Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вока тайфуна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён разумеў, што несправядлівы, і злаваўся таму яшчэ больш. І ўсё мацней і мацней тлела ў ім нянавісць.

…Тральшчык-напарнік пачаў разыходзіцца.

— Бэнц, хлопчыкі! — крыкнуў Сцівен. — Парадачак. Канец скора! Даматвай з гэтага чорта апошнія кішкі.

— Мо абрыў? — бадай што толькі з пачуцця супярэчання выказаў меркаванне Дубавец.

— А шут з ім, — сказаў старлей. — Да сябе выберам, і хай яго чарты. Выбарка не выбарка, а нібы гладдзю вышываем. Усё ў норме, нібы ў вышэйшай матэматыцы… Ну, як у цябе, Пятровіч, з тым візітам,

што шэфы? Фіціль вялікі быў?

— А нічога, — буркнуў мічман. — Сяк-так адсекся ад начальства.

— Ну й добра, — сказаў Сцівен. — Вось яшчэ некалькі хвілін, і за кармой будзе чысценька.

Калі карабель застопарыў ход, мічман раптам адчуў на твары магільны, вільготна-льдзісты павеў. Узняў вочы, і відовішча, якое адкрылася ім, прымусіла яго сцепануцца. З норду, ад берага, устаўшы між морам і небам, імкнулася на іх белая, плотная — нідзе ані прасвету, — уся нібыта суцэльная сцяна.

— Снег! — крыкнуў Дубавец і кінуўся адцягваць з кармы буі. — Наваліся, малойцы! Наваліся, як на боршч навальваецеся!

Караблі, што ішлі паўночней, танулі і знікалі ў сцяне на вачах, адзін за адным, быццам яна жарліва глытала іх. З ненатуральнай, пачварнай хітрасцю. Знікалі ў нічым… Нібы навекі… Другі… Пяты… Шосты.

Потым белая сцяна прагным рыўцом спаймала "Тайфун" і пачала нібыта сціскаць і абвалакваць яго. Нос, мосцік, труба, мачта — усё знікла ў белым шаленстве бурану. Свет ператварыўся ў першатворны хаос, нібы нічога не было да гэтага і нічога не будзе пасля. За нейкія дзесяць метраў ужо нічога нельга было заўважыць.

І тут з кармы разануў усіх па вушах адчайдушны крык Кані:

— Міна!!!

Грукат ног па палубе выбыхнуў у адказ на гэты крык, але першага, нібы ветрам, перанесла да тралбалкі старлея. Дубавец убачыў ягоны малады прыгожы твар, які дзіка, жаласна і грэбліва перакрывіўся, калі Сцівен націснуў нагою на аварыйны педаль. Лябёдка, заскрыгатаўшы, стала.

Злосць, амаль адчай, гнеў былі на ягоным твары. А старлей усё ціснуў.

"Нібы нешта брыдкае нагой давіць, — недарэчна падумаў мічман. — А Каня аболтус. Стаіць, язык высалапіўшы, як, скажы, марскога змея ўбачыў".

…Амаль ля самай кармы скакаў на хвалях вялізны, чорнага колеру шар. Быццам ваду тараніў, быццам заігрываў, быццам заляцаўся да карабля: ірванецца бліжэй — і адстане, кінецца да яго — і адскочыць.

Шар густа аброс крышталічнымі калоніямі мідзій і яшчэ нейкай дрэнню. І, чакаючы ўдару, пагрозліва і здзекліва стырчалі на корпусе міны свінцовыя, вострыя на выгляд каўпакі.

Як чорт з блізкага пекла рогі паказвае, — шапянуў Сцівен і, нават з некаторым непаразуменнем, быццам у гэтым была віна матросаў, спытаў: — Што ж вы гэта, хлопцы, такое чартаўё мне прыцягнулі?

Зразумелая збянтэжанасць цягнулася, аднак, нядоўга. Сцівен збялеў, і ў цяжкай цішыні ягоны голас, які раптам сеў, выдушыў:

— Травіць? Давай ходу! За кармою — міна!

Не было ў гэтую хвіліну на палубе чалавека, які не падумаў бы, што нельга чакаць, пакуль дадуць ход, што хвалі кідаюць і карабель і ягоную смерць, што вось-вось адзіны ўдар і карабель — не, цяпер ужо караблік — нахіліцца, пачне рваць бортам хвалі і, як распоратая, іржавая бляшанка з-пад кансерваў, пойдзе на дно. І выбух выкіне гэтых людзей, толькі што жывых і вясёлых. Выкіне, як сардзін з бляшанкі, у ледзяную ваду, дзе ўжо ніхто не знойдзе іх у снежнай кашы. Бо нават SOS падаць не паспееш, бо ніхто не спахопіцца раней чым за гадзіну-дзве, а пасля нельга будзе адшукаць у буране. Бо нават той, хто пратрымаецца, ухапіўшыся за нешта, проста замерзне.

Старлей скідваў рэглан, блытаўся ў ім і ніяк не мог пазбавіцца ад рукавоў.

— Адпорнік! — І ўсе не пазналі ягонага здзічэлага голасу.

І тут мічман са здзіўленнем пачуў ненавісны голас Кані:

— Дазвольце ў ваду?

Сцівен вагаўся. У ледзяной вадзе скакалі, збіваючыся ва ўсё большыя і большыя, зеленаватыя камякі снегу. Крутая хваля кацілася з белай імглы… Але ж людзі, але ж караблік!

Твар ягоны скрывіўся. Ён сам схапіў адпорны крук і пачаў асцярожна адводзіць ім міну ад борта.

— Дабро, — ён не глядзеў у вочы. — Дабро.

І адразу ж глуха чабарохнула ў ваду.

Мічман не пазнаваў старлея. Звычайна такое маладое і нястрымна легкаважнае аблічча зараз быццам падсохла і скамянела… Але ён не пазнаваў і Кані ў адчайдушным ягоным учынку, у гэтым кідку ў невядомае, магчыма, у смерць. На парозе такога шчасця. Халера яго пабірай.

"Жыцця б ты не ведаў, шчанюк паршывы…

…плакаць будзе…

…рамантыка ўс…

…а яна там як?.. што будзе рабіць?"

Ён, які ніколі не лаяўся ўголас, мацюкаўся зараз сам сабе наўдруз, але ногі ўжо самі неслі яго да кармы.

На хвіліну стала нават радасна. Усё вырашалася без яго, але ён павінен быў бачыць гэта сам, яшчэ й таму… Не, не таму, а таму, што адказваў за мінёра перад позіркам усіх людзей… І яшчэ перад адным, таму, што ён раптам успомніў словы Кані: "…у мяне адразу сутаргі", і словы іншых: "…на колькі яго хопіць", і ўсё, што ён заўсёды чуў пра сябе.

"Чаго ж яго панесла вадзяніку ў с… Забыў? Напэўна. Ну і прападай, галава дурная".

Мічман зараз ненавідзеў мінёра яшчэ й за гэты скачок і за тое, што павінны будуць з-за таго скачка рабіць іншыя. Зусім без ахвоты.

— Дубавец! Выратвальныя кругі! — Сцівен казаў гэта праз зубы, абы не закрычаць. — Дубавец, куды?!

Але Дубавец ужо не чуў. Ледзь прыкмеціўшы на грані імглы чорны "паплавок" галавы мінёра, ён, сам сабою, зусім не жадаючы гэтага, скокнуў з другога борта, скокнуў нехлямяжай, з-за цяжкай вопраткі, "ластаўкай".

Каля міны мільгалі ўжо цяпер два "паплаўкі", выратавальны круг і сталёвы канец, што цягнуўся з карабля.

А пасля ўсё гэта растанула, скрылася ў круткім белым хаосе. Загрукаталі машыны, і вада ад вінтоў адкінула міну і людзей, што кешкаліся ля яе.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9