Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пэўна, ён спадзяваўся навесцi палiцыю на няправiльны след?

– Тады чаму ён гэтага не зрабiў? Ён проста гаворыць, што нехта зацiснуў яму нос i рот i што болей ён нiчога не помнiць. Тут няма няправiльнага следу. Гэта вельмi падобна на праўду.

– Добра, - сказаў я, глянуўшы на гадзiннiк.
– Думаю, нам лепш паехаць на вакзал. Там больш магчымасцi знайсцi ключы да разгадкi выпадку ў Францыi.

– Магчыма, мой друг, але я не ўпэўнены ў гэтым. Нешта мне не верыцца, што можна знайсцi прэм'ер-мiнiстра ў такой абмежаванай зоне, дзе схаваць яго яшчэ цяжэй. Калi вайскоўцы i палiцыя

дзвюх краiн не знайшлi яго, як знайду яго я?

У Чарынг-Кросе нас сустрэў мiстэр Додж з двума мужчынамi.

– Гэта - дэтэктыў Барнс са Скотланд-Ярда i маёр Норман. Яны паступаюць у ваша распараджэнне. Жадаю вам поспеху! Кепскiя справы, але я не трачу надзеi. Мне пара iсцi.

I мiнiстр пайшоў.

Мы з маёрам Норманам загаманiлi. На платформе, у цэнтры невялiкай групы людзей, я заўважыў маленькага з тхарыным тварам чалавека, якi гаварыў з высокiм светлавалосым мужчынам. Гэта быў стары знаёмы Пуаро, iнспектар Джэп, адзiн з самых талковых афiцэраў Скотланд-Ярда. Ён падышоў i бадзёра павiтаўся з маiм сябрам.

– Я чуў, вы таксама ўдзельнiчаеце ў гэтай справе. Да гэтага часу яны паспяхова знiклi з таварам. Але я не веру, што iм удасца доўга хаваць яго. Нашы людзi прачэсваюць Францыю, нiбы грэбенем. Французы - гэтаксама. У мяне такое адчуванне, што цяпер гэта справа некалькiх гадзiн.

– Калi ён яшчэ жывы, - панура заўважыў высокi дэтэктыў.

Джэпаў твар выцягнуўся.

– Ага... Але ўсё-такi я адчуваю, што ён жывы i ўсё будзе добра.

Пуаро згодна кiўнуў.

– Ага, ага, ён жывы. Але цi своечасова ён будзе знойдзены? Я, як i вы, не веру, што яго змогуць доўга хаваць.

Пачуўся свiсток, i мы гуртам зайшлi ў пульманаўскi вагон. Потым цягнiк здрыгануўся i паволi, нiбы нехаця, адышоў ад станцыi.

Цiкавае было гэта падарожжа. Людзi са Скотланд-Ярда сабралiся ў гурток. Яны разаслалi карты Паўночнай Францыi i нецярплiва ўказальнымi пальцамi вадзiлi па лiнiях дарог, спынялiся каля населеных пунктаў. Кожны меў сваю версiю. Пуаро страцiў сваю звычайную балбатлiвасць; ён сядзеў i глядзеў перад сабою, нагадваючы мне збянтэжанае дзiця. Я гаманiў з Норманам, якi аказаўся даволi цiкавым чалавекам. Калi прыехалi ў Дуўр, мяне пацешылi паводзiны Пуаро. Гэты маленькi чалавек, ступiўшы на палубу судна, з адчаем ўчапiўся за маю руку. Дзьмуў моцны вецер.

– Божа мой!
– мармытаў ён.
– Гэта жахлiва!

– Будзьце мужны, Пуаро, - сказаў я.
– Вы дасягнеце мэты. Вы знойдзеце яго. Я ўпэўнены ў гэтым.

– Ах, мой друг, вы памыляецеся наконт майго хвалявання. Мяне непакоiць гэта праклятае мора! Марская хвароба - гэта страшныя пакуты!

– О!
– усклiкнуў я, ашаломлены.

Пачуўся гул матора, судна задрыжала, Пуаро застагнаў i заплюшчыў вочы.

– У маёра Нормана ёсць карта Паўночнай Францыi, цi не хочаце пазнаёмiцца з ёю?

Пуаро адмоўна пакруцiў галавою.

– Не, не! Пакiньце мяне, мой друг. Знаеце, каб думаць, страўнiк i мазгi павiнны быць у гармонii. У Лавергюера ёсць выдатны метад супраць марской хваробы. Вы ўдыхаеце... i выдыхаеце...
– паволi, так...
– паварочваеце галаву злева направа i лiчыце да шасцi памiж кожным удыхам i выдыхам.

Я пакiнуў яго разам з гiмнастычнымi практыкаваннямi i выйшаў на палубу.

Калi судна запаволiла ход у Булонскай гаванi, з'явiўся Пуаро, чысцюткi i з усмешкаю на твары i шапнуў мне, што Лавергюерава сiстэма зрабiла "цуд"!

Джэпаў указальны палец яшчэ паказваў уяўны маршрут на карце.

– Глупства! Аўтамабiль выехаў з Булонi... Тут ён паехаў не па галоўнай дарозе. Я думаю, што прэм'ер-мiнiстра перасадзiлi на другi аўтамабiль. Разумееце?

– Ага, - сказаў высокi дэтэктыў.
– Я займуся марскiмi портамi. Дзесяць супраць аднаго, што яго ўпотай пераправiлi на борт судна.

Джэп згодна кiўнуў галавою.

– Можа, i так. Адразу быў аддадзены загад закрыць усе порты.

Дзень толькi пачынаўся, калi мы сышлi на бераг. Маёр Норман крануў Пуаро за руку.

– Тут вас чакае ваенны аўтамабiль, сэр.

– Дзякую вам. Але ў гэту хвiлiну я не збiраюся пакiдаць Булонь.

– Што?

– Ага, зараз мы зойдзем у гэты гатэль, тут, на набярэжнай.

Ад слоў ён перайшоў да справы, папрасiў i атрымаў асобны пакоiк. Нiчога не разумеючы, мы ўтрох пайшлi за iм. Ён глянуў на нас.

– Не гэтак зрабiў бы добры дэтэктыў, га? Я разумею вашы думкi. Ён павiнен быць напоўнены энергiяй. Ён павiнен бегаць назад i ўперад. Ён павiнен падаць нiцма на пыльную дарогу i шукаць праз лупу сляды шын. Ён павiнен падымаць цыгарэтны акурак, згарэлую запалку. Так вы лiчыце цi не?
– ён глянуў на нас з выклiкам.
– Але я, Эркюль Пуаро, скажу вам, што гэта не так! Сапраўдныя ключы да разгадкi - тут.
– Ён пастукаў сабе па лобе.
– Знаеце, мне можна было не пакiдаць Лондана. Дастаткова было спакойна сядзець у сваёй кватэры. Усё тут, у гэтых маленькiх шэрых клетачках. Патаемна i маўклiва яны робяць сваю справу; але надыдзе момант, калi я падыду да карты i пакажу пальцам на кропку - вось так - i скажу: "Прэм'ер-мiнiстр - тут!" З метадам i i логiкай не параўнаецца нiшто! Гэта шалёная паспешнасць у Францыi была памылкаю, дзiцячай гульнёю ў хованкi. А цяпер, хоць гэта, можа, i позна, я накiрую свае думкi на правiльны шлях. Цiшэй, сябры, прашу вас.

I пяць доўгiх гадзiн гэты маленькi чалавечак сядзеў нерухома, жмурыўся, нiбы кот; яго зялёныя вочы блiшчалi i яшчэ больш зелянелi. Чалавек са Скотланд-Ярда з пагардай глядзеў на яго, маёр Норман маркоцiўся i нерваваўся, i сам я заўважыў, што час цягнецца паволi i нудна. Урэшце я ўстаў i як мага цiшэй падышоў да акна. Справа станавiлася фарсам. Я ўпотай непакоiўся за майго сябра. Калi ён пацярпеў няўдачу, я хацеў бы, каб гэта выглядала не так смешна. З акна я няспешна назiраў за катэрам з салдатамi, якi стаяў каля набярэжнай i пускаў клубы дыму.

Мяне абудзiў вельмi нечаканы голас Пуаро.

– Сябры мае! Мы едзем!

Я азiрнуўся. Мой друг змянiўся незвычайна. Яго вочы блiшчалi ад узбуджэння, грудзi ўздымалiся.

– Я быў iдыёт, сябры мае! Але нарэшце я ва ўсiм разабраўся.

Маёр Норман паспешна пайшоў да дзвярэй.

– Я вызаву аўтамабiль.

– Не трэба. Мне ён не трэба. Дзякуй богу, вецер зацiх.

– Вы хочаце прагуляцца?

– Не, мой юны друг! Я не святы Пётр. Я лiчу за лепшае плаваць па моры на катэры.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи