Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Сёння ў Мінску працягваюцца даўнія традыціі мастацкага навучання. Гімназія-каледж мастацтваў на Старажоўцы захоўвае памяць пра заснавальніка, мастака-педагога Сяргея Каткоўскага. Ёсць Мастацкі каледж імя Ахрэмчыка, шматлікія студыі... Ну і, вядома, мастацкая вучэльня і Акадэмія мастацтваў.

Маецца ў нашым гораде шмат музеяў і выставачных залаў. Самы вядомы – гэта, зразумела, Нацыянальны мастацкі музей. Яго заснавалі яшчэ ў 1939 годзе, але толькі пасля вайны ён займеў вядомы нам будынак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны экспанаты не паспелі эвакуіраваць, і самае каштоўнае знікла. Але і сёння ў Мастацкім музеі ёсць на што паглядзець. Беларуская драўляная скульптура XVI -XVIII стагоддзяў, старажытныя

абразы, карціны І. Хруцкага і Аляшкевіча, Язэпа Драздовіча і Філіповіча раскажуць вам пра асаблівасці айчыннага мастацтва больш, чым любая кніжка... Хапае ў музеі і твораў расійскага і заходне-еўрапейскага мастацтва. Цяпер там дабудоўваюцца новыя залы, каб можна было паказаць яшчэ больш з багатых запаснікоў музея. Цікавыя выставы адбываюцца ў Палацы мастацтваў на Залатой Горцы, у Музеі сучаснага мастацтва... Але калі надарыцца – наведайце і незвычайныя, камерныя мемарыяльныя музеі вядомых скульптараў Заіра Азгура і Алега Бембеля. Мала што можа гэтак яскрава расказаць пра мастака і яго эпоху, як ягоная майстэрня, дом, дзе ён жыў.

23. Новае аблічча горада.

Старажытныя камяніцы і будынкі з металу, шкла і бетону – такое аблічча ва ўсіх сучасных еўрапейскіх гарадоў. Такім робіцца і Мінск. Ён перастае быць горадам стандартных, нецікавых дамоў, якімі яго забудоўвалі ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Нават звыклы асфальт паўсюдна замяняецца на пліткі, імітуючыя брукаванку.

Новы вакзал, які пачаў дзейнічаць на мяжы тысячагоддзяў - гэта маленькі горад. Там ёсць крамы і кавярні, цырульні і аптэкі, і нават дзіцячы гарадок з атракцыёнамі, у якім можна прабавіць час усёй сям’і. На Кастрычніцкай плошчы не так даўно скончылі будаваць Палац Рэспублікі. Шмат спрэчак выклікаў гэты аб’ект, які ўводзіўся дзесяцігоддзямі, дапрацоўваўся, мяняў аблічча... Вядома, аблічча гэтае, грувасткае, простых формаў, не надта стасуецца з гістарычным цэнтрам. Але сёння вялікія залы Палаца, выставачная галерэя прымаюць мінчан і гасцей сталіцы. З’явіўся ў Мінску Лядовы палац, дзе круглы год можна катацца на каньках. Узводзіцца першы ў рэспубліцы аквапарк. А вось будынак Нацыянальнай бібліятэкі стаў агульнанародным праектам. Храм кнігі будзе нагадваць па форме дыямент, і наша галоўная бібліятэка зможа лічыцца адной з лепшых у свеце.

Будуюцца ў Мінску і новыя храмы. Напрыклад, у раёне плошчы Прытыцкага – сабор у гонар іконы “Усіх смуткуючых Радасце”, у памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.

Нядаўна ачысцілі русла Свіслачы. І чаго толькі не знайшлі ў глеі, што стагоддзямі назапашваўся на дне галоўнай ракі горада! Нават старажытны човен, на якім плавалі, можа, яшчэ воі князя Глеба Менскага. Новае аблічча набудзе і Стары Менск. Гістарычная частка горада зачыніцца для машын. Ёсць намеры схаваць частку вуліцы Леніна пад зямлю і зрабіць плошчу Свабоды пешаходнай зонай, вярнуць ёй былую велічыню. Уздоўж вуліцы Няміга паўстануць стылізаваныя пад даўніну будынкі, а праз вуліцу ад Гандлёвага дома на Нямізе перакінуцца два пешаходныя масты. Адновіцца старажытная вуліца Гандлёвая ўздоўж Свіслачы, у раёне рэстарана “Журавінка”. Калісьці там было мноства маленькіх крам, цырульняў, аптэк, іх гаспадары жылі на другіх паверхах дамоў. У сядзібе Ваньковічаў дабудуюць два флігелі, якіх сёння няма. Закінуты будынак побач з кафедральным Свята-Духавым саборам будзе адноўлены, і туды пераедзе Жыровіцкая духоўная акадэмія... Адновяць і разбураны гатэль “Еўропа” ля кансерваторыі. Калісьці ён быў самы вялікі ў Мінску, на пачатку ХХ стагоддзя ў ім дзейнічалі нават ліфты. Магчыма, убачым мы і самую старажытную царкву горада, ХІІ стагоддзя, ля ўваходу ў станцыю метро “Няміга”.

Усё, што войны, пажары або проста няўвага да гістарычнай

спадчыны панішчылі, мусіць быць адноўлена. У гістарычным цэнтры Мінску павінен быць дух Беларусі. Кожны стары будынак – неацэнная і незаменная спадчына. Археолагі сцвярджаюць, што ў зямлі Замчышча, пад асфальтам Нямігі хаваецца яшчэ мноства сенсацыйных знаходак.

Цяпер, дружа, спадзяюся, ты будзеш гуляць па вуліцах, праспектах і скверах нашага горада з іншым адчуваннем. З разуменнем, што мы – толькі частка гісторыі свайго горада, і ад нас залежыць, як пра нас будуць меркаваць наступныя пакаленні гараджан.

Мінск прыгажэе і расце. Мінск захоўвае памяць стагоддзяў. Горад у сэрцы Еўропы, у сэрцы Беларусі – ён павінен быць і ў нашых сэрцах.

Крыніцы:

Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Мінск, “БелЭн”, 1999.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск, “БелЭн”, 1999.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. – Мінск, Савецкая энцыклапедыя, 1988.

Храналогія гісторыі Беларусі. Мінск, “БелЭн”, 1992.

З. В. Шибеко. С. Ф. Шибеко. Минск. Страницы истории дореволюционного города. Минск, Полымя, 1990.

Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. Репринтное воспроизведение издания 1882 г. Минск, “БелЭн”, 1994.

У. Сыракомля. Мінск. У кн. Уладзіслаў Сыракомля. Добрыя весці. Мінск, Мастацкая літаратура, 1993.

П. Шпилевский. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Минск, Полымя, 1992.

А. Дзярновіч. Менск: Горад і Час. У кн. Увесь Мінск. Мінск, Беларусь, 1993.

Мінск на старых паштоўках. (канец ХІХ-пачатак ХХ ст.). Мінск, Беларусь, 1984.

Е. Етчик. Минск от конки до метро. Минск, Полымя, 1991.

В. Грыцкевіч, А. Мальдзіс. Шляхі вялі праз Беларусь. Мінск, Мастацкая літаратура, 1980.

М. Ткачоў. Замкі і людзі. Мінск, Навука і тэхніка, 1991.

У. Мароз. Мінск старадаўні і малады. Мінск, Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2002.

А. Лакотка. Сілуэты старога Мінска. Мінск, Полымя, 1991.

Мінск учора і сёння. Мінск, Беларусь, 1989.

Аляксандр Уласаў. Дні жыцця. У кн. Шляхам гадоў, Мінск, Мастацкая літаратура, 1990.

Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 1995.

ХРАНАЛОГІЯ МІНСКА

1067

Першая летапісная згадка пра Мінск. Бітва на Нямізе між войскамі полацкага князя Усяслава Брачаславіча і князёў Яраславічаў.

1084

Захоп і зруйнаванне Мінску войскамі вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха

1116

Першая згадка пра Мінск, як пра цэнтр удзельнага княства.

1119

Уладзімір Манамах захапіў Мінск і забраў яго князя, Глеба Усяславіча, у палон, дзе той у хуткім часе памёр і быў пахаваны ў Кіева-Пячэрскай Лаўры.

1146

У Мінску княжыць сын Глеба Усяславіча Расціслаў.

XIVстагоддзе

1-я чвэрць. Мінск увайшоў у склад вялікага Княства Літоўскага

1387

Вялікі князь Літоўскі і кароль Польшчы Ягайла аддаў “горад Меньск”свайму брату Скіргайлу

1410

Удзел Мінскай харугві у Грунвальдскай бітве.

1418

Мінск належыць вялікаму князю Вітаўту

1444

У каралеўскай грамаце Мінск названы ў ліку 15 найбольш развітых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

1499

14 сакавіка Мінск атрымаў Магдэбургскае права.

1500

З’яўленне цудатворнай іконы маці Божай Мінскай.

1505

Напад на Мінск крымскага хана Менглі-Гірэя. Вялікая эпідэмія маравой язвы.

1508

Аблога горада рускімі войскамі пад камандваннем Міхаіла Глінскага

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6