Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Калі вы хочаце лепш зразумець гісторыю свайго горада – схадзіце на Кальварыю, паблукайце пад яе старымі ліпамі... І не палянуйцеся прыбраць сухое голле з нечае забытае магілы.

8. Залатая Горка

Ля шумнага скрыжавання праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Казлова, за шкляным будынкам Палаца мастацтваў знаходзіцца касцёл Святога Роха на Залатой Горцы. І вуліца побач называецца Залатая горка…

Адкуль такое дзіўнае, паэтычнае найменне? Вось што кажуць легенды…

Паводле адной з іх, на Залатой Горцы часта знаходзілі скарбы. Паводле другой – сюды зварочвалі з Ігуменскага тракту на адпачынак багатыя купцы, у якіх мелася дастаткова залатых манетаў.

А можа, назва ўзнікла проста таму, што ўвосень узгорак ззяў ад “золата” клёнаў, што раслі на ім? А вось што гаворыць яшчэ адна легенда… У Менску часта здараліся пошасці, страшныя хваробы, ад якіх вымірала ледзь не ўсё насельніцтва. Пасля чарговай эпідэміі халеры гараджане вырашылі пабудаваць каменны касцёл замест драўлянай капліцы, якая стаяла тады на Залатой Горцы – верылі, што святыня абароніць іх ад новых пошасцей. Трэба было сабраць сродкі. Адзін доктар, выйшаўшы з капліцы, зняў плашч, разаслаў на зямлі і кінуў на яго некалькі залатых манет. Тыя, хто гэта бачыў, не засталіся абыякавымі. На плашч пасыпаліся залатыя, сярэбраныя, медныя манеты… Цэлая бліскучая горка… Так і назвалі ўзгорак, на якім быў пасля пабудаваны каменны храм – Залатая Горка.

Імя Святога Роха з’явілася ў гісторыі Мінску таксама невыпадкова. Хаця Святы Рох нарадзіўся далёка адсюль, у Францыі, у ХІІІ стагоддзі. Ён стаў манахам і ўсё жыццё прысвяціў догляду за цяжка хворымі. Напачатку ХІХ стагоддзя, калі лютавалі пошасці, аднаму з мінчукоў прысніўся дзіўны сон: паратунак прыйдзе ад Святога Роха, чыя драўляная статуя знаходзіцца пад руінамі старога касцёла ордэна баніфрантаў. Пасля доўгіх росшукаў статую знайшлі і ўрачыстай працэсіяй, праз увесь горад перанеслі ў капліцу на Залатой Горцы. Пасля гэтага пошасць спынілася.

А каменны касцёл на Залатой Горцы быў пабудаваны ў 1864 годзе. У яго двухпавярховай вежы склікалі на малітву званы “Леанард”, “Стэфан”, “Браніслава”. Былі ў касцёле прыгожыя роспісы. Асабліва прыцягвалі ўвагу алтары і шэсць гіпсавых выяў святых. Дзейнічала свая школа арганістаў. Каля касцёлу знаходзіліся вялікія могілкі – там хавалі і тых, хто паміраў падчас пошасці. Сучаснікі апісваюць шматлікія каменныя крыжы, радавыя капліцы… Цяпер на іх месцы – Палац мастацтваў.

Залатагорскаму касцёлу Святога Роха пашанцавала – ён не знік... Хаця перажыў некалькі рэстаўрацый. У чэрвені 1941 года ён амаль згарэў. А ў 80-х гадах мінулага стагоддзя будынак прыстасавалі пад залу камернай музыкі Беларускай філармоніі. Арган, які знаходзіцца у цэнтры алтара, лічыцца адным з лепшых у Еўропе. Не так даўно аднавілі ў касцёле і службы... Але па-ранейшаму туды можна прыйсці паслухаць канцэрт.

Цяпер, калі ты будзеш падыходзіць да касцёлу Святога Роха, успомні і тых мінчукоў былых стагоддзяў, якія ведалі, што варта аддаць апошнюю манету, каб далёкія нашчадкі маглі зайсці ў прыгожы храм. Ад магілаў іх не засталося следу. Але Залатагорскі касцёл яшчэ не аднаму пакаленню гараджан будзе нагадваць пра трагічныя і слаўныя старонкі гісторыі іх горада.

9. Лошыца

На паўднёвай ускраіне нашага горада, у сутоку рэк Лошыца і Свіслач, ёсць яшчэ адно таямнічае, авеянае паданнямі і легендамі месца – Лошыцкі парк. Мы прыязджаем туды паглядзець, як ладзяцца рыцарскія турніры, паблукаць па прысадах з магутнымі, маўклівымі старымі дрэвамі... Усё тут дыхае даўніной – сядзібны дом, у якім захаваліся ляпная столь, старажытная кафля, і нават сцяна з чырвонага дрэва з патаемнымі дзверцамі... Будынак вінакурні XVIII стагоддзя, руіны млына і капліцы...

Першая сядзіба ўтварылася тут яшчэ ў XV стагоддзі. Належала яна розным гаспадарам – князям Друцкім-Горскім, нашчадкам Усяслава Чарадзея, каралеўскаму генерал-ад’ютанту Станіславу Прушынскаму... Гасцявалі тут і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі, і расійскі імператар Павел І. Натхнялі магутныя лошыцкія дрэвы і кампазітара Станіслава Манюшку, і пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча... Менавіта ў Лошыцы пад Менскам пасяліў Дунін-Марцінкевіч героя сваёй паэмы “Вечарніцы”. А напрыканцы ХІХ стагоддзя сядзіба перайшла да

сваяка Прушынскіх Яўстафія Любанскага. Гэта быў чалавек адметны. Менавіта ён паспрыяў таму, каб Лошыцкі парк стаўся такім адметным – адусюль прывозілі туды саджанцы рэдкіх раслінаў. А яшчэ пан Яўстафій спансараваў няўдалы замах на мінскага губернатара Курлова. А паколькі быў натурай дзейснай, любіў усё новае, то захапіўся апошняй тэхнічнай навінкай свайго часу – веласіпедам. Любанскі ўзначальваў таварыства мінскіх веласіпедыстаў і ладзіў на сваёй сядзібе іх выступленні. Ажаніўся ўладальнік Лошыцы пазнавата, у 37 гадоў, а за жонку ўзяў юную прыгажуню, дваццацігадовую Ядвігу Кіневіч, дачку прадвадзіцеля мазырскай шляхты. Любіў і песціў маладую жонку надзвычай. Напрыклад, спецыяльна для яе прывёз з Японіі рэдкае дрэва – магнолію кобус, якая дасюль расце ў Лошыцкім парку...

У 1905 годзе святкаваўся дзён народзінаў пані Ядвігі. На пышны баль з’ехаліся госці... І аднаму з іх удалося скрасці сэрца пані. Каханне не схавалася ад цікаўных вачэй. Праз два месяцы цела Ядвігі Любанскай знайшлі ў Свіслачы, каля перакуленай лодкі. Нібыта ноччу на сцежцы спусцілася яна з крутога берагу (сцежка захавалася дасюль), села ў лодку... Але як адбылася трагедыя – не ведае ніхто. Вядома, найбольш падазрона выглядалі паводзіны мужа.

Яўстафій Любанскі страшэнна гараваў. Ён чамусьці загадаў закласці акно ў пакоі памерлай жонкі цэглай і з’ехаў на Каўказ, дзе хутка памёр.

Свінцовая труна з целам пані Ядвігі захоўвалася ў Лошыцкай капліцы. У 1935 годзе новыя гаспадары сядзібы ўзарвалі непатрэбны будынак, а труну пані Ядвігі адправілі на пераплаўку для акумулятараў машынна-трактарнай станцыі. Але гісторыя на гэтым не закончылася. Кажуць, калі прыйсці ў Лошыцкі парк з 10 да 11 вечара ў час цвіцення маньчжурскага абрыкосу, і пры гэтым будзе свяціць поўня, на яе фоне можна разгледзець выразны сілуэт жанчыны ў белым адзенні. Бачылі нібыта ў гэты час жаночы сілуэт і над вадой, дзе зліваюцца Свіслач і Лошыца. І кожны год прывезеная Яўстафіем Любанскім з Японіі магнолія кобус расцвітае ў дзень нараджэння пані Ядвігі.

Расказваюць страшныя гісторыі і пра разваліны Лошыцкіх млыноў. Млыны заўсёды лічыліся прытулкам нячыстай сілы. Асабліва небяспечна прыходзіць туды ўночы, калі свеціць поўня, ды яшчэ нападпітку... Кажуць, і цяпер некаторыя небаракі сустракаліся там з цёмнымі сіламі, ды пасля не маглі ўжо пра гэта распавесці.

Але звязаны з Лошыцай і рамантычныя павер’і, напрыклад, пра заручальны дуб, да якога і цяпер многія ходзяць прасіць дапамогі ў каханні. І не дзіва – расліны тут сапраўды нібыта напоўненыя незвычайнай сілай. Травы – вышэй чалавечага росту... Дрэвы – па тры-чатыры ствалы... Нездарма тут праводзілі свае эксперыменты з раслінамі навукоўцы. Адну старую ліпу, паваленую ветрам, распілавалі, палічылі кольцы – аказалася, дрэву 240 гадоў. Сакрэт, напэўна, у тым, што 10 тысяч гадоў назад менавіта тут спыніўся апошні ляднік. 32 віды глебы знайшлі на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы!

Сёння Лошыца аднаўляецца і робіцца адным з любімых месцаў прагулак гараджан. Галоўнае – помніць, што не страшныя гісторыі мінуўшчыны, а наша сучасная неахайнасць губіць прыгажосць таямнічых месцаў.

10. Царква Аляксандра Неўскага і Вайсковыя могілкі.

Непадалёк ад Залатой Горкі, уздоўж трамвайных пуцей знаходзяцца Вайсковыя могілкі, а ў іх глыбіні прыгожы будынак з чырвонай цэглы – царква Аляксандра Неўскага.

У 1877 годзе пачалася руска-турэцкая вайна за вызваленне балгарскага народу. Бралі ўдзел у ёй і беларусы. 54-ы пяхотны Мінскі полк адным з першых фарсіраваў Дунай, вызваліў горад Свіштоў... І ў 1898 годзе на Вайсковых могілках замест драўлянага быў пабудаваны цагляны храм у гонар перамогі над туркамі і ў памяць беларусаў, што аддалі жыцці за волю братняга народу. У цэнтральным нефе дасюль – дзве мемарыяльныя дошкі з імёнамі 118 беларускіх жаўнераў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палка, якія загінулі пры ўзяцці Плеўны. Захоўваецца ў храме і паходная царква 119-га Каломенскага палка, унутры якой, на кардонках, таксама імёны загінулых.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13