Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Твары ва ўсiх былi вельмi заклапочаныя.

– Значыць, вы лiчыце знiкненне прэм'ер-мiнiстра замахам, накiраваным на тое, каб перашкодзiць яму прысутнiчаць на канферэнцыi?

– Вядома. Ён ужо быў у дарозе ў Францыю.

– I калi пачнецца канферэнцыя?

– Заўтра, а дзевятай гадзiне вечара.

Пуаро дастаў з кiшэнi вялiкi гадзiннiк.

– Цяпер без чвэрцi дзевяць.

– Дваццаць чатыры гадзiны, - задумлiва сказаў мiстэр Додж.

– I чвэрць гадзiны, - паправiў Пуаро.
– Не забывайце

пра чвэрць гадзiны, панове, - яны могуць быць патрэбныя. А цяпер удакладнiм дэталi. Дзе адбылося выкраданне? Цi ў Ангельшчыне, цi ў Францыi?

– У Францыi. Мiстэр Мак-Адам прыехаў у Францыю сёння ранiцаю. Ён павiнен быў застацца на ноч у гасцях у Галоўнакамандуючага, а заўтра ранiцаю прыехаць у Парыж. Яго пераправiлi праз Ла-Манш на эскадраным мiнаносцы. У Булонi яго сустрэлi аўтамабiль са Стаўкi i аўтамабiль з ад'ютантам Галоўнакамандуючага.

– Ну i што?

– Потым яны выехалi з Булонi... але нiкуды не прыехалi.

– Што?

– Пан Пуаро, гэта быў несапраўдны аўтамабiль i несапраўдны ад'ютант. Сапраўдны аўтамабiль быў знойдзены ў баку ад дарогi; шафёр i ад'ютант былi моцна звязаныя i з кляпамi ў роце.

– А несапраўдны аўтамабiль?

– Да гэтага часу яго не знайшлi.

Пуаро зрабiў нецярплiвы жэст.

– Неверагодна! Безумоўна, ён не можа знiкнуць з поля зроку надоўга?

– Мы таксама так думалi. Здавалася, усё проста - добра пашукаць. Гэта частка Францыi на ваенным становiшчы. Мы ўсе вырашылi, што аўтамабiль не мог ехаць так доўга непрыкметны. Французская палiцыя, нашы людзi са Скотланд-Ярда i вайскоўцы шукаюць з усiх сiл. Неверагодна, як вы кажаце, але нiчога не знойдзена!

У гэту хвiлiну ў дзверы пастукалi i ў пакой увайшоў малады афiцэр, трымаючы запячатаны канверт. Афiцэр перадаў канверт лорду Эстэру.

Толькi што з Францыi, сэр. Я прынёс яго сюды, як вы загадалi.

Мiнiстр нецярплiва распячатаў пакет i ўсклiкнуў. Афiцэр выйшаў.

– Нарэшце ёсць звесткi! Гэта толькi што расшыфраваная тэлеграма. Знойдзены другi аўтамабiль i сакратар Данiэльс, якога ўсыпiлi хлараформам, звязаны, з кляпам у роце, у закiнутай ферме каля С. Ён нiчога не памятае, апроч таго што нехта ззаду сцiснуў яму рот i нос i што, калi ён ачуняў, пастараўся вызвалiцца. Палiцыя верыць, што ён гаворыць праўду.

– I болей нiчога не знайшлi?

– Не.

– Цела мёртвага прэм'ер-мiнiстра няма? Значыць, ёсць надзея. Але вось што дзiўна. Чаму пасля спробы застрэлiць яго сёння ранiцаю яны робяць сабе такi клопат, каб трымаць яго жывога?

Додж пакiваў галавою.

– Адно вельмi верагодна. Яны вырашылi чаго б гэта нi каштавала перашкодзiць яму ўдзельнiчаць у канферэнцыi.

– Калi гэта ў межах чалавечых магчымасцей, прэм'ер-мiнiстр будзе там. Цяпер, панове, раскажыце мне ўсё з самага пачатку. Я павiнен ведаць i пра гэту справу з выстралам.

– Учора ўвечары прэм'ер-мiнiстр

разам са сваiм сакратаром капiтанам Данiэльсам...

– Тым самым, якi суправаджаў яго ў Францыю?

– Ага. Дык вось, яны паехалi на аўтамабiлi ў Вiндзар, дзе прэм'ер-мiнiстр быў дапушчаны на аўдыенцыю ў манарха. Сёння ранiцаю ён вяртаўся ў горад, i па дарозе на яго быў зроблены замах.

– Прабачце, калi ласка. Хто гэты капiтан Данiэльс? У вас ёсць на яго дасье?

Эстэр усмiхнуўся.

– Я ведаў, што вы папытаеце ў мяне пра гэта. Пра яго вядома не вельмi многа. Ён са звычайнай сям'i. Служыў у ангельскай армii, вельмi здольны сакратар i выдатны перакладчык. Па-мойму, ён ведае сем моў. Гэта было падставаю, чаму прэм'ер-мiнiстр выбраў яго для суправаджэння ў Францыю.

– У яго ёсць якiя-небудзь сваякi ў Ангельшчыне?

– Дзве цёткi. Мiсiс Эверард, якая жыве ў Хампстэдзе, i мiс Данiэльс, якая жыве каля Аската.

– Аскат? Гэта недалёка ад Вiндзара, праўда?

– Тут таксама шукалi. Але гэта не дало нiякiх вынiкаў.

– Значыць, вы капiтана Данiэльса нi ў чым не падазраяце?

З горыччу ў голасе лорд Эстэр адказаў:

– Не, пан Пуаро. У гэтыя днi я буду сумнявацца, перш чым скажу пра каго-небудзь, што нi ў чым яго не падазраю.

– Гэта добра. На маю думку, мiлорд, у прэм'ер-мiнiстра была, як i трэба, пiльная палiцэйская ахова, якая абавязана не дапускаць магчымасцi нiякага замаху на яго.

Лорд Эстэр нахiлiў галаву.

– Гэта так. За аўтамабiлем прэм'ер-мiнiстра ехаў другi, у якiм былi дэтэктывы ў цывiльным адзеннi. Мiстэр Мак-Адам нiчога не ведаў пра гэтыя меры засцярогi. Смелы па натуры чалавек, ён не дазволiў бы гэтага. Ну, вядома, палiцыя прыняла свае меры. Шафер у прэм'ер-мiнiстра, О'Мэрфi, у сапраўднасцi чалавек з Сi-Ай-Дзi*.

* Дэпартамент крымiнальнага вышуку.

– О'Мэрфi? Гэта iрландскае прозвiшча, праўда?

– Ага, ён - iрландзец.

– З якой мясцовасцi ў Iрландыi?

– З графства Клар, здаецца.

– Ага! Але расказвайце, мiлорд.

– Прэм'ер-мiнiстр паехаў у Лондан. Аўтамабiль быў закрыты. Ён i капiтан Данiэльс сядзелi на заднiм сядзеннi. Другi аўтамабiль ехаў за iмi як звычайна. Але, на няшчасце, аўтамабiль з прэм'ер-мiнiстрам па нейкай невядомай прычыне з'ехаў з галоўнай дарогi.

– У тым месцы, дзе дарога паварочвае?
– перабiў яго Пуаро.

– Ага... Але адкуль вы ведаеце?

– О, гэта вiдавочна! Расказвайце далей!

– Па нейкай невядомай прычыне аўтамабiль прэм'ер-мiнiстра з'ехаў з галоўнай дарогi. Палiцэйскi аўтамабiль, у якiм не заўважылi гэтага, ехаў па галоўнай дарозе. Крыху праехаўшы, аўтамабiль з прэм'ер-мiнiстрам быў спынены на бязлюднай дарозе групаю людзей у масках. Шафёр...

– Гэты храбры О'Мэрфi!
– у задуменнi прамармытаў Пуаро.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели