога зняў галёшы, мокрую шапку выкруціў у «свінячае» вядро, паклаў на прыпечак сушыцца. Маці дала яму паесці і наліла шклянку віна. Ён адразу ж ап'янеў, выпіў адно за адным тры сырыя яйкі, у кожнае ўсыпаўшы мо з паўжмені солі, пачаў расказваць, як адна «баба» з Двароўкі (суседняй вёскі) ездзіла ў горад, у «енвалідскі дом», выбрала там і прывезла сабе «мушчыну», прасіў, каб Васкевіч і яго звазіў у той дом і памог там выбраць «бабу», спяваў, танцаваў пад песні з радыё... Толькі позна ўвечары ледзь удалося яго справодзіць.

Перад старым Новым годам, пасля абеду, выбліснула раптам сонца, без ветру, неяк самі сабой паплылі за лес шэрыя дажджавыя хмары, усё вакол паяснела. Адразу ж проста на вачах вада ў двары пачала пакрывацца крохкім рыфленым лядком, зацвярдзела, пашэрхла зямля, і певень, які ў той дзень доўга не йшоў на седала, ужо смела, героем пазіраючы на курэй, хадзіў па непралазнай яшчэ колькі хвілін назад, а цяпер трывалай гразі. За ноч зямля ператварылгася ў чорны лёд. Снегу не было, марозік ціснуў, а ад зыркага ранішняга чырвонага сонца было, здавалася, яшчэ халадней.

Загарнуўшы ў газету пашпарт, ваенны білет, працоўную кніжку, выпіску — свой «воўчы білет», Антон чыста пагаліўся, нацёр за вушамі і пад носам, прытарным, душным (які быў) адэкалонам «Цытрусавы», апрануўся ў сваё гарадское: куртка, вымытыя блакітныя джынсы, наваксаваныя чаравікі, ад якіх паспелі адвыкнуць ногі і таму цяпер асабліва прыемна было ступаць, — і, не снедаючы, не чакаючы аўтобуса, пашыбаваў у мястэчка, у сельсавет, за шэсць кіламетраў.

Шырокая, высыпаная адсевам, а цяпер ледзяная дарога блішчэла пад сонцам — аж у вачах балела; добра, што ўжо метраў праз дзвесце пасля апошніх хат пачынаўся лес.

У лесе Васкевіч павярнуў на вузкую сцежачку між хвой, паўз дарогу: і не так слізка, і калі будзе ехаць папутка, з дарогі яго не заўважаць. Пасля бадзяння па хаце, нудоты апошніх дзён хацелася прайсціся аднаму, падумаць. Ды й то: здорава, марозна, ясна, сонца мільгае ў вершалінах высокіх хвой, б'е ў вочы, жоўтым мяккім золатам адсвечваюць ствалы — гладкія, бы літыя, знізу зусім без галін, стромкія, тоўстыя... Калі забыць, што на галаве шапка, а на руках пальчаткі, і глядзець не пад ногі, не па баках, дзе паўсюль наздраваты, падмарожаны, усыпаны ігліцаю і шышкамі лясны снег, а ўверх, на сіняе неба і гэтыя жоўта-залатыя ствалы, дык адчуванне, быццам патрапіў у самае лета, у жнівень месяц...

Колькі разоў ён перамераў сваімі нагамі гэтую дарогу ў два канцы! Школьны аўтобус як мінімум раз на.тыдзень ламаўся, і добра было, калі суха, цёпла — закінуў, як кажа матка, ногу на «лісапету» і заехаў. А зімою, увосень, увесну, у такі вось галалёд? І тым не менш, як ён любіў гэтую дарогу, колькі з ёю звязана ўспамінаў, якія ніколі не забудуцца!.. Калі б цяпер у яго быў пэўны настрой, не карцела б так найперш разабрацца ў сабе цяперашнім, ён абавязкова перанёсся б у тыя свае гады, у клас, скажам, сёмы — калі ў іхняй школе праходзіла раённая алімпіяда па шахматах і ён заняў першае месца, абыграўшы дзевяць чалавек запар; вяртаўся з мястэчка марозным зорным вечарам адзін, несучы за пазухай цвёрды, гладкі, залатымі літарамі запоўнены дыплом, дзе было надрукавана яго прозвішча і імя — ішоў і ні грама не баяўся, хоць у гэтым лесе вадзіліся ваўкі... Альбо ў клас дзевяты, калі ў школьнай сталоўцы ладзілі сустрэчу-знаёмства двух дзевятых класаў — іхняга і з гарадскои школы, з танцамі, і яго ўпершыню ў жыцці, пад зайздросныя хіхікі аднакласнікаў запрасіла на танец бялявая тоненькая дзяўчынка з горада... Нейкі час пасля таго ён быў проста героем школы; а тады, ідучы гэтай дарогай, на ўзлеску каля мястэчка забрыў невядома чаму ў зараснікі акацыі, ламаў галіны, крывяніў рукі, і ўсё хацелася думаць вершамі, але за ўсю дарогу выдумаўся толькі адзін радок: «И руки твои абдымалі меня...»

