Чтение онлайн

на главную

Жанры

За наміткай гісторыі

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

А што ж з аршанскай знаходкай? Даследчыкам удалося прачытаць мудрагелістыя надпісы на маленькіх кольцах. Гэта і адкрыла таямніцу. Зацёртыя літары склаліся ў словы: “Ивана Грьевіча Выроткова”. Як вядома, майстар-аружэйнік свайго імені на вырабах не пакідаў. Значыць, надпісы сведчылі пра асобу ўладальніка кальчугі, для якога невядомы майстар і выкаваў ахоўнае адзенне.

Іван Рыгоравіч Вырадкаў служыў дзяком (быў такі адміністрацыйны чын) у маскоўскага цара Івана Грознага. Стаў вядомы як ваенны інжынер, адзін з першых будаўнікоў рускіх партоў на Балтыцы. Адбывалася гэта ў самы напружаны час царавання – з 1547 па 1565 гады. Іван Вырадкаў ездзіў у замежныя краіны з дыпламатычнымі

місіямі, удзельнічаў у прыёме паслоў польскага караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Браў удзел у асадзе Казані, будаваў ваенныя ўмацаванні. Пасля быў важным царскім чыноўнікам у Маскве, меў частыя выезды з самім царом.

Каб засцерагчыся ад розных нечаканасцяў, і вырашыў ён заказаць сабе кальчугу. Як правіла, яны вырабляліся тады з металічных кольцаў, скляпаных на цвік. Аршанская ж мела зусім іншую будову, адрознівалася ад традыцыйных метадаў кальчужнага рамяства. Яна нагадвае кашулю, мае каля 90 сантыметраў у даўжыню і каля 70 у шырыню. Важыць крыху больш за 12 кілаграмаў. Па характэрных прыкметах яе можна аднесці да кальчугі-байдана. Гэтым словам арабскага паходжання называлі від кальчугі з буйных пляскатых жалезных кольцаў, якія былі высечаны спецыяльным штампам з суцэльнага жалезнага ліста. Вядома, змацаваць гэткія кольцы між сабой было немагчыма. Таму кальчуга складалася з чаргавання суцэльных кольцаў і кольцаў на заклёпках. Гэткія кальчугі называлі яшчэ сечанымі. Дзеля надання магічнай сілы на кольцы наносілі малітоўныя надпісы. Іх упрыгожвалі рознымі ўзорамі.

Усё гэта маецца і на Аршанскай кальчузе, што яднае яе з вядомай кальчугай-байданай, якая належала некалі Барысу Гадунову. Каштоўнасць аршанскай знаходкі не толькі ў старадаўнасці яе паходжання і спосабе вырабу. Асаблівую вартасць маюць надпісы на ёй.

Патрабавалася ювелірнае майстэрства, каб на кольца, шырыня абадка якога 3 міліметры, дыяметр – 17, а таўшчыня ўсяго адзін міліметр, нанесці літары. Аршанская знаходка мае яшчэ большыя дзівосы -- надпісы зроблены на абодвух баках усіх кольцаў: і тых, што з заклёпкамі, і суцэльных. Гэта робіць кальчугу сапраўды унікальнай, надае ёй асаблівую каштоўнасць. Ад кальчуг масавага вырабу аршанскую вылучае тое, што надпісы зроблены спецыяльна для яе, па жаданню ўладальніка. Таму нідзе больш не паўтараліся.

А што ж сталася з Аршанскай кальчугай пасля? Верагодна, разам з Іванам Грозным у гэтай ахоўнай апратцы царскі дзяк Іван Рыгоравіч Вырадкаў хадзіў паходам на Полацк у 1562 годзе. Пасля ён удзельнічаў у бітве на рацэ Ула, дзе перамаглі вялікалітоўскія воі. Былі захоплены абозы царскага войска, у якім разам з Пятром Шуйскім змагаўся і атрад Івана Вырадкава. У ліку трафеяў аказалася і ягоная кальчуга. І, мажліва, тады ж гэты трафей быў схаваны ў Аршанскім манастыры. Цяпер жа кальчуга, знойдзеная ў Аршанскім манастыры, захоўваецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.

КРЫЧАЎСКАЯ СУДНАВЕРФ

Ці было некалі на беларускіх землях сапраўднае мора? Насуперак доказам старажытнагрэцкага гісторыка Герадота, адны мяркуюць, што Беларусі не пашэнціла стаць марской дзяржавай. Іншыя ж лічаць, што не толькі мора Герадота плюскалася на палескіх прасторах, а нават Чорнае мора сягала сюды сваімі берагамі.

Так ці інакш, а беларусы і сапраўды маюць непасрэднае дачыненне да марскіх традыцый. І не толькі таму, што многія нашы продкі былі адмысловымі мараходамі. З іхняга асяроддзя часта вылучаліся кемныя і таленавітыя суднабудаўнікі, праектанты, вынаходнікі, аўтары нязвыклых ідэй.

