Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
– Прабачце, - сказаў Кiн, сядаючы побач на траву.
– Я вас не клiкала, - буркнула Ганна.
– Мы параiлiся i вырашылi вам сёе-тое расказаць.
– Толькi не манiць, - сказала Ганна, насцярожыўшыся.
– Няма сэнсу. Вы ўсё роўна не паверыце.
– Цудоўны пачатак.
Кiн з размаху пляснуў сабе па шыi.
– Сляпнi, - сказала Ганна.
– Тут, напэўна, каровы пасуцца.
Яна села i прыкрыла свае плечы ручнiком.
– Мы павiнны пачаць сёння, - сказаў Кiн.
–
– Дык не трацьце iх дарэмна.
– Мяне цешыць толькi тое, што дзяўчына вы разумная. I водгукi пра вас у iнстытуце давалi станоўчыя. Праўда, вы свавольнiца...
– Вы i да iнстытута дабралiся?
– А што рабiць? Вы - непрадугледжаны фактар. Наша вiна. Дык вось, мы жывём не тут.
– Можна здагадацца. На Марсе? У Амерыцы?
– Мы жывём у будучынi.
– Якая любата! А ў чамаданах - машына часу?
– Не iранiзуйце. Гэта рэтрансляцыйны пункт. Нас цяпер цiкавiць не дваццатае стагоддзе, а трынаццатае. Але каб трапiць туды, мы вымушаны зрабiць прыпынак менавiта тут.
– Я заўсёды думала, што вандроўнiкi ў часе - народ патаемны.
– Паспрабуйце падзялiцца гэтай тайнай з сябрамi. Мяркую, што яны вам не павераць.
Кiн адмахнуўся ад сляпня. Пышнае воблака напаўзло на сонца, i адразу павеяла халадком.
– А чаму я павiнна вам паверыць?
– спыталася Ганна.
– Бо я раскажу, што нам трэба ў трынаццатым стагоддзi. Гэта даволi неверагодна, каб прымусiць вас хоць бы задумацца.
Ганне раптам захацелася паверыць. Часам у немагчымае верыць лягчэй, чым у звычайныя тлумачэннi.
– I ў якiм жа вы жывяце стагоддзi?
– Лагiчнае пытанне. У дваццаць сёмым. Я прадоўжу? У трынаццатым стагоддзi на гэтым вось пагорку стаяў невялiкi горад Замошша. Лапiк у стракатай коўдры Русi. На ўсход ляжалi землi Полацкага княства, з захаду i поўдня жылi жамойты, леты, самагiты, яцвягi, лiтоўцы i iншыя плямёны i народы. А яшчэ далей на захад пачыналiся ўладаннi нямецкага ордэна мечаносцаў.
– Вы археолагi?
– Не. Мы маем намер выратаваць чалавека. А вы нам перашкаджаеце.
– Няпраўда. Выратоўвайце. Але ўлiчыце, што я вам пакуль што не веру. Навошта пранiкаць у сярэднявечча. Гэты таксама вандроўнiк?
– Не, ён генiй.
– А вы адкуль ведаеце?
– Гэта наша спецыяльнасць - шукаць генiяў.
– А як яго звалi?
– Яго iмя - Раман. Баярын Раман.
– Нiколi не чула.
– Ён рана загiнуў. Так падае летапiс.
– Можа, летапiсцы ўсё прыдумалi?
– Летапiсцы шмат чаго не разумелi. I не маглi прыдумаць.
– Што, напрыклад?
– Напрыклад, тое, што ён выкарыстоўваў порах пры абароне горада. Што ў яго была друкарня... Гэта быў унiверсальны генiй, якi апярэдзiў свой час.
– I вы хочаце, каб ён не загiнуў, а прадаўжаў працаваць i вынайшаў яшчэ i мiкраскоп? А хiба можна ўмешвацца ў мiнулае?
– Мы не будзем умешвацца. I не будзем перайначваць яго лёс.
– Што ж тады?
– Мы возьмем яго да сябе. Возьмем у момант смерцi. Гэта не паўплывае на ход далейшых гiстарычных падзей. Зразумела?
– Н-не вельмi. Дый навошта гэта вам?
– Самае каштоўнае на свеце - мозг чалавечы. Генii бываюць так рэдка, мая дарагая Ганначка...
– Дык ён жа жыў тысячу гадоў назад. Сёння кожны школьнiк можа вынайсцi порах.
– Памыляецеся. Чалавечы мозг быў i застаецца аднолькавы ўжо трыццаць тысяч гадоў. Змяняецца толькi ўзровень адукацыi. Сёння вынаходнiцтва пораху не выпадзе на долю генiя. Сённяшнi генiй павiнен вынайсцi...
– Машыну часу?
– Скажам, машыну часу... Але гэта не значыць, што яго мозг дасканалейшы, чым вынаходнiка кола або пораху.
– А навошта вам вынаходнiк пораху?
– Каб ён вынайшаў штосьцi новае.
5
Воблакi, высокiя, цёмныя пад сподам, вызвалiлi сонца, i яно зноў асвяцiла бераг. Аднак колер яго змянiўся - стаў трывожны i белы. I тут жа хлынуў дождж, пачаў лупiць па чароце, па траве. Ганна схапiла кнiжку i, прыкрываючы галаву ручнiком, кiнулася пад яблыню. Кiн тут жа дагнаў яе, i яны прыцiснулiся спiнамi да шурпатага дрэва. Кроплi лопалi па лiсцi.
– А калi ён не захоча?
– спыталася Ганна. Кiн нечакана засмяяўся.
– Вы мне амаль паверылi, дарагая Ганна, - сказаў ён.
– Выходзiць, не трэба было верыць?
– Яе твар, якi звужаўся да ямкi на вастраватым падбародку, паружавеў, загарэў крыху за ранiцу, i ад гэтага валасы здавалiся яшчэ святлейшымi.
– Гэта добра, што вы паверылi. Мала хто можа пахвалiцца такiм непасрэдным успрыманнем.
– Такая я, вiдаць, дурнiца.
– Наадварот.
– Добра, дзякую. Вы ўсё-такi лепш скажыце, навошта вам шукаць генiя ў трынаццатым стагоддзi? Што, блiжэй не знайшлося?
– Па-першае, генiяў мала. Вельмi мала. Па-другое, не кожнага мы можам узяць да сябе. Ён павiнен быць нестары, бо з гадамi ўскладняецца праблема адаптацыi, i, галоўнае, ён павiнен прапасцi выпадкова або трагiчна... без следу. На пахаваннi Леанарда да Вiнчы прысутнiчала шмат людзей.
– I ўсё-такi - трынаццатае стагоддзе! Дождж сцiхаў, кроплi ўсё радзей i радзей бiлi па лiсцi.
– Вы, вiдавочна, не ўяўляеце сабе, што такое перамяшчэнне ў часе.
– Зусiм не ўяўляю.
– Паспрабую растлумачыць. У двух словах, разумеецца. Час - аб'ектыўная фiзiчная рэальнасць, ён знаходзiцца ў пастаянным паступальным руху. Рух гэты, як i рух некаторых iншых фiзiчных працэсаў, ажыццяўляецца спiралепадобна.