Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

А яно ж, тое «обрадовать», калі падумаць спакойна, дык і сэнс пэўны тоіць. Страшная таямніца нашага найстарэйшага, пачынаючы з таго званка, пачала раскрывацца, ім пачаўся пакутлівы год, пра які мне трэба расказаць.

За чатыры месяцы да званка з «Литературной газеты», з паведамлення таго самага незнаёмага карэспандэнта я ўпершыню прыняў у памяць слова Быкаўня, украінскі адпаведнік нашых Курапатаў. І нават блізка тады не падумаў, што тая назва, той лес пад Кіевам праз нейкі час назаўсёды ўвойдзе ў маё жыццё.

Неўзабаве ў газеце з'явілася ў мільённым памнажэнні друкаванае пацвярджэнне якраз таго, што мяне ўразіла з тэлефоннай трубкі.

Пры эксгумацыі сталінскіх ахвяр, закапаных у Быкаўнянскім лесе, па знойдзеных там рэчах з індывідуальнымі адзнакамі іх уладальнікаў следства здолела ўстанавіць прозвішчы чатырнаццаці бязвінна рэпрэсіраваных. Сярод іх — наш Валодзя. На месцы захавання знойдзены муштук з надпісам: «Брыль В. А. 16.ІХ.1937 г.».

Толькі праз сем месяцаў пасля гэтай публікацыі я буду трымаць на далоні той лімоннага колеру касцяны муштучок, які пад зямлёй, сярод астанкаў жахлівай брацкай магілы праляжаў больш за палавіну стагоддзя. Буду чытаць-перачытваць на ім старанна, далікатна, нават з прэтэнзіяй на арнамент выскрабеныя прозвішча (і маё!), дзве літары ініцыялаў, што так хвалююча, горка, імем брата і бацькі, расшыфроўваюцца ў маёй свядомасці, і дату — дзень, месяц, год, — якая пасля агледзін муштука яшчэ блізу месяц будзе для мяне няпростай загадкай…

Тры невялікія абзацы — столькі я змог напісаць у блакноце пасля таго званка. Аднак і тады, у такім хваляванні, з'явілася думка, нават і прыкрая, — «пра нашу гэтую прафесійнасць»… Ледзь не адразу падумалася, што напішу пра знойдзены муштук, нават слова гэтае вынесу ў загаловак. І гэта, скажам у апраўданне сабе, відаць, зусім натуральна. Калі думаць пра службу словам.

Натуральна яшчэ і таму, што і ў той дзень, і пасля ды пасля да мяне ўсё ішлі ды ішлі сямейныя ўспаміны…

Такая рамачка

Сага — ісландскі старадаўні празаічны сказ, аповесць. Слова, можа, і завысокае для нас, нашай вяскова-гарадской ды нізавой сям'і. Зрэшты, калі ў англійскага класіка «Сага пра Фарсайтаў» — твор высока арыстакратычны, дык «Сага роду» ў майго польскага сябра Рыся Дабравольскага — рабоча-сялянская, аднак і яна расказана з належнай годнасцю ды правам. Ёсць і ў мяне ўпэўненасць, якая паўтараецца сяды-тады, што кожная чалавечая сям'я мае права на сагу, як і кожны з людзей на напісанне ўспамінаў. У кожнага яны ёсць, кожны перабірае іх у памяці, з выпадку якога, а то і так сабе. Асабліва пад старасць. А калі яшчэ і выпадак, прычына, дык успаміны самі пачынаюць жывей выядрывацца ў душы, як зоркі ў небе мінулага, збірацца, складацца ў яшчэ адну сямейную сагу.

У мяне ёсць выпадак, прычына… Аднак я сваю сагу за многа гадоў растрос па аповесцях, апавяданнях і запісах і цяпер магу яе толькі дапаўняць.

І дай мне Бог справіцца з гэтым як след, з накірававасцю ў галоўнае, з двума замежнымі братамі, а перш за ўсё — з нашым бедным Валодзем у цэнтры.

…Да лета семдзесят другога года мы з Ганнай заставаліся ўдваіх з усёй нашай дзесяткі Антосевых ды Настуліных дзяцей; сястры было семдзесят восем, мне пяцьдзесят пяць, найстарэйшая і найменшы, такая «рамачка» для астатніх васьмі.

Трое памерлі ў маленстве: Марыя, Павел і Міша. З іх, па матчыных расказах, мне больш-менш выразней уяўляўся той наш першы Міша, які памёр найбольшым з траіх, шасцігадовым. Маці даволі часта ўспамінала яго як «такое ж удалае дзіця», нават размовы з ім, прадучы, уголас прыгадвала. Праз два гады пасля яго смерці ад усемагутнай тады шкарлятыны нарадзіўся Міша другі — мой Міша, хочацца сказаць, — якога назвалі так ці таму, каб памяць пра першага была менш балючай, ці таму, каб, згодна з народным павер'ем, хлопец надзейна вырас і жыў шчасліва.

У маім маленстве Ганна, настолькі старэйшая за мяне, здавалася чужою цёткай. Аўдавела да сарака, зямлі было многа, гаспадарка растрэсена, а рабіць няма каму, дзяцей пяцёра, а найстарэйшай шаснаццаць. Падняўся гаспадар, адзіны сын, ды на яго прыйшла ўсяленская «пахаронка»: памёр ад цяжкіх ранаў каля Кёнігсберга. Перажыла траіх дачок, засталася пры апошняй, тым часам і пажыць бы, але ж старасць. Пад канец і аглухла зусім, і ледзь хадзіла, і ўсе мае намаганні дапамагчы сталічнай медыцынай не дзейнічалі.

Апошні раз — хто ж калі ведае, што апошні? — я гасцяваў у іх вялікім, раскіданым па ўзгорках ды ярах, цёпла і сумна з маленства знаёмым Палужжы ўлетку семдзесят другога. Пасядзелі на сонейку, ужо не на траве, а на табурэтках над травою, пагаманілі сяк-так. Пастарэлы, атаўсцелы гараджанін і забітая нягодамі, зусім нямоглая вясковая бабуля. Адно запомнілася найлепш — як яна махнула высахлай ад старасці рукой і сказала з нейчай, пачутай, а то і са сваёй ужо, самой зразумелай філасофіяй згоды:

— Ат, ці кошык бульбы больш з'ясі, ці кошык менш — усё адно!..

Я не ведаў і ведаць не мог, што гэта ў нас была апошняя сустрэча, але зноў жа як быццам штосьці прадчуваў, бо развіталіся мы не так сабе, а нібы надоўга — урачыста неяк, абняўшыся. А потым, вярнуўшыся з падарожжа па Енісеі, пачуўшы, што Ганны няма, я быў за тое наша развітанне ўпотай, спакойна рады, як за нейкі незвычайны абавязак, належна выкананы абрад — нібы апошняя споведзь ды прычасць.

«Рамачкі» больш не было — я заставаўся адзін з усёй бацькоўскай сям'і.

Абедзве сястры, Ганна і на два гады маладзейшая Віліта (Уліта ці Іуліта па святцах), пайшлі векам па маме: абедзве памерлі таксама добра на восьмым дзесятку, адна «ад старасці», другая ад раку. Браты ніводзін не дацягнулі да шасцідзесяці. Ігнат памёр ад лейкеміі, Мікалай ад інсульту, абодва на шасцідзесятым годзе. Міхаіл — на пяцьдзесят другім, раптоўна і «лёгка», ад сэрца. Ну, а Ўладзімір, найстарэйшы з нас, братоў, пайшоў з жыцця ў найстрашнейшых пакутах, у трыццаць дзевяць — ад Сталіна.

Популярные книги

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Не смей меня... хотеть

Зайцева Мария
1. Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Не смей меня... хотеть

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Экспедиция

Павлов Игорь Васильевич
3. Танцы Мехаводов
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Экспедиция

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4