Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Шафёр, на iмгненне разгубiўшыся, нацiснуў на тармазы. Прэм'ер-мiнiстр выглянуў з акна. Адразу прагучаў стрэл, пасля другi. З першага яго ранiлi ў шчаку, з другога, на шчасце, не пацэлiлi. Шафёр адразу ацанiў усю небяспеку, даў газу i накiраваў машыну ўперад на бандытаў, якiя разбягалiся.

– На валасок ад смерцi!
– усклiкнуў я.

– Мiстэр Мак-Адам не хацеў вялiкага шуму з-за той лёгкай раны. Ён сказаў, што гэта ўсяго толькi драпiна. Яны заехалi ў мясцовую вясковую бальнiцу, дзе яму аказалi медыцынскую дапамогу; хто ён такi, вядома, утоiў. Потым ён паехаў, як i было запланавана, на станцыю Чарынг-Крос, дзе яго чакаў спецыяльны цягнiк

на Дуўр, i пасля кароткага даклада пра здарэнне, якi даў капiтан Данiэльс занепакоенай палiцыi, прэм'ер-мiнiстр паехаў у Францыю. У Дуўры ён сеў на мiнаносец, якi яго там чакаў. У Булонi, як вы ведаеце, яго чакаў аўтамабiль пад ангельскiм сцягам.

– Гэта ўсё, што вы хацелi расказаць мне?

– Ага.

– I няма нiякiх падрабязнасцей, пра якiя вы не сказалi, мiлорд?

– Ну, ёсць адна даволi дзiўная падрабязнасць.

– Якая?

– Аўтамабiль прэм'ер-мiнiстра не вярнуўся дадому пасля таго, як мiстэр Мак-Адам выйшаў у Чарынг-Кросе. Палiцыi не цярпелася пагаварыць з О'Мэрфi, таму пошук пачаўся адразу. Аўтамабiль быў знойдзены каля аднаго агiднага рэстаранчыка ў Сахо*, якi вядомы як месца сустрэч нямецкiх агентаў.

* Раён у цэнтры Лондана.

– А шафёр?

– Шафёра нiдзе не знайшлi. Ён таксама знiк.

– Значыць, - сказаў Пуаро, - цяпер у нас два знiкненнi: прэм'ер-мiнiстра ў Францыi i О'Мэрфi ў Лондане.

Ён рэзка паглядзеў на лорда Эстэра, якi зрабiў адчайны жэст.

– Я магу толькi сказаць вам, пан Пуаро, што, калi б хто-небудзь намякнуў мне ўчора, што О'Мэрфi - здраднiк, я засмяяўся б яму ў вочы.

– А сёння?

– Сёння я не ведаю, што i думаць.

Пуаро з сур'ёзным выразам на твары кiўнуў галавою i зноў паглядзеў на свой вялiкi круглы гадзiннiк.

– Я так разумею, панове, што ў мяне поўная свабода дзеянняў, я маю на ўвазе - ва ўсiм. Я павiнен мець магчымасць ехаць куды хачу i на чым хачу.

– Вядома. У гадзiну ночы на Дуўр едзе спецыяльны цягнiк з дадатковым кантынгентам са Скотланд-Ярда. З вамi будуць армейскi афiцэр i чалавек з Дэпартамента крымiнальнага вышуку, яны будуць выконваць кожнае ваша распараджэнне. Гэтага дастаткова?

– Ага. I яшчэ адно пытанне перад тым, як вы пойдзеце, панове. Чаму вы прыйшлi менавiта да мяне? Я невядомы... малавядомы ў вышэйшым лонданскiм свеце.

– Мы знайшлi вас тэрмiнова па рэкамендацыi i па жаданнi адной вельмi высокапастаўленай асобы ў вашай краiне.

– Як? Мой стары сябар прэфект?..

Лорд Эстэр адмоўна пакруцiў галавою.

– Намнога вышэй, чым прэфект. Слова гэтай асобы было законам у Бельгii - i будзе зноў! Гэтым Ангельшчына паклялася.

Пуаро рукою зрабiў рэзкi тэатральны жэст.

– Хай збудзецца гэта! Ах, мой гаспадар не забывае... Панове, я, Эркюль Пуаро, буду служыць вам вераю i праўдаю. Толькi б паспець своечасова. Але пакуль што вельмi шмат няясных акалiчнасцей... Пакуль што я нiчога не разумею.

– Ну, Пуаро, - усклiкнуў я нецярплiва, як толькi дзверы зачынiлiся за мiнiстрамi, - што вы думаеце?

Мой сябар хуткiмi, спрытнымi рухамi складваў рэчы ў дарожны чамаданчык. Ён пакiваў галавою.

– Я не ведаю, пра што думаць. Мой розум нiчога не падказвае.

– Чаму ж усё-такi, як вы сказалi, яго ўкралi, калi лепш было б прыстукнуць?

– Прабачце мне, мой друг, але гэта я сказаў не падумаўшы. Безумоўна, усё гаворыць за тое, што яго ўкралi.

– Але чаму?

– Таму што неакрэсленасць стварае панiку. Гэта - адзiн доказ. Калi б прэм'ер-мiнiстр

быў мёртвы, гэта было б вялiкiм няшчасцем, але становiшча праяснiлася б. Цяпер жа вы паралiзаваныя. Цi аб'явiцца прэм'ер-мiнiстр зноў? Мёртвы ён цi жывы? Нiхто не ведае, а да той пары, пакуль не знойдуць, зрабiць што-небудзь канкрэтнае не могуць. I як я гаварыў, неакрэсленасць нараджае панiку, якая на руку бошам. Апроч таго, калi выкрадальнiкi трымаюць яго дзе-небудзь, у iх ёсць перавага ў тым, што яны могуць дыктаваць любыя ўмовы абодвум бакам. Германскi ўрад як звычайна - не шчодры касiр, але ў гэтым выпадку ён раскашэлiцца. Па-трэцяе, iм не пагражае вяроўка ката. О, безумоўна, гэта - выкраданне.

– Тады чаму першы раз яго спрабавалi застрэлiць?

Пуаро сярдзiта махнуў рукою.

– Ах, гэта якраз тое, чаго я не разумею! Гэтага нельга растлумачыць... недарэчна! Яны ўсё зрабiлi - i вельмi добра зрабiлi, - каб выкрасцi яго, i, тым не меней, ставяць пад удар усю справу адным меладраматычным нападам, вартым кiнематографа, але нерэальным. Нельга паверыць у гэту групу людзей у масках за нейкiх дваццаць мiляў ад Лондана!

– Пэўна, гэта два зусiм асобныя замахi, якiя адбылiся незалежна адзiн ад другога, - выказаў здагадку я.

– Ах не, гэта было б вельмi вялiкiм супадзеннем. Значыць, iдзём далей, хто здраднiк? Здраднiк быў, - у першай справе, ва ўсякiм выпадку. Але хто Данiэльс цi О'Мэрфi? Вiдаць, нехта з iх, iнакш чаму аўтамабiль збочыў з галоўнай дарогi? Не можам жа мы падумаць, што прэм'ер-мiнiстр хацеў, каб яго забiлi. Цi збочыў О'Мэрфi сам, цi Данiэльс загадаў яму збочыць?

– Безумоўна, гэта справа рук О'Мэрфi.

– Ага, калi б загадаў Данiэльс, прэм'ер-мiнiстр пачуў бы гэта i спытаў бы - чаму? Наогул, тут вельмi многа "чаму" i ўсе яны супярэчаць адно аднаму. Калi О'Мэрфi сумленны чалавек, чаму ён павярнуў з галоўнай дарогi? А калi ён несумленны, дык чаму ён не спынiў аўтамабiль, калi стралялi, i тым самым, вiдавочна, выратаваў жыццё прэм'ер-мiнiстру? I далей, калi ён сумленны, чаму ён, пакiнуўшы Чарынг-Крос, паехаў да вядомага месца сустрэчы нямецкiх шпiёнаў?

– Незразумела, - сказаў я.

– Давайце паглядзiм на гэту справу па сiстэме. Што мы маем "за" i што "супраць" гэтых людзей? Возьмем першага, О'Мэрфi. Супраць: што яго паводзiны, калi аўтамабiль павярнуў з дарогi, былi падазроныя, што ён - iрландзец з графства Клар; што ён знiк у вышэйшай ступенi падазрона. За: што яго жвавасць пры нападзе выратавала жыццё прэм'ер-мiнiстру; што ён - чалавек са Скотланд-Ярда i, вiдаць, на гэту пасаду назначаюць даверанага дэтэктыва. Цяпер возьмем Данiэльса. Супраць яго мала фактаў, за выключэннем таго, што нiхто не ведае пра яго мiнулае i што ён ведае вельмi многа моў для добрага ангельца! Прабачце, мой друг, але перакладчыкi з вас нiкуды не вартыя! Ну, а за яго ў нас ёсць той факт, што яго знайшлi звязанага, з кляпам у роце i ўсыплёнага хлараформам. I гэты факт нiбы сведчыць, што ён не мог удзельнiчаць у гэтай справе.

– Ён мог быць звязаным i з кляпам у роце, каб адвесцi падазрэнне.

Пуаро адмоўна пакруцiў галавою.

– Французская палiцыя не магла памылiцца. Апроч таго, як толькi ён дамогся сваёй мэты i прэм'ер-мiнiстра паспяхова выкралi, яму не было сэнсу тут заставацца. Вядома, яго саўдзельнiкi маглi звязаць яго i ўсыпiць хлараформам, але я не магу зразумець, чаго яны дамагалiся. Ён, можа, iм карысны цяпер, каб, пакуль высвятляюцца абставiны, якiя датычацца прэм'ер-мiнiстра, уважлiва сачыць за ўсiмi гэтымi справамi.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых