Чтение онлайн

на главную

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Давай есці будзем! Во бульбачка свежая, мабыць, свежай не ела сёлета?

Яна памкнулася ўстаць, і Ляўчук падкамячыў ёй пад плечы болей саломы, заклаў ад сцяны кажушок. Клава ўладкавалася, усё не выпускаючы з рук малога, паправіла валасы на лбе.

— Спіць? — запытаў Грыбаед, стаўляючы каля яе казанок.

— Спіць. Нешта ўсё спіць і спіць, — сказала яна з нейкаю нават трывогай.

— Нічога. Хай спіць. Будзе, значыць, як бацька, спакойны.

— Дзякуй вам, дзядзька, — пакорліва сказала Клава.

— Няма за што. Канечне, якая

баба, можа б, лепей управілася.

— А і ты няблага, — сказаў Ляўчук, сядаючы побач. — Ні крыку, ні плачу.

— Гэта не я. Што я? Гэта яна во…

Яны ўдвух, апякаючы пальцы, пачалі цягаць з казанка гарачыя бульбіны, а Клава сядзела, адхінуўшыся да сцяны з малым пад рукою. Ляўчук паглядзеў на яе.

— Ну еш. Чаго ты?

— Там у сумцы лыжка была, — прабачліва сказала яна, і ён, зразумеўшы, дастаў з-пад галавы пляскатую нямецкую сумку Клавы з небагатай яе маёмасцю.

— Лыжка во, на!

— I пляшачка там, Дастань ужо. Дзеля такога выпадку.

— Пляшка! Ого! Го-го! — узрадаваўся Ляўчук і сапраўды выцягнуў з сумкі белую алюмініевую пляшку, у якой штосьці ціхенька плёскалася. — Самагонка?

— Спірту трохі. Трымала во…

— Ой, ты малайчына! — пранікліва сказаў Ляўчук. — Дай табе бог здароўя, малому тожа. Грыбаед, дык як — цмыганём?

— Ды ўжо ж, калі такое дзела, — ніякавата паморшчыўся Грыбаед, і вочы яго неяк мякка і па-добраму засвяціліся ў пярэстым ад шчылін прыцемку тока.

Яны ахвотна і з некаторай нават урачыстасцю выпілі разведзенага ў пляшцы спірту: спярша Ляўчук — глытнуў, хукнуў, зрабіў невялікую паўзу і ўкусіў бульбіну. Пляшку ў яго пераняў Грыбаед. Гэты спярша паморшчыўся, выпіў нешта з глыток, паморшчыўся болей — усімі зашчаціненымі зморшчынамі свайго абвялага, да часу састарэлага твару.

— А хай на яго! Ужо самагонка лепей!

— Зраўняў! То ж чысты, фабрычны. А то самагонка.

— Дык што, што фабрычны? Кажу, прыемней, мякчэй быдта.

— А ты вып'еш? — Ляўчук падняў вочы на Клаву.

— Ай, нельга ж мне, мусіць, — сумелася дзяўчына.

— А чаму? — сказаў Грыбаед. — I выпі. Бывала, мая, як карміла, дык калі і вып'е. У свята. Рабёнак тады спіць добра.

— Ну я трошачкі толькі.

Яна паднесла пляшку да вуснаў і трошачкі глытнула, бы паспытала, і Ляўчук крэкнуў ад задавальнення — ён ужо чужую асалоду гатовы быў перажываць, як уласную.

— Ну во і добра. Цяпер есці будзем. Бульбачка, хоць не абіраная, а смачная. Праўда?

— Смачная бульба, ага. Я дык, здаецца, ніколі такой не ела.

— Як грыбы! Каб толькі солі больш, а, Грыбаед? — з намёкам сказаў да старога Ляўчук, але той пакруціў галавой:

— Не, не дам. Саўсім трохі асталося. Яшчэ трэба будзе.

— Не знаў я, не знаў. Скупы ты!

— Ну і што, што скупы? Каб жа яе болей было! А так… На раз языком лізнуць.

Клава з'ела некалькі бульбін і аблеглася плячмі на кажушок.

— Ой, як у галаве закружылася, — сказала яна.

— Гэта нічога. Гэта пройдзе, — супакоіў Ляўчук. — У мяне ў самога

аркестр іграе. Так весела.

Грыбаед непрыязна паглядзеў на яго. Зморшчыны на твары ездавога прарэзаліся глыбей, нешта характэрнае і крыўдлівае ўзнікла ў выразе яго спакутаваных, звычайна пакорлівых вачэй.

— Чаго весяліцца? Яшчэ сонца вунь дзе.

— Ну і што?

— А то. Да вечара яшчэ вунь колькі. Ляўчук еў бульбу, мусіць, з куды большай ахвотай, чым астатнія. Канечне, ён замарыўся, згаладаўся і цяпер захмялеў трохі, але ўсё роўна невядома чаму адчуваў сябе ўпэўненым і дужым. Ён сам ведаў, што здарыцца можа ўсякае, але ў яго быў аўтамат, адна дужая, непараненая рука, зрэшты, другой ён таксама налаўчыўся праз боль трохі памагаць здаровай. Ён перабываў ужо за вайну, мабыць, у дзесятках самых неверагодных пераплётаў. З усіх пакуль што выбіраўся жывы і цяпер проста не ўяўляў, каб з ім сталася штосьці кепскае. Самым кепскім, вядома, было б загінуць, але пагібель яго не надта палохала, ён ужо меў час звыкнуцца з ёю і, калі не прывыкнуць, дык уведаць ва ўсіх падрабязнасцях, якая яна бывае.

Іншыя паводзілі сябе трохі інакш.

На Грыбаеда ўсё неяк прыкметней пачаў находзіць цяжкі мужчынскі одум, быццам ён успамінаў пра што, і, жуючы бульбіну, раптам пераставаў варушыць сківіцамі і нерухомеў. Клава ўсё паспявала рабіць адначасна: і ела, і ўвесь час з нейкай нервовасцю даглядала свайго малога, і разам з тым нібы ўслухоўвалася ў штосьці, што чула толькі яна адна. Ляўчук ужо не аднойчы заўважыў гэта і, даядаючы бульбіну, сказаў:

— Што? Што ты ўсё вушамі стрыжэш?

— Я? Здаецца, чуваць нешта. Бы галасы… Яны ўсе ўслухаліся, Ляўчук не пачуў нічога і, каб канчаткова ўпэўніцца ў тым, узяў за шыйку аўтамат і выйшаў з тока.

Час, мабыць, набліжаўся пад поўдзень, на гумне здорава паліла сонца, трохі шумела яблыня і жыта пад ветрам, і нідзе не было нікога. Над разамлелым ад спёкі краем ляжала дрымотная ціша. Ляўчук абышоў гуменца і вярнуўся ў ток.

— Здаецца табе, Клаўка. Нідзе нікога.

— Можа, і здаецца, — сказала, спакайнеючы, Клава. — Гэта ў мяне бывае. Я малая была такая трусіха. Баялася адна дома застацца. А ўвечары — нізашто. Жылі ў Маскве на Салянай, дом стары, мышэй было процьма. Бацька часта ў раз'ездах, а маці калі запозніцца, дык я заб'юся ў куток за буфет і плачу. Мышэй баялася.

— Мышэй? — здзівіўся Грыбаед.

— Мышэй, ага.

— Мышэй чаго ж баяцца! Хіба яны ўкусяць?

— Мышы — не ваўкі. Ваўкі — во. Ваўкоў і я баяўся. Напалохалі некалі,— сказаў Ляўчук і выцягнуўся на цвёрдым земляным доле. — Цяпер бы кімарнуць гадзінку. Як думаеш, Грыбаед?

— Як знаеш. Ты — старшы.

Грыбаед без вялікай ахвоты даядаў з казана бульбу, Ляўчук пазяхнуў раз і другі, мяркуючы, як бы зрабіць так, каб Грыбаед папільнаваў, а ён сапраўды трохі заснуў. Спаць хацелася страшэнна, асабліва цяпер, калі ён збольшага спатоліў голад ды яшчэ глынуў спірту. Але ён нічога яшчэ не паспеў сказаць

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3