Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)
![](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/18_pl.png)
Шрифт:
Агата Крысцi
Забойства ў Лабернэм-Катэджы
Апавяданне
Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка
Мiс Полiт узяла ў руку дзвярны малаточак i далiкатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, i яна паправiла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркi сукенка мiсiс Спэнлаў. На левай руцэ ў мiс Полiт вiсела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалi швейная рулетка, падушачка са шпiлькамi i вялiкiя нажнiцы.
Мiс Полiт - высокая
Яна нерашуча пастаяла некалькi хвiлiн, потым стукнула ў дзверы трэцi раз. Кiнула позiрк удоўж вулiцы i ўбачыла нейкую постаць, што наблiжалася да яе. Мiс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяцi, павiталася сваiм звычайным нiзкiм басам:
– Дзень добры, мiс Полiт!
Швачка адказала ёй:
– Дзень добры, мiс Хартнел.
У яе быў вельмi тонкi голас i правiльнае вымаўленне. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзi.
– Прабачце, - сказала яна далей, - вы часам не ведаеце, калi можна застаць мiсiс Спэнлаў дома?
– Не, не ведаю, - адказала мiс Хартнел.
– Бачыце, неяк няёмка выходзiць. На сёння была прызначана прымерка новай сукенкi мiсiс Спэнлаў. Яна прасiла прыйсцi а палове чацвёртай.
Мiс Хартнел паглядзела на свой гадзiннiк на руцэ.
– Цяпер ужо больш за палову.
– Я стукалася тройчы, але нiхто не адказвае, i я ўжо вырашыла, што мiсiс Спэнлаў некуды пайшла i забылася пра прымерку. Звычайна яна не забываецца, калi прызначае, да таго ж яна хацела паслязаўтра надзець гэтую сукенку.
Мiс Хартнел адчынiла брамку, прайшла з мiс Полiт па сцежачцы да катэджа i спынiлася каля зачыненых дзвярэй Лабернэм-Катэджа.
– Чаму ж не выходзiць Глэдзiс?
– пацiкавiлася яна.
– Ах, ды сёння чацвер выхадны дзень у Глэдзiс. Мусiць, мiсiс Спэнлаў заснула. Мне здаецца, вы цiха стукалi.
– I, узяўшы малаток, яна пачала малацiць у дзверы, потым загрукала з усяе сiлы кулакамi, выкрыкваючы: "Хто там? Адгукнiцеся!"
Нiхто не азываўся.
Мiс Полiт прамармытала:
– Вiдаць, мiсiс Спэнлаў проста забылася i пайшла. Я выберу пазней хвiлiнку i падыду яшчэ.
Яна ступiла на сцежку i сабралася ўжо iсцi.
– Глупства, - упэўнена перабiла яе мiс Хартнел.
– Яна не магла нiкуды пайсцi. Я б яе сустрэла. Трэба заглянуць у акно, цi ёсць там хто-небудзь жывы?
Яна засмяялася зычлiвым смехам, паказваючы, што гэта жарт, i заглянула ў блiжняе акно, так, нядбайна кiнула позiрк, бо ведала, што ў пярэднiм пакоi мiстэр i мiсiс Спэнлаў бываюць рэдка, яны больш любяць гасцiны пакой.
Зiрнула - i анямела: за акном на падлозе ляжала на дыване перад камiнам, раскiнуўшы рукi, мёртвая мiсiс Спэнлаў.
Канечне, успамiнаючы потым гэтую гiсторыю, мiс Хартнел расказвала:
– Я не разгубiлася, калi ўбачыла забiтую мiсiс Спэнлаў. Полiт ад хвалявання разгубiлася i не ведала, што рабiць. "Вазьмiце сябе ў рукi, сказала я ёй.
– Вы заставайцеся
Тут мiс Хартнел зрабiла паўзу. Нехта з слухачоў, выкарыстаўшы зручны момант, спытаўся:
– Скажыце, а як ён выглядаў?
Мiс Хартнел уздыхнула i пачала гаварыць далей:
– Па праўдзе кажучы, я адразу зразумела, што тут нешта не так. Ён iшоў спакойны, ураўнаважаны. Прынамсi, яго гэта не здзiвiла. I што хочаце кажыце, але гэта не ўласцiва чалавеку - даведацца пра смерць жонкi i каб нiякiх эмоцый.
Усе згадзiлiся.
Палiцыя таксама згадзiлася з гэтым. I такой падазронай яны палiчылi абыякавасць мiстэра Спэнлаў, што, не трацячы часу, адразу пачалi высвятляць, у якiм становiшчы апынуўся гэты джэнтльмен у вынiку смерцi жонкi. Выявiлася, што мiсiс Спэнлаў была багатая партнёрка i што яе грошы згодна з завяшчаннем пасля яе смерцi пераходзяць мужу. А тое, што завяшчанне было складзена адразу пасля вяселля, навяло на яго яшчэ большае падазрэнне.
Мiс Марпл, гэтая прыемная з выгляду, ужо немаладая жанчына, вострая на язык, жыла па-суседску з прыходскiм свяшчэннiкам. Праз паўгадзiны пасля таго, як Канстэбль Полк пабываў на месцы здарэння, ён дапытаў мiс Марпл:
– Калi вы не супраць, мэм, я задам вам некалькi пытанняў.
– Гэта звязана з забойствам мiсiс Спэнлаў?
– у сваю чаргу спыталася мiс Марпл.
Полк здзiвiўся:
– Мадам, адкуль вы ведаеце пра гэта?..
– Рыба, - адказала мiс Марпл.
Такi адказ быў зразумелы Полку. Ён правiльна вырашыў, што гэтую навiну прынёс мiс Марпл хлопчык - прадавец рыбы - разам з вячэрай.
Мiс Марпл спакойна гаварыла:
– Гэту жанчыну, што ляжала ў гасцiнай на падлозе, задушылi нечым магчыма, вузкiм рэменем. Але што б гэта нi было, яно прапала.
Твар Полка гарэў ад гневу i абурэння.
– Як гэты хлапчына Фрэд даведаўся пра ўсё?..
Мiс Марпл коратка i спрытна перапынiла яго:
– У вашым кiцелi шпiлька прышпiлена.
Здзiўлены канстэбль Полк зiрнуў унiз i вымавiў:
– Як кажуць: "Убачыш шпiльку - падымi яе, каб цэлы дзень быў у цябе ўдачлiвы".
– Спадзяюся, мне пашчасцiць. Але што вы хацелi паведамiць?
Канстэбль Полк адкашляўся, важна паглядзеў на мiс Марпл i зiрнуў у сваю запiсную кнiжку.
– Мiстэр Спэнлаў, муж нябожчыцы, паведамiў мне, што ў дзве гадзiны трыццаць хвiлiн, калi не падводзiць памяць, яму пазванiла мiс Марпл i спыталася, цi не зможа ён прыйсцi да яе ў пятнаццаць хвiлiн чацвёртай, бо ёй трэба з iм аб нечым параiцца. Ну як, мэм, гэта праўда?
– Канечне, не, - сказала мiс Марпл.
– Што, вы не званiлi мiстэру Спэнлаў у дзве трыццаць?