Я - мінчанін

на главную

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

Людміла Рублеўская

Я – мінчанін

Я
правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа…

Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: “Я – мінчанін”. І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце.

Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы ў сотні паверхаў і помнікі гісторыі, збудаваныя тады, калі на берагах Свіслачы толькі пракаветныя сосны гайдалі на сівым галлі беларускае сонца…

Ці ведаеш ты сапраўднае аблічча свайго горада? Ці здагадваешся, што хаваецца пад шэрай роўняддзю асфальту,

за каменнымі фасадамі дамоў, у карункавым прыцемку паркаў, памяць пра якія легенды там жыве? Гісторыя была да нас нялітасцівай. Наш горад шмат разоў знішчалі ворагі. Нават не часткова – цалкам, бязлітасна, так, каб не адрадзіўся… А ён адраджаўся. Нашы продкі прыходзілі на гэтае месца і адбудоўвалі дамы і храмы, млыны і бровары, брукавалі вуліцы і ладзілі кірмашы… Але мала, да крыўднага мала што засталося, каб сведчыць нам аб былых часах, аб слаўнай гісторыі Мінску. Здаралася, самі гараджане не надта дбалі аб захаванні старажытнага аблічча свайго горада – і такое больш не павінна паўтарыцца. Столькі герояў на працягу стагоддзяў гінула, каб на гэтым месцы квітнеў горад… Забыць сваю гісторыю – здрадзіць іх памяці.

Так давай жа пройдземся па драўляных насцілах, па бруку і па асфальце Мінску. І горад адкрые свае таямніцы.

Пачнем сваё падарожжа са знаёмства з “пашпартных дадзеных” горада.

Імя – Мінск (Менск, Менеск, Меньск).

Год нараджэння –1067.

Званне – сталіца Рэспублікі Беларусь.

Месцазнаходжанне – паўднёва-усходні схіл Мінскага ўзвышша.

Але калі ты ўяўляеш наш горад у выглядзе вялікага пляцу, памыляешся – у ім ёсць узгоркі і нізіны, розніца між якімі – 100 метраў. Самае высокае месца – паміж вуліцамі Ціміразеўская і Харкаўская, самае нізкае – у пойме Свіслачы ў мікрараёне Чыжоўка. Галоўная рака – Свіслач, у якую ўпадаюць прытокі Няміга, Вяча, Ратамка, Слепня, Трасцянка, Цна.

Жыве ў Мінску на сёння каля 1 мільёна 700 тысяч жыхароў. У ім больш 600 вуліц і праспектаў. Яго тэрыторыя падзяляецца на 9 раёнаў: Заводскі, Кастрычніцкі, Ленінскі, Маскоўскі, Партызанскі, Першамайскі, Савецкі, Фрунзенскі, Цэнтральны.

Як і кожная сталіца, Мінск мае свой герб і свой гімн.

Паглядзі, які прыгожы гэты герб: на блакітным, як вясновае неба, фоне Багародзіца, перад якой укленчылі два анёлы.

Прывiлей, права на герб Мiнск атрымаў 12 студзеня 1591 года. Але чаму на гербе нашага горада - выява Прасвятой Багародзiцы?

13 жнiўня 1500 года мiнчукi заўважылі дзiўнае святло над Свiслаччу, непадалёк ад таго месца, дзе зараз знаходзiцца мост, якi злучае Траецкае прадмесце i вулiцу Нямiга. Напэўна, было гэта яшчэ ўранку, калi не паспела добра развiднець... Людзi збеглiся, каб пагледзець на цуд, i ўбачылi, што хвалi Свiслачы вынеслi на бераг абраз з выявай Прасвятой дзевы Марыi. Паводле падання, абраз гэты быў намаляваны самiм святым апосталам Лукою. У 989 годзе князь Уладзiмiр Святаславiч вывез святыню з вiзантыйскага гораду Херсанэсу ў Кiеў. Але не менш, чым на Мінск, нападалi ворагi i на слаўны горад Кiеў... У канцы XV стагоддзя ўварваліся за гарадскія сцены крымскiя татары. Адзiн з рабаўнiкоў кiнуў абраз у Дняпро. І здарылася дзiва – той паплыў супроць цячэння... i патрапiў у Мiнск. Такiм чынам Мацi Божая стала заступнiцай нашага горада i ўсiх яго жыхароў. І сёння вы можаце паглядзець на яго, папрасiць дапамогi, калi прыйдзеце ў Кафедральны Свята-Духаў сабор. Цудадзейны абраз захоўваецца ў нефе злева ад алтара.

А гімн у нашага горада з’явіўся значна пазней, ужо ў ХХ стагоддзі. Напачатку гэта была проста песня, якую напісаў кампазітар Ігар Алоўнікаў на словы паэта Івана Панкевіча. На пачатку ХХІ яна стала гімнам горада.

Гімн горада Мінска
1 Краса беларускага краю І творчае думкі ўзлёт, Табе
сваю песню складаю,
Мой горад герой-патрыёт.
Прыпеў: Хай удалеч песня мчыцца Над краінай дарагой. Ты спявай, мая сталіца, Родны сэрцу горад мой. 2 І паркі твае, і бульвары Люблю я вячэрняй парой. Паусюль закаханыя пары, І шэпат, і смех над ракой. Прыпеў: 3 Тваёй ганаруся я славай, І рады я шчырай душой, Што э гэтай красе велічавай, Ёсць доля і працы маёй. Прыпеў:

Ёсць у нашага горад свой Устаў, прыняты ў 2001 годзе. Калісьці былі ў Мінску войты, бургамістры, губернатары. Дарэчы, вядомае імя першага войта, які кіраваў горадам у пачатку ХVI стагоддзя – Гаўрыла Гарнастай. А сёння ў Мінску ёсць мэр, органы самакіравання – як даўней была гарадская рада. Сярод ганаровых жыхароў горада – мастак Міхаіл Савіцкі, артыст Расціслаў Янкоўскі, нобелеўскі лаўрэт у галіне фізікі Жарэс Алфёраў, трохкратны алімпійскі чампіён Аляксандр Мядзведзь, кампазітар Ігар Лучанок.

2. Паходжанне Мінска.

Мы адлічваем узрост горада, пачынаючы ад першай згадкі пра яго ў летапісах. Але насамрэч людзі на гэтым месцы жылі вельмі, вельмі даўно… Чаму яны тут пасяліліся? Напэўна, прывабілі іх чыстыя рэкі і поўныя дзічынай лясы… Вадзіліся тут і зубры, і мядзведзі. І яшчэ такія-сякія жывёлы. У 1908 годзе пры будаўніцтве Аляксандраўскай чыгункі знайшлі косткі маманта, тура і выкапнёвага каня. У 1923 годзе на правым беразе Свіслачы ў раёне Лошыцы – чэрап аўцабыка. Нават зусім нядаўна, у 70-х гадах ХХ стагоддзя на скрыжаванні вуліц Харкаўскай і праспекта Пушкіна, пракладваючы вадаправод, убачылі абломак біўня маладога маманта даўжынёй 82 см. Так што там, дзе ты зараз ходзіш у школу, магчыма, праходзіў мамант!

А першыя людзі пасяліліся каля Старажоўкі і ў раёне вуліц Ціміразева і Гвардзейскага завулка ў канцы 5 –пачатку 4-га тысячагоддзя да нашай эры. Ты толькі ўяві, якая даўніна! Людзі яшчэ не навучыліся рабіць бронзу. Затое з’явіліся першыя ветразі, а ў Старажытным Егіпце прыдумалі сонечны каляндар. У той час нашы продкі лавілі рыбу ў Свіслачы, палявалі на зубраў і вучыліся ляпіць збаны. Ёсць у Мінску і сапраўдныя курганы – напрыклад, у раёне праспекта Любімава.

Называўся наш горад у розныя часы па-рознаму. Менеск, Меньск, Менск, Мiнск... Адкуль такое iмя?

... Было гэта, калі на Беларусі раслі камяні і жылі волаты... Пасялiўся на беразе Свiслачы волат-млынар Менеск. Пабудаваў на рацэ свой млын на сямі калёсах... Ды не зерне перамолвалася ў чароўных жорнах - а... камянi. Здалёк даносiўся грукат волатава млына, баялiся ворагi нават блiзка падыходзiць... Была ў Менеска прыгажуня-дачка Менка. Гавораць, шмат хто са слаўных вояў аддаваў ёй сваё сэрца... Дзеля красуні і йшлі служыць да яе бацькі. Ноччу раз’язджаў Менеск па дарогах і збіраў дружыну. Пад ахову чарадзея-млынара і ягоных вояў адусюль прыязджалі людзі. Яны будавалі свае дамы ля млына, на берагах хуткай рэчкі, і паступова там узнік цэлы горад. Але звялiся волаты на Беларусi, перасталi расцi камянi, i рассеялася каменная мука з Менескава млына па берагах Свiслачы... Можа быць, каменьчыкi, што ты можаш убачыць там пад нагамi – з валуноў, патрушчаных у чароўных жорнах? Толькі прымаўка засталася – “Не пайду я да Менска ад шляху Віленска; а пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з Менескам”.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница