Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Не трэба пераказваць ход сутычкі. Карсан перамагае, таму што ён — чалавек! Таму што ён здольны спачуваць іншай істоце, суперажываць чужы боль. Так, вядома, не ва ўсіх людзей развіта гэта пачуццё, але тым не менш, якім бы жорсткім ні быў чалавек да сваіх братоў, ён, толькі калі зусім вырадак і падонак, не праявіць міласэрнасці да хворай ці раненай жывёліны. Пад словам «міласэрнасць» мы тут разумеем тое, што жывёлу проста дабіваюць, каб яна не памірала ў пакутах. Прышэлец, праціўнік Карсана, не толькі пазбаўлены здольнасці спачуваць, наадварот, ён адчувае незразумелую нянавісць да іншых форм жыцця, напрыклад, здзекуецца з яшчаркі, нават адмаўляецца ад перагавораў з Карсанам.

Карсан міласэрна дабівае скалечаную яшчарку: гэтага просіць чалавечым голасам другая яшчарка… Як у казцы: праяві, чалавек, дабрыню, і яна да цябе вернецца.

Гэта мадэль зразумелая кожнаму чытачу, нават не аматару навуковай фантастыкі. Але ўнутры тут чыста навукова-фантастычная тэма — тэма кантакту. Паядынак Карсана і Прышэльца — адзін з варыянтаў кантакту чалавека і другога разумнага жыхара космасу, прычым не лепшы варыянт. Жыццё ў космасе, можа, ёсць у самых розных формах. Людзям яшчэ прывыкаць да гэтага, калі яны высадзяцца на іншых планетах. Фізіка і хімія розных планет, думаем, можа ствараць і такія формы разумнага жыцця, што мы не толькі не знойдзем з імі агульнай мовы, а проста будзем адмаўляць адзін аднаго, як у апавяданні Ф. Браўна.

А чаму б і не? I сярод жа людзей здараецца, калі два дастойныя чалавекі раптам адзін аднаго так ненавідзяць, што самі гэтаму здзіўляюцца, бо падстаў быццам бы і няма. Наогул тэма кантакту вельмі шырокая. Тут і хуткі станоўчы кантакт, калі разумныя істоты «апазнаюць» «братоў па розуму», хутка наладжваюць узаемаразуменне, тут і многа сюжэтаў пра павольнае збліжэнне… I заўсёды вялікую ролю адыгрываюць прыродныя фактары, фізічныя характарыстыкі, гісторыка-культурныя фактары. У Ф. Браўна ёсць цудоўнае апавяданне на тэму кантакту «Лялечны тэатр», дзе разумная істота — вослік, дакладней, істота ў выглядзе зямнога восліка. А што мы звычайна разумеем пад словам «асёл»?

Унутры апавядання «Арэна» ёсць яшчэ адна дэталь, вельмі важная для нас. Там дзейнічае нейкі звышрозум. Зрэшты, гэта не проста звышрозум, а цэлая цывілізацыя, якая дысягнула такога ўзроўню развіцця, што злілася ў адзінае цэлае. Пра яе магчымасці сведчыць сама «арганізацыя» паядынку. Аднак справа ў тым, што чалавечая цывілізацыя, на думку гэтага звышрозуму, мае перспектывы стаць такой жа формай арганізацыі розуму. Па-філасофску, калі разглядаць будучага чалавека — гэта цудоўная, аптымістычная ідэя, грандыёзная і яркая. Заўважыць, што яна чыста фантастычная, — значыць адмовіцца ад магчымага напрамку развіцця. А калі разгледзець эвалюцыю розуму на Зямлі, паглядзець на чалавека з любоўю і зычлівасцю, але ў той жа час патрабавальна, то ў такім варыянце будучага нашага віду няма нічога звышнатуральнага. Не спынілася ж цячэнне біялагічнай гісторыі на цяперашнім абліччы чалавека! I каб ісці такім шляхам, трэба знішчыць усе «пасткі» тэхналагічнай цывілізацыі ці хоць бы не трапіць у іх.

Правамерна з’яўляецца вельмі складанае пытанне. Гэта пытанне мэты: чым можа займацца звышрозум? Не гульнёй жа з самім сабой у шахматы! Трэба думаць, што мэты ён сабе намеціць адпаведныя. Напрыклад, як гэта паказвае Ф. Браўн, падтрымка ачагоў розуму ў Сусвеце, ліквідацыя, праўда, у спецыфічнай форме, ваенных канфліктаў…

Нельга не сказаць пра канцоўку апавядання. Рэдкі чытач не атрымае эмацыянальнага шоку. Карсан перамагае. Ён выратоўвае і сябе,і сваю цывілізацыю. Але ён нікому і ніколі не зможа расказаць пра свой подзвіг.

Псіхалагічны нюанс: мы ведаем, што за подзвіг належыць узнагарода. Такія маральныя законы ў людзей. А тут нічога нельга нават патрабаваць. Толькі — вечная тайна і маўчанне.

А можа, ёсць такія подзвігі, якія немагчыма ацаніць? Калі любая ўзнагарода будзе нікчэмнай і дробязнай? Якую ўзнагароду

павінен атрымаць чалавек, які выратаваў сваю маці? Або сваіх дзяцей? Або сваіх братоў?

Яшчэ адзін паядынак мадэліруе А. Э. Ван-Вогт у апавяданні «Пачвара». Тут суадносіны сіл: «адзін супраць многіх». Перамагае адзіночка. Такія сюжэты заўсёды цікавыя. Барацьба завяршаецца перамогай чалавека, бяззбройнага і, да таго ж, толькі што ўваскрэшанага. Гэта карціна хуткага «ўваходжання» героя ў сітуацыю, яго імгненная рэакцыя дае не толькі сапраўдную эстэтычную асалоду. Тут мы зноў бачым варыянт кантакту: ваеннае сутыкненне. Тут ёсць і зямная гісторыя з яе войнамі за сусветнае панаванне. Дастаткова ўявіць, што камусьці гэта ўдалося, і тады пры імклівым росце насельніцтва, імклівым развіцці тэхнікі экспансія накіруецца ў космас. I тады ў нас будуць сюжэты барацьбы за «жыццёвую прастору» ў космасе.

Гэта ўсё, вядома, спрэчна, а вось вобраз героя апавядання ў вышэйшай ступені аптымістычны. На самай справе, чаму б у будучым не развіцца такім якасцям, як тэлекінез, тэлепатыя, тэлепартацыя, індывідуальнае сілавое поле, уменне перасоўвацца ў касмічнай прасторы без усякай тэхнікі, адной толькі сілай думкі. Нямала ж схавана ў тайніках арганізма чалавека. Адно з двух: ці прырода «беражэ» гэтыя якасці і чакае, калі чалавек пасталее маральна, дарасце да іх і не паверне іх супраць самога сябе. Магчыма і другі шлях: праз вельмі і вельмі развітую тэхніку і навуку чалавек умешваецца ў сваё цела, «падпраўляе» яго, атрымлівае новыя якасці. Дарэчы, і тут на першым месцы — выпрацоўка сапраўднай чалавечнасці і маралі. Толькі на гэтым шляху можна пазбегнуць «пастак» цывілізацыі.

Да апавяданняў Ф. Браўна і Ван-Вогта і прымыкае «Месяц дваццаці рук» італьянскага пісьменніка Л. Альдані. Перад намі зноў экстрэмальная сітуацыя, людзі шукаюць і знаходзяць выхад, даволі арыгінальны. Аднак застаецца і ўнутранае незадавальненне ад апавядання. Магчыма, таму, што лёс урача дваісты: тут і пакуты сумлення — быццам убаку аказаўся, хоць і выканаў ролю футбаліста, з падачы якога забіты ўсе галы ў пераможным матчы. Але тут таксама і пакуты зайздрасці да славы таварышаў. Чаму б і не? Фізічна касманаўты будуць падрыхтаваны цудоўна, як і ў наш час, а вось у маральных адносінах?..

Так, тэхналагічная цывілізацыя пры сваім развіцці робіць чалавечую душу больш сухой, халоднай, грубай, «рацыянальнай». Гэта тым больш дзіўна і непажадана, таму што дзеянні чалавека становяцца больш грандыёзнымі.. Вось тут, бадай, знаходзіцца адна з самых небяспечных «пастак» цывілізацыі, таму што яна адносіцца да чалавечай душы.

Пераадолець гэту «пастку» можна толькі мастацтвам. Сапраўдны мастак можа адкрыць людзям вочы на прыгажосць свету, узвысіць чалавека рамантычна, унесці ў яго душу цяпло. Генры Філд у апавяданні Р. Брэдберы «Пра вандраванні вечныя і пра Зямлю» выклікае з мінулага не жывапісца, не кінарэжысёра, не скульптара, а пісьменніка. XXIII стагоддзе, «ракеты, атамныя цуды, вандраванні да чужых планет і двайнога сонца…». I ніхто з пісьменнікаў не можа апісаць гэта. Спрабавалі ўсе, але ні ў кога не атрымалася. I тады з дапамогай спецыяльна пабудаванай «машыны часу» з 1938 года бярэцца Томас Вулф, амерыканскі пісьменнік, празаік з магутным лірычным талентам.

Р. Брэдберы, чый стыль блізкі да стылю Вулфа, напісаў сваё апавяданне пасля таго, як пазнаёміўся з пісьмом Вулфа, якое было напісана 12 жніўня 1938 года, за месяц да смерці Вулфа: «Я зрабіў доўгае падарожжа і пабываў у дзіўнай краіне, і я вельмі блізка бачыў чорнага чалавека (маецца на ўвазе «чорны чалавек», які наведаў Моцарта перад смерцю, цяпер гэты вобраз стаў моцнай і своеасаблівай метафарай. — С. С. і У. Ц.)… Я адчуваю сябе так, як калі б скрозь шырокае акно паглядзеў на жыццё, якога не ведаў ніколі раней…»

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска