Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

— Селянін за гэты час высек бы і абчасаў даўно! — схамянуўшыся, сказаў сабе Васкевіч.

Але настрой гэты — «здзяцінелы», узнёслы — не пакідаў яго, пакуль высякаў, цягаў па адной хвойцы, прывязваючы камель да санак, а доўгі хвост валачыўся па снезе і спружыніў на буграх і ямах, пакуль абчэсваў, здымаў кару... Раскідаў старое прасла — амаль усе дошкі пагнілі там, дзе былі прыбітыя цвікамі, парасколваў гэтыя дошкі напал, і ўсё пайшло ў дзела. Хутка новенькае прасла жаўцела сваімі новымі жэрдкамі, адыходзіць не хацелася... Насек са смалістых пластоў поўны вялікі кош лучыны, а рукі ўсё не ўнімаліся, яшчэ прасілі работы. Падмёў хату, вытрас палавікі, гадзіны ў чатыры, калі ўжо змяркалася, запаліў у грубцы. На гэты раз не паспелі яшчэ як след разгарэцца дровы, як на двары пачуўся тупат, і

зайшла маці з братам Сцяпанам. Маці, відаць, адпрасілася раней, заехала ў горадзе да Сцяпана, і вось, прыбылі, вырашаць Антонаў далейшы лёс. Маці была зусім іншая, чым учора, — ці проста выгаварылася дарогай Сцяпану, ці паспела ўжо ўбачыць і новыя жэрдкі, і кош лучыны, і што ў хаце чыста.

— Ну, як ты тут, сынок? — спытала і хутчэй кінулася збіраць на стол. На гэты раз знайшлася і пляшка.

Сама за стол не села, прыткнулася на ўслончыку каля печы.

— Вот, Сцёпа, вот куды яму дзецца? — спытала маці, калі браты выпілі і Сцяпан цягнуў з міскі поўную лыжку тугіх, слізкіх у алеі грыбкоў; па яе інтанацыі можна было здагадацца, што за сённяшні дзень яна задае гэтае пытанне не ў першы раз.

— Ён жа не малое дзіця, — асцярожна адказаў Сцяпан, жуючы грыбкі, пазіраючы на брата спагадлівымі вачыма з-пад чорных густых броваў.

— З Менска я выпісаны поўнасцю, і што рабіць, пакуль не знаю, — шчыра сказаў Антон. — Можа, у горадзе можна будзе як прыляпіцца?

— І не думай! — ускрыкнула матка. Відаць, і пра гэта яны са Сцяпанам ужо гаварылі.

— Горад... — Сцяпан фыркнуў насмешліва. — Добра, калі б быў горад!.. Гэта табе не Мінск, ці, як ты кажаш, Менск. Ды гэта большае балота, большая глуш за нашую вёску, за любы хутар! Абшчагі, заводы, бруд, аўтобусы ходзяць абы-як, у выхадныя да цэнтра няможна дабрацца, а калі і дабярэшся, дык што? Што ў нас за цэнтр? Два кінатэатры? Поўна нейкіх зэкаў, хімікаў [5] , страшна па вуліцы прайсці... Зацемна еду на работу, зацемна вяртаюся, замыкаемся і глядзім тэлевізар — вось мне і ўвесь горад... Але хоць дзякую Богу, што вырваўся з той абшчагі рабочай, хоць гэтую маласямейку далі, а то ж страшна ўспомніць... П'янкі, бойкі, дзверы трашчаць, вады вечна няма, на кухнях нагаджана, пліты паламаныя, у душ пасля работы не сходзіш, калі і вада ёсць, бо баішся схапіць якой каросты ці грыбок!.. Наш горад!..

5

Вольнапасяленцаў (распаўсюджаны жарганізм).

V

Антон лічыў старэйшага на шэсць гадоў брата лепшым сваім сябрам, самым блізкім па духу чалавекам. Яны перапісваліся ўжо гадоў з дзесяць — з тых часоў, калі Сцяпан пайшоў у армію, астаўся там «макароннікам» — звыштэрмінова, — ажаніўся, потым вярнуўся, але ўжо Антону настаў час служыць... Бачыліся яны мала і рэдка, таму толькі ў пісьмах і маглі спавядацца, раскрываць адзін аднаму душу.

Яны былі не падобныя. Сцяпан — вышэйшы ростам, плячысты, па-паляшуцку марудлівы ў рухах і словах, з грубымі, моцнымі рукамі — адразу было відаць, што чалавек працуе фізічна, многа і нялёгка працуе. У адрозненне ад бялявага Антона, які пайшоў трохі ў бацьку-нябожчыка, трохі ў светла-русага дзеда Антона, Сцяпан быў увесь у матку: зусім чорны, скуласты, з паляшуцкімі глыбокімі чорнымі вочкамі. Перад тым, як Антону ісці ў армію, яны сфатаграфаваліся — чорны Сцяпан і белы, з доўгімі патламі, у белай куртцы Антон — і ў Сцяпана потым пыталі, ці не сястра гэта яго? Сапраўды, Антон перад войскам упершыню згаліў пушок са шчок і пад носам і быў падобны на дзяўчыну.

Раней, у дзяцінстве, у школьныя гады Сцяпан, як і належыць старэйшаму, быў ва ўсім галоўны, завадатар. Антон слухаўся яго і пабойваўся, бо брат, калі што не па ім, цырымоніцца не любіў, часцяком пападала Антону і па вушах, і асабліва па тым месцы, з якога ногі растуць. Потым, калі Сцяпан, ужо жанаты, жыў у горадзе, а Антон, адслужыўшы, вучыўся ў Мінску, неяк ролі памяняліся, неяк патроху-патроху ўжо ён, Антон, пачаў

выходзіць у «камандзіры», а брат слухаў яго і верыў... Сцяпан не здзівіўся, калі аднойчы атрымаў ад брата ліст, напісаны па-беларуску, ліст блытаны, з клічнікамі, з намаляваным унізе бел-чырвона-белым сцяжком, з выразкамі з нейкіх газетак... Антон пісаў, што цяпер у Мінску многа такіх, як ён, што ён раней быў сляпы, а цяпер нібы наноў нарадзіўся на свет. «Успомні, — пісаў Антон, — як у нас заўсёды, з малых гадоў жыло адчуванне, што мы — беларусы, чорт вазьмі! І самі павінны гаспадарыць на нашай зямлі! Успомні, як мы чыталі «Векапомныя дні» Лынькова, Паслядовіча — мы ж чыталі наадварот, між радкоў вышуквалі, што за «нацыяналісты»? Дзе яны цяпер? Чаго яны хацелі? Чаму іх з такой нянавісцю, пагардай, сатыраю апісваюць Лынькоў, Паслядовіч і іншыя?»

Гэта была праўда. Сцяпан адразу ж адпісаў таксама па-беларуску, паведамляў, што ён ужо аднёс на працу і раздаў рабочым выразкі з газетак, паказаў там, які сапраўдны беларускі сцяг (забягаючы наперад, скажам, што яму гэта бокам вылезла).

— Ты збіраешся... калі-небудзь вярнуцца зноў у Мінск? — спытаў Сцяпан. Ён рабіў з хлебнага мякіша шарыкі і еў іх.

— Як табе сказаць... — Антон задумаўся. — Вядома, збіраюся. Тут да смерці сядзець не буду.

Едзь, а цябе зноў выжануць! — уставіла маці.

— Мы, пакуль ішлі, гаварылі з маткаю... Антон, ты ж не адзін такі быў? Я ніколі не паверу, што ты быў нейкі галоўны там... А выгналі цябе. Няважна, за п'янку ці за што — проста ты падлез пад гарачую руку... Шэнціць перастала. Пайшла нейкая чорная паласа, бываюць такія палосы... Трэба перажыць яе, пераседзець, і ўсё наладзіцца.

— Гэта я і сам ведаю. Але дзе пераседзець?

— Тут. У маткі. Я табе параю: ідзі заўтра ж у сельсавет, прапісвайся і жыві.

— Ды я і сам так хацеў бы! — Антона ад гарэлкі, а яшчэ больш ад гэтай спакойнай мужчынскай гаворкі пацягнула на шчырасць, якой ён з маці не мог дапусціць. — Сёння вось у лес схадзіў, жэрдак прывёз... — ён хацеў расказаць, як адчуваў сябе селянінам і як гэта добра было, але пры матцы не стаў: — Але кожны ж дзень не будзеш ездзіць па жэрдкі! А чым заняцца? А жыць за што? Цыгарэт купіць, кашулю якую новую, шкарпэткі... А на матчынай шыі я сядзець не хачу.

— Я магу чым памагаць, — сказаў Сцяпан не вельмі ўпэўнена.

— Ты сваю сям'ю глядзі, а не памагаць! — зноў умяшалася маці; аднак ёй, відаць, спадабалася, што Антон не хоча «сядзець на яе шыі». — Хай жыве! А я на што? У мяне ж і пенсія, і палучка! Матка ж на тое і матка, каб памагаць!.. Сала вунь поўны кубел, вунь кабан на паўхлява, к Колядам зарэжам, на той год два купім, картопляў поўна, гуркі, капуста... Адно, што хлеб, ды муку, ды крупы трэба купляць... Але не пі, не куры — і пражывеш, прыпяваючы!.. Матка ж цябе выганяць не будзе, раз прыехаў!..

Наеліся, дапілі гарэлку, сабраліся на двор пакурыць, але на двары за дзень так усё растала, што аж з даху капала, таму селі ў сенцах на лаве пры ўваходзе, закурылі.

— Скажы, Антон, — спытаўся брат, стараючыся сваімі кароткімі тоўстымі пазногцямі расшчапіць запалку; не змог, абкусаў яе і стаў калупацца ў зубе. — Скажы: вось я гляджу тэлевізар, радыё слухаю, газеткі вашыя чытаў... Вас жа, такіх, як ты, многа... Як магло здарыцца, што цябе турнулі? Што цябе не змаглі абараніць, адстояць? Вы ўсё ж студэнты, разумныя — ды аб'явілі б галадоўку, забастоўку, сабралі б мітынг, напісалі б у газеты!.. Там усё ж Мінск, не нашае балота!

— Хочаш, я табе зараз пакажу свой «воўчы білет»? Альбо працоўную кніжку? Там жа не напісана «исключен за политическую неблагонадежность» ці за «национализм», а за «неоднократное нарушение правил соцобщежития, появление в пьяном виде, распитие в комнате спиртных напитков...» Якая галадоўка!.. Пратэстуем супраць выгнання за п'янства?! Ды я ж пісаў табе.

— Я першы раз чую пра ўсё гэта. — Не можа быць! — уразіўся Антон. — Я пісаў табе вялікае пісьмо, перад Новым годам!

— Першы раз чую, — паўтарыў брат. — Апошні твой ліст быў перад «акцябрскімі», кароткі — усё добра, вучуся... Потым ужо матка пазваніла з работы, сказала, што ты напісаў ёй нешта пра акадэмічны водпуск і хутчэй за ўсё цябе выганяць. Я толькі здагадваўся, што нешта здарылася.

Поделиться:
Популярные книги

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена