Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

Кiн сеў на кукiшкi, узяў сухi сучок i вывеў на вiльготнай зямлi спiраль часу.

У БУДУЧЫНЮ

З МIНУЛАГА

– Мы з вамi - часцiнкi, што плывуць у спiралевым патоку, i нiшто на свеце не можа запаволiць цi паскорыць гэты рух. Але iснуе iншая магчымасць рухацца напрасткi, па-за плынню, як бы перасякаючы вiток за вiтком.

Кiн, не ўстаючы, намаляваў стрэлку побач са спiраллю.

У БУДУЧЫНЮ

З МIНУЛАГА

Потым ён падняў галаву, глянуў на Ганну, каб упэўнiцца, цi зразумела яна. Ганна кiўнула.

Кiн

выпрастаўся i крануў галiнку яблынi - пасыпалiся пырскi. Ён трасянуў галавой i прадаўжаў далей:

– Цяжкасць заключаецца ў тым, што з любога канкрэтнага моманту ў плынi часу вы можаце трапiць толькi ў адпаведны момант папярэднлга вiтка часу. А працягласць вiтка каля васьмiсот гадоў. Апынуўшыся ў папярэднiм або наступным вiтку, мы тут жа зноў трапляем у плынь часу i пачынаем рухацца разам за ёю. Дапусцiм, што дваццатаму лiпеня 2745 года блiзка адпавядае дваццатага лiпеня 1980 года. Або, бяром наступны вiток, дваццатага лiпеня 1215 года, або, яшчэ адзiн вiток, дваццатага лiпеня 540 года. Паглядзiце. Кiн дапоўнiў малюнак дэталямi.

У БУДУЧЫНЮ

З МIНУЛАГА

– Цяпер вы разумееце, чаму мы не маем магчымасцi адкладваць нашу работу?
– спытаўся ён. Ганна не адказала.

– Мы некалькi гадоў рыхтавалiся да пераходу ў 1215 год, чакалi, калi момант смерцi баярына Рамана супадзе з момантам на нашым вiтку часу. Горад Замошша будзе ўзяты праз два днi ў 1215 годзе. I праз два днi загiне невядомы генiяльны вучоны трынаццатага стагоддзя. Калi мы не здзейснiм задуманае за два днi, пра ўсю гэтую нашую задуму давядзецца забыць. Назаўсёды. А тут вы з'яўляецеся.

– Я ж не ведала, што вам перашкоджу.

– Нiхто вас не вiнавацiць, дарагая дзяўчына.

– А чаму нельга проста туды?

– На жаль, немагчыма перасекчы адразу два вiткi часу. На гэта не хопiць усёй энергii Зямлi. Мы вымушаны спынiцца i зрабiць прамежкавы пункт тут, у дваццатым стагоддзi.

– Пайшлi дадому, - сказала Ганна.
– Дождж перастаў.

Яна паглядзела на спiраль часу, намаляваную на вiльготнай бурай зямлi. Просценькi малюнак. Але ён быў зроблены рукою чалавека, якi яшчэ не нарадзiўся.

Яны накiравалiся дахаты. Воблакi адплылi за лес. Парыла.

– Значыць, нас раздзяляюць восемсот гадоў, - сказала Ганна.

– Каля гэтага.
– Кiн адхiлiў галiнку яблынi, прапус каючы Ганну.
– Гэта добра, таму што такая прорва часу робiць нашы з вамi зносiны эфемернымi. Нават калi б вы захацелi даведацца пра час сваёй смерцi, а гэта натуральнае пытанне, я б адказаць на яго не змог. Вельмi даўно.

– Вам задавалi такiя пытаннi?

– Мы не павiнны пра гэта гаварыць. Але такiя выпадкi ўжо былi. I звычайна не парушалi ходу эксперыменту. Сiстэма часу стабiльная i iнерцыйная. Яна падобная на мора, якое паглынае смерчы...

– Я жыла даўно...
– уголас падумала Ганна.
– Для вас я выкапень. Выкапень, якi жыў даўным-даўно. Мамант.

– У пэўнай ступенi так.
– Кiн не хацеў ашчаджаць пачуццi дзяўчыны. Для мяне вы памерлi семсот гадоў назад.

– Вы ў гэтым упэўнены?

– Упэўнены. Хоць i не бачыў вашай магiлы.

– Дзякую за шчырасць... Я была ўчора на могiлках. Там, на пагорку. Я магу ацанiць велiчыню гэтай прорвы.

– Мы хочам пераадолець яе.

– I забраць адтуль чалавека? А калi ён будзе няшчасны?

– Ён генiяльны. Генiй адаптабельны. У нас ёсць практыка.

– Вы катэгарычны.

– Нi ў якiм разе. Я заўсёды i ўсё правяраю сумненнем. Катэгарычны Жуль. Можа быць, таму, што малады. Ды не гiсторык, а фiзiк-кранiст.

– Вы гiсторык?

– У нас няма строгага падзелу на спецыяльнасцi. Мы ўмеем многае.

– Хоць у цэлым вы не змянiлiся.

– Антрапалагiчны тып чалавека застаўся ранейшы. Мы далёка не ўсе прыгожыя i нават не ўсе разумныя.

– Ува мне прачынаюцца пытаннi, - сказала Ганна, спынiўшыся ля ганка.

Кiн выняў з бочкi граблi i прыставiў да сцяны.

– Разумеецца, - сказаў ён.
– Аб населенасцi Сусвету, аб сацыяльным ладзе, аб войнах i мiры... Выбачайце, Ганна. Я нiчога не магу вам адказаць. Хоць, спадзяюся, сам факт майго прылёту сюды ўжо аптымiстычны. I тое, што мы можам займацца такой дзiўнаю справай, як пошукi старажытных мудрацоў...

– Гэта нiчога не даказвае. Можа, вы займаецеся пошукамi мозгу не ад добрага жыцця.

– Пры кепскiм жыццi не хапае энергii i часу на такiя заняткi. А што належыць да недахопу генiяў... У веснiчках паказаўся дзед Генадзь са збанком.

– Добры дзень, - сказаў ён, быццам не заўважаючы Кiна, якi стаяў да яго спiною, - ты чаму па малако не прыйшла?

– Пазнаёмцеся, - сказала Ганна.
– Гэта мае знаёмыя прыехалi.

Кiн марудна павярнуўся.

6

Раптам i неяк дзiўна ў Кiна змянiўся твар. Ён выцягнуўся, скура абвiсла, сабралася ў маршчыны; здавалася, ён адразу пастарэў гадоў на дваццаць.

– Генадзь... прабачце, не памятаю...

– Проста Генадзь, дзед Генадзь. Якiм ветрам? А я вось учора яшчэ Ганне казаў: рэстаўратар Васiльеў, чалавек вядомы, абяцаў мне, што не пакiне без увагi нашы мясцiны, з прычыны гiстарычнага iнтарэсу. Але не чакаў, што так хутка.

– Ага, - цiха сказала Ганна.
– Зразумела, Васiльеў. Вядомы рэстаўратар з Ленiнграда.

I ў гэтым, калi ўдумацца, не было нiчога дзiўнага: вядома, яны бывалi тут раней, вынюхiвалi, шукалi месца сваёй машыне. Сур'ёзныя людзi, вялiкiя стаўкi. А вось недаацанiлi дзедавай страсцi да гiсторыi.

– I надоўга?
– спытаўся дзед Генадзь.
– Зараз да мяне пойдзем, гарбаты пап'ём. Як там сям'я, як супрацоўнiкi? А я ўжо невялiкi музей сабраў, некаторыя рэчы маюць навуковы iнтарэс.

Поделиться:
Популярные книги

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8