Нічога гэтага Васкевіч цяпер не ўспамінаў, больш пільнаваўся, каб не паслізнуцца, і думаў зусім пра іншае.

Пасля той размовы з братам нейкі дзіўны настрой пасяліўся ў ім — дзіўны, бо настрой гэты змяняўся кожную гадзіну без усялякіх, здавалася б, прычын. Калі Васкевіч стараўся глядзець на сябе збоку, чужымі вачыма — усё было добра. Малады чалавек, «высланы» за палітычную ненадзейнасць — значыць, мае сваю чалавечую каштоўнасць, бачыцца некаму небяспечным... Тут быў сімпатычны арэол пакутніка, арэол, які яшчэ са школьных гадоў хваляваў, да слёз захаплення і зайздрасці даводзіў Антона, калі ён пачынаў думаць пра дзекабрыстаў і іхніх жонак і сябе ўяўляў дзекабрыстам (пасля ўрока літаратуры), альбо рэвалюцыянерам-народнікам, які страляе ў ненавіснага губернатара (пасля ўрока гісторыі), альбо селькорам, закатаваным кулакамі (кніжка пра Паўліка Марозава); потым, ужо ў Мінску, калі, дзякуючы Лене і Алесю Рамановічу, адчуў і ўсвядоміў сябе беларусам, калі па руках хадзілі ксеракопіі памерам з калоду карт «Песьняў выгнаньня» Лебяды, якія так лёгка, з першага разу намёртва ўядаліся ў памяць:

Ой, пралягла чыгунка за Байкалам, Паміж узгор'яў роўна, бы абрус: Бо тут цяпер амаль пад кажнай шпалай Ляжыць замучаны ў выгнаньні беларус!

— тады ўяўлялася, што ён якраз і ёсць той беларус, які хутка ляжа пад шпалу, па якім недзе далёка, дзе «бэз цьвіце над родным домам», пралівае слёзы сінявокая беларусачка... І дрыжыкі беглі па спіне ад нейкага проста экстазу, і пальцы сціскаліся ў кулакі, і думалася ў такія хвіліны: «А хай бы!.. Хай забіраюць, замучваюць у выгнанні...»

І вось, аказваецца, усё гэта добра, сімпатычна і рамантычна, калі не з табою; апынуўшыея сам у скуры гнанага, адчуўшы блізка на сабе подых невядомага, сур'ёзнага нават не ветру, а толькі ветрыку, Васкевіч разгубіўся. Гераічны арэол адлятаў, як гэты дымок ад цыгарэты, а на яго месца — асабліва пасля размовы са Сцяпанам — усё часцей прыходзіла адчуванне занесенай над галавой дубіны, якая невядома калі і з чыіх рук так яшчэ можа трэснуць, што іскры з вачэй пасыплюцца...

«А што ж ты хацеў? — у каторы раз спытаў сябе Васкевіч. Ён ужо дабраўся да шашы, за якой віднеліся двухпавярховыя катэджы мястэчка, і стаяў, прапускаючы машыны, што праносіліся адна за адной як шалёныя, абдаючы яго хвалямі халоднага ветру. (Зімою на лясной шашы заўсёды здаецца, што машыны ездзяць занадта хутка.) — Чаго чакаў? Табе ж тлумачыў Рамановіч, ды і самаму няцяжка было ўгадаць — у гэтым жа і ёсць план... Патрошку даць зразумець, што ты — казюрка, муха з абарванымі крыльцамі, бегаеш па стале і думаеш, што бегаеш сам па сабе, а над табой зверху — палец, які калі захоча, тады і апусціцца... Што ж ты хацеў? У гэтым план: пасяліць страх, зламаць, запалохаць брата, матку...»

Поделиться:
Популярные книги

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке