Чтение онлайн

на главную

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

Грыбаед жыў з вялікай сям'ёй на Выселках — так звалася вёска, што стаяла ў баку ад вялікіх дарог, ля самае пушчы. Грыбаедава сядзіба была ад вёскі наводшыбе ля самых кустоў. Фронт у тое першае ваеннае лета перайшоў цераз гэтыя мясціны хутка. Людзі яшчэ займаліся тым, чым займаліся сотні гадоў раней, і ў той дзень капалі ў полі бульбу. Капаў яе і Калістрат Грыбаед з жонкай і старой маці, ім памагалі дзеці — старэйшыя Галя і Валодзька; меншыя, Шура і Манечка, грэліся каля цяпельца на ўзмежжы — пяклі бульбу. Заставалася выбраць баразён з пяць на шнурку, як, разагнуўшыся, Грыбаед убачыў на краі алешнічку чалавека, які моўчкі махаў да яго рукой — клікаў падысці.

Грыбаед

кінуў бульбіну ў кошык, азірнуўся на жонку, якая засяроджана корпалася ў зямлі і нічога не бачыла, і, нетаропка стаўляючы ногі ў раллі, пайшоў да ўзлеску.

Стуліўшыся за маладой хвойкай, незнаёмец чакаў. Гэта аказаўся аброслы бародкай, яшчэ не стары чалавек у вайсковым бушлаце з нямецкім аўтаматам у руках. Ён распытаў пра немцаў, паліцыю і папрасіў Грыбаеда памагчы — непадалёк адсюль, за балотцам, засталіся яго таварышы, два з іх параненыя і самі ісці не могуць, ім трэба недзе затуліцца да часу. Грыбаед усё зразумеў і, нічога не сказаўшы чалавеку, вярнуўся ў поле, запрог кабылку і паехаў дарожкай у алешнік, дзе да яго падсеў той вайсковец з нямецкім аўтаматам у руках.

Яны ад'ехалі недалёка, вайсковец паказаў мясціну ў гушчары пры дарозе, дзё чакалі яго таварышы. Было іх трое — двое цяжка параненых, якія самі ісці не маглі, і маладзенькі кірпаносы баец з бялявым пушком на шчоках, якога клікалі Венькам. Яны ўладкавалі параненых у фурманку і, як сцямнела, прывезлі іх на сядзібу да Грыбаеда.

Тры тыдні параненыя — палкоўнік-танкіст і палітрук — Ляжалі ў яго хаце, бабы, як умелі, даглядалі іх, аднойчы Грыбаед прывозіў з мястэчка знаёмага фельчара, добра заплаціў яму, і фельчар пакінуў нейкае лякарства, якое наказаў прыкладваць да ранаў. Ад таго лякарства раны няблага гаіліся, хоць і не так хутка, як таго хацелі параненыя, што з гэтай прычыны дужа перажывалі ў самоце. Іх здаровыя таварышы, Церахаў з Венем, часта адлучаліся і па некалькі дзён не былі ў хаце. Яны нічога не гаварылі гаспадару, але ён ведаў — шукалі партызан.

Усё ішло больш-менш няблага, спакваля палкоўнік пачаў уставаць з ложка і патроху хадзіць па хаце, палітрук пакуль што толькі спрабаваў садзіцца ў ложку, як аднойчы на Выселках з'явіліся паліцаі.

Праўда, Грыбаед сваім часам паспеў іх згледзець, параненых як-колечы закідалі рыззём у запеччы, і калі два паліцаі зайшлі ў хату, дык чужых тут яны не ўбачылі. Каб не даць ім асабліва разглядвацца, Грыбаед сунуў ім бутэльку самагону, а жонка дастала з кубёлка кус сала, і задаволеныя бобікі пабеглі хутчэй пахмяляцца. Першая небяспека такім чынам абмінула іх бокам. У той жа час некаторым у іхняй вёсцы пашчасціла менш: ад'язджаючы ў мястэчка, паліцаі павялі з сабой трох незнаёмых, знойдзеных на Выселках, іхніх гаспадароў таксама… Увечары, калі дадому вярнуліся Церахаў з Венем, яны нядоўга параіліся і рашылі перасяляцца ў лес.

За алешнічкам збоч ад Грыбаедавай сядзібы выкапалі зямлянку, добра ўкрылі яе мохам ды лапнікам і так замаскавалі, што праз дзесяць крокаў нельга было здагадацца, дзе тут зямлянка. У сярэдзіне паставілі скляпаную з бляхі грубку, добра напалілі яе і неяк поначы пад кастрычніцкае свята перавезлі туды параненых. Але ж, вядома, выседзець там безвылазна было немагчыма, трэба быў харч, вопратка, і па начах вайскоўцы прыходзілі да Грыбаеда, ды і ён нярэдка наведваўся да іх. Пакуль не выпадаў снег, усё было незаўважна, але затым, пасля першых снегападаў, пачалі заставацца сляды, чым далей, тым больш; стала нават прыкметна сцежачка ад сядзібы ў алешнік. Як Грыбаед ні таіўся ад паліцыі і суседзяў і наогул ад старонняга вока, нядобрыя людзі, мусіць, усё ж нешта згледзелі

і даказалі немцам.

Яго выратаваў выпадак ці, можа, ягоны лёс, як лічыў сам Грыбаед. Іншым пашэнціла меней.

Сталася так, што незадоўга да новага года кончыліся дровы, якіх цяпер трэба было ўдвая больш, бо ў зямлянцы палілі падоўгу і часта — было ўсё ж холадна, асабліва параненым. Але добрых дроў паблізу ад Выселак даўно не было, вяскоўцы ездзілі за дзесяць кіламетраў у пушчу. Неяк раненька на дасвецці Грыбаед пабудзіў Валодзьку, запрог у сані кабылку, і яны паехалі да знаёмай дзялянкі, дзе некалькі год ляжалі нарыхтаваныя, ды не вывезеныя ў Данбас штабялі рудстойкі. Дзялянка была няблізка, але Грыбаед меркаваў да ночы ўправіцца і адным заездам поцемку падкінуць дроў і ў зямлянку. Тым болей што з раніцы церушыў сняжок, значыць, след ягоны засыпле.

Здарылася, аднак, нечаканае. Калі яны з гружанымі санямі нераязджалі Крывы ручай, зламаліся два капылы ў санях, бёрны аселі канцамі ў снег, кабылка, як ні тузалася, не магла выкараскацца на ўзгорак. Мусілі выгружаць сані і вывозіць дровы з раўка за тры разы, таму добра-такі прыпазніліся і толькі апоўначы пад'язджалі да Выселак. Грыбаед ішоў поруч з кабылкай, прытомлены Валодзька сядзеў на дровах; недаспаўшы ўранку, хлопчык драмаў, і бацька ўсё азіраўся, каб той сонны не зваліўся пад полаз.

Ім заставалася, можа, кіламетры два да зямлянкі, як Грыбаед учуў стрэлы.

Стрэлаў было не шмат — некалькі разоў бахнулі вінтоўкі, аднойчы пратрашчаў і змоўк аўтамат. Здаецца, таксама данёсся і крык, — ці можа так ім здалося, — і ўсё сціхла. Устрывожаны нядобрым прадчуваннем, Грыбаед скіраваў сані з дарогі пад ельнік і, пакінуўшы з імі Валодзьку, пашыбаваў наўпрасткі цераз лес да зямлянкі.

Ён блізка не падыходзіў да яе, але і здалёку ў начных прыцемках згледзеў, што там сталася кепскае. Дзверы ў зямлянцы былі выбіты, на снезе валяліся сеннікі і сякія-такія транты, якія былі ў параненых, снег навакол быў затаптаны чужымі слядамі. Мабыць, тут жа адбылася і перастрэлка, некалькі гільзаў, падабраных Грыбаедам са снегу, свежа смярдзелі порахам.

Грыбаед подбегам па цаліку, наўпрасткі цераз ручай, кінуўся да свае сядзібы, але здалёку яшчэ ўчуў, як там распараджаліся карнікі. Даносіўся чыйсьці зычны камандзірскі голас, жончын плач, незнаёмыя галасы. Яны там грамілі яго сядзібу, як пасля аказалася, забіралі сям'ю і выгружалі маёмасць.

Грыбаед пратуляўся пад кустамі да таго часу, пакуль не ўбачыў, як трое саней паехала на гасцінец да мястэчка. Тады ён памкнуўся да абрабаванага свайго падворка, але здалёку яшчэ згледзеў сіратлівую хаціну з насцеж расчыненымі дзвярыма і зразумеў, што ўсё загінула. Магчыма таксама, што пакінулі якую засаду для яго, і патыкацца туды ён не наважыўся.

Ён вярнуўся да напалоханага Валодзькі, сказаў, што цяпер яны засталіся ўдвух, паскідаў дровы з саней і скіраваў у самую глуш пушчы. Там яны зрабілі пад елкай будан, у якім пракалаціліся на сцюжы два дні і дзве ночы, даелі апошні кавалак хлеба, што бралі з сабой у дровы. Пачалі галадаць. Яшчэ праз два дні голад і невядомасць адносна сям'і зноў пагналі Грыбаеда да свайго сельбішча. Засады тут ужо не было, Грыбаед пахадзіў па выстуджанай, дзіўна маўклівай хаце, падабраў што-колечы з вопраткі, вядро, набраў бульбы ў яме — другога чаго тут не засталося. Гзтыя сякія-такія рэшткі яго маёмасці, а таксама бульба і ратавалі іх на першым часе ў пушчы, не даючы замерзнуць і памерці з голаду. Пакрысе яны абладзілі сякую-такую зямляначку ў гушчары, змайстравалі печку, якая хоць і страшэнна дыміла, але давала трохі цяпла.

Поделиться:
Популярные книги

Перестройка миров. Тетралогия

Греков Сергей
Перестройка миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Перестройка миров. Тетралогия

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2