Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Застукаў малаток. Гучна, весела азваўся Рускі:

— Он там со стариком в карты сегодня ночью сыграет!

Магіла «старика» — бацькі нябожчыка, Ірэнінага дзеда — была побач.

— Сыграе, ...тваю маць, ага! — гэтак жа гучна, зларадна адказаў дзядзька Юлен, з сілаю і часта налягаючы на рыдлёўку.

Смерць аднакласніка Валера — чужое гора — унесла ў жыццё Васкевіча такую спакойную яснасць; а гэтая смерць зусім чужога чалавека ўсё паблытала ў галаве, усё парушыла. Прыйшоўшы з могілак у сваю халаднаватую, з зацененымі акацыяй вокнамі бібліятэку, Антон сядзеў за сталом-кафедрай, глядзеў на крэслы ля цэнтральных сталоў, курыў і думаў.

«Я

малады, Ірэн маладая, і правільна яна зрабіла, што так адзелася на пахаванне і так прысядала!.. Жыццё ідзе, потым канчаецца такой вось ямаю, такімі дзядзькамі Юленамі з рыдлёўкамі... А пакуль не скончылася? трэба жыць, і жыць поўна, ярка!»

Настрой, які сышоў на яго тады ў царкве — расчуленасці, замілавання жыццём, настрой веры — і цяпер не пакідаў яго, хіба што трохі прытупіўся. Антон і цяпер не сумняваўся, што на ўсім і на ўсіх «длань Божая». Але цяпер настрой гэты, нібы агеньчык, пагражаў неўзабаве зусім прытухнуць, і патрабаваў, каб яму падкідвалі галінкі — «ежу».

Антон дастаў з шуфлядкі «кафедры» свой сшытак і запісаў з галавы:

«Спасающийся да спасется!»

«Беражонага Бог беражэ».

«Бог памагае таму, хто сам варушыцца, сам сабе хоча памагчы».

Трэба былі змены. І каб не пакорліва чакаць, апусціўшы рукі, як ён да гэтага рабіў, змен ад кагосьці, а самому спрабаваць штось змяніць. Толькі што? Як?!

І вось, дзён праз колькі, прыдумалася «што і як».

Моцна захварэла маці — у самы разгар спякотнага лета пачала смаркацца, чыхаць, ёй аблажыла горла. Паспрабавала вылячыцца сваімі сродкамі, паслала Антона назбіраць камянёў, увечары разагрэла іх на гарачым чаране печы, паклала ў місу з вадою, накрылася ўся дзяругаю і сядзела над гэтай місай, дыхала параю. Ад гэтых лекаў у яе толькі страшна счырванеў твар, закружылася галава, потым лінулася з носа кроў, так што Антон ледзь давёў маці да ложка.

— Добра... у адпуску, — сказала яна, задыхаючыся, — захварэла, а то б скарацілі з работы.

Антон пабег да прадаўшчыцы, яму адкрылі магазін, па тэлефоне выклікалі «хуткую», якая прыехала толькі пад раніцу. Маці зрабілі ўкол, далі таблетак, сказалі, што гэта павышаны, «старэчы» ціск і трэба хоць дні тры «пасцельнага рэжыму».

Здарылася гэта ў першых чыслах ліпеня, калі Антону трэба было ехаць у горад па палучку і завезці ў бібліятэку планы і справаздачы. Нікуды ён, вядома, не паехаў: варыў кабанам — маці, лежачы, расказвала, які чыгун узяць, колькі туды класці бульбы, буракоў, усыпаць мукі, уліць вады, — палоў агарод, які, нягледзячы на тое сухое лета, зарос метровым пустазеллем, гатаваў сякую-такую ежу сабе і матцы, глядзеў, каб яна ў час піла парашкі, заварваў ёй сухія ягады каліны — гэтай каліны Пульс, даведаўшыся пра хваробу, прынёс цэлы мяшэчак.

На другі дзень маці пачала патроху ўставаць, хадзіць, а на трэці, як ні ўпрошваў, як ні сварыўся на яе Антон, ужо з раніцы стаяла ракам на сотках. У горад Васкевічу было позна ехаць. Ён вырашыў паслаць свае планы і справаздачы пісьмом і заадно патлумачыць, чаму не з’явіўся. Так і зрабіў. А перад гэтым маці, добрая душа, не забылася, што Пульс даваў каліну і папрасіла Антона занесці яму ў падзяку пляшку самагонкі. Антон аднёс, і разам з Пульсам яны гэтую самагонку і выпілі. Магчыма, не быўшы на падпітку, Васкевіч не зрабіў бы таго, што зрабіў. Седзячы ўвечары ў верандзе, ужо заклеіўшы канверт з «бібліятзчным» пісьмом, яму прыйшло ў галаву, што трэба напісаць і ў Мінск, у інстытут. Сапраўды, гэта ж так проста! Каму ён трэба, калі ён сам пра сябе не падае знаку? Ды

жывы ён увогуле ці не? Ліпень, у інстытуце працуе прыёмная камісія, рэктар будзе на месцы...

Гэта быў саромны, пакаянны, па-руску напісаны ліст, пра які потым Васкевічу і самому няёмка, цяжка было ўспамінаць, а тым больш расказваць некаму.

Ён пісаў, што вось ужо столькі месяцаў адлічаны з інстытута, і дасюль не ведае, за што. Воля Ваша, — пісаў ён, — можаце мяне і не ўзнаўляць. Але звяртаюся да Вас не як да рэктара, а як да чалавека: чыркніце мне хоць пару слоў, ці ёсць у мяне хоць маленькая кропля надзеі? Калі я нават і быў у нечым вінаваты, дык «за даўнасцю часу» даруюцца і не такія, як маё, злачынствы...

Не перачытваючы, заклеіў, падпісаў адрасы на абодвух канвертах.

Ужо раніцай яму, праспаламу, зрабілася сорамна; але ён згадаў выратавальнае: «Мне трэба варухнуцца, паспрабаваць самому сабе памагчы. А там Каму трэба, Той вырашыць», — і ў Двароўцы аднёс лісты на пошту.

ХХV

За ўвесь ліпень Васкевіч ні разу не выбраўся ў горад, і ўвесь ліпень прайшоў у чаканні.

Антон акрыяў душою — што значыць жыць, калі ёсць надзея! Няважна, узновяць яго, не, але яму вымушаны будуць адказаць, штосьці патлумачыць, урэшце проста адазвацца, падаць голас з таго, ужо забытага ім, цудоўнага свету. Ён успамінаў словы са свайго ліста і адчуваў, што не адазвацца на іх, на той крык душы, хай сабе і казённа-дзяжурна адазвацца, не зможа нармальны чалавек. А ліст адрасоўваўся ўсё ж самому рэктару! Які вунь і з Міцурам нармальна пагаварыў.

Між тым, час бег, кожны дзень Васкевіч забіраў бібліятэчную пошту і не знаходзіў сярод газет і часопісаў жаданага канверта. Міналі ўсе тэрміны. Першага жніўня, прыехаўшы ў горад, атрымаўшы ў бухгалтэрыі аддзела культуры палучку за два месяцы, Антон пайшоў у бібліятэку, да Валянціны Мікалаеўны, і быў сустрэты ёю насмешлівым прывітаннем:

— А что это вы мне прислали? — яна працягнула Антону раскрыты канверт, адкуль выглядаў ражок яго ліста... рэктару. — Мне это вовсе не нужно. Это в Минск нужно, — пацяшаючыся, усё дабівала яго харошанькая дырэктарка.

Трэба ж — ён умудрыўся пераблытаць адрасы на канвертах! Во здзівяцца ў Мінску, атрымаўшы пісьмо з табліцаю, колькі чалавек у жніўні месяцы збіраецца наведаць нейкую Двароўскую бібліятэку, якія іх чакаюць кніжныя выстаўкі і іншыя культурныя мерапрыемствы...

Васкевічу, аднак, зусім не было смешна. Ён яшчэ больш уверыўся — не лёс яму вырвацца адсюль. Ён паспрабаваў, паварушыўся — і нічога не атрымалася. Значыць, не лёс.

Пасля хваробы матка ўжо не адганяла сына ад работы, і Васкевіч пачаў хадзіць у бібліятэку праз дзень, праз два. Дзядзька Мікола за тое, што Антон памагаў яму касіць, выпісаў ім у лясніцтве бясплатна машыну дроў, сам парэзаў іх бензапілою, і цяпер Антон днямі калоў за хатай роўныя, нятоўстыя сасновыя і альховыя круглякі.

Аднойчы, гадзін у дванаццаць дня Антон насіў з пожні ў хлеў, на ток, снапкі аўса, і пачуў, як маці на двары гучна гаворыць з кімсьці. Потым пазвала яго. Ён разуўся, вытрусіў з кедаў пацяруху і басанож, разораю пайшоў на двор. З малінніка з трэскам вылез кот-сібірак і пайшоў следам.

— Ты мо галодны, сынку? — ласкава сустрэла яго маці, і яго аж кальнула ў сэрца — зноў нехта памёр!

— Ідзі супчыку паеж, ды паглядзі целявізар... Бо Маня казала, чула па радзьве, што ў Маскве — цэлая буча!

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3