Ды з усіх марскіх старонак беларускай гісторыі найбольш значнай з’яўляецца крычаўская. Дагэтуль здзіўляе факт існавання ў Крычаве суднаверфі, якая спрыяла запачаткаванню расійскага Чарнаморскага ваеннага флоту. Спрычыніўся да гэтай справы вядомы расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч граф Рыгор Пацёмкін. Пасля ўдзелу ў палацавым перавароце, у выніку якога на царскі трон узышла Кацярына ІІ, Пацёмкін стаў фаварытам імператрыцы, атрымаў у валоданне шмат беларускіх земляў. З 1776 года яму належала і Крычаўская воласць.

Як чалавек кемны і з вялікімі грашыма, граф імкнуўся з выгадай скарыстаць багацці. Вось і заманулася яму ператварыць заштатны Крычаў у прамысловы і гандлёвы цэнтр заходнееўрапейскага тыпу. Ён запрасіў у графства вядомага англійскага філосафа, сацыёлага і юрыста І. Бентама, які дапамог у пабудове Крычаўскай суднаверфі.

Сам жа Пацёмкін у гэты час займаўся прамысловым асваеннем Паўночнага Прычарнамор’я. Ён кіраваў будаўніцтвам ваеннага і гандлёвага флатоў на Чорным моры, узвядзеннем новых рускіх гарадоў. Вось тады граф звярнуў пільную ўвагу на Крычаў. Незадоўга да гэтага звыклы рытм жыцця быў парушаны тут неверагодным здарэннем: у 1743--44 гадах адбылося антыфеадальнае паўстанне сялян, на чале якога стаяў Васіль Вашчыла. Аднак гаспадары Крычаўскага староства Радзівілы задушылі ваяўнічы дух бунтаўшчыкоў. Разважны розум Пацёмкіна прывёў да высновы, што сяляне, звыш галавы загружаныя працай, не будуць мець часу на вольналюбівыя памкненні.

Калі ў 1778 годзе пачыналася будаўніцтва Херсонскага адміралцейства, там працавалі каля тысячы беларусаў з уладанняў графа Пацёмкіна. А ў 1785 годзе паводле ягонага загаду ў Крычаве была збудавана суднаверф, якая мела заняць працай практычна ўсіх сялян воласці. Яна прызначалася для забеспячэння ваеннага флоту на Чорным моры і будаўніцтва рачных суднаў. Было створана нават Крычаўскае аддзяленне Херсонскага адміралцейства. Тут узвялі высокую стромую вежу з варотамі, са шпілем і абавязковым караблікам на ім. Такой адметнасці не меў ні адзін беларускі горад.

Крычаўская суднаверф знаходзілася на рацэ Сож, якая праз Днепр была звязана з Херсонам і Краменчугом. Даследчык крычаўскай даўніны Андрэй Меер зазначаў, што “Крычаў тым хутчэй здабудзе сабе славу, калі на такой рацэ мець будзе ў сябе верф, якая не толькі Чарнаморскі флот забяспечваць будзе дваццацігарматнымі і іншымі ваеннымі караблямі, але і вырабляць у сябе розныя карабельныя прыпасы, прадаваць іх чужым, а жадаючым скарыстацца з чарнаморскага гандлю гандлёвыя караблі за грошы дастаўляць здолее”. Практычна так і сталася. Беларускія вытворцы пастаўлялі для Чарнаморскага ваеннага флоту парусіну і канаты, мачтавы і будаўнічы лес. Неўзабаве Крычаўскае графства стала галоўным экспарцёрам драўніны для патрэб флоту. Нават жыхары Рагачова і Чэрыкава нарыхтоўвалі мачтавы лес, які на плытах і барках адпраўляўся ў далёкае чарнаморскае падарожжа.

Крычаўскія майстры дбайна шчыравалі на паруснай і канатнай мануфактурах. Сяляне-ткачы выраблялі тканіну для карабельных ветразяў, а майстры канатнай мануфактуры прадукавалі 13 відаў канатаў. Крычаўскае графства неўзабаве заняло першае месца па забеспячэнню Херсонскага адміралцейства канатамі, парусінай і такелажам. Аднак самым значным прадпрыемствам лічылася суднаверф. На беразе Сожа быў збудаваны док, меліся вялікія вытворчыя памяшканні, чарцёжныя і прамысловыя майстэрні.

Выключная майстравітасць і ўвішнасць тутэйшых працаўнікоў спрыялі таму, што Пацёмкін не баяўся даручыць ім самыя складаныя заданні. Літаральна праз год пасля адкрыцця верфі крычаўскія майстры збудавалі першую рачную флатылію з 13 яхтаў і 12 ластавых суднаў. Прызначалася яна для самой Кацярыны ІІ, якая праз год павінна была падарожнічаць у Наваросію. Судны маглі плысці як пад ветразямі, так і на вёслах.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Темный Патриарх Светлого Рода 7

Лисицин Евгений
7. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 7

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Лесневская Вероника
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5