Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кiр Булычоў

Выкраданне Чарадзея

1

Хата спадабалася Ганне яшчэ здалёк, калi яна iшла запыленаю сцежкай уздоўж платоў, у заценi каранастых лiпаў, мiма пасiвелага ад старасцi калодзежнага зруба, - ад моцнага парыву ветру ланцуг бразнуў аб пагнёную бакавiцу вядра... куры мiтуслiва ўступалi дарогу, як бы наракаючы на чалавечае нахабства... певень збочыў па-страявому, захоўваючы мужчынскую годнасць... бабулi, што сядзелi радком на прызбе, аднолькава прывiталiся i доўга глядзелi ўслед... вулiца была шырокая, раз'езджаная грузавiкамi дарога вiлася пасярод яе, як рэчка па далiне,

парослай трыпутнiкам i мяккай мурожнай травою.

Хата была яшчэ моцная, пад бляшаным, калiсьцi чырвоным дахам. Яна стаяла наводшыбе ад вёскi, на тым баку амаль перасохлага ручая.

Ганна спынiлася на мастку, што перакiнуўся цераз ручай: два бервяны, да iх прыбiтыя ўпоперак дошкi. Побач брод - неглыбокая лужына. Дарога перасякала гэтую лужыну i ўпiралася ў расчыненыя насцеж дзверы пустога шэрага хлява з бярвенняў. Ад мосцiка пачыналася сцежка, прабягала каля хаты i вiлася па зялёным схiле пагора, да пляскатай вяршынi, якая была густа акрыта шапкаю цёмных дрэў.

Цётка Магда растлумачыла дарогу дакладна, дый сама Ганна з кожным крокам пазнавала вёску, дзе пяцiгадовай дзяўчынкай дваццаць гадоў таму прабавiла лета. Да яе вярталася забытае адчуванне спакою, адлучнасцi, гармонii жытнёвага поля, лопуху, пышнага воблака над гаем, лязгату ланцуга ў калодзежы i сiлуэта каня на зялёным схiле.

Плот пахiлiўся, некалькi штыкецiн выпала, паўз iх парасла крапiва. Кусты парэчак пад фасадам на тры акны, якiя былi ўпрыгожаны некалi блакiтнымi лiштвамi i прычыненыя аканiцамi, разраслiся i здзiчэлi. Хата была адзiнокая, яна сумавала без людзей.

Ганна адсунула ржавую засаўку веснiчак i паднялася на ганак. Паглядзела на вёску, якую толькi што мiнула. Вёска цягнулася ўздоўж ракi, i лес, якi аддзяляў яе ад чыгуначнага раз'езда, адступаў ад ракi шырокай дугой, вызвалiўшы месца для палёў. Затое з другога берага ён падыходзiў да самай вады, нiбыта ў лесе ялiнам было цесна. Адтуль цягнула халодным ветрам, i было вiдаць, як ён прабягае Вятлу, тысячай малюсенькiх ног узрываючы люстэрка ракi i разгойдваючы паласу прыбярэжнага чароту. Гул лодачнага матора вырваўся з-за вугла хаты, i лодка, якая сядзела нiзка кармой, распiлавала хвастом пены букалiчныя сляды ветру. У лодцы сядзеў белабароды дзед у дажджавiку i сiнiм капелюшы. Нiбы адчуўшы позiрк Ганны, ён аглянуўся, i хоць яго твар з такой адлегласцi здаваўся толькi бурай плямаю, Ганне падалося, што стары асуджае яе прысутнасць у пустой хаце, якой наканавана адзiнока дажываць свой сiратлiвы век.

Пустое жытло заўсёды выглядае сумна. Бочка на ваду каля парога рассохлася, з яе тырчалi пакiнутыя некiм граблi, каля сабачай будкi з праваленай стрэшкай на саржавелым ланцугу ляжаў гнiлы ашыйнiк.

Ганна доўга корпалася з замком, i калi ён нарэшце паддаўся, дужка сярдзiта выскачыла з круглага цельца, i дзверы адчынiлiся туга, нiбыта хтосьцi прытрымлiваў iх з сярэдзiны. У сенцах панавала нежылая затхласць, сонечны прамень з акенца пад столлю пранiзваў застаялае паветра, i ў промнi гэтым мiтусiлiся ўзнятыя пылiнкi.

Ганна адчынiла дзверы ў цёплую палавiну. Дзверы былi абабiтыя рудою цыратаю, а ўнiзе iх адтулiна была застаўлена дошчачкаю, каб кошка магла выйсцi, калi ёй уздумаецца. Ганна прыгадала, як сядзела на

кукiшках, зайздросцячы цётчынай чорнай кошцы, якой дазвалялася гуляць нават ноччу. Успамiны абарвалiся, як мелодыя званочка, калi яго хутка прыкрыць далонню. На падаконнiку ў малочнай бутэльцы стаяў букет папяровых кветак. З-пад прагнёнай канапы выбегла мыш-палёўка.

Адагнуўшы цвiкi, Ганна расчынiла аканiцы, вокны, потым пайшла ў кухню, што была аддзелена ад жылога пакоя перагародкаю, якая крыху не даходзiла да столi, адчынiла акно i там. Ад святла запусценне стала яшчэ больш выразнае. У чорнай пашчы печы Ганна знайшла таз, у кутку пад чорнымi абразамi - анучу.

Нанасiўшы з рэчкi вады - здзiчэлыя яблынi ў садзе разраслiся так, што даводзiлася прадзiрацца цераз галлё, - i вымыўшы падлогу, Ганна паставiла ў бутэльку букет рамонкаў, а папяровыя кветкi занесла да бажнiцы. Яна зусiм не стамiлася - гэтая звычайная праца прынесла прыемнае задавальненне, а свежы пах мокрай падлогi адразу ж выгнаў з хаты саладкаваты пах пылу.

Адну з прывезеных з сабою прасцiн Ганна паслала на стол у вялiкiм пакоi i расклала там кнiжкi, паперу i розныя туалетныя прылады.

Цяпер можна схадзiць па малако ў вёску, заадно праведаць дзеда Генадзя i яго жонку Дар'ю.

Ганна адшукала на кухнi гладыш, выйшла з хаты, замкнуўшы па гарадской звычцы дзверы, пастаяла каля веснiчак i накiравалася не ўнiз, да вёскi, а ўверх, да гаю на вяршынi, бо з тою мясцiнаю была звязана нейкая жахлiвая дзiцячая тайна, забытая за дваццаць гадоў.

Сцяжынка пралягала памiж рэдкiх кустоў, каля якiх ружавелi сунiцы, i неўзабаве Ганна апынулася на вяршынi пагорка, у цянi дрэваў, якiя разраслiся на старых занядбалых могiлках. Шэрыя плiты i каменныя крыжы паўрасталi ў зямлю, пахавалiся ў арэшнiку, у выемках мiж iмi буйна цвiлi ландышы. Адна з плiт чамусьцi стаяла тарчма, i Ганна падумала, што тут быў пахаваны чарадзей, якi потым прачнуўся i выкараскаўся адтуль.

Раптам Ганна адчула, што за ёю нехта сочыць. У гаi было вельмi цiха вецер не рашаўся зазiрнуць туды, i спрадвечны могiльнiкавы страх ахапiў Ганну; не аглядваючыся, яна хутка пайшла наперад...

2

– Ты, ведама, прабач, Ганначка, - сказаў белабароды дзед у дажджавiку i сiнiм капелюшы, - калi я цябе напалохаў.

– Добры дзень, дзядуля Генадзь, - сказала Ганна. Наўрад цi хто-небудзь яшчэ ў вёсцы мог адразу прызнаць яе.

Яны стаялi каля каменнай царквы з абваленым купалам. Вялiкая страказа прысела на край гладыша, якi Ганна прыцiскала да грудзей, i зазiрнула ў яго.

– Па малако сабралася?
– спытаўся дзед.

– Да вас.

– Малака дамо. А я па кабылу iду, яна сюды заблудзiла. I чаму гэта ў яе такая цяга да спакою i назiранняў? Клеапатрай яе завуць, гарадская, з iпадрома выбракаваная.

– Цётка Магда вам лiст напiсала?

– Яна мне заўсёды пiша. Да ўсiх святаў. Я ў Пруднiкi ездзiў, вяртаюся, а ты на ганку стаiш. Вырасла, пахарашэла. У аспiрантуру, значыцца, збiраешся?

– Цётка i пра гэта напiсала?

– А як жа.

Гнядая кабыла Клеапатра стаяла з другога боку царквы, грэлася на сонцы. Яна ветлiва ткнулася пысаю Ганне ў выстаўленую далонь. Яе блiскучая скура пахла потам.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[6.7 рейтинг книги]
[8.9 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13