Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Алесь не адказаў.

– Пасьля яны папрасiлi мяне, каб я пераехала ў Радфорд. Вiдаць, што мне давяралi i лiчылi мяне добрым работнiкам.

– Цябе напэўна яны лiчылi ўдарнiкам, бо выслалi сюды, каб даносiла на нас?

– Не. Яны нiчога такога мне не казалi. Абяцалi, што буду працаваць тут у клюбе побач iз сваёй рэгулярнай нейкай працай у нейкай канторы. Ды пасьля ўжо iншае сталася.

– Я бачу. I ты даносiла на Антона Шпака?

– Я расказвала пра яго Капшуну.

– Хто такi той Капшун? Той, што цябе прыслаў да нас?

– Так.

– Хто яшчэ?

Ягоная памочнiца Нiна Ляскiн, - ты яе знаеш. Жыла я зь ёй на кватэры.

– Я мусiў-бы даўно дагадацца пра гэную нягоднiцу. Скажы мне, Вера, цi ты гатовая злажыць усе гэтыя прызнаньнi палiцыi?

– Навошта?

– Каб знайсьцi забойцу Антона Шпака.

Вера адказала не адразу. Думала.

– Ты мяркуеш, што гэта яны, значыцца Капшун i Ляскiн Нiна?

– А як ты, Вера, мяркуеш? Ты даносiла таму Капшуну на Шпака. Бачылi два рыбакi над ракою, што ад таго месца, дзе Шпак ляжаў забiты, уцякаў у лясную трушчобу нейкi чалавек. Нехта-ж таго чалавека падаслаў... Усе сьляды вядуць да людзей, якiя цябе прыслалi, каб на нас даносiць. А чаму ты думаеш, змусiлi маю старэнькую матку, каб прынагляла мяне ехаць дадому? Чаму? Бачыш - прэсiя на нас з усiх бакоў... I галоўнага ды найбольш выдатнага нашага пiсьменьнiка яны замардавалi. Ты iм гэта памагла зрабiць...

– Я? Алесь, даражэнькi, я ня ведала нiчога пра гэта...

– Ты наiўная. Яны цябе выкарысталi. Ды я цяпер прашу толькi памагчы нам, каб выявiць тых людзей зь iхнага кодла, а там ужо палiцыя разматае клубок i забойцу Шпака знойдуць. Паможаш, Вера?

– Добра, памагу.

– I падасi палiцыi прозьвiшчы ўсiх тых людзей, каторыя давалi табе iнструкцыi i падаслалi да нас, i каторым ты даносiла на мяне й на Шпака?

– Окэй.

– Хочацца табе верыць, але...

– Алесь, я спадзяюся, што ты паверыш мне. Я-ж сама вярнулася да цябе, ускочыла дзяўчына з крэсла. Устаў i Алесь.
– Я-ж цябе кахаю!

– Мне здаецца, што я пачынаю разумець цябе, дарагая мая, - адыйшоўся Алесь да вакна.
– Ты ёсьць дачка камунiстычнага гэроя. Я тут не перагiнаю дугi. Магчыма нават, што твой бацька нiколi, як сьлед, не разумеў камунiзму. Ён быў звычайны добры Беларус, каторы паехаў у чужую краiну шукаць дабрабыту для сябе i сям'i. Беспрацоўны i галодны чалавек выпадкова апынуўся ў дэманстрацыi за правы працоўных на перадавой лiнii. Выпадкова цi наўмысна яго забiлi. Кропка. Так, напэўна, здарылася. Але-ж камунiстам патрэбныя былi гэроi. Бацьку на перадавую лiнiю выпхнула бяда, а камунiсты там завiхалiся для сваiх палiтычных мэтаў. Шляхi, як казаў той, зьбеглiся. Забiлi бацьку, а год пасьля, зь вялiкага гора адыйшла матка. Асталася сiрата, дачка гэроя, што змагаўся за рабочых i быццам за камунiстаў. Дык камунiсты-ж мусiлi цябе выкарыстаць. Ты была для iх вялiкiм прапагандовым капiталам. Твая прысутнасьць зьвязвала незадаволеных i галодных канадыйскiх рабочых з камунiстамi пад чырвоным сьцягам. Так, Вера, усё гэта дакладна пасуе. Манiпулявалi табой наёмнiкi Масквы, фашысты i забойцы ня меншыя за гiтлераўскiх... Я ня маю сумлеваў, Вера, што гаворыш праўду.

– Алесь, я хачу памагчы табе. Гэта праўда, што мацi пiсала да цябе?

– Так, пiсала. Пад дыктоўку бальшавiцкiх палiтрукоў. Яны хочуць, каб я прыехаў дамоў, значыцца вярнуўся ў iхныя рукi, каб замардаваць i мяне.

– I што ты надумаўся рабiць?

– Я не магу маткi выратаваць. Яна ў iхных руках, як заложнiца. Яны хочуць мяне прынадзiць голасам маткi, каб вярнуўся ў iхныя лапы. Матку вельмi шкадую i прашу Госпада Бога выбачыць мне, што я ня ўзяў яе з сабой калi бацькаўшчыну ў часе вайны пакiдаў. Але-ж яна не хацела йсьцi, мяне намаўляла, каб дома астаўся... Бачыш, як яно выйшла. А цяпер маскоўскiя чырвоныя фашысты насiлуюць маю дарагую маму, ды зьдзекуюцца над мiльёнамi запрыгоненых нашых суродзiчаў, а тут на эмiграцыi выкарыстоўваюць такiх вось засьлепленых, як ты, каб нашых найлепшых людзей мардаваць!

Алесеў голас быў напоўнены пачуцьцём болю й нянавiсьцi. Вера бачыла, што гэты чалавек цяпер перад ейнымi вачмi - змарнелы, худы, мiзэрны цень таго калiшняга, - вясёлага, агрэсыўнага i адначасна лагоднага прыгажуна, якога колькi разоў трымала ў абдымках. I цяпер яна адно поўнасьцю ўсьведамiла, як шкадавала i кахала яго i якiмi недарэчнымi шляхамi дзьве супрацьлеглыя, здаецца, палiтычныя сыстэмы прывялi i Алеся, i яе ў небясьпечны тупiк. I выбрацца зь яго, гэтага праклятага тупiка, пэўне-ж, можна толькi любоўю, мiласэрнасьцю i абавязкава супольнымi сiламi.

– Алесь, дарагi мой, я ведаю як табе цяжка, як за матку сэрца балiць, як табе цяжка выбачыць мне за крыўду, што я табе зрабiла. Цi ты можаш мне выбачыць? Цi дазволiш мне, каб я табе памагла? Я цябе кахаю, ты ведаеш гэта. Буду старацца дабром адгадзiцца, памагчы табе...

Алесь маўчаў, думаў, пасьля твар ягоны праясьнiўся ледзь-ледзь заўважнай усьмешкай.

– Верачка, дарагая мая! Я так даўно хацеў пачуць такiя словы з вуснаў тваiх. Я такi задаволены, што ты вярнулася. Я так цябе кахаю, што не ўяўляю свайго жыцьця без твае ласкi й прыгажосьцi.

Вера прыгарнулася да яго, указальны палец палажыла яму на вусны.

Шшшшшшш! Маўчы!

Яны застылi ў доўгiм пацалунку, забыўшыся пра сьвет.

– Ты-ж, мая кветка, не сказала мне, што ты рабiла й дзе была.

Алесь заглянуў у ейныя вочы-чараўнiцы, якiя, здавалася яму, неяк пасьмялелi ад таго часу, калi яе бачыў перад тымi тайнымi ўцёкамi. Але цяпер Вера, здалося яму, неяк зьбянтэжылася, можа ня ведала што яму адказаць.

– Раскажу табе неяк пасьля пра гэта. Доўгая гiсторыя.

– Усё-ж ты, вiдаць, даволi спрытная, бо цябе нават палiцыя не магла знайсьцi.

– Можа я больш спрытная, чымся ты думаў, - падмiргнуўшы Алесю, жартавала Вера.
– А калi ў тую палiцыю пойдзем?

– Могуць да заўтра пачакаць. Я цяпер такi задаволены што камунiсты цябе не накрылi.

– А яны шукалi?

– Шукалi, вядома. Цяпер мусiм адразу прыняць меры, каб яны табе не адпомсьцiлi за тое, што сьветчыць маеш. Але пра гэта будзем разважаць пазьней. Цяпер-жа давай свае цудоўныя вусенкi па каторых я так зажурыўся.

У гэным гарачым абдымку новай энэргiяй i радасьцю запульсавалi два сэрцы. Сiла каханьня, нарэшце, перакрочыла апошнюю мяжу, каб зьлiць iх у адно цела.